Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

306.Дзядуля ой пшанічку сее, Бабуля ой цераз плот глядзела.

А дай жа, Божа, каб пшанічка радзіла,

Яб часцей ой бабуляй хадзіла.

307.Ёлачка зялёненькая,

Вецейка да долу.

Бабулька, мілая госця, Едзь жа ты да дому.

Ужо з маёй дубовай бочкі Мёд і віно ды не коціцца.

Унучак, мой даражэнькі,

Мне ж дамоў ды не хочацца.

308.Павей, павей, ветрыку,

Пад новую святліцу, Пад цясову скам’іцу, Развесялі госці мае.

А ў мяне, у маладзе,

Сядзіць бабка на куце, Дзяржыць чарку ў руцэ.

Гэта ж мае госці ўсе,

Гэта ж мае любы ўсе. Павей, павей, ветрыку,

Пад нову святліцу, Пад цясову скам’іцу,

Развесялі госці мае,

Развесялі любыя мае.

А ў мяне, у маладзе,

Сядзіць кум на куце,

Дзяржыць чарку ў руцэ.

Гэта ж мае госці ўсе, Гэта ж мае любыя ўсе.

319

га _ рэ

лкі

не

п’еш,

309. — А й чаму ж ты, мая бабачка, Ды гарэлкі не п’еш?*

Ай, піўшы ж ды гарэлачку,

Яй дадому не дайду.

А я ж табе, мая бабачка, Пару коней запрагу.

А я ж цябе, мая бабачка, Ды дадому завязу.

Як задулася ўся дарожанька Ды бяленькім сняжком.

Пайшла ж наша й бабулечка

Ды з двару пяшком.

310.— Ці ў цябе, Андрэйка,

Ячмень не ўрадзіў? Чаму ты бабульку Сваю не ўпаіў?

— Урадзіў ячменік,

Бела пшоначка, Наварыла піва Мая жоначка.

* Апошні радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

320

311. Бабуля,”

Ha мыла кладзі. Унучка, Падаркі нясі. Бабуля,

Кладзі на мыла. А каб твая ўнучка

Была ўсім міла.

312.— Ці знаеш ты, бабка,

Ці знаеш, галубка,

За што гарэлачку п’еш,

За што гарэлачку п’еш?

— Учора курёнка, Сёння парасёнка, I за тое гуляю,

I за тое гуляю.

313.— А мая ты бабка,

А мая ты любка, За што дары бярэш?**

— Што хадзіла часта, Што насіла смашна Да радзішкі сваёй.

Адзін дзень маку,

Каб было да смаку

Ўсё радзішцы сваёй.

Адзін дзень юшкі, Другі калатушкі Ўсё радзішцы сваёй.

* Кожны радок паўтараецца 2 разы.

** Апошні радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

11— 1527

321

J —132

««ly f t f j T n

j ] J i J -4..JJ i JJjjj

ЦІ ммо_га, ба _ бка.

ці мно_га,лю _ бка, раз ў ад _ іе _ д п х бы _ла,

бы_ ла?

314. Ці многа, бабка, ці многа, любка,

Раз ў адведках была, раз ў адведках была?

Перва радзежка — любая Наташка, Толька раз я была, толька раз я была...’

315.А паглядзі, бабулечка,

Што ўнучачка робіць? За свечачкай, за яснаю

Падарачак кроіць!

Акаб знала, каб ведала, Што будзе сыночак, Адмерыла, абмерыла

Падарак на кліночак.

Акаб знала, каб ведала, Што будзе дачушка, Адмерыла, абмерыла Падарачак вузка.

316.А я б гэту бабку,

Ая б гэту бабку

За бабку браў. I часта ідзець,

I смачна нясець:

Адзін дзень з гусёнкам, Другі дзень з парасёнкам, А ўчора позна Зарэзалі козла,

I ўсяго прынясла.

* Тэкст не поўны.

322

Аўчора рана Зарэзалі барана, I ўсяго прынясла.

317.На градзе растуць два цвяточкі.

Аадзін цвяток — дарагі кумок,

Адругі цвяток — залата кума.

Ах вы, кумушкі, галубкі мае, Ахрысціце вы дзіцятка мае. Занясіце вы яго ў цэркаўку, Дайце й імюшка ўсё Ягорушка. Нясіце дамоў ўсё з напратачкам, Штоб расло, расло маё дзіцятачка.

318.Учора з вечара к кумам просьба была,

Асёння раненька яны самі прыйшлі. Не прыйшлі яны піць і есці,

Анашага хлопчыка да папа несці (везці).

319.Каля саду сцежачка,

Чараз Дунай кладачка.

Атуды ж ішоў кумочак,

Атуды ж ішоў галубочак,

Ана стрэчу яму сам Гасподзь.

Куды ж ты йдзеш, кумочак, Куды ж ты йдзеш, галубочак?

У кумкі іду, Божухна.

I што ты нясеш, кумочак, Што ты нясеш, галубочак?

I чырвонцы нясу, Божухна.

Шчасліва йдзі, кумочак, Шчасліва йдзі, галубочак.

Чараз садок сцежачка,

Чараз Дунай кладачка. Туды ж ба йшла кумачка,

Туды ж ба йшла галубачка.

323

Ha стрэчу ёй сам Гасподзь.

Што ты нясеш, кумачка,

Што ты нясеш, галубачка?

Пакрывала нясу, Божачка.

Шчасліва йдзі, кумачка, Шчасліва йдзі, галубачка.

Чараз садок сцежачка, Чараз Дунай кладачка.

Туды ж ба йшла бабуся, Туды ж ба йшла галубуся. На стрэчу ёй сам Гасподзь.

Куды ж ты йдзеш, бабуся, Куды ж ты йдзеш, галубуся?

У бабкі іду, Божухна.

Што ты нясеш, бабуся, Што ты нясеш, галубуся?

Пялёшкі нясу, Божухна.

Шчасліва йдзі, бабуся, Шчасліва йдзі, галубуся.

320.— I кумачка-любачка, а дзе ж ты была?

Бабачкі-любачкі, у цэркаўцы.

Кумачка-любачка, што ж ты рабіла?

Бабачкі-жоначкі, дзіця хрысціла.

Кумачка-любачка, як жа завуць?

Бабачкі-любачкі, Сашачка завуць.

321.— Ай ты, кумачка, ты галубачка,

Дзе дагэтуль была?

У папа на дварэ.

Ай, кумачка, ты галубачка,

Што ты рабіла?

Хрысціла, хрысціла.

Ай, кумачка, ты галубачка, Чым ты яго накрыла?

А вы жоначкі, вы лябёдачкі, Шоўкавай намётачкай.

324

Ай, кумачка, ты галубачка, Усё ўтрата твая.

А вы жоначкі, вы лябёдачкі, Дык пашана мая.

322.— Кум ды кума, дзе дагэтуль былі?'

Жоначкі, лябёдачкі, мы дзіця хрысцілі.

Кум ды кума, а дзе вы хрысцілі?

Жоначкі, лябёдачкі, у цэркаўцы абаксцілі.

Кум ды кума, як дзіця назвалі?

Жоначкі, лябёдачкі, Янічкай назвалі.

323.— А ты кумачка, ты галубачка,

Дзе ж ты ўчора была?

А вы жоначкі, вы лябёдачкі, Дзіця да ’ксту вазіла.

А ты кумачка, ты галубачка,

Чым яго пакрыла?

А вы жоначкі, вы лябёдачкі, Шоўкавай пакрывалачкай.

324.Кумачка, кумачка, пахнючая мята, Чаму ты, кумачка, такая багатая? Кумачка, кумачка, пахнючая роза,

Кумачка, кумачка наша прыгожа.

Кумачка, кумачка, мы ж хочам знаць,

Ды як жа дзіцяці нам назваць. Будзь жа хароша ды нам жа скажы,

Толькі абмана нам не гавары.

325.А ў каго вінаград на дварэ?

УВанечкі вінаград на дварэ.

Сабраў пір не людзям — сам сабе, Пасадзіў кумусю на куце.

* Кожны радок паўтараецца 2 разы.

325

— Пі, гуляй, кумуся, ў мяне, Штоб маё дзецятко расло, Штоб яно шчасліво было, Штоб яму Бог долюшку даў.

Аў каго вінаград на дварэ?

УВанечкі вінаград на дварэ.

Сабраў пір не людзям — сам сабе, Пасадзіў кума на куце.

Пі, гуляй, кумочак, у мяне,

Штоб маё дзецятко расло,

Штоб яно шчасліво было, Штоб яму Бог долюшку даў.

Аў каго вінаград на дварэ?

УВанечкі вінаград на дварэ. Сабраў пір не людзям — сам сабе,

Пасадзіў бабусю на куце.

Пі, гуляй, бабуся, у мяне, Штоб маё дзецятко расло,

Штоб яно шчасліво было, Штоб яму Бог долюшку даў.

326.— А ў каго, а ў каго вінаград на дварэ?

У нашага Коленькі вінаград на дварэ.

Пасадзіў кумачку ён на самым куце,

Частуець, частуець, нікому — сам сабе.

Каб яго дзіцяця й вяліка расло,

Вяліка расло ды шчасліва было.

А ў каго, а ў каго някрыта хата?

У нашага Коленькі някрыта хата.

Схадзіце, наламайце вы зялёнай мяты, Схадзіце, накрыйце Коленьку хату.

А ў каго, а ў каго ды някрыты сені?

У нашага Коленькі ды някрыты сені.

Схадзіце, наламайце вы зялёнай елі, Схадзіце, накрыйце Коленьку сені.

326

327.— А ў каго ж, у каго

Вінаград на дварэ?

У Іванечкі.

А ў каго ж, у каго Кумы за сталом?

У Валодзечкі. Кумы за сталом Гарэлкі не п’юць,

I нам не даюць.

Яб гэту кумку,

Яб гэту кумку

I ў кумкі не браў —

Гарэлкі не п’ець

I нам не даець.

328.У нашага Геначкі* Ой, явор на дварэ.

Пасадзіў кумачэк

Ён на самым куце,

Асам ходзіць-ханжуець

Аён сам па сабе.

Ох, ён сам па сабе,

Ён для хвалы свае.

329.Пад белай бярозачкай*’

Ванечка бычкі пасе.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

** Першы радок кожнай страфы паўгараецца 2 разы.

327

Ванечка бычкі пасе, Ніначка есці нясе.

Ніначка, душа мая, Дзе ж ты дагэтуль была?

Я была ў пана Бога, Шкляначкі налівала.

Шкляначкі налівала, Кумочкаў частавала.

Шкляначкі паўнюсенькі, Кумочкі п’янюсенькі.

330.Кланялася кума куму Нізенька ў ножкі:

Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз з дарожкі.

Яж думала, мой кумочак,

Мы з табой заблудзім,

Удамку не будзем.

331.Кланялася кума куму Нізенька й у ножкі:

Дзякуй, табе, мой кумочак, Што прывёз з дарожкі.

Кланялася кума куму

Нізенька ў пяткі:

Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз да хаткі.

332.А што гэта стучыць, гручыць?

Ці не кум з кумой едзець? Кланяецца кума куму

Нізенька ў ножкі.

Дзякуй табе, мой кумочак,

328