Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы на билеты по белорусскому языку.doc
Скачиваний:
189
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
567.3 Кб
Скачать

Білет 3 Формы беларускайй нацыянальнай мовы.

Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). Гэта — літаратурная з яе разнастайнымі стылямі і дыялектная мова. Абедзвюх аб'ядноўвае агульны слоўнік, агульны граматычны лад, агульныя фанетычныя асаблівасці.Літаратурная мова — ўзорная, унармаваная і найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы. Яна займае вядучае месца. Дыялектная мова — вусная тэрытарыяльная разнавіднасць мовы нацыі. Не з'яўляецца агульнана-родным сродкам зносін з-за функцыянальнай абмежаванасці. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей. Літаратурная мова мае дзве формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Яна разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў і г. д. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, змянення літаратурнай нормы. Аднак паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: Літ мова адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве фор­мы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў.

Білет 4 Нормы беларускай литаратурнай мовы.

Сучасная беларуская літаратурная мова мае лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя нормы.Лексічныя нормы вызначаюць ужыванне слоў. Нормы кожнай літаратурнай мовы замацоўваюцца слоўнікамі, граматычнымі дапаможнікамі.Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне фор­мы слова, а таксама спалучэнняў слоў у словазл і сказах. Лексічныя і граматычныя нормы ўласцівыя і вуснай і пісьмовай літаратурнай мове. Арфаграфічныя — толькі пісьмовай, арфаэпічныя — толькі вуснай.Арфаіграфічныя нормы вымагаюць аднастайнага напісання. Вымаўленне не ўплывае на арфаграфічн норму.Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення, акрэсліваюць, як патрэбна вымаўляць гукі і спалучэнні гукаў у словах.

Білет 5 Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску. Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна.Не пад націскам галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя могуць чаргавацца, але ўсе яны вымаўляюцца таксама даволі выразна; скарачэнне іх да непазнавальнасці, «глытанне», выкідванне недапушчальнае. Адпаведна закону акання галосныя [о], [э], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвёрдых зычных як выразны гук [а], крыху карацейшы за націскны: мост — масты. Згодна з законам якання галосныя [о], [э] пасля мяккіх зычных вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]дры — [в'а]дро. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым складзе перад націскам вымаўляецца гук [э]. Падпарадкоўваюцца закону якання часціца не і прыназоўнік без.Вымаўленне галосных [i], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове. Пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [i] далучаецца [й]: вераб[и\]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: дарога на [йі]вацэвічы. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [I] гу­чыць [ы]: ад[ы]менны. Ненаціскны галосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні заўсёды замяняецца на [ў]. Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губна-губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]: горад, герой. Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], К], [т'], [д'], [й'], [ж']. Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і. Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.