Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_mova_c_15.docx
Скачиваний:
59
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
83.61 Кб
Скачать

18.Лексiка беларускай мовы паводле паходжання.Спрадвечна беларуская I запазычаная лексiка.Прычыны I шляхi запазычвання iншамоунай лексiкi(паланiзмы,цюркiзмы,германiзмы и др.- даць прыклады)

Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па ступені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі.Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.

Паланiзмы. Як вядома, у складзе гiстарычнага полiлiнгвiзму, характэрнага для старабеларускай мовы, найбольш адчувальным было беларуска-польскае двухмоўе, якое iснавала амаль 4 стагоддзi. Уздзеянне польскай мовы на беларускую, якое пачалося ў ХIY ст., было абумоўлена ўзмацненнем ваенна-палiтычнага саюза Вялiкага княства Лiтоўскага i Польшчы пасля Крэўскай унii 1385 г. Гэта ўздеянне працягвалася ў далейшым i асаблiва ўзмацнiлася ў к. ХYI ст. пасля Люблiнскай унii 1569 г., калi Беларусь, як i ўсё ВКЛ, увайшла ў склад Рэчы Паспалiтай, у вынiку чаго важнейшыя дзяржаўныя iнстытуты былi ўстаноўлены па польскiм узоры .

Распаўсюджанню польскай мовы сярод беларусаў садзейнiчала тое, што беларуска-лiтоўская шляхта, iмкнучыся зраўняцца ў прывiлеях з польскай i ўмацаваць сваё сацыяльнае i эканамiчнае становiшча, прымала каталiцкае веравызнанне, засвойвала польскую мову, пераймала польскую культуру. Гэтаму працэсу спрыялi таксама рэгулярныя кантакты беларусаў i палякаў, – працяглыя паездкi беларускiх службовых асоб у Польшчу i палякаў на Беларусь, а таксама ўзнiкненне змешаных польска-беларускiх сем’яў .

Пашырэнне польскай мовы на Беларусi абумоўлiваў таксама працэс польскай экспансii на ўсходнiя землi. Першыя калонii палякаў на тэрыторыi сучаснай Беларусi з’явiлiся ўжо ў XII ст.. Яны засялялi ў першую чаргу землi Заходняй Беларусi, сумежнай з Польшчай. ‘Гродзеншчына i ўсходняя частка паўночнага Падляшша, якая знаходзiлася на шляху з Польшчы ў Вiльню, была асаблiва ўспрымальнай да пранiкнення польскага насельнiцтва i ўплыву польскай мовы’

Фанетычныя паланiзмы складаюць другую па колькасцi групу пасля лексiчных ( iх у складзе аналiзуемага матэрыялу – 263 (4,3%). Яны захоўваюць асобныя рысы польскай фанетыкi: 1) рэфлексацыю польскiх насавых галосных памiж зычнымi. Галосны ę перадаецца ў паланiзмах спалучэннямi э, а, е, ё, я + н, м: абрэ;´нч ‘абруч’ ( ДСЛ) < obręcz; ванго;´р ‘вугор’ (ЖС) < węgorz; гэ;´нсты ‘густы’ (СПЗБ, НСл) < gęsty; дзесянцёра (СПЗБ) < dziesięcioro; заўзёнты ‘заўзяты, напорысты’ (СГЦР) < стпол. zawzięty; заце;´нты ‘зацяты, настойлiвы’ (Цых.) < zacięty; ме;´нса ‘мяса’ (СПЗБ) < стпол. mięso; прэнт ‘металiчны прут’ (Касп.) < pręt. Галосны ą замяшчаецца спалучэннямi а, о, э, ы, ё + н, м: калёнцы ‘калючы’ (СПЗБ) < kolący; мо;´ндры ‘разумны, мудры’ (СПЗБ, ДСБ) < стпол. mądry; месёнц ‘месяц’ (ЧК 320) < miesiąc; пэнсо;´вый ‘тлустачырвоны’ (Бяльк.) < pąsowy; упранж, упро;´нш ‘вупраж’ (СПЗБ) < uprząz ; чамбо;´р, чымбо;´р, чынбо;´р ‘чабор’ (СПЗБ), чо;´мбар ‘тс’ (Касп.) < cząber;

2) польскую рэфлексацыю агульнаславянскiх спалучэнняў tort, tolt, tert, telt. Гэта форма паланiзмаў з няпоўнагалоссем: агро;´днiк ‘агароднiк’ (СГЦР), ‘садоўнiк у панскiм маёнку’ (Цых.) < ogrodnik; бро;´нiць ‘баранiць, ратаваць’, ‘забараняць’ (Нас.) < стпол. bronic;´; длонь ‘далонь’ (Нас.) < dloń; мло;´ды ‘жанiх’ (НСл) < mlody; стро;´на ‘старана, бок’ (БКЭ, 27-28) < strona ; мле;´ка ‘малако’ (СПЗБ) < mleko; наўле;´чка ‘навалочка’ (СПЗБ, СГЦР) < nawleczka; следзь, следз ‘селядзец’ (ДСБ, Цых.) < s;´ledz;´;

3) польскую рэфлексацыю спалучэнняў trt, trt, tlt, tlt; га;´рды ‘ганаровы’ (Нас., Касп.), ‘ганарысты’ (СПЗБ) < стпол. hardy; гарсць ‘жменя’ (СПЗБ) < gars;´c;´; длуг, длух ‘доўг’ (СПЗБ) < стпол. dług; мру;´каць ‘мармытаць’ (НЛГ) < mrukac;´; плу;´каць ‘паласкаць бялiзну’ (СПЗБ) < płukac;´;

4) рэфлекс польскага ȯ (о крэскаванага) ў закрытым складзе: алу;´вак ‘аловак’ (СПЗБ) < ołȯwek; буль ‘боль’ (СПЗБ) < bȯl; му;´вiць ‘гаварыць’ (СБК, 43, 146) < mȯwic;´; пачту;´вка ‘паштоўка’ (Сцяшк.) < pocztȯwka;

5) рэфлексы *ĕ i *е: змя;´ны ‘змена квадры месяца’ (Цых.) < zmiana; ля;´тка ‘год, лета’ (Нас.) < стпол. latko < lato; свя;´тка ‘сведка’ (СПЗБ, Цых.) < swiadek; смя;´лы ‘адважны’ (СПЗБ) < smiały; тва;´рды ‘цвёрды’ (СПЗБ) < twardy; ша;´ры ‘шэры, цёмны’ (СПЗБ) < стпол. szary; ча;´рны ‘чорнага колеру’, ‘брудны’ (СПЗБ) < стпол. czarny;

6) рэфлексы ъ, ь: мэ;´рля ‘марля’ (Янк. Мат., 35, ЖС, Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < merla, скнэ;´ра ‘скнара’ (ДСЗ, МММГ-77, СПЗБ) < sknera;

7) пачатковае je (замест о): е;´дэн ‘адзiн’ (СБК, 43,186) < стпол. jeden; езёро ‘возера’ (СПЗБ) < стпол. jezioro; е;´ле;´нь ‘алень’ (СПЗБ) < стпол. jelen;´;

8) спалучэнне dł (замест л): вi;´длы ‘вiлы’ (СПЗБ) < widły; мадлi;´тва ‘малiтва’ (НСл, СПЗБ) < стпол. modlitwa; мы;´дла ‘мыла’ (Сцяшк., СПЗБ) < стпол.mydło; са;´ дла ‘сала’(Сцяшк.,СПЗБ) <sadło;

9) рэфлекс rz: нажачо;´ны ‘жанiх’ (СПЗБ), ‘кавалер, залётнiк’ (Цых.) < narzeczony; пажо;´ндэк ‘парадак’ (СПЗБ) < porządek; тваж ‘твар’ (СПЗБ) < twarz; вы;´жай ‘вышэй’ (СПЗБ) < wyżej; выжыня;´ ‘вышыня’ (СПЗБ) < wyżyna; жы;´чыць ‘жадаць’ (Нас., СПЗБ) < стпол. życzyc;´;

10) спалучэнне sz: вшэля;´кi ‘кожны, усякi’ (БКЭ, 190) < стпол. wszelaki;

11) рэфлекс (k)t : дабра;´нац ‘дабранач’ (Нас., Касп., Цых.) < dobronoc; нiц ‘нiчога, зусiм’ (СПЗБ, ДСБ, БДС, ДСЗ, Цых.) < стпол. nic; засмуцо;´ны ‘сумны’ (СБК, 266) < стпол. zasmucony;

12) адсутнасць пераходу л > ў: вэ;´лна ‘шарсцяная матэрыя’ (СПБ) < стпол. wełna; пэ;´лня ‘поўня’ (Сцяшк, СПЗБ) < pełnia i iнш.;

13) пачатковае гв, кв: гвя;´зда ‘зорка’ (СПЗБ) < cтпол. gwiazda; гвяздурэ;´ ‘каляднiкi’ (Цых.) < gwiazdȯr; квя;´ты ‘кветкi’, ‘вазон’ (СПЗБ, Касп.) < стпол. kwiat.

Акцэнтуацыйныя паланiзмы наблiжаюцца да фанетычных. Яны захоўваюць характэрны для польскай мовы нацiск на перадапошнiм складзе: васо;´ласць ‘весялосць’ (СПЗБ) < wesołos;´c;´; выго;´да ‘выгада’ (СПЗБ) < wygoda; вэндзо;´ны ‘вэнджаны’ (СПЗБ) < wędzony; жало;´сня ‘жаласна’ (СПЗБ) < стпол. żalos;´nie; жы;´це ‘жыццё’ (СПЗБ) < życie; згото;´ваць ‘згатаваць’ (НСл) < zgotowac;´; лiсто;´пад ‘лiстапад’ (НСл) < listopad; о;´йчым ‘айчым’ (Сцяшк.) < ojczym; пачэ;´каць ‘пачакаць’ (СПЗБ) < poczekac;´; спо;´куй ‘спакой’ (СПЗБ) < spokȯj.

Марфалагiчныя паланiзмы сустракаюцца рэдка. Яны перадаюць асобныя марфалагiчныя адзнакi этымонаў, напрыклад, катэгорыю роду: бжух ‘жывот, бруха’ (СПЗБ) < brzuch; по;´слух ‘дапамога, палёгка’ (Сцяшк.) < posluch; пру;´хно ‘парахня’ (СПЗБ) < prȯchno; шыдэ;´лка(о) ‘кручок для вязання’ (НС, СПЗБ) < szydełko (параўн. iх літаратурныя адпаведнiкi бру;´ха, паслу;´га, парахня;´, шыдэ;´лак).

Лацiнiзмы. У складзе канкрэтнай лексiкi выдзяляюцца асабовыя назвы, якiя з’яўляюцца даволi значнымi па колькасцi i разнастайнымi па семантыцы.Прыклады: аблака;´т ‘адвакат’ (Касп.) < пол. adwokat < лац. advocatus; ампiра;´тар ‘iмператар’ (СБК) < стпол. imperator < лац. imperator; анжыне;´р, нiжыне;´р ‘iнжынер’ (СГЦР, ДСБ) < пол. inżynier < фр. ingenieur < лац. ingenium ‘здольнасць, розум’; аплiка;´нт ‘вучань пры адвакаце цi землямеры’, ‘пiсец, звыш штата прыняты ў канцылярыю’ (Нас.) < пол. aplikant ‘стажор-юрыст’ < лац. applicans, ntis ‘прыстаўлены, падначалены’; бакаля;´р ‘дзяк, дзячок’, ‘школьны настаўнiк’ (Нас.) < стпол. bakalarz < слац. baccalaureus; вецiна;´р, вiцiна;´р ‘ветэрынар’ (Сцяшк., МДСГ, ДСЗ, МММГ-74, Цых.) < ням. Veterinar < лац. veterinarius; ганара;´л ‘генерал’ (СБК, 50) < стпол. generał < лац. generalis ‘агульны, галоўны’; дарэ;´ктар ‘дамашнi настаўнiк’ (Касп.) < стпол. dyrektor < слац. direktor ‘кiраўнiк’; до;´хтар ‘доктар’ (Сцяшк.), дахту;´рка, дохто;´рка, духто;´рка ‘жанчына-доктар’ (ДСБ) < пол. doktor, doktorka < лац. doctor ‘настаўнiк’; камiса;´р, кымiса;´р, камыса;´р ‘кiраўнiк справамi ў панскiм двары, адмiнiстратар, радца’ (СГЦР, Бяльк.) < пол.

Германiзмы. Адметнай асаблiвасцю германiзмаў з’яўляецца абсалютная перавага ў iх складзе канкрэтных найменняў (85,8%). Гэта абумоўлена тым, што большасць германiзмаў належыць да ‘культурных’ запазычанняў, якiя засвойвалiся разам з рэалiямi ў працэсе развiцця драўлянага дойлiдства, цяслярскага, кавальскага, стальмашнага, ткацкага рамёстваў i iншых галiн народнай гаспадаркi.

Прыклады:бу;´да ‘будка для сабакi’, ‘будан’ (НЛС, СПЗБ, Сцяшк., Касп., Шат., Бяльк., Янк.II), ‘кiбiтка’, ‘верх павозкi’ (Нас.), ‘будка над ямай, дзе ляжыць бульба’ (Сцяшк., Гав.) < стпол. buda < свням. bude ‘балаган, каморка’, гале;´рыя ‘вышкi’ (СПЗБ) < пол. galeria ‘галерэя’ < ням. Galerie; ге;´вер ‘частка восецi памiж слупамi, якiя падтрымлiваюць бэлькi, страху’ (Касп.) < стпол. hewer < ням.Heber ‘пад’ёмнiк, рычаг’; гзымс ‘карнiз’, ‘выступ на комiне’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., СГЦР, СПЗБ, Цых.) < пол. gzyms ‘карнiз’ < нвням. Gesims; е;´вель, е;´вiль ‘верхняя частка шчыта ў страсе’ (СПЗБ) < лiт. e;´velis < ням. hêwel; за;´ля ‘вялiкi пакой’

Грэцызмы. аграмо;´н ‘аграном’ (Касп.), аграно;´мка, аграно;´мча жан. да аграном (СГЦР, Сцяшк.) < рус. агроном < грэч. agronomos; акано;´м, ако;´нам, ако;´ман, акуно;´м ‘кiраўнiк маёнтка’ (Нас., МММГ-71, Касп., СГЦР, Цых.) < стпол. ekonom < лац. oeconomus < грэч. oikonomos ‘кiраўнiк дома’; а;´мэн ‘чалавек, якога наймалi ў дарэвалюцыйны час багатыя яўрэi на сваё свята: яго вадзiлi па вулiцы, насмiхалiся i г.д.’

19.Лексiка агульнаужывальная i лексiка функцыянальна-стылёва афарбаваная.Мiжстылёвая.Кнiжная.Размоуная.(Паняцце Гутарковае слова). Паводле сферы ужывання адрознiваеца лексiка агульная-словы,якiмi ка­рыстаюцца усе носьбiты мовы i лексiка абмежеванага ужывання-словы,якi мi карыстаюцца асобныя групы насельнiцтва. Да лексiкi абм. ужыв.адно­сяцца словы дыялектныя, спецыяльныя(навуковыя тэмiны i прафесiяналiз­мы), жаргонныя.

межстилевая лексика

Слова, употребляемые в разных стилях и не имеющие, как правило, стилистических синонимов (ср.:нейтральная лексика). Стол, карандаш, чернила, бумага, два, я, делать, вчера.

Стылістычна афарбаваная лексіка

- Гэта лексічныя адзінкі (адназначныя словы або асобныя значэння мнагазначных слоў), якія характарызуюцца здольнасцю выклікаць асаблівую стылістычнае ўражанне па-за кантэкстам. Гэтая здольнасць абумоўлена тым, што ў значэнні дадзеных слоў змяшчаецца не толькі прадметна-лагічная (звесткі аб абазначаюць прадметы) інфармацыя, але і дадатковая (непредметная) - канатацыі (гл.). У непредметной інфармацыі, заключанай у лексічных адзінках, знаходзяць выраз не толькі экспрэсіўна-эмацыйныя канатацыі, але і адлюстроўваецца ўплыў розных экстралингвистических (стылеўтваральнага) фактараў, такіх як: сфера зносін, спецыфіка функцыі. стылю, жанр, форма і змест прамовы, узаемаадносіны паміж адрасанта і адрасатам паведамлення, стаўленне аўтара да прадмета гаворкі і інш.

Кніжная лексіка - Лексіка, звязаная з кніжнымі стылямі прамовы, ўжывалі ў навуковай літаратуры, публіцыстычных творах, афіцыйна дзелавых дакументах і т. п

Размоўная ЛЕКСІКА. Лексічныя адзінкі, якія ўжываюць у размоўнай мове, напрыклад, у нязмушанай неафіцыйнай гутарцы. З'яўляецца адным з разрадаў слоўнікавага складу літаратурнай мовы, разам з кніжнай і нейтральнай лексікай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]