Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

J -152

159.Ой, чый то садочак,

Ой, чый то садочак,

Тынам тынаваны, Тынам тынаваны?

А ў тым садочку

Надзечка хадзіла.

Надзечка хадзіла, Сыночка радзіла.

Сыночка радзіла,

Бабульку прасіла:

— Бабульку-рыбульку,

Прыхініся да мяне.

Прыхініся да мяне, Да майго дзіцяці Пупок завязаці, Пупок завязаці.

Дам табе заплату,

Дам табе заплату, На хвартушок лату, На хвартушок лату.

160.Ой, чый то садочак

Тынам тынаваны,*

Дылем дыляваны?

То Мішаў садочак Тынам тынаваны,

*Кожны другі радок паўтараецца 2 разы.

259

Дылем дыляваны.

А па тым садочку

Галенька хадзіла, Бабулысі прасіла:

— Бабулька-рыбулька, Прыйдзі дзісь да мяне. Да майго дзіцяці,

На ручкі прыняці.

Дам табе заплату Падарак, як карту,

Тоненькі, бяленькі, Тоненькі, бяленькі,

3 бабулькай раўненькі.

161.Антоська ў полазе ляжыць, Малада ў полазе ляжыць.

Іванечка па бабачку бяжыць,

Іванечка па бабачку бяжыць. Бабачка за галоўку дзяржыць, Бабачка за галоўку дзяржыць:

«Стрэж, Божа, парадзіллі маёй,

Аанёлы да дзіцятка яе!»

162.А хто, хто ў нас да па ночы ходзіць,

Ахто, хто ў нас да бабульку просіць:

Бабулька мая, галубка мая,

Прыйдзі ж ты ка мне і к маёй жане. У маей жаны жываток баліць,

Жываток баліць, сярэдзінку ломіць.

Унучак ты мой, галубочак мой,

Не журыся ты, каго Божа дасць. Калі дачушку — швачкаю будзе,

Акалі сынка — пісарам будзе.

163.А цераз гару сцежачка горная ляжала,

Ахто гэту сцежачку ўтаптаў?

Аўтаптаў сцежачку ўнучак,

Ада сваёй бабулі ў госці ходзячы,

Асваю бабулю просячы.

Хромавы боцікі ён знасіў, Як сваю бабачку ўпрасіў.

260

164.У нядзельку дый параненьку, Ішоў Колечка дый па бабачку,

Яго бабачка дый дагадначка, Дагадалася дый сабралася,

Дый сабралася, дый сама прыйшла.

165.— А мой жа ж ты Іванушка,

Ідзі ж ты за бабулечкай.

Абабулечка здагадалася, Здагадалася ды сама прыйшла.

Управай ручаньцы белы сыр нясла,

Улевай ручаньцы ды пялёначкі.

166.А ўчорака навіна была* —

Млада Верачка дзіця радзіла.

Ой ты, Лёнечка, ты мой міленькі, Пасцялі жа ты мне пасцелечку.

Пад галовачку хоць пуховачку,

Пад сярэдзінку хоць пярыначку, Пад белы ножкі прасцірадлачка,

Ды і сам ідзі за бабулечкай.

А бабулечка дагадалася

Ды сама ісці сабіралася.

167.Ай, стуку-груку, ай, стуку-груку ды па вуліцы,

Бяжыць Ванечка па бабулечку.

Ты бабулечка, ты Міхайлаўна,

Япрашу цябе, ты не ’стаў (астаў) мяне, Перабаб маё ты дзіцяцетко, А маё дзіця нараджонае,

Нараджонае, небаблёнае.

'Кожны радок паўгараецца 2 разы.

261

Ай, стуку-груку, ай, стуку-груку ды па вуліцы,

Бяжыць Ванечка па кумусеньку.

Ты кумусенька, ты Антонаўна,

Япрашу цябе, ты не ’стаў мяне,

Перахрысці маё ты дзіцяцетко,

А маё дзіця нараджонае, Нараджонае, нехрышчонае.

Ай, стуку-груку, ай, стуку-груку ды па вуліцы, Бяжыць Ванечка па куманёчка.

Ты куманёчак, ты Тарасавіч,

Япрашу цябе, ты не ’стаў мяне. Пераксці маё ты дзіцяцетко, А маё дзіця нараджонае, Нараджонае, нехрышчонае.

168.А па вуліцы і стучыць і гручыць,

Малады Колечка за бабулькай бяжыць. Ён жа тростачкай папіраецца,

Да бабулечкі ён спяшаецца.

Ой, бабулечка, ты душа мая,

Хадзі перабаб ты дзіця маё,

Дзіця малое маё, нараджонае.

А па вуліцы і стучыць і гручыць,

Малады Колечка за кумулькай бяжыць.

— Ой, ты кумачка, ой, душа мая, Хадзі пераксці ты дзіця маё, Дзіця малое маё, нараджонае.

Апа вуліцы і стучыць і гручыць, Малады Колечка за кумам бяжыць.

Ой, кумочак мой, галубочак мой, Хадзі пераксці ты дзіця маё, Дзіця малое маё, нараджонае.

169.Хто па вуліцы і стучыць і гручыць?

АЛявоначка па бабусю бяжыць.

Ты бабусенька-галубусенька мая,

Хадзі перабаб дзіця малога майго.

Апа вуліцы і стучыць і гручыць,

АЛявоначка па кумочка бяжыць.

Ты кумочак-галубочак мой,

262

Хадзі пераксці дзіця малога майго.

Апа вуліцы і стучыць і гручыць,

АЛявонечка па кумусю бяжыць.

Ты кумусенька-галубусенька мая, Хадзі пераксці дзіця малога майго.

170.Каля хатачкі, каля новенькай

Стукачыць, грукачыць.*

Наш Іванька, наш Іванька За бабусяй бяжыць.

Пойдзем, бабка, пойдзем, любка, Да сягодня ка мне.

Каля хатачкі, каля новенькай

Стукачыць, грукачыць.

Наш Іванька, наш Іванька Па кумку бяжыць.

— Пойдзем, кумка, пойдзем, любка,

Да сягодня ка мне.

Каля хатачкі, каля новенькай Стукачыць, грукачыць.

Наш Іванька, наш Іванька Па кумочка бяжыць.

— Пойдзем, кумочак, пойдзем, кумочак,

Да сягодня ка мне.

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

263

171. Цераз бор сцежачка ляжала, Цераз бор вузкая ляжала.

Ахто тую сцежачку ўтаптаў?

Аўтаптаў тую сцежачку Федзечка,

Ада сваёй бабулькі ходзячы,

Ада сваёй любулькі ходзячы.

Ановыя боцікі ён знасіў, Пакуль сваю бабульку ўпрасіў.

172.А хто, хто рана роску аббіў? Валодзя, Валодзя за бабкай хадзіў.

Шчыранька, верненька ён бабку прасіў:

— Прашу цябе, бабачка, не для сябе, маладога, Не для сябе, маладога, для дзіцяці малога.

Аў каго, а ў каго вінаград на дварэ?

У нашага Валодзі вінаград на дварэ.

Пасадзіў бабачку на самым куце,

Частуець, вяльмуець, частуець, вяльмуець, Нікому — сам сабе:

Каб яго дзіцяця вяліка расло,

Вяліка расло, шчасліва было.

173.Каля саду сцежачка,’

Аішла туды бабачка.

Ёй насустрач Гасподзь Бог.

Куды ідзеш, бабачка?

На хрэсьбінкі, Гасподзь Бог.

А з чым ідзеш, бабачка?

3 пялёнкамі, Гасподзь Бог.

Каля саду сцежачка,

Аішла туды кумачка.

Ёй насустрач Гасподзь Бог.

Куды ідзеш, кумачка?

На хрэсьбінкі, Гасподзь Бог.

А з чым ідзеш, кумачка?

3 напрадкаю, Гасподзь Бог.

*Кожны радок паўтараецца 2 разы.

264

Каля саду сцежачка, А ішоў па ёй кумочак.

Яму насустрач Гасподзь Бог.

Куды ідзеш, кумочак?

На хрэсьбінкі, Гасподзь Бог.

А з чым ідзеш, кумочак?

3 чырвонцамі, Гасподзь Бог.

Шчасліва дарожка, кумочак!

174.Да й у нядзельку да параненько

Ішоў Іванка да па бабачку. Яго бабачка да й дагадначка

Дагадалася да й сабралася.

Да й сабралася, да й сама прыйшла,

Да й сама прыйшла, простынь прынясла.

Прасцінку нясла й Бога прасіла:

— Прашчай, Божа, да дзве душачкі: Адну душачку да старэнькую, Другу душачку да й маленькую.

Да й старэнькую прасці, Божа,

Ай маленькую узрасці, Божа.

175.Ні з клетачак, ні з паветачак,

Там дзевачка хадзіла, сына нарадзіла.

— Ты, Колечка, ты, душачка,

Ой, бяжы, бяжы

Па бабулечку.

Наша бабулечка

I дагадліва, і спагадліва. Сама бяжыць,

Аж зямля дрыжыць.

— Разлучы, Божа,

Ды дзве душачкі.

Адну маладзенькую, Другую маленькую.

Маладзенькую Шанаваці будзем, А маленькую Спавіваці будзем.

265

176.Цераз рэчку кладачка,

Атам ішла бабусенька, Госпадзь Бог, Госпадзь Бог!

Куды ідзеш, бабусенька?

На радзіначкі.

Госпадзь Бог, Госпадзь Бог!

А што нясеш ты, бабусенька?

Пакрывальца,

Госпадзь Бог, Госпадзь Бог!

177.Каля цэркаўкі дарожка,

Атам ішла бабуся,

Атам ішла любуся. Сустрэў яе Госпад Бог.

А куды ідзеш, бабуся?

Акуды ідзеш, любуся?

На радзіначкі, Госпад Бог.

А што нясеш, бабуся?

Ашто нясеш, любуся?

А пялёначкі, Госпад Бог.

Ідзі, ідзі, бабуся,

Ідзі, ідзі, любуся.

Каля цэркаўкі дарожка,

Атам ішла кумуся,

Атам ішла любуся.

Сустрэў яе Госпад Бог.

А куды ідзеш, кумуся?

Акуды ідзеш, любуся?

На радзіначкі, Госпад Бог.

А што нясеш, кумуся?

Ашто нясеш, любуся?

А пялёначкі, Госпад Бог.

Ідзі, ідзі, кумуся,

Ідзі, ідзі, любуся.

Каля цэркаўкі дарожка,

Атам ішоў кумочак,

Атам ішоў галубочак.

Сустрэў яго Госпад Бог.

— А куды ідзеш, кумочак?

Акуды ідзеш, галубочак?

Ha радзіначкі, Госпад Бог.

А што нясеш, кумочак?

Ашто нясеш, галубочак?

А пялёначкі, Госпад Бог.

— Ідзі, ідзі, кумочак,

Ідзі, ідзі, галубочак.

178.Кала саду сцежачка, кала саду сцежачка,

Туды ж пайшла бабуся, туды ж пайшла галубуся.

Сустрэў яе Госпад Бог, сустрэў яе Госпад Бог.

Куды ідзеш, бабуся, куды ідзеш, галубуся?

На хрэсьбіны, Госпад Бог, на хрэсьбіны, Госпад Бог.

Час табе добры, бабуся, час табе добры, галубуся.

179.Чэраз рэчку кладачка,

Атам ішла бабачка.

Спаткаў яе зайка:

Куды ідзеш, бабка?

К унучцы, заячка.

А што нясеш, бабка?

Намётачку, заячка.

180.А завешаны каўры

Ада самай жа зямлі,

Аза тымі каўрамі Парадзіначка ляжыць.

Ахто к ёй прыхінецца, Віна-мёду нап’ецца. Бабулька прыхінецца,

Віна-мёду нап’ецца.

181.А завешаны каўры

Аж да самае зямлі. А за тымі каўрамі

Парадзішачка ляжыць.

— А бяжы, бяжы, Сямёначка, Па бабулечку.

Бабулечка бяжыць,

Аж пад ёй зямля дрыжыць.

267

Ha руках нясе прастыначку.

Азавешаны каўры Аж да самае зямлі.

Аза тымі каўрамі

Парадзішачка ляжыць.

— А бяжы, бяжы, Сямёначка, Па кумачку.

Кумачка бяжыць, Аж пад ёй зямля дрыжыць.

Азавешаны каўры

Аж да самае зямлі.

Аза тымі каўрамі Парадзішачка ляжыць.

А бяжы, бяжы, Сямёначка, Па кумочка.

Акумок бяжыць,

Аж зямелька дрыжыць.

182.Наша Валечка ў белай пасцелі ляжала,

3 сваім Колечкам паціхонечку гукала:

Здаецца ж, мы п’янае піва варылі,

Ай, чаму-чаму сваю бабулю не ўпаілі?

Сядзіць бабуся цверазюсенька на куце, Ой, дзяржыць-дзяржыць залаты кубак у руцэ. Ай, трэба-трэба залаты кубак наліці,

Ай, трэба-трэба сваю бабулю ўпаіці.

183.Ой, Манечка па сянёх хадзіла,

Яна свайго Пецечку пабудзіла:

— Ай, устань, Пецечка, абачхніся,

Нас ужо суседзі абсудзілі,

Што наша бяседа невясёлая, Што наша бабулька не п’яненькая,

Ай, сядзіць на куце цверазенька.

184.У Івана, у Івана Вінаград на дварэ. Пасадзіў, пасадзіў

Ні людзям, а сабе. У Івана,у Івана

Вінаград на дварэ:

268