Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы на билеты по белорусскому языку.doc
Скачиваний:
189
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
567.3 Кб
Скачать

Білет 8 Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс ы,і,й пысля прыставак.

Правапіс мяккага знака і апострафа. Мяккі знак пішацца:на канцы слова: дзень, скакаць;у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным;пасля мяккага [л’] перад любым зычным.Мяккі знак пішацца:пасля мяккага н перад суфіксам -к-: вішня – вішанька; пасля мяккага н перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца мяккім знакам: рэмень – раменьчык;у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку –ма, канчаткам –це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак:злазьце;перад суфіксам –ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяккі знак:сустрэнься; перад канчаткамі –мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: дзецьмі;перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на мяккі н (а таксама слова восеньскі): ліпеньскі;у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзесьці, калісьці, а таксама ў слове ледзьве;у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот. Правапіс літар і, й, ы.Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то замест і пішацца й: знайсці, перайшоў.Калі і ўтварае поўны склад, то пішацца нязменна: заігрываць, заінець. Калі прыстаўка канчаецца на зычную, то замест і пішацца ы: сысці, сыграць. Пасля прыставак і часціц між-, звыш-, пан-, суб-, транс-, контр- галосная і захоўваецца: міжінтэрнацыянальны, звышімгненны, панісламізм, субінстанцыя.Правапіс апострафа:1) у сярэдзіне слоу пасля цв. зыч. : надвор’е2) пасля прыставак на зыч.:аб’езд3) у складаных словах,дзе 1-ая ч. пачын. словамі ДВУХ,ТРОХ,ЧАТЫРОХ:двух’ярусны

Білет 9 Правапіс складаных слоў

Складанае слова – слова, якое складаецца з дзвюх ці больш асноў. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння пры дапамозе злучальных галосных ці без іх некалькіх слоў ці асноў: трохвугольнік, цёмна-зялёны.У складаных словах могуць быцть два націскі – асноўны і дадатковы- пабочны. Пабочны націск маюць словы, у якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі: чорнавалосы. Калі ж націск падае на першы склад другой часткі, то ў першай частцы пішацца а: даўганосы. Літара я пішацца ў першым перад націскным складзе: сінявокі; е – у словах, дзе націск падае на любы склад другой часткі, акрамя першага усенародны.Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад націску ў другой частцы: аднагадовы.Пішуцца разам складанаскарочаныя словы ( райком, універмаг); іншамоўныя словы з пачатковымі агра-, аэра-, авія-, вела-, кіна-, фота- і іншыя: аграфірма, аэрастат, авіябаза, велапрабег, кінастужка, фотакамера; складаныя назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік: двухпавярховы; парадкавыя лічэбнікі на –дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны: пяцідзесяты; пачатковае паў- з агульнымі назоўнікамі: паўфінал; прыслоўі са словамі што: штогод.Пішуцца праз дэфіс словы, якія складаюцца з двух і болей самастойных назоўнікаў ці прыметнікаў: вагон-рэстаран; складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна; складаныя ўласныя імёны: Дунін-Марцінкевіч; складаныя прыметнікі, утвораныя ад напрамкаў свету: паўночна-заходні. Калі ж у складаным прыметніку першая частка ўтворана ад назвы напрамку свету, а другая – ад іншага назоўніка, то праз злучок пішуцца толькі ўласныя назвы: Паўднёва-Афрыканская рэспубліка.Частка слова паў- пішацца праз дэфіс, калі стаіць перад уласным імем: паў-Гродна. З агульнымі назоўнікамі пішацца злітна: паўцукеркі.