Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач.docx
Скачиваний:
68
Добавлен:
22.03.2016
Размер:
140.32 Кб
Скачать

1.3.Прыёмы развіцця вуснага маўлення школьнікаў, іх сутнасць і спецыфіка.

ЧЫТАННЕ

Чытанне настаўніка

У 4-5 класах чытанне твораў настаўнікам абавязковае. Яно з’яўляецца ўзорам для вучняў. Настаўнік павінен увесці ў свет, створаны пісьменнікам, пакласці пачатак асэнсавання твора.

Чытанне вучняў

Культура чытання твораў вучнямі з’яўляецца паказчыкам іх культурнага развіцця, жыццёва неабходным уменнем, а таксама спосабам вывучэння літаратуры. Чытанне вучняў прымяняецца пры аналізе твораў.

Чытанне артыстаў

Дапамагае зрабіць выкладанне літаратуры больш цікавым, а ўрокі эмацыянальнымі.

Чытанне аўтараў

Настаўніку трэба выхоўваць паважлівыя адносіны да чытання мастака слова, бо ён больш дакладна даносіць да слухача самае дарагое ў сваім творы.

Чытанне па ролях

Гэты прыём дазваляе ўлічваць жанравую спецыфіку п’есы. Чытанне па ролях павышае эмацыянальнасць урока, ажыўляе яго, дапамагае вучням лепш зразумець асаблівасці характару кожнага персанажа твора.

Выбарачнае чытанне сцэны, эпізоду, страфы

Пры праверцы дамашняга задання выбарачнае чытанне вучняў можа служыць важным аргументам у ацэнцы той ці іншай літаратурнай з’явы, паказчыкам таго, як вучні засвоілі матэрыял, авалодалі тэхнікай і выразнасцю чытання.

Каменціра-ванае чытанне

Лінгвістычны, гістарычны і гісторыка-бытавы каментарый на ўроку літаратуры прыводзіцца з мэтай дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест і мастацкую адметнасць твора, асаблівасці творчай манеры пісьменніка. Асноўным відам каменціраванага чытання з’яўляецца ідэйна-стылёвы.

Завучванне на памяць

Яно спрыяе павышэнню агульнага інтэлектуальнага развіцця школьніка, культуры яго мовы, служыць выхаванню волі, цярплівасці, настойлівасці. Завучванне твора на памяць дазваляецца толькі тады, калі ён добра асэнсаваны і выпрацавана ўменне добра чытаць яго.

ПЕРАКАЗ І МАСТАЦКАЕ РАСКАЗВАННЕ

Падрабязны пераказ

Настаўнік выкарыстоўвае тады, калі ўвага звяртаецца не на дэталі, а на развіццё сюжэта. Падрабязны пераказ — самы эфектыўны прыём развіцця і папаўнення мовы вучняў.

Сціслы пераказ

Перадаючы змест твора сцісла, вучні засяроджваюць увагу на самым асноўным, выкарыстоўваючы свае сінтаксічныя канструкцыі. Сціслы пераказ неабходна прымяняць пры праверцы запамінання вучнямі сюжэта. Гэта выпрацоўвае навыкі маналагічнай мовы.

Выбарачны пераказ

Надае адказам пераканальнасць і матываванасць, дае настаўніку магчымасць выявіць, як вучні ставяцца да твора, што ім больш запомнілася, што ўразіла, прывабіла.

Творчы пераказ

Вядзецца ад імя адной з дзеючых асоб. Пераказ са зменай асобы апавядальніка асабліва захапляе вучняў. Вучні больш эмацыйна ўспрымаюць твор, глыбей асэнсоўваюць яго ідэйны змест.

Мастацкае расказванне

Дазваляе апавядальніку больш вольна абыходзіцца з мастацкай першаасновай:

- змяняць парадак эпізодаў,

- перакампаноўваць матэрыял,

- дапаўняць,

- «дапісваць» тое, што ў творы не разгорнута.

Шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні эпічных твораў.

ГУТАРКА

Гутарка настаўніка з вучнямі

Гэта запытальна-адказавы спосаб вучэбнай работы. Сутнасць гутаркі заключаецца ў тым, што настаўнік шляхам умела пастаўленых пытанняў стымулюе вучняў разважаць і аналізаваць у пэўнай паслядоўнасці вывучаемыя факты і самастойна падыходзіць да адпаведных тэарэтычных вывадаў і абагульненняў.

Неабходнымі элементамі гутарак з’яўляюцца ўступнае слова настаўніка, сістэма пытанняў і падагульненні. Існуюць патрабаванні да пытанняў гутаркі: даступнасць зместу, канкрэтнасць, паслядоўнасць, лагічная стройнасць фармулёвак.

У залежнасці ад характару пытанняў адрозніваюць рэпрадуктыўныя і эўрыстычныя гутаркі.

Дыспут

Выкарыстоўваецца пры аналізе твора, у якім ёсць спрэчныя пытанні, на якія існуюць два супрацьлеглыя погляды.

Дыскусія

Гэта калектыўнае абмеркаванне праблем, узнятых у творы.

Параўнанне

Можна параўноўваць:

- паводзіны аднаго героя ў розных сітуацыях, што дае магчымасць глыбей зразумець характар;

- аналагічныя ўчынкі герояў ці персанажаў розных твораў як аднаго, так і некалькіх аўтараў;

- вершаваныя радкі, строфы,

- твор ці асобны яго кампанент з жыццёвай першаасновай герояў, з іх прататыпамі;

- параўноўваць ацэнку твора сучаснымі і тагачаснымі крытыкамі, пісьменнікамі.

ІЛЮСТРАВАННЕ

Вуснае славеснае маляванне

Актывізуе чытацкія бачанні вучняў, бо перад імі ставіцца задача намаляваць словамі карціну, якую выклікаў у іх уяўленні твор ці яго частка.

Складанне кадраплана

Характарызуецца дынамікай. Намячаецца парад сцэн у творы ці ўрыўку, калі вывучаецца вялікі эпічны твор. Затым даецца апісанне кожнай сцэны. Усё гэта спрыяе больш глыбокаму асэнсаванню вучнямі зместу.

Інсцэніраванне

Інсцэніраванне — гэта перавядзенне мастацкага тэксту ў сцэнарны варыянт, які можна прадэманстраваць у выглядзе міні-пастаноўкі. Яно паглыбляе разуменне зместу твора, а пастаноўка ўтварае зрокавы рад.

ДЭМАНСТРАЦЫЯ

Нагляднасць

Графічная(табліцы, схемы, апоры, алгарытмы і г.д.).

Прадметная (выданні, кніжныя выставы, музейныя экспанаты).

Мастацка-выяўленчая (плакаты, фотаздымкі, альбомы і г.д.).

Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва (музыка, жывапіс, скульптура, графіка і г.д.).

ТСН

Аўдыё -, відэазапісы, вучэбныя фільмы, тэлеўрокі.

САМАСТОЙНАЯ ПРАЦА ВУЧНЯЎ

Складанне планаў

Накіравана на вылучэнне ў мастацкім творы ці літаратурна-крытычным артыкуле асноўных частак. Дапамагае школьнікам запомніць твор, выявіць будову.

Складанне тэзісаў

Выкарыстоўваецца з мэтай аператыўна праверыць, як вучні засвоілі тлумачэнне новага матэрыялу. Гэта дапамагае ім лепш засвоіць змест лекцыі, крытычнага артыкула і г.д.

Канспектаванне

Выкарыстоўваецца на ўроках пры вывучэнні крытычных артыкулаў у старэйшых класах, а таксама на тых уроках, асноўным метадам якіх з’яўляецца лекцыя настаўніка.

Напісанне рэфератаў і дакладаў

Пры такой працы вялікая роля належыць як настаўніку, так і вучням. Настаўнік павінен прапанаваць вучням тэму, літаратуру, накіраваць на змест працы. Пры аналізе такіх прац неабходна ўлічваць змястоўнасць (паўнату раскрыцця тэмы), лагічнасць (паслядоўнасць), цікавасць, моўнае афармленне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]