Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя.docx
Скачиваний:
50
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
61.65 Кб
Скачать

Прыватныя дзелавыя паперы Рэзюмэ

Рэзюмэ  кароткае апісанне службовай кар'еры. Існуе тры тыпы рэзюмэ: храналагічнае, функцыянальнае i камбінаванае (функцыянальна-храналагінае). Храналагічнае рэзюмэ - гэта асабісты паслужны cпic i працоўныя дасягненні, пададзеныя у храналагічнай паслядоўнасці. У функцыянальным рэзюмэ ў большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт i дасягненні i ў меншай ступені  канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар'еры. Рэзюмэ камбінаванага тыпу валодае прыкметамі i храналагічнага, i функцыянальнага.

Заданне 1. Параўнайце рэзюмэ, вызначце, да якога тыпу яны адносяцца. Назавіце словы i выразы, якія складаюць спецыфіку рэзюмэ. Вызначце структурныя часткі рэзюмэ.

I. Петраковіч Іван Сцяпанавіч

220127, Мінск, вул. Мінская, 199-85

(017)299-99-99

Кваліфікацыя

Дыпламаваны спецыяліст па бухгалтарскаму ўліку з 11-гадовым стажам састаўлення фінансавай справаздачы. Папярэдняя дзейнасць звязана з харчовай прамысловасцю. Вопыт работы.

Агульная бухгалтэрыя.

Маю значны вопыт у кіраванні фінансавымі справамі, звязанымі з дзейнасцю прадпрыемства. Cкладаў каштарысы бягучых затрат (на сумы звыш за 1,5 млрд.руб.) i выконваў вядучую ролю ў рэарганізацыі сістэмы вытворчай бухгалтэрыі. Даходы па адной з праграм павялічыліся на 38% за першыя тры гады.

Вытворчая бухгалтэрыя.

Больш чым 5-гадовы вопыт у распрацоўцы нарматыўных затрат. Дапамагаў у кадзіраванні i цэнаўтварэнні для маркетынгавых i вытворчых працэдур.

Адукацыя

Вышэйшая эканамічная, Інстытут народнай гаспадаркі, 1989 г. Спецыялізацыя  бухгалтарскі ўлік.

1ншая інфармацыя.

Дыпламаваны аўдытар. Член Асацыяцыі фінансістаў.

II. Зубец Святлана Аляксандраўна

220000, MІHCK, вул. Сонечная, 78-137

тэл. (172)2320000

Дата i месца 15 жніўня 1976 г., г. Мінск

нараджэння:

Адукацыя: 19931994: Курсы бухгалтараў у Мінскім вучэбным цэнтры пры Дзяржкамітэце Рэспублікі Беларусь

З 1999  ц/час Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Вопыт працы:

11.1998ц/час ЗП "Прэстан Маркет", іжынер- праграміст. Рознічны гандаль харчаваннем, таварамі народнага спажывання i прамысловымі таварамі. Функцыі: праграмаванне сродкаў аўтаматызацыі i праграмнага забеспячэння. Распрацавала складаныя праграмы, якія паспяхова працуюць.

07.199410.1998 ЗП "Прэстан Маркет", аператар-бухгалтар. Функцыі: суправаджэнне бухгалтарскай дакументацыі, складанне справаздач, афармленне накладных, фарміраванне рознічных цэн. Добрае веданне камп'ютара дазволіла асвоіць новыя функцыі i перайсці на больш высокую пасаду.

Дадатковыя звесткі: іспанская мова  сінхронны пераклад, англійская  чытаю i перакладаю са слоўнікам. Валоданне персанальным забеспячэннем: М8-DOS, Excel, Windows, Access i інш., праграміраванне. Вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі В, вопыт ваджэння 3 гады. Маю асабістую машыну.