Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач.docx
Скачиваний:
68
Добавлен:
22.03.2016
Размер:
140.32 Кб
Скачать

2.3. Спецыфіка і этапы працы над складаннем плана.

Урокі па навучанні складанню простага і складанага планаў чужога і ўласнага маўлення. Уменне складаць план пачынае фарміравацца яшчэ ў пачатковай школе. Праца над складаннем плана дапаможа добра запомніць прачытанае, лепш зразумець твор, яго будову, асэнсаваць тое, што хоча данесці пісьменнік да чытача. Уменне складаць план чужога маўлення ўключае шэраг дробных уменняў: дзяліць суцэльны тэкст на лагічна закончаныя часткі; азагалоўліваць іх пытальнымі і апавядальнымі сказамі; даваць загалоўкі пунктам плана паасобку і плану разам.

Для першага ўрока па навучанні складанню простага плана лепш узяць мастацкі твор, падзелены на часткі самім аўтарам, і, перачытаўшы яго ў класе, прапанаваць вучням даць загалоўкі гэтым часткам у форме пытальных ці апавядальных сказаў. Затым можна ўзяць суцэльны тэкст і пасля знаёмства з ім называць пункт плана ў форме назыўнога сказа, а вучні будуць знаходзіць у тэксце межы названай часткі і прапаноўваць свае варыянты загалоўкаў у форме назыўных, пытальных ці апавядальных сказаў.

Такім чынам, праца па навучанні складанню простага плана чужога маўлення прадугледжвае наступныя этапы: чытанне тэксту; разбіўка тэксту на сэнсава закончаныя часткі, вылучэнне ў іх галоўнага; азагалоўліванне частак тэксту.

Пры састаўленні складанага плана неабходна правесці дэталізацыю кожнай часткі. Пры навучанні састаўленню складанага плана настаўнік павінен звярнуць увагу на яго афармленне. План запісваецца на дошцы і тлумачыцца яго афармленне. Неабходна вучыць вучняў і пісьменнаму стылёваму афармленню планаў, звяртаць увагу на выкарыстанне ў саміх загалоўках выразаў з тэксту, устойлівых словазлучэнняў, вобразна-выяўленчых сродкаў мовы.

Пасля таго як сфарміравана ўменне складаць план чужога маўлення, можна прыступаць да фарміравання ўмення па складанні плана ўласнага маўлення; важна таксама навучыць вучняў дзяліць уласныя выказванні на часткі, вызначаць, якая думка павінна быць вядучай у кожнай з частак, даваць загалоўкі гэтым часткам рознымі відамі сказаў.

Урокі па навучанні складанню тэзісаў. Калі пункт плана вызначае пэўныя граніцы чужога ці ўласнага маўлення, то тэзіс раскрывае галоўную думку гэтай часткі. Урок па навучанні складанню тэзісаў варта пачаць з тлумачэння паняцця «тэзіс». Для навучання гэтаму віду працы неабходна падабраць невялікія літаратуразнаўчыя тэксты. Праца, якая папярэднічае тэзіраванню, блізкая да працы па складанні плана. Напачатку неабходна пазнаёміць клас з тэкстам, затым падзяліць яго на часткі, вылучыць у іх галоўную думку і сфармуляваць яе. Пасля гэтага, яшчэ раз звярнуўшыся да азначэння «тэзіс», засяродзіць увагу вучняў на тым, што тэзіс фармулюе думку, а не называе яе, як пункт плана. Можна выкарыстаць наступную схему запісаў:

Урокі па навучанні канспектаванню. Для таго каб вучні маглі не толькі асэнсоўваць асноўныя палажэнні артыкулаў падручніка, дадатковай літаратуры, лекцыі настаўніка, але і аргументаваць іх, мэтазгодна карыстацца такім відам самастойнай працы, як канспектаванне. У працэсе вывучэння літаратуры вучню неабходна ўмець складаць канспекты поўных прац выбарачныя канспекты ў адпаведнасці з праблемай, прапанаванай настаўнікам. Фарміраванне ўмення канспектавання пачынаецца з навучання напісанню канспекта адной крыніцы. З гэтай мэтай падбіраецца невялікі літаратуразнаўчы артыкул. Працу на ўроку варта пачынаць з тлумачэння паняцця «канспект». Высветліўшы, што канспект гэта не проста скарочаны варыянт тэксту, а згустак яго зместу, пададзены, ў лагічнай сістэме абгрунтаваных вывадаў, патрэбна падкрэсліць, што глыбока памыляюцца тыя, хто, не прачытаўшы ўвесь тэкст і не асэнсаваўшы яго змест, пачынае механічна скарачаць і рабіць запісы.

Пасля знаёмства з тэкстам, які патрэбна заканспектаваць, вызначаецца яго галоўная думка, звяртаецца ўвага на тыя праблемы, якія ў ім ставяцца, высвятляецца, як яны вырашаюцца аўтарам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]