Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_mova_c_15.docx
Скачиваний:
59
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
83.61 Кб
Скачать

15.Дзеепрыслоуе. Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.

Дзеепрыслоуе-асобая нязменная форма дзеяслова,якая абазначае дадатковае дзеянне i паясняе дзеяслоу-выказнiк.Дзеепрысл. незак. трыв. утв. ад асновы цяп. часу дзеясловау незакон. трыв. з дапамогай суф. -учы- (-ючы-), ад дзеясловау 1 спраж. i -ачы-(-ячы-) ад дзеясл. 2 спраж.:пiшуць­пiшучы.Дзеепрысл закон. трыв. абазначаюць звычайна закончанае дадатковае дзеянне,якое адбылося раней за асноунае дзеянне,выражанная дзеясловам­выказнiкам.Дзеепрысл. законч. трыв. утв. ад асновы iнфiнiтыва(або пр. часу) дзеясловау законч. трыв. з дапамогай суф. -ушы- (пасля галосных) i -шы- (пасля зычных):адчуць-адчуу-адчуушы.Нельга у адным сказе ужываць дзеепрыс­лоуе i дзеяслоу выказнiк, якiя абазначауць дзеяннi розных асоб або прадметау: Iдучы дадому са станцыi,у яго часам з'яулялася жаданне хутчэй зноу вярнуцца туды.У сказе можа ужывацца не адно, а некалькi дзеепрысл.,якiя адносяцца да аднаго дзеяслова- выказнiка i абазначаюць дзеянне той самай асобы цi прадмета:Налюбаваушыся баравiкамi,Лабановiч не спяшаючыся прыступiу да сбору.

16.Сiнтаксiчныя асаблiвасцi беларускай лiтаратурнай мовы.Адрозненне некаторых словазлучэнняу у беларускай и рускай мовах(Асаблiвасцi беларускага дзеяслоунага кiравання) Каардiнацыя дзейнiка i выказнiка.

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Напрыклад, у сказе дзейнікі і выказнікі каардыніруюцца (суадносяцца п/ж сабой), прыметнікі ў словазлучэннях звычайна дапасуюцца да назоўнікаў, дзеясловы кіруюць назоўнікамі, а прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.  Найбольш пашырана ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях дапасавання і кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх. Кіраванне — такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны кампанент патрабуе пастаноўкі залежнага кампанента ў пэўнай склонавай форме з прыназоўнікам або без яго, прычым змена формы галоўнага кампанента не выклікае змены залежнага кампанента: любіць Радзіму, дапамагчы чалавеку, аддаць дзіця на выхаванне. У такіх словазлучэннях кампаненты звязаны і граматычна, і па сэнсе.  Галоўны кампанент у словазлучэннях з кіраваннем звычайна выражаны дзеясловам (чытаць газету, займацца музыкай), назоўнікам (распараджэнне дырэктара), прыметнікам (поўны радасці). Кіраванне бывае прыназоўнікавае (знаёмы з дзяцінства, уважлівы да людзей) і беспрыназоўнікавае (служыць народу). У словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфiка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветлiвасцi тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць словазлучэннi з назоўнiкамi(займеннiкамi) у форме давальнага склону: выбачайце мне, дараваць сябру.

 

Дзеясловы са значэннем руху тыпу iсцi, бегчы, плыць, а таксама волевыяўленчыя(паслаць, адправiць, выправiць) спалучаюцца з назоўнiкамi(займеннiкамi) у формевiнавальнага склону з прыназоўнiкамi па, у(з назвамі грыбоў і ягад): пайсцi ў грыбы, паслаць па доктара.

 

Дзеясловы са значэннем думкi, маўлення, пачуцця тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапацiцца спаалучаюцца з назоўнiкамi(займеннiкамi) у форме вiнавальнага склону з прыназоўнiкам прадумаць пра будучае, разважаць пра твор, клапацiцца пра дзяцей.

 

Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насмiхацца, здзекавацца, кпiць кiруюць назоўнiкамi(займеннiкамi) роднага склону з прыназоўнiкам зжартаваць з сябра, здзекавацца з палоннага.

 

Дзеясловы хварэць, захварэць ужываюцца з назоўнiкамi вiнавальнага склону з прыназоўнiкам нахварэць на грып, захварэць на адзёр.

 

Дзеясловы ажанiць, ажанiцца ўжываюцца з назоўнiкамi(займеннiкамi) творнага склону з прыназоўнiкам з(са)ажанiцца з Вольгай, ажанiў сына з суседкай.

 

Дзеясловы i аддзеяслоўныя назоўнiкi са значэннем пачуцця жалю, смутку, тугi  кiруюць назоўнiкамi ў форме меснага склону з прыназоўнiкам пасумаваць па школе, туга па радзiме.

 

Дзеясловы i назоўнiкi са значэннем дзеяння ўжываюцца з назоўнiкамi меснага склону з прыназоўнiкам пахадзiць па пакоi, вандроўка па гiстарычных мясцiнах.

 

У беларускай мове шмат iншых спецыфiчных словазлучэнняў: пiсаць на адрас, вызначыцьна смак, смуткаваць з прычыны, адрознiвацца значэннем, малы памерам, паводле закона, паехаць да брата, дом на два паверхi, стаяць ля(каля) акна, некалькi разоў на тыдзень, накарысць каму, падобны да каго, не выканаць праз ляноту, загадчык аддзела, заляцацца да дзяўчыны, ехаць у млын, чытаць сам сабе, узяць шлюб, скасаваць шлюб, даглядаць дзіця i iнш.   

2. Каардынацыя (суадносіны паміж імі) дзейніка і выказніка ў сказе У двухсастаўным сказе дзейнік звычайна прадвызначае граматычныя формы простага дзеяслоўнага выказніка. Так, у сказе Снег пацерушыў трохі і перастаў назоўнік-дзейнік снег мае формы адз.л. м.р. і адпаведна патрабуе такіх жа граматычных формаў ад дзеясловаў-выказнікаў прошлага часу пацерушыў і перастаў. А ў сказе Лёгкія каласы гамоняць пад ціхімі павевамі ветру дзейнік каласы выражаны назоўнікам мн.л., прадвызначае форму 3-й асобы мн.л. ц. ч. дзеяслова-выказніка гамоняць. Сустракаюцца выпадкі, калі выбар граматычных формаў выказніка залежыць не толькі ад таго, чым выражаны дзейнік, але і ад яго семантыкі. Так, у сказе Студэнцтва актыўна удзельнічаюць у грамадскім жыцці каардынацыя (фармальнае прыпадабненне) у формах ліку парушана, паколькі няправільна вызначана семантыка назоўніка: студэнцтва абазначае не проста многа розных навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, а як цэлае, сукупнасць і мае формы толькі адз.л. н.р. Значыць, і дзеяслоў-выказнік павінен выступаць у форме адз.л.: студэнцтва удзельнічае.

У якіх выпадках выказнік ужываецца ў адзіночным ліку? Выказнік ставіцца толькі ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны: 1) колькасна-іменным спалучэннем, у склад якога ўваходзяць словы ўсяго, толькі: Усяго трое падарожнікаў дайшло да станцыі. Толькі тры экзамены было ў гэтым годзе; ці займеннікі нас, вас, іх: Было іх пяцёра. 2) колькасна-іменным спалучэннем, якое абазначае адрэзак часу: Прайшло дзве гадзіны. 3) спалучэннем назоўнікаў, першы з якіх мае значэнне пэўнай колькасці (дзясятак, сотня, пара, двойка, тройка і г.д.): Сотня турыстаў стаяла ля крэпасці. 4) спалучэннем адмоўнага або няпэўнага займенніка з назоўнікам (займеннікам) у форме ўскоснага склона: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае. Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад… 5) спалучэннем лічэбніка з назоўнікам, якое абазначае прыблізную колькасць: Чалавек з дзесяць прыехала музыкантаў. 6) спалучэннем слоў, у складзе якога ёсць слова тысяча, мільён, мільярд: Тысяча чалавек сабралася на плошчы. 7) спалучэннем лічэбнікаў са словамі гадоў, месяцаў, тыдняў, дзён, гадзін, мінут, зім і г.д.: Дваццаць гадоў прайшло з тага часу. Пяць мінула заснежаных зім, столькі сама і сонечных летаў. У якіх выпадках выказнік ужываецца ў множным ліку? 1. Калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка Н.скл. з назоўнікам у форме Т.скл.: Тата з Толем едуць ззаду, на другім возе. Заслонаў з Міронам Іванавічам правялі кароткую нараду. 2. Пры аднародных дзейніках, калі знаходзіцца пасля іх: Цішыня і спакой ляжалі на полі; калі выказнік стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, ён дапасуецца ў ліку да бліжэйшага з іх: 3-за ўзгорка паказаўся горад і рачны вакзал. Даўно павыгаралі кветкі, трава, дрэвы. 3. Калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка і назоўніка са значэннем асобы: Праз хвіліну на дарогу выйшлі два чалавекі; калі ў такім спалучэнні неадушаўлёны назоўнік стаіць перад выказнікам: Пяць дубоў шырока раскінулі свае кроны. 4. Калі дзейнік, выражаны колькасна-іменным спалучэннем, або толькі назоўнік у ім мае пры сабе азначэнне ці словы ўсе, гэтыя: Чарнеюць тры вялізныя разгалістыя дубы. Усе трое спазніліся тады. У якіх выпадках дапускаюцца варыянтныя формы ліку выказніка? Запомніце: 1. а) калі дзейнік выражаны складаным назоўнікам з часткай паў-, выказнік ужываецца ў адз.л.: Засталося паўгода (паўшклянкі, паўпірага). б) у мн.л. выказнік можа ўжывацца, калі дзейнік называе групу асоб: Паўгрупы не прыйшлі на заняткі; або калі дзейнік мае пры сабе дапасаванае азначэнне (Прайшлі самыя цяжкія паўгода.) 2. а) звычайна выказнік мае форму адз.л. пры дзейніку, які выражаны спалучэннямі: – зборны лічэбнік + назоўнік (займеннік): На другой фурманцы сядзела двое мужчын; – назоўнік з няпэўна-колькасным значэннем (мноства, безліч, шэраг, большасць, меншасць, большая частка, рад) + назоўнік у форме Р.скл. мн.л. пры абазначэнні прадметаў: Большасць экспанатаў было прывезена з краязнаўчага музея. Мноства чутак пайшло па свеце.  – няпэўна-колькаснае слова (мала, нямала, многа, нямнога, шмат, няшмат, колькі, некалькі, столькі) + назоўнік (займеннік) у форме Р.скл. мн.л.: У яго было ў запасе шмат гісторый… Там стаяла некалькі хат. З маленства ў сэрца мне запала нямала мудрых слоў… б) выказнікі могуць ужывацца таксама ў форме мн.л. пры ўмове, што дзейнік абазначае асобу або пры неабходнасці падкрэсліць актыўнасць дзейнасці: Сядзяць каля вогнішча некалькі рыбакоў. Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць, што ідуць двое людзей. Некалькі жанчын завіхаліся ў дзедавай хаце. Большасць людзей ішлі нехаця і панура.

17.Прыслоуе.Разрады прыслоуяу.Правапiс прыслоуяу.Асаблiвасцi утварэння I ужывання ступеняу параунання прыслоуяу.

Разрады прыслоўяў паводле значэння Месца (дзе? куды? адкуль? ) - высока, далёка, злева Часу (калі? як доўга? з якога часу? да якога часу? ) аднойчы, летась, ноччу, надоўга, зранку Прычыны (чаму? з якой прычыны? ) - згарача, нездарма, паняволі, спрасоння Мэты (з якой мэтай? для чаго? ) – знарок, назло, напаказ Спосабу дзеяння (як? якім чынам? ) - асцярожна, выразна, моўчкі, нязручна Меры і ступені (колькі? наколькі? у якой ступені?) - багата, дастаткова, крыху, удвая, ледзь-ледзь

Правапис. 1. Пішуцца разам:

прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёдыназаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, насупраць, заўчора,залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.;

прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удваяутрая, удваіх, утраіх, утрох,учатырох, усемярых, удвух, удзвюхусямёх, надвое, натрое;

прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдкусправа, сослепу, змоладу, змалку,злёгку, паблізу, папросту, паціхупадоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, насуха, зажыва, зацемна, а таксама зааднонаўдалуюушчыльную, урассыпную,упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, надта, зусім, затым, прытым і інш. Спалучэнні прыназоўнікаў з займеннікамі пішуцца асобна: на што, ні за што, з усімза тым.

2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:

прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібратазнячэўку, знянацку, навобмацак,наогул, напагатове, напавал, напалам, наперакор, наперарэз, напрост, напярэймы, насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпростнаўскос, наўцёк, неўзабаве, неўпапад,паасобкупаблізу, спакон, уваччуудоўжкі (удоўж), упокат, употай, усутыч і інш.;

прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэзнакрыж, напаказ, напалавіну (напалову), напераменку, напракат,напралом, напрыкладнасілунасмерць (але: не на жыццё, а на смерць), наўдачу, навек, паволіпадрад, падчас, пакрысе, увосень, уброд, уголасудзень, углыб,упершынюуранкууранні, уразброд, усур’ёз і інш.;

прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, век, пачатак, раз, ноч, вечар, раніца і іншых пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення:зверху, наверх, уверх, уверсе, данізузнізу (але: з верху да нізу), наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, узад; збоку, набок, убок, убаку; дагары, згары, угары,угару; увысь; удалеч; навек, навекі; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночыпоначы; звечара (але: з вечара да ранку), надвечар, увечары; зранку (але: з ранку да вечара),уранку. Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямыу высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны.

3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзеньштоноч (штоночы), штовечар (штовечара), штотыдзень (штотыдня), штомесяц, штогод і інш.

4. Пішуцца праз злучок прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску (-цку),  (), -аму (-яму), -ому, -му (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-брацку, па-мастацку, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.

5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай:  у адкрытую.

6. Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:

калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку);

калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі (за выключэннем назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь,далеч, век, пачатак, раз, ноч, вечарранак і інш.): пад паху, пад пахі, пад пахамі; па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; на рукуне з рукі; да душы, па душы; у пару, да пары, не ў пару; за мяжойза мяжу, з-за мяжы; за граніцайз-за граніцы.

7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі:

без: без упынку, без аглядкі, без разбору, без развагі, без толку, без канца; але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;

да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;

на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;

з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.

8. Пішуцца асобна:

спалучэнні часціц не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў ладне пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;

спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам уу абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз, у адзіночку, у абцяжку, у імгненне і інш.;

выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.; але: якраз.

Ступени параунання :

Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]