Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Pravily_afarmlennya_referataw

.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
58.88 Кб
Скачать

Крытэрыі

Патрабаванні

Кол-во

баллов

1.

Афармленне

Адпаведнасць патрабаванням ВАК РБ адносна спасылак, а таксама прыведзеным узорам

(гл. дадатак А и Б).

1-5

2.

Актуальнасць тэмы

Абгрунтаванне значнасці тэмы, вызначэнне яе месца ў агульнагістарычным працэсе.

1-10

3.

Навуковая

абгрунтаванасць

тэмы

Узровень выкарыстання крыніц і літаратуры па абранай тэме, свой погляд па разглядаемай праблеме.

1-10

4.

Выступленне

Выкананне вызначанага рэгламента. Ступень свабоднага і пераканаўчага выкладання тэмы, уменне адказваць на пытанні.

1-10

5.

Прэзентацыя тэмы

Не дапускаецца выкарыстанне тэкставых слайдаў, за выключэннем тых, дзе размяшчаюцца мэта, задачы, структура работы. Слайды могуць утрымліваць ілюстрацыі, фота, дыяграмы, табліцы і г.д. Слайды павінны адпавядаць зместу выступлення і тэме. Абавязковая ўмова – сінхроннасць прэзентацыі і вуснага выступлення.

1-5

6.

Максімальная колькасць балаў

количество баллов

40

Асноўныя крытэрыі адзнакі творчых работ,

прадстаўляемых на студэнцкія канферэнцыі

ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ І АФАРМЛЕННЯ ТВОРЧЫХ РАБОТ

Творчыя работы выконваюцца ў друкаваным ці рукапісным выглядзе ў адпаведнасці з наступнымі структурай і правіламі афармлення.

    1. Тытульны ліст (гл. дадатак А).

    2. Уводзіны (кароткая частка на 1-2 старонкі, дзе павінны быць вызначаны мэта і задачы творчай работы, яе храналагічныя і геаграфічныя межы, а таксама абавязкова студэнт павінен правесці кароткі аналіз выкарыстаных крыніц і літаратуры). Гл. дадатак Б.

    3. Асноўная частка творчай работы, якая найбольшая па аб’ёму і павінна займаць 2/3 работы. Як правіла, асноўная частка складаецца з некалькіх глаў, якія павінны мець сваю назву. Падзел матэрыяла на главы і параграфы, а таксама іх паслядоўнасць павінны быць лагічна апраўданамі. Назвы глаў (параграфаў) вызначаецца зместам. У назве павінна вызначацца праблема, якая вырашаецца ў дадзенай главе (параграфе). Структура глаў (колькасць параграфаў) павінна быць прапарцыянальнай. Увага! Работа не можа складацца з адной главы (мінімум - дзве), а глава не можа складацца з аднаго параграфа (мінімум - два)! Калі немагчыма падзяліць тэкст на главы, то ўся інфармацыя выкладаецца ў асноўнай частцы творчай работы.

    4. Заключэнне (кароткая частка на 1-2 старонкі, тут павінны быць сфармуляваны асноўныя вывады, адбываецца абагульненне праведзенай працы).

    5. Спіс выкарыстаных крыніц. У алфавітным парадку ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання падаецца выкарыстаная студэнтам літаратура і іншыя крыніцы (архіўныя крыніцы, матэрыялы перыядычных выданняў, інтэрнет-сайты, электронныя дакументы і інш.).

    6. Дадатак. Пры неабходнасці у гэтую частку работы змяшчаюць патрэбны ілюстрацыйны матэрыял (малюнкі, карты, схемы, табліцы і інш.). Аднак гэта неабавязковая частка творчай работы.

7. Патрабаванні да афармлення. Выкарыстоўваецца камп’ютарны шрыфт Times New Roman, памер 14, міжрадковы інтэрвал адзінарны, палі: злева – 30 мм, зправа – 10 мм, зверху і знізу – 20 мм. Для першага радка абзаца неабходна рабіць адступленне (“чырвоны радок”). Тэкст выраўніваецца па шырыне аркуша, не дапускаецца наяўнасць “вісячых радкоў”. Агульны аб’ём асноўнай часткі рэферата – 15-17 друкаваных старонак (без уліку тытульнага ліста, зместа, уводзін, заключэння і спіса выкарыстаных крыніц). Унутры творчай работы адбываецца нумарацыя старонак. Нумар старонкі прастаўляецца арабскімі лічбамі ў правым ніжнім баку. Тытульны ліст з’яўляецца першай старонкай, аднак лічба на ім не ставіцца. Нумерацыя пачынаецца на старонке “Змест” з лічбы “2”.

Кожны структурны элемент творчай работы (змест, уводзіны, главы, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц, дадатак) друкуецца прапіснымі літарамі, выраўніваюцца па цэнтру і пачынаецца з новага ліста. Калі главы падзяляюцца на параграфы, то яны не пераносяцца на новую старонку.

Прыклад афармлення тытульнага ліста Дадатак А

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

Кафедра “Гісторыя, сусветная і айчынная культура”

Творчая работа

па гісторыі Беларусі

на тэму “Тэма”

Выканаў: студэнт групы 112122

будаўнічага факультэта БНТУ

Іваноў Сяргей Пятровіч

Кіраўнік: кандыдат гіст. навук,

дацэнт Бяляеў А.В.

Мінск, 2013

Прыклад афармлення зместу (с. 2) Дадатак Б

ЗМЕСТ

Уводзіны…………………………………………………………………..

2

Глава 1. Тэарэтычныя пытанні аховы персанальных дадзеных….

4

1.1. Канцэпцыі прыватнасці і мадэлі яе аховы……………………………

4

1.2. Доступ да інфармацыі як аспект аховы персанальных дадзеных........

7

Глава 2. Міжнародны вопыт аховы персанальных дадзеных пры працэсах кіравання дакументацыяй і інфармацыяй...........................

10

2.1. Права Еўрапейскага Саюзу ў галіне аховы персанальных дадзеных

10

2.2. Назіранне і ўпаўнаважаныя па прыватнасці і ахове персанальных дадзеных……………………………………………………………………

13

Глава 3. Ахова персанальных дадзеных у Рэспубліцы Беларусь …..

15

3.1. Ахова персанальных дадзеных і дакументаванне дзейнасці бюро

крэдытных гісторый………………………………………………...………

15

3.2. Ахова персанальных дадзеных у архіўнай галіне…………….……

18

Заключэнне…………………………………………………………………

20

Спіс крыніц і літаратуры…………………………………………….……

22

Дадаткі………………………….……………………………………….…

23

3

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]