Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_mova_c_15.docx
Скачиваний:
59
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
83.61 Кб
Скачать

27.Функцыянальныя стылi беларускай мовы.Характарыстыка стылю на лексiчным, марфалагiчным I сiнтаксiчным узроунях ( на выбар)

Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарковы з'яўляецца стылем вуснай мовы. Стылістычныя разрады лексікі. Усе словы сучаснай беларускай мовы падзяляюцца паводле стылістычнай характарыстыкі на нейтральный і стылістычна афарбаваныя. Пераважаюць нейтральныя словы, ім уласціва намінатыўная функцыя, яны толькі называюць прадметы, паняцці і з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца.Стылістычна афарбаваныя словы — такія, што не толькі называюць прадметы, з'явы, падзеі, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных слоў звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і ў слоўніках яны адзначаюцца спецыяльнымі стылістычнымі паметамі.3 ліку стылістычна афарбаваных вылучаюцца словы гутарковыя і кніжныя. Гутарковы я словы ў слоўніках адзначаюцца паметай разм. (размоўнае), яны ўжываюцца пераважна ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове. Некаторыя гутарковыя словы маюць адценне грубасці, спрошчанасці, яны адзначаюцца ў некаторых слоўніках паметай праст. (прастамоўнае). Гутарковымі лічацца дыялектныя словы, уласцівыя мове пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мове мастацкіх твораў. У слоўніках дыялектныя словы маюць памету абл. (абласное).Кніжныя словы маюць у слоўніках памету кніжн. (кніжнае). Яны ўжываюцца пераважна ў пісьмовай навуковай ці публіцыстычнай мове. Многія кніжныя словы — запазычаныя. Сярод іх навуковыя тэрміны розных галін навукі, мастацтва.У складзе кніжнай лексікі вылучаюцца словы так званага высокага стылю, якія ў слоўніках маюць памету высок, (высокае), словы паэтычныя — памета паэт. і словы архаічныя — памета уст. (устарэлае). Часта гэтыя паметы сумяшчаюцца. Словы высокія, паэтычныя, устарэлыя (архаічныя) маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца галоўным чынам у паэтычных і публіцыстычных творах.Тыя словы, што захоўваюць вузкаспецыяльнае ўжыванне, адзначаюцца ў слоўніках паметай спец. (спецыяльнае).Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчаць пра актыўны працэс пераходу кніжных слоў у разрад гутарковых. Шматлікія словы на працягу часу губляюць адценне кніжнасці — спецыяльнасці, тэрміналагічнасці — і замацоўваюцца сярод стылістычна нейтральных слоў.

На лексічным узроўні вылучаюцца спецыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:

1. Назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах: ісцец, сведка, арандатар.

2. Назвы дакументаў: загад, паведамленне, тэлефанаграма.

3. Абазначэнні частак дакумента, разнастайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненню і зацвярджэнню: парадак дня, прысутнічалі, не пярэчу.

4. Словы-канцылярызмы, што па-за межамі афіцыйна-дзелавога стылю не ўжываюцца: вышэйпамянёны, ніжэйпададзены, прад’віцель.

5. Архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго правасхадзіцэльства, Яго Высокасць, пані.

Сярод марфалагічных асаблівасцей адзначаецца высокая частотнасць іменных часцін мовы, перш за ўсё назоўнікаў. Яны могуць уваходзіць ва ўстойлівыя спалучэнні (размеркаванне абавязкаў, уручэнне ўзнагарод), ужываюцца з прэфіксам не-: незварот, невыкананне. Назоўнікі, якія абазначаюць пасаду ці званне, звычайна выкарыстоўваюцца ў форме мужчынскага роду: доктар філ. навук Пятрова, фельчар Іванова. Часта ўжываюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі: у мэтах, у адпаведнасці. Нярэдкія выпадкі выкарыстання дзеясловаў залежнага стану.

Сінтаксіс характарызуецца кніжнасцю, строгасцю. Сказы поўныя, апавядальныя, двухсастаўныя. Пашыраны складаныя канструкцыі, таму што просты сказ не можа ў поўным аб’ёме адлюстраваць паслядоўнасць фактаў. Парадак слоў прамы. Сказы характарызуюцца таксама наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый.

28.Мова i мауленне.Культура маулення.Асноуныя камунiкатыуныя якасцi маулення :правiльнасць,дакладнасць,лагiчнасць,дарэчнасць,вобразнасць.Узаемадзеянне вербальных i невербальных сродкау мауленчай дзейнасцi(жэсты,мiмiка,рухi,дзеяннi).

Мова-систэма знакау и правил,якия даваляюць пабудаваць мауленне.

Мауленне-арганизаваны па законах мовы працэс выкарыстання моуных адзинак з мэтай перадачы пунага зместу

Галоўнымі кампанентамі культуры маўлення служаць правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць. Правільнасць маўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў і закадыфікаваны ў аўтарытэтных граматыках і слоўніках. Літаратурная норма забяспечвае сацыяльнае адзінства мовы, узаемаразуменне паміж усімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцяў мовы. Акадэмічныя граматыкі і слоўнікі рэгулярна перавыдаюцца і ў перавыданнях зазначаюцца пэўныя змены літаратурных норм, у прыватнасці ў дачыненні да правапісу, арфаэпіі, некаторых граматычных, арфаграфічных, стылістычных і іншых правіл. Важнасць, істотнасць, аўтарытэтнасць літаратурных норм і правіл у змененым выглядзе падмацоўваецца ўрадавымі пастановамі, якім папярэднічаюць разнастайныя абмеркаванні і неабходнасці такіх змен моўных правіл у грамадскасці з улікам думак спецыялістаў, усіх, хто мае дачыненне да працы са словам.Толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы, у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы.Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага адукаванага чалавека.Унутры агульнай літаратурн нормы выдзяляюцца арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя , марфалагічныя, сінтаксічныя.Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах.Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету. Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам, націск з'яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова, так і лексічных значэнняў слоў. Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі. Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Дакладнасць,лагічнасць,дарэчнасць,чысціня,выразнасць і багацце маўлення. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення, непасрэдна з семантыкай моўных адзінак, лексічнымі і сінтаксічнымі нормамі. Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы, размяжоўваць сінонімы. Для афіцыйна-дзелавога і навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам. Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі выказвання. Лагічныя сувязі рэалізуюцца адпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюць складаныя злучнікі тыпу таму... што, калі... то, раз... так, як толькі... дык і інш.; парадкам слоў. Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з'явам, фактам знешняй рэчаіснасці, у адэкватнаеці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і т.д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны - асноўная частка - заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.Дарэчнасць маўлення павінна непасрэдна нітавацца з дакладнасцю і лагічнасцю, і яе сутнасць заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аўдыторыі, выбранаму стылю маўлення, часу і варункам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя, афіцыйна-дзелавыя выразы і, наадварот. Чыстата маўлення, якое выкарыстоўваецца ў сацыяльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваецца найперш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове элементаў, адсутнасцю ў ім паразітычных гукаў і слоў, мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў тыпу быдта, було, плеаназмаў і таўталогій, жарганізмаў, беспадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў, канцылярызмаў, русізмаў, наватвораў і аказіяналізмаў, і шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур.Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нематываваных, бо абмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае выкарыстанне сведчаць пра беднасць не толькі маўленчых патэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыя інтэлектуальныя здольнасці прамоўцы.Выразнасць маўлення звязана з нагляднасцю, вобразнасцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак і забяспечваецца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходную думку. Фанетычныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннем усіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дыкцыі, рэкамендаваных літаратурных норм вымаўлення і асобных гукаў, і іх спалучэнняў, ужываннем правільных канструкцый спалучэння слоў і канструкцый сказаў. Усе гэтыя сродкі найбольш поўна праяўляюцца ў зазначаных вышэй стылях: мастацкі, публіцыстычны, у меншай ступені гутарковы.У значнай ступені акрэсленасць думкі вызначаецца кантэкстам, парадкам слоў, лагічным ці акцэнталагічным выдзяленнем найбольш важных, значных і актуальных частак выказвання, удалым кампазіцыйным размеркаваннем інфармацыйнага матэрыялу ў выступленні ці публікацыі. Галоўнай перадумовай экспрэсіўнага маўлення служыць самастойнасць мыслення чалавека, максімальнае праяўленне індывідуальнасці сваей натуры, цесны кантакт з аўдыторыяй, інтарэс аўтара да выказанага паведамлення, поўная рэалізацыя свайго інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу і актыўнае выкарыстанне ўсіх моўных сродкаў выразнасці.

Одновременное использование вербальных и невербальных средств обусловлено стремлением конкретизировать информацию, сделать ее более выразительной и значимой, чтобы воздействовать на собеседника. Несмотря на то, что невербальные средства занимают "вторичный план" коммуникации, они выполняют функцию воздействия с большей эффективностью. Например, агент по продаже расхваливает товар и в то же время выражением лица и позой показывает, что клиент ему симпатичен - идут два потока информации, в которых слова воспринимаются сознательно, а невербальное поведение агента - неосознанно, но оно оказывает на клиента нужное воздействие, предусмотренное коммуникативной установкой. Синхронное употребление высказываний и жестов наблюдается при выражении чувств и эмоций.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]