Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

19. Цераз сеначкі, ды ў выстопачку, Як ходзіць, ходзіць радзішанька,

Апросіць, моліць Бога:

А дай жа, Божа, гэтаму дзіцяці Хрэсьбіны згуляці.

Акаб наша радзіначка здарова была,

Акаб наша радзіначка не балела,

Каб яна нам гарэлачкі ўволю дала,

Каб яна нам гарэлачкі не жалела.

ПЕСНІ ПРА МАЦІ-ПАРАДЗІХУ I БАЦЬКУ

20. Каля месяца, каля яснага' Усё дробныя звёзды. Каля століку ля цясовага

Усё любыя госці.

Ты, Андрэечка, багатырскі сын,

Умей прыглядаці.

Аты, Валечка, мамчына дачка, Умей прыглашаці.

Амы, госцікі, прыглашоныя,

Умеем выпіваць.

21.Коціцца чарачка па стале катком, Хочацца, хочацца гарэлкі з мядком

Хто ж гэту чарачку поўну наліець,

Той з сваёй жаною хораша жывець. Валодзька чарачку поўну наліець,

Ён з сваёй жаною хораша жывець.

* Кожны радок паўтараецца 2 разы.

209

22.Кацілася чарачка з куту на канец.'

Ахто ж гэту чарачку мёдам наліець?

Аналіець чарачку молад Колінька. Падносіць, падносіць Клаўдзечцы выпіць.

Выпі, выпі, Клаўдзічка, поўную чару. Забудзь, маладзенькая, сваю старану.

Хоць жа вып’ю поўную чару,

Век не забуду сваю старану.

А ў маёй старонцы зялёны сады.

Дзе зялёненькі явар — там татулька мой, Белая бярозачка — мамулька мая.

23. А хто гэту чарку поўну наліець, Той з сваёй жаною суветна жывець.

Іванька чарку поўну наліець,

Ён з сваёй жаною суветна жывець.

* Кожны радок паўтараецца 2 разы.

24.Кацілася чарачка з кутка на канец,

Ахто гэту чарачку віном наліець?

Колечка чарачку віном наліець,

Ён са сваёй жаною хораша жывець.

25.Кацілася чарачка з канца й у канец.

Ахто ж гэту чарачку віном наліець?

Пецька нам жа чарачку віном наліець,

Ой, ён з сваёй жоначкай харашо жывець.

J -160

 

 

т

' 2—,

 

 

26

_ го ды дза_ц1на_чк*

т

2. А каб *

л ба_льша_я ра _сла,

ка_б(ы)

го ды дэя.цІ _ на _

 

 

26.

А ў нашага Сашачкі

 

Пір на дварэ, Сабраў ён пір ды бяседачку

Не для каго, для сябе.

Акаб яго ды дзяціначка

Абальшая расла,

Акаб яго ды дзяціначка Шчасліва была.

27.А ў гародзе рабінкі,

Аў нашай Манечкі радзінкі.

Будзем рабінкі ламаці,

Да будзем радзінкі гуляці.

28. У хлопчыка рабінкі, А ў дзевачкі радзінкі. Будзем рабінкі ламаці

Да будзем радзінкі гуляці.

211

29. Ой, даўно тут радзіны былі. Ой, даўно тут гарэлку пілі. А цяпер мы пабываем

I гарэлкі папіваем.

30. Сягоння ў нас імяніны'

Добрай жаны-гаспадыні.

Сягодня у нас госці будуць. Першыя госці — дзед і баба, Другія госці — кум з кумою, Трэція госці — брат з сястрою. Дзед і баба — ўся парада, Кум з кумою — пагулянне, Брат з сястрою — пагуканне.

31.А ў полі дажыначкі,

Аў доме радзіначкі. Нарадзіла маці сына Беленькага, як сыра. Сыр белы на талерку,

Асыночка ў калыбельку.

Асыр будзеш калупаці,

Асыночка калыхаці.

32.У лугу, у лугу каліна расла, Я гэту каліну рукамі ламала,

Я гэту бяседу шмат лет чакала. Шмат лет і нядзелечку Чакала бяседкі без спадзевачкі.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

212

Радзіха, радзіха, каб жа ты жыла, Каб яшчэ на лета дачку прывяла. Мы ж будзем гулянку гэту гуляць,

Радзісе здароўя гэтым дапамагаць.

33.У нашым гародзе

Урадзіла проса. Прыехалі госцейкі

На радзінкі да Зосі.-

Як сабралася радня Ды така вяліка: Свёкар са свякроўкаю,

Дзевер і з залоўкаю.'

Ой, нявестка Зося,

Ды й вазьмі падушку. Пакажы маленькую Нам сваю дачушку.'

34.Мы сустрэнемся, мы сустрэнемся Ды на хрэсьбінах у Якімачкі,

Ды на хрэсьбінах ды у Светачкі.

Наша Светачка мае дочачку,

Mae дочачку ды прыгожую,

Усю на татачку ды пахожую.

35.Сягоння ў нас імяніны Добрай жаны гаспадыні.

Сягоння ў нас госці будуць,

Госці будуць траякія:

Першыя госці — дзед з бабаю,

Другія госці — кум з кумою, Трэція госці — брат з сястрою. Брат з сястрою — размаўляці, Кум з кумою — гуляці, Дзед і баба — ўся нарада.

*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

36.У нас сягоння імяніны,

Удобрай хаце гаспадыні. Першыя госці — дзед і баба,

Другія госці — кум з кумою,

Трэція госці — брат з сястрою.

Мы сядзелі, гаварылі, Што ў нас сягоння імяніны.

37. Сёння ў нас імяніны

Добрай жаны-гаспадыні. Сёння тут госці будуць, Госці будуць усякія:

Першыя — дзед з бабаю, Другія — кум з кумою, Трэція — брат з сястрою.

Брат з сястрою ідуць размаўляці, Кум з кумою ідуць гуляці, Дзед з бабаю — памагаці.

38.Прабачайце, гасціны, на маю чэсць, Бо ў мяне гасціны шчэ й другія есць. Первыя госцікі — бацька з маткаю,

Адругія госцікі — брат з сястрою,

Атрэція госцікі — кум з кумою. Брат з сястрою — дружына мая,

Акум з кумою — гасціна мая.

39.Чаму ж наша хатачка

Ды такая вясёлая?

Мы сядзем за сталамі дубовымі, За сталамі дубовымі.

Паважаем нашу Чэсячку

3 яе маленькім сыночкам,

3 маленькім сыночкам.

Каб заўсёды была гэта сямеечка

Ды такая дружная і вясёлая,

Дружная і вясёлая.

40.А ў рэчцы вадзіца быстра бяжыць,

А ў полазе радзіха ляжыць,

Дзіця нарадзіла, нам гулянку зрабіла. Будзем піць-гуляць, радзіху ўхваляць.

— Самі налівайце, па ўсёй выпівайце, Дзіця ўзвелічайце, мяне не забывайце.

41.А ў сеначках

Усеначках музыкі іграюць,

Аў хатаньцы,

Ухатаньцы хрэсьбінкі гуляюць

За полагам За полагам

Там радзішанька ляжыць,

Аў галавах,

Аў галавах

Мёду кубачак стаіць.

42.А ў гародзе бяроза, Лісцейка да долу, Час табе, Міколка,

Ехаць дадому.

Там Матруна сына радзіла, Мёд-віно папіла

I кубачкі пабіла

I на Дунай пусціла.

Плывіце, кубачкі, за вадою, Плывіце, кубачкі, за быстраю ракою.

43.У нашым сяле стала навіна: Маладая Гандзюленька сына ўпавіла,

Сына ўпавіла!

Сын ўпавіла, сама ледзь жыва, Яна да свае матуленькі голуба ўслала,

Голуба ўслала.

Ляціць галубок і голасна грача:

Міла матуленька, кліча дачуленька, Кліча дачуленька!

Утвае дачкі стала навіна:

Твая дачка наймілейша сына ўпавіла,

215

Сына ўпавіла! Матуля едзе, пялёнкі вязе,

Лістам, лістам дарожаньку сцяле, Матуля сцяле.

Унашым сяле стала навіна: Маладая Гандзюлечка сына ўпавіла,

Сына ўпавіла.

Сына ўпавіла, сама ледзь жыва,

Да свайго баценька яна галубка ўслала, Галубка ўслала.

Галубок ляціць і моцна грача:

— Мілы баценьку, кліча дачуленыса, Кліча дачуленька!

Утвае дачкі стала навіна:

Твая дачка наймілейша сына ўпавіла, Сына ўпавіла.

Баценька едзе, мёд-віно вязе, Лістам, лістам дарожаньку баценька сцяле,

Баценька сцяле.

44. А наша Марыся сыночка павіла,

Яна сыноў навадзіла, Як месяцаў, насадзіла, Ой, сэрданька маё.’

А Васілька малады, Па свяцёлцы ходзіць:

— Ой, вы пайдзеце, прывядзеце,

Каля мяне пасадзеце, ой, сэрданька маё!

45.А ў нашай Кацярынушкі,

Аў нашай Кацярынушкі

То хрэсьбіны, то радзінушкі.

Ой, на печы каравай месяць, Сярод хаты калыбель весяць. Жана мужу не прызналася,

* У кожнай страфе чацвёрты радок паўтараецца.

216

Само дзіця завязалася. А яна яму на злосць

Накрахмаліла фартух, як тросць.

I ўсё кажа: «Буду дочкі вясді,

Каб цябе ды з гаспадаркі звясці».

46.Ходзіць бацька па гумну,

Глядзіць дзетку ў кутку.

Кладзе туды па куску, прыгаворвае:

— Трэба, трэба запас мець,

Бо яшчэ адзін ядак прыдзець.

47. Ды ў каго ж мы, ды ў каго ж мы Бяседку гуляем, Дзякуй Богу, дзякуй Богу, Што сыночка маем.

Аён ляжыць у качэльцы, Абманачку смокчыць,

Ажоначка з мужаньком Бяседачку топчыць.

48.А белая бярозачка,

Чырвоная вольха,*

Ахто справіў патрэбачку?

Андрэева жонка.

Сама сядзіць у запечку

Гарэлачку смокчыць.'

ААндрэйка маладзенькі

Патрэбачку топчыць.'

Сама сядзіць у запечку,

Сыночка люляіць.*

ААндрэйка маладзенькі Патрэбу спраўляіць.*

Дзякуй табе, Андрэечка, Ды за ўсё за гэта.'

' Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

Акаб зрабіў патрэбачку

Ды яшчэ на лета.*

49.Ты, белая бярозачка, Чырвоная вольха,

Ахто зрабіў патрэбачку? — Колечкава жонка.

Сама сядзіць у запечку,

Гарэлачку лохчыць,

АКолечка-гаротнічак Бяседачку топчыць.

50.А за белым бярэзнічкам, Цёмная сасоначка.

Хто нам зрабіў бяседачку? —

Пецячкава жоначка. Сама ляжыць у ложку, Гарэлачку смокчыць.

АПецячка-бядняжачка Каля стала топчыць.

51.Белая бярозачка, чырвоная вольха,

Ахто справіў бяседачку? —

Майго брата жонка. Яна сядзіць на ложачку,

Гарэлкай шафуіць,

Амой браток маладзенькі, Госцікаў частуіць.

Яна сядзіць на ложачку,

Як курачка, квокчыць, А мой браток маладзенькі Бяседачку топчыць.

52.Белая бярозачка, Чырвоная вольха/

Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

218