- •Білет 1 Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •Білет 2 Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Білет 3 Формы беларускайй нацыянальнай мовы.
- •Білет 4 Нормы беларускай литаратурнай мовы.
- •Білет 5 Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
- •Білет 6 Правапіс галосных
- •Білет 7 Правапіс зычных
- •Білет 8 Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс ы,і,й пысля прыставак.
- •Білет 9 Правапіс складаных слоў
- •Білет 10 Ужыванне вялікай літары
- •Білет 11 Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы
- •Білет 12 Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва
- •Білет 13 з гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт
- •Білет 14 Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова
- •Білет 15 Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.
- •Білет 16 Устарэлыя словы і неагілізмы
- •Білет 17 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •Білет 18 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання
- •Білет 19 Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.
- •Білет 20 Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі
- •Білет 21 Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі
- •Білет 22 Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.
- •Білет 23 Асаблівасці навуковага стылю
- •Білет 24 Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў.
- •Білет 25 Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.
- •Білет 26 Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)
- •Білет 27 Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
- •Білет 28 Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Катэгорыя роду,ліку,склону назоўнікаў.
- •Білет 29 Скланенне назоўнікаў. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі.
- •Білет 30 Прыметнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенна прыметнікаў.
- •Білет 31 Лічэбнік і яго асноўныя разрады.
- •Білет 32 Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Білет 33 Займеннік і яго лексіка-граматычныя разрады.Скланенне займеннікаў. Займеннік
- •Білет 34 Дзеяслоў як часціна мовы.Пераходныя і непераходныя дзеясловы.Катэгорыя трывання дзеяслова.Лад дзеяслова.Катэгорыя часу дзеяслова.
- •Білет 35 Катэгорыя асобы дзеяслова. Спражэнне дзеясловаў.
- •Білет 36 Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і выкарыстання.
- •Білет 37 Агульная характарыстыка прыслоўяў.Разрады прыслоўяў паводле значэння.Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Білет 38 Службовыя часціны мовы.Выклічнікі і гукапераймальнікі
- •Білет 39 Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.
- •Білет 40 Аднародныя члены сказа.Знакі прыпынку пры аднародных членах.Адасобленыя члены сказа і знакі прыпынку пры іх.
- •Білет 41 Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі і знакі прыпынку пры іх.Зваротак.Знакі прыпынку пры зваротках
- •Білет 42 Складаны сказ.Тыпы складаных сказаў
- •Білет 43 Простая мова і знакі прыпынку пры ей.Цытаты і правілы іх афармлення
Білет 26 Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)
Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.