Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

Запражом коніка вараненькага, Павязём бабульку — яна старэнькая.

284. Ай, бабулечка, на талерачку, Ай, бабулечка, на талерачку, I кумачка на сукеначку,

I кумачка на сукеначку.

I кумочак сараковачку,

I кумочак сараковачку,

Каб было хрэснічку на ватовачку,

Каб было хрэснічку на ватовачку.

ды два_на _ ццаць ва _ лоў,

ды д(ы)_ва на _ ццаць ва

285. Запражыце, залажыце Ды дванаццаць валоў.*

Адвязіце, адвязіце

Ды бабулю дамоў.

Ды наша ж бабка, ды наша любка Йна паезды любіць.

Да ў карчомачцы, да ў зялёненькай

Нам гарэлкі купіць.

Запражыце, залажыце

Каня варанога.

Адвязіце, адвязіце Кума маладога.

Ды наш кумочак, ды наш галубочак Ён паезды любіць.

* Апошні радок кожнай страфы паўтараецца 2 разы.

309

Ды ў карчомачцы, ды ў зялёненькай Нам гарэлкі купіць.

Запражыце, залажыце Свінню смаленую.

Адвязіце, адвязіце Куму ж хваленую.

Ды наша ж кумка, ды наша ж любка

Йна паезды любіць.

Ды ў карчомцы, ды ў зялёненькай Нам гарэлкі купіць.

286.Запрагайце, запрагайце каня ды вала, Адвязіце да бабульку-гультая.

Наша бабулька, наша галубка Ды паязды любіць.

Наша бабулька, наша галубка

Нам гарэлку купіць.

Запрагайце, запрагайце залатую дугу, Адвязіце, адвязіце маладую куму. Наша кумка, наша галубка Ды паязды любіць.

Наша кумка, наша галубка Нам гарэлкі купіць.

Запрагайце, запрагайце варанога каня,

Адвязіце, адвязіце маладога кума.

Наш кумочак, наш галубочак Ды паязды любіць.

Наш кумочак, наш галубочак Нам гарэлкі купіць.

287.На дварэ бярозка, на дварэ другая Зеляненька стаіць.

Наша бабулька, наша галубка Цверазенька сядзіць.

310

Ha дварэ бярозка, на дварэ другая

Зеляненька стаіць.

Аў хаце кумочак, наш галубочак Цверазенькі сядзіць.

Аяк бабка падап’е,

Конь і бабку, і кума Дадому давязе.

288.На дварэ явар, на дварэ явар зеляненькі стаіць, Нашая бабка, нашая любка цверазенька сядзіць. Запрагайце, запрагайце вараных лашадзей,

Дай павязём нашу бабку скарэй.

Наша бабка, нашая любка да падводу любіць, Наша бабка, наша любка нам гарэлку купіць.

На дварэ явар, на дварэ явар зеляненькі стаіць, Наша кумка, наша галубка цверазенька сядзіць. Наша кумка, наша галубка да падводу любіць, Наша кумка, наша галубка нам гарэлкі купіць.

На дварэ явар, на дварэ явар зеляненысі стаіць, Наш кумочак, наш галубочак цверазенькі сядзіць. Наш кумочак, наш галубочак да падводу любіць, Наш кумочак, наш галубочак нам-гарэлкі купіць.

289.Па сеначках, па новенькіх Вецер вее.

Там Ванька маладзенькі Гарэлачку гоне.

Падсыпе жарку, Падкіне мядку,

Каб была саладзенька. Упаі бабулысу, Упаі бабульку,

Каб была п’яненька.

290.Ёлачка зялёненькая, Вецейка да долу.

— Бабулька, любая госця,

Едзь жа ты да дому.

311

Ужо з маёй дубовай бочкі, Ужо з яе ды не коціцца.

Унучак мой любенькі, Мне ж дамоў ды не хочацца. Мёд, віно пап’ём,

Тады мы дамоў пайдзём.

Ёлачка зялёненькая, Вецейка да долу.

Кумочак, любы госцейка, Едзь жа ты да дому.

Ужо з маёй дубовай бочкі,

Ужо з яе ды не льецца.

Хрышчанік, мой любенысі,

Мне ж дамоў ды не хочацца. Мёд, віно пап’ём, Тады дамоў мы пайдзём.

Ёлачка зялёненькая, Вецейка да долу.

Кумачка, любая госця, Едзь жа ты да дому.

Ужо з маёй дубовай бочкі, Ужо з яе ды не коціцца.

Хрышчанейка, мая любая,

Мне ж дамоў не хочацца.

Мёд, віно пап’ём, Тады мы дамоў пайдзём.

291.А ў нашага Васечкі, а ў нашага Васечкі

Явар на дварэ.

Сабраў пір-бяседачку, сабраў пір-бяседачку

Не людзям — сабе.

Маладзенькі Васечка, маладзенькі Васечка —

Не вялікі пан.

Надзень жа ты, надзень жа ты Свой зялёны жупан. Запрагай-ка, запрагай-ка Да дванаццаць сабак.

Вязі-ка ты, вязі-ка ты Да бабусю ў кабак.

Сабакі ня йдуць, сабакі ня йдуць —

312

Упіраюцца.

Няхай мая бабусечка, няхай мая бабусечка Нагуляецца.

292.У садзе елачка зеляненька стаіць,

На куце бабулька цверазенька сядзіць.

Ачаму цверазенька, бо прывету няма,

Каб ёй прывет быў, яна б піла і ела, і песенькі пела.

— Бабулька, чаму ж ты гарэлкі не п’еш? Бабулька, чаму ж ты песень не пяеш?

Бабулька, ці табе мёду не стае?

Ёсць у мяне вараны конік на стайне,

Яж табе, бабка, мёду дастану.

Яж табе каня варанога запрагу,

Яж табе, бабулька, мёду прывязу.

293.Гуляла бабка, гуляла,

Яна намётку спаймала. Не спала маці, не спала, Усю ночачку папрападала.

Усю ночачку папрападала Дый намётачку ўцярала.

Абабка гуляла, гуляла, Усю ночачку спала.

Усю ночачку спала Дый намётачку спаймала.

294.Напілася бабулечка, напілася Зелянюсенькага віна.

Ане дайдзець бабулечка

Да свайго двара.

А, Лёнічык, унучачык, Запражы ты каня.

Ды вязі ты бабулечку Да свайго двара.

Палажы ты бабулечку

На цясову краваць.

А спі, спі, бабулечка,

313

Ha здароўе табе.

Як праспішся, пратразвішся — На пахмелле ка мне.

295.А ўчора ў нас былі ксціначкі,

Асягоння ў нас муравіначкі,

Не сатрыце вы пупавіначкі,

Пупавіначка дужа дорага.

Наша бабулька к торгу хадзіла Ды на тры рублі шолку купіла.

296.Гуляйце, бабачкі, муравіначкі, Не сатрыце вы пупавіначкі. Наша бабулька на таргу была, Яна за тры рублі шоўку купіла, Пупавіначку кругом абвіла.

297.Учора наша бабачка на радзінках была, На радзінках была.

Асягоння наша бабачка ды на ксцінкі пайшла,

Ды на ксцінкі пайшла.

Пеша прыйшла, пеша прыйшла

Ды не пеша пайду.

Аёсць у майго ўнука ды дванаццаць кабыл,

Ды дванаццаць кабыл.

Дванаццаць кабыл, усе карюсенькія, Усе карюсенькія,

Адля маёй для бабушкі для старюсенькія,

Для старюсенькія.

Як напіўся мой унучак зялёнага віна,

Зялёнага віна.

Як забыўся мой унучак, як кабыл запрагаць,

Як кабыл запрагаць.

Ай, быць табе, бабачка, у мяне ноч начаваць,

Умяне ноч начаваць.

Апрачнешся, мая бабачка, — на пахмелле ка мне,

На пахмелле ка мне.

314

298.Каб я знала, малада, каб я ведала,

Ахто ў мяне бабай будзець,

Пасадзіла б яе ў агародзе, на градзе

Чырвонаю пахучаю мятаю.

Вецер веець, сонца грэець, Мая мята чырванеець.

Каб я знала, малада, каб я ведала,

А хто ў мяне кумой будзець, Пасадзіла б я яе ў агародзе, на градзе Чырвонаю ружаю.

Вецер веець, сонца грэець, Мая ружа чырванеець, А кумуся маладзеець.

Каб я знала, малада, каб я ведала,

Ахто ў мяне кумам будзець,

Пасадзіла б я яго ў агародзе, на градзе Зялёненькім васілёчкам.

Вецер веець, сонца грэець, Мой васілёк зелянеець,

Акумочак маладзеець.

299.Наша бабка, наша галубка,

Да пашаначку любіць. Нам, маладзенькім, Нам, харашэнькім, Да гарэлачкі купіць.

Ой, яна купіць, ой, яна купіць, Яшчэ й пасалодзіць.

Нам, маладзенькім, Нам, харашэнькім, Вельмі падгодзіць.

315

300. Запала Да дарожка сняжком,

Не пройдзе

Да бабулька пяшком.

Не пройдзе

Да бабулька пяшком, Унучак

Да каня запражэ.

Унучак

Да каня запражэ,

Бабульку Да дамоў павязе.

Бабульку Да дамоў павязе,

Наша бабулька

Да паезды любіць.

Наша бабулька

Да паезды любіць,

Нам жа бабулька

Мёду, гарэлкі купіць.

Запала

Да дарожка сняжком, Не пройдзе Да кумочак пяшком.

Не пройдзе

Да кумочак пяшком,

Да ўнучак

Да каня запражэ.

316

Унучак Да каня запражэ,

Кумочка

Да дамоў завязе.

Кумочка

Да дамоў завязе, Кумочак Да паезды любіць.

Наш жа кумочак

Да паезды любіць,

Нам жа кумочак Літру гарэлкі купіць.

301.Чаго ты, бяроза, Чаго ты, кудрава,

Нахіліўшыся стаіш?

Чаго ты, бяроза, Чаго ты, галубка,

Зажурыўшыся сядзіш?

Ці ты, бабка, Ці ты, галубка,

На падарачак глядзіш?

Чаго ты, дубочак,

Чаго, галубочак, Нахіліўшыся стаіш?

Чаго ты, кумочак,

Чаго, галубочак,

Зажурыўшыся сядзіш, На падарачкі глядзіш? Чаго ты, бяроза,

Чаго ты, кудрава,

Нахіліўшыся стаіш?

Чаго ты, кумка, Чаго ты, галубка,

Зажурыўшыся сядзіш,

На падарачкі глядзіш?

317

302.Чаму, бабулька, не ўмываешся, На каго, бабулька, спадзяваешся?

Ці на свайго ўнука маладога, Ці ж на сваю ўнучку маладую?

303.Па ельнічкам, па бярэзнічкам Сарокі сакочуць.

Стаіць Пецька, гаворыць:

— Што ж наша бабка, Што ж наша любка,

Ачаго ж ты хочаш?

Аці мёду, а ці лёду,

Аці горкай гарэлачкі,

Агуляць хоць да той нядзелечкі?

304.Бабка да ўнучкі,

Бабка да ўнучкі

Баразной ішла. Бабка ўнучцы,

Бабка ўнучцы

Кісялёчка нясла.

— Во табе, унучка, Во табе, унучка, Кісялёчак, Каб не балеў, Каб не балеў Жываточак.

305.Сядзіць бабка на куце,

Залаты персцень на руцэ,

Гасцінчыкі ў кармане I з кармана точуцца,

Анам іх крэпка хочацца,

Аяна даець маркотна,

Анам браць ахвотна.

А ты, бабка, не скупі,

Калі маеш, дык купі.

318