Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

258. Бабуля і к унучцы баразёнкай ішла, Баразёнкай ішла.

Бабуля унучцы парасёнка нясла, Парасёнка нясла.

— На табе, унучка, парасёначка,

Парасёначка.

Палячы сабе, унучка, Жывацёначка,

Жывацёначка.

259. Учора бабка, учора любка

На хрэсьбінках была.

Сягоння бабка, сягоння любка

На пахмелле прыйшла.

Запрагіце, залажыце

Пару коней вараных. Адвязіце, адвязіце Маю бабку дамоў.

A і коні з двара Не рушаюцца ісці.

Бабка на кут, любка на кут Падзвігаецца ісці. Запражыце вы, залажыце вы

Дванаццаць коней, Адвязіце, адвязіце

Маю бабку дамоў, Маю любку дамоў.

Палажыце, палажыце Да й пад ябланькай спаць, Пад зялёненькай спаць.

— Ты ябланька, ты зялёная, Не шумі нада мной, Над маей галавой.

299

J-138

t'IS ffi i

" I1LI

j S f -M

l

A M пра.жом мы ця _ ny

__ шку - pa _

бу шку,

 

-

$

г1{

1

1

а за.пра.жом мы

ця _ лу _

шку ра _ бу—-г шку.

 

260.А запражом мы цялушку-рабушку.'

Апавязём мы бабусю-старушку.

Анаша бабка паездачку любіць. Яна за гэта гарэлачкі купіць.

Азапражом мы кабылу сівую,

Апавязём мы кумку маладую.

Анаша кумка паездачку любіць.

Яна за гэта гарэлачкі купіць.

Азапражом мы каня варанога,

Апавязём мы кумка маладога.

Анаш кумочак паездачку любіць,

Аён за гэта гарэлачкі купіць.

261

- А ці ве да

еш, ба

бка,

ці

ве да _ еш,

лю _ бка,

эаштона.мё

_ тку

ўэа.ла,

эа

што на _ мс _

тку ўзя_ла?

261. — А ці ведаеш, бабка, ці ведаеш, любка, За што намётку ўзяла?”

Ці многа, бабка, ці многа, любка,

Раз у адведках была?

— А я ж хадзіла, а я ж насіла Па тры разы у дзень.

‘ Кожны радок паўтараецца 2 разы.

** Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

300

Кашку ў падпашку, сачанё пад ляшку, Як іду, дык нясу.

262.Запрагайце, запрагайце Да чацвёра сабак. Вязіце, вязіце.

Да бабулю ў кабак. Наша бабка, наша бабка Да падвозы любідь.

Яна ж нам, яна ж нам Да гарэлкі купіць.

Ой, купіць, ой, купіць Да й падсалодзіць.

Яна ж нам, пяўчыцам, Да і добра ўгодзіць. Зелянее,зелянее

Зялёны дубочак у дуброве, Весялее, весялее Малада бабулька ў сваім доме.

263.Запражыце, запражыце да дванаццаць валоў, Адвязіце, адвязіце да бабусю дамоў.

Наша бабка старэнькая падвозаньку любіць,

Да яна нам, маладзенькім, гарэлачкі купіць. Яна купіць, яна купіць да йшчэ падсалодзіць,

Да яна нам, маладзенькім, вельмі дагодзіць.

264.Бабулечка, бабулечка, пахучая мята,

Чаму не п’еш, не танцуеш за то, што багата.

Бабулечка, бабулечка, чырвоная рожа, Чаму не п’еш, не танцуеш за то, што прыгожа.

265.Запражыце, запражыце

Ды дванаццаць канёў.

Адвязіце, адвязіце Ды бабульку дамоў.

Запражыце, запражыце

Ды дванаццаць сабак. Адвязіце, адвязіце Ды дзядульку ў кабак.

Запражыце, запражыце

Залатую дугу.

301

Адвязіце, адвязіце Ды дамоўкі куму. Залажыце, залажыце Ды быка-бугая.

Адвязіце, адвязіце

Ды дамоўкі кума.

266.Наша бабулька, як малімонка,

Не п’ець гарэлкі, бо ёй жа горка. А п’ець мядочак, бо ён салодкі. Яе ўнучак яе ўважаіць, Ён мядочак ёй да стаўляіць.

267.Запала да дарожачка сняжком, Не зайдзе да бабулька пяшком.

Унучак каня запражэ,

Бабульку да дамоў завязе.

Наша бабулька да паезды любіць,

Нам жа бабулька літру гарэлкі купіць. Запала да дарожачка сняжком, Не зайдзе да кумочак пяшком. Унучак каня запражэ,

Кумочка да дамоў завязе.

Наш кумочак да паезды любіць,

Нам жа кумочак літру гарэлкі купіць.

ннаШ ба^ ~ га°

та жы

"5У—i_ -

_

 

ве.

268. Наша бабулька, наша галубулька Яна багата жыве.*

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

Ў нашай бабулькі, ў нашай галубулькі

Да дванаццаць валоў.

Запражыце, запражыце

Да дванаццаць валоў.

Нашу бабульку, нашу галубульку Завязіце дамоў.

Наша бабулька, наша галубка Да й не горда была.

Ўзяла піражочак, ўзяла падарачак,

Да й дадому пашла.

J-138

269. Тут жа, тут хрэсьбінкі былі, Тут жа, тут да гарэлку пілі.

Запала да дарожка сняжком, Не пойдзе да бабулька пяшком.

Не пойдзе да бабулька пяшком, Унучак да каня запражэ.

Унучак да каня запражэ,

Бабульку да дамоў завязе.

Наша бабулька, наша зязюлька

Да паезды любіць, да паезды любіць.

Як прыедзе у карчомку, Нам гарэлкі купіць, нам гарэлкі купіць.

303

270. Бярозка зеляненькая — Веццейка дадолу.’

— Бабулька міленькая,

Едзь жа ты дадому.

Бочачка дубовенькая,

Ужо з яе не сочышіа.

— Унучак мой міленькі, Мне ж дамоў не хочацца.

Дубочак зеляненькі — Веццейка дадолу.

— Кумочак мой міленькі, Едзь жа ты дадому.

Бочачка дубовенькая, Ужо з яе не сочыцца.

— Унучак мой міленькі, Мне ж дамоў не хочацца.

Рабіна зеляненькая — Веццейка дадолу.

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы

— Кумачка міленькая, Едзь жа ты дадому.

Бочачка дубовенькая, Ужо з яе не сочыцца.

— Кумочак мой міленькі, Мне ж дамоў не хочацца.

271. Гарэлачка ў бачэначку папліхаецца, папліхаецца, Наша бабка на кут падзвігаецца, падзвігаецца. Гарэлачка ў бачэначку якочыць, якочыць, Якочыць, якочыць.

Наша бабка з кута ісці няхочыць, няхочыць,

Няхочыць, няхочыць.

— Я тады пайду, я тады пайду,

Як гарэлку пап’ю, як гарэлку пап’ю. Запражыце ж вы, запражыце ж вы Усё й сем ды валоў.

Адвязіце ж вы, адвязіце ж вы Гэту бабку дамоў, гэту бабку дамоў. Запражыце ж вы, запражыце ж вы Усё й сем ды сабак, Адвязіце ж вы, адвязіце ж вы

Гэту бабку ў краваць, гэту бабку ў краваць.

272. Сядзіць бабка на куце, Як совачка у гняздзе.

Ай, не рушце яе,

Не чапайце яе.

Яна за гэты куточак

Адрэзала пупочак. Ай, не рушце яе,

Не чапайце яе.

273.На дварэ вішня

Аўсё бяленька цвіцець.

На куце бабка

Аўсё п’яненька сядзіць.

А не рушце ж яе,

305

He чапайце яе,

Хай сядзіць, як сядзіць, На дварэ сасна кумаватая, На ўнукаў бабка багатая.

274. — Ці знаеш, бабка, Ці знаеш, любка, За што намётку бярэш? Ці хадзіла часта, Ці насіла смашна

Аўнучцы сваёй?

Я хадзіла часта,

Я насіла смашна Ды унучцы сваёй.

Адзін раз — з юшкай, Другі — з калатушкай, Трэці раз — з кісялём.

275.На вуліцы шырокай Мяцеліца замятаіць.

А, ходзячы, Іванька

Каня запрагаіць,

Ажана ў яго пытаіць:

А куды, мой Іванька, паедзіць?

Жанушка, душа мая,

Апаеду я па бабуленьку.

— Бяры, бяры бабулечку

3 багатай хатачкі, Не будзе нам, не будзе нам

Вялікай стратачкі.

276.Я б гэтай бабкі,

Яб гэтай любкі

Яб і бабкай не звала, На куце не саджала.

Я за гэты куточак Рэзала пупочак,

Таму смела сяджу.

I за гэты ласкуточак Рэзала пупочак,

Таму і смела бяру.

277. Ой, тут, тут радзінкі былі, Ой, тут, тут мы гарэлку пілі. Запала дарожка сняжком — Не пойдзе бабулька пяшком. Унучак каня запражэ, Бабульку дамоў завязе.

Аты, бабулька, не скупі, Ды нам паўлітра купі.

278.А не шум шуміць, а не шум шуміць, Колакал звініць, колакал звініць.

Анаш Федзечка за бабкай едзіць,

За бабкай едзіць, за бабулечкай.

Агэта бабка падарачкі любіць,

Аяна кумам гарэлачкі купіць.

279.На дварэ вішня

Аўся бяленька цвіціць.*

На куце бабка

Аўсё п’яненька сядзіць.*

Ане рушце ж яе,

Не чапайце яе, Хай сядзіць, як сядзіць.*

На дварэ сасна кумаватая, На ўнукаў бабка багатая.

280. — Ці знаеш, бабка,

Ці знаеш, любка,

За што ты мёд бярэш? Ці хадзіла часта, Ці насіла смашна Да ўнучцы сваёй

Я хадзіла часта,

*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

307

Янасіла смашна Да ўнучцы сваёй.

Янасіла блінкі, Каб радзіліся сынкі,

Янасіла клёцкі, Каб радзіліся дочкі,

Янасіла ладкі,

Каб сынок быў гладкі.

281.Наша бабулька, наша бабулька Гарэлкі не п’е.

Ай, выпі, выпі, мая бабулька, Ты гарэлкі ў мяне.

А выпіла б, мой унучак,

Дык дадому не дайду.

Ай, выпі, выпі, мая бабулька,

Япадводу найму.

Нашто ж ты будзеш, мой унучак, Мне падводу нанімаць.

Лепей я буду, мой унучак,

У цябе ночку начаваць.

282.Ляцеў верабей Ды па макаўкам —

Увесь мак пазыбаў, Увесь чырвоны пазыбаў. Пасадзіў Грынечка

Бабусю на куце — Увесь парадачак даў.

Пі, мая Казіміраўна,

Віно зеляное,

Сёлета — у мяне,

Ана лета — у цябе.

283.Бабуля, бабуля, я цябе люблю,

Як нада тут болей — па цябе прыйду.

Ятабе, бабулька, віна прынясу,

Яцябе, бабулька, дамоў завязу. Запала, запала дарожка сняжком,

Да пойдзець бабулька дамоўкі пяшком.