Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя.docx
Скачиваний:
50
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
61.65 Кб
Скачать

Афіцыйна-справавы стыль. Моўныя сродкі афіцыйна-прававога стылю

Тэарэтычная частка

Афіцыйна-справавы стыль – гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, дагавораў, законаў і кодэксаў, актаў і даверанасцей, распісак пратаколаў, справаздач, абяў і г.д. Сярод іншых кніжных стыляў афіцына-справавы стыль вызначаецца пэўнай устолівасцю і адасобленасцю.

Асаблівасці мовы афіцына-справовага стылю абумоўлены ўмовамі яго ўжывання. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, акрэсленасці ў падачы фактаў, паслядоўнасці, лагічнасці, адназначнасці фармулёвак. Для ўсіх прававых папер уласціва сцісласць, эканомнасць выкладу. Патрабаванне максімальнай дакладнасці перадачы інфармацыі спрыяла выпрацоўцы агульнапрыянтай, устойлівай формы размяшчэння матэрыялу ў справавых паперах (даведка, заява, пратакол, распіска, аўтабіяграфія і інш.). У пэўных сітуацыях выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі (розныя пасведчанні, дыпломы, атэстаты, грашовыя дакументы і г.д.).

Тэксты афіцына-справавога стылю характарызуюцца дакладнасцю, тэматычныа абумоўлены лексікай, ужытай у прамым значэнні, тэрміналагічнай фразеалогіяй. Выклад лаканічны, сінтаксічныя канструкцыі простыя, насычаныя інфармацыяй.

У афіцыйна-справавым стылі не ўжываюцца эмацыянальна-экспрэсіўныя словы, дыялектныя, прастамоўныя, жаргонныя словы і выразы, фразеалагічныя нетэрміналагічныя словазлучэнні, словы з пераносным значэннем, усе віды экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый (пытальныя, клічныя, эліптычныя сказы, інверсійныя, парцэляваныя канструкцыі), простая мова.

Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца:

  • своеасаблівай лексікай, якая не ўжываецца або амаль што не ўжываецца ў кніжных стылях: ануліраваць, безадкладна, вышэйдадзены, ніжэйназваны, ніжэйпадпісаны, суправаджальны, наяўнасць, паведамленне; абанент, ісцец, адказчык, контрагент, атрымальнік, прад’явіцель і г.д.;

  • тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй і тэрміналагічнай фразеалогіяй: дэнамінацыя, дэмарш, дэнансаванне, выпіска з загаду, грашовае ўзгароджанне, аднаразовая дапамога, кампенсацыя за адпачынак, бесперапынна стаж і г.д.;

  • ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў з адмоўем і без яго: узгаданне, пагадненне, затрыманне, устанаўленне, пранясенне, невяртанне, незварот, невыкарыстанне, непрымяненне, непарушнасць і інш.;

  • ужыванне дзяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў+назоўнік) замест дзеясловаў: дапамагчы – аказаць дапамогу, удзельнічаць – прымаць удзел, кіраваць – ажыццяўляць кіраўніцтва і інш.

Для сінтаксісу фіцыйна-справавога стылю характэрныя каструкцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, складаныя злучнікі у выніку таго, што…, у сувязі з тым, што…, у сувязі з тым, што… і інш.

Своеасаблівыя фразелагічныя адзінкі афіцыйна-справавога часта называюць канцылярызмамі, канцылярскім штампамі, шаблонамі. У дачыненні да афіцыйна-справавога стылю такая аэцнка гэтых моўных адзінак наўрад ці правільная. За словам ‘штамп’ ужо замацавалася пэўнае значэнне – ‘слоўнае пустазелле, выдаткі мовы, з якімі трэба замагацца, якія трэба выкараняць’. У афіцыйна-справавым стылі канцылярскія выразы патрэбныя. Тут яны ўжваюцца з мэтай лагічнага і тэрміналагічнага ўдакладнення, надаюць мове катэгарычнасць, недвухсэнсавасць, афіцыйнасць. Строгая рэгламентацыя лексічных і сінтаксічных сродкаў выражэння пры перадачы інфармацыі ў афіцыйна-прававым стылі робіць мову эканомнай і спрыяе жыццяздольнасці гэтых канцылярызмаў (клішэ, шаблонаў). Ужытыя ў мове загадаў, інструкцый, заяў і іншых дакументаў такія найменні, як матэрыяльныя каштоўнасці, транспартныя сродкі, прадукты харчавання, аддзяленне сувязі і г.д. Акрэсленасць, лаканізм такіх гатовых выразаў у справавой перапісцы адапамагае хутка і дакладна перадаць і ўспрымаць неабходную інфармацыю. Напрыклад: Дырэктару фабрыкі тав… Дзякуем за своечасовы адказ… Юрыдычная кансультацыя паведамляе… Накіроўваем Вам карэктуру… Дэканат выклікае…

Агульна гэта можна адлюстраваць:

Афіцыйна-справавы стыль

  1. Сфера выкарыстання: у справаводстве (афіцыйнай службовай перапісцы грамадзян з установамі, адных устаноў з другімі, у загадах, пратаколах, распісках і г.д.), у галіне права і заканадаўства (у дагаворах, законах, указах і г.д.).

  2. Форма праяўлення: справавы пісьмовы запіс у форме маналога.

  3. Асноўная функцыя: паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай; рэгламентацыя правоў, правілаў, дзеянняў і г.д.

  4. Стылёвыя адзнакі: у сферы афіцына-справавых зносін з’яўленне ўсякага дакумента абумоўлена практычнымі патрабаваннямі. Таму выказванне характарызуецца:

  • афіцыйнасцю, падкрэсленай строгай танальнасцю;

  • канкрэтнасцю, дакладнасцю, аб’ектыўнасцю;

  • адсутнасцю эмацыйнасці і экспрэсіўнасці.

  1. Моўныя сродкі:

  • словы-назвы розных афіцыйных асоб і дакументаў: сведка, спажывец, акт, даведка, загад, указ.

  • кніжныя афіцыйныя словы і назвы: электрапоезд (а не электрычка), чытальная зала (а не чыталка);

  • канцылярызмы і стандартныя выразы-штампы: ніжэйпадпісаныя, парадак дня, пастанавілі, за справаздачны перыяд, заслухаўшы і абмеркаваўшы, прымаючы пад увагу;

  • вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў;

  • апавядальныя сказы, ускладненыя вялікай колькасцю аднародных членаў, дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў пры амаль поўнай адсутансці пытальных і клічных сказаў;

  • інфінітыўныя сказы са значэннем неабходнасці (аказаць садзеянне…, даручыць вучням…)

У якасці прыкладу разгледзім адзін атрыкул Закона “Аб мовах у Беларускай ССР”.

Грамадзянам Беларускай ССР гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права заяртацца ў дзяржаўныя партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.

Рашэнне па сутнасці звароту афармляецца на беларускай мове. Адказ грамадзяніну даецца на беларускай мове або, па жаданню, у перакладзе на рускую мову.

Адмова службовай асобы прыняць і разгледзець зварот грамадзяніна на дзяржаўнай мове, мове міжнацыянальных зносін або рабочай мове дадзенай установы са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабой адказнасць згодна з дзеючым заканадаўствам.

У гэтым артыкуле ў пісьмовай маналагічнай мове дакладна і канкрэтна рэгламентуюцца правы і абавязкі грамадзян пры карыстанні нацыянальнай мовай. Афіцыйнасць, дакладнасць і канкрэтнасць, строгая танальнасць дасягаюцца праз выкарыстанне юрыдычных тэрмінаў, кніжных афіцыйных слоў і выразаў (права, рашэнне, зварот, грамадзяне, службовая асоба і інш.), вялікая колькасць назоўнікаў з дакладнаакрэсленым прамым значэннем, толькі адносных прыметнікаў. Сказы апавядальныя, асобныя з якіх ускладнены аднароднымі членамі, пабочнымі словамі. Усё гэта надае тэксту падкрэслена”халодны”, “сухі”, неэмацыянальны характар, чаго патрабуе сфера афіцыйных зносін.

Прадмет і задачы справаводства

Справаводства – гэта дзейнасць, якая ахоплівае пытанні дакументавання і арганізацыі работы з дакументам у працэсе выканання упраўленчых функцый. Справаводства – адна з найважнейшых частак працы кожнай установы, арганізацыі, прадпрыемства. У іх практычнай дзейнасці выкарыстоўваюцца розныя сістэмы спрваводства, але для іх абавязковым з’яўляецца вядзенне адміністрацыйнага справаводства (яго яшчэ на зываюць агульным справаводствам). Справаводчая дзейнасць грунтуецца на адзінай дзяржаўнай сістэме справаводства (АДСС). АДСС – гэта навукова ўладкаваны комплекс асноўных палажэнняў, нормаў, правілаў і рэкамендацый, якія азначаюць і рэгламентуюць працэс справаводства, пачынаючы з моманту паступлення і рэгламентуюць працэс справаводства, пачынаючы з моманту паступлення альбо стварэння дакумента і да здачы ў архіў.

Як было зазначана вышэй, справаводства дапамагае ажыццяўляць упраўленчыя фукцыі. Упраўленчы працэс уключае наступныя асноўныя тыповыя аперацыі: збор і апрацоўку дакументнай інфармацыі, падрыхтоўку рашэння, прыняцце і дакументаванне рашэння, давядзенне рашэння да выканаўцаў, выкананне рашэння, кантроль выканання, збор інфармацыі аб выкананні, захаванне і пошук інфармацыі.

Упраўленчы апарат ажыццяўляе функцыі галоўным чынам пры дапамозе выкарыстання ўніверсальных арганізацына-распарадчых дакументаў, якія дзейнічаюць незалежна ад спецыфікі дзейнасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і дзяржаўнага кіравання.

Асноўным відам дзелавога тэксту з’яўляецца дакумент. Дакумент (слова лацінскага паходжання, азначае доказ) – гэта метад замацавання рознымі спосабамі на спецыяльным матэрыяле інфармацыі аб фактах, дзеяннях, з’явах аб’ектыўнай рэчаіснасці. Дакумент мае прававое і гаспадарчае значэнне і можа служыць пісьмовым доказам, а таксама крыніцай разнастайных звестак пазнавальнага характару. Дакументы маюць магчымасць узнавіць факты дзейнасці установы, арганізацыі або прадпрыемства, знайсці закончаных ў здадзеных у архіў справах такія звесткі, якія маюць значэнне для аператыўнай работы і для гісторыі.

У шырокім значэнні гэтага слова дакументам можна лічыць які-небудзь матэрыяльны аб’ект, што змяшчае інфармацыю ў зафіксаваным выглядзе. Дакумент – гэта своеасаблівы матэрыял, “сыравіна для апрацоўкі”. Ён павінен быць дабраякасным, інфармацыя павінна дабывацца хутка і прадуктыўна.

Патрабаванні да дакументаў:

  1. Дакумент павінен выдавацца паўнапраўным органам або асобай у адпаведнасці з яго кампетэнцыяй. Дакумент не павінен супярэчыць дзеючаму заканадаўству і дэрэктыўным указанням вышэйшых органаў.

  2. Дакумент павінен быць дакладным, адказваць заданням канкрэтнага кіраўніцтва, г.зн. грунтавацца на фактах і змяшчаць канкрэтныя і рэальныя ўказанні.

  3. Дакумент павінен быць складзеным па ўсталяванай форме.

  4. Дакумент павінен быць бездакорна адрэдагаваны і аформлены.

Заўвага: Знешні выгляд дакумента – ёсць прамое сведчанне стылю кіравання, дысцыпліны і асабістай культуры супрацоўнікаў. Калі дакументы выкананы нядбайна, значыць ва ўстанове нізкая культура працы.

Класіфікацыя дакументаў:

  1. Асабістыя дакументы.

  2. Распарадчыя дакументы.

  3. Арганізацыйныя дакументы.

  4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы.

Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска.

Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю, пішуць заяву. Зверху справа ў заяве пішацца пасада службовай асобы, яе прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі неабходна, пішацца яго пасада і адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. З чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Калі да заявы дадаюцца дакументы, іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве злева ставяць дату, а справа – подпіс.

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад 1-й асобы. У пачатку тэксту трэба назваць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, час і месца нараджэння, сказаць пра заняткі бацькоў. Пасля гэтага коратка гавораць пра асноўныя жыццёвыя падзеі. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Даверанасць можа выдавацца ўстановай або службовай ці прыватнай асобай. У даверанасці называюцца: 1) установа, якая давярае, або прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто давярае; 2) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, каму давяраюць; 3) што і адкуль неабходна атрымаць; 4) дата і подпіс. Унізе даверанасці, выдадзенай установай, падпісваецца кіраўнік і ставіцб пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба, яе подпіс завяраецца на месцы вучобы ці працы.

Агранізацыйна-распарадчыя дакументы

Агранізацыйна-распарадчыя дакументы выдзяляюцца з адзінай па сваёй інфармацыйнай прыродзе дакументацыі ў залежнасці ад функцыі дзяржаўнага кіравання, установы, якая абслугоўвае справаводства.

Распарадчыя дакументы

  1. Пастанаўленне вызначецца як ‘прававы акт, які прымаецца вышэйшымі органамі кіравання ў мэтах вырашэння найбольш важных задач, якія стаяць пера дадзенымі органамі, і ўсталявання стабільных нормаў правілаў паводзін’.

  2. Рашэнне як распарадчы дакумент з’яўляецца прававым актам, які прымаецца калегіяльным органам (калегія міністэрстваў, навуковы савет і г.д.).

  3. Распараджэнне – акт кіравання дзяржаўнага органа, якуі мае ўладны характар і абавязковую сілу для грамадзян і ўстаноў, якім распараджэнне адрасавана (Савет Міністраў, калегіяльныя органы дзяржаўнага кіравання, адміністрацыя прадпрыемстваў і ўстаноў).

  4. Загад – акт, выдадзены кіраўнікамі міністэрстваў, выканкамаў, устаноў і прадпрыемстваў. Загад выдаецца для вырашэння асноўных аператыўных задач, якія стаяць перад дадзеным органам. Па юрыдычнай прыродзе загад можа быць нарматыўным актам кіравання, які змяшчае нормы права, рэгулюе пэўныя сферы грамадскіх адносін, і актам прымянення нормаў права (напрыклад, аб назначэнні на пасаду).

Загад з’яўляецца самым распаўсюджаным відам распарадчага дакумента. Ён выдаецца па пыятаннях стварэння, ліквіацыі, рэарганізацыі ўстановы, інструкцый, правідаў і іншых дакументаў, якія патрабуюць зацвярджэння, па ўсіх пытаннях ўнутранага жыцця ўстановы, а таксама па кадравых пытаннях прыёма, перамяшчэння, звальнення супрацоўнікаў. Пры дапамозе загада кіраўнік ставіць асноўныя задачы перад супрацоўнікамі, указвае шляхі вырашэння прынцыповых пытанняў. Загад абавязковы для ўсіх супрацоўнікаў дадзенай установы ці галіны.

Падрыхтоўка асноўных відаў распарадчых дакументаў у асноўным аналагічная. Яна ўяўляе сабой дастаткова складаны працэс, які мае адрозненні ў канчатковай стадыі афармелння дакументаў. Можна выдзеліць наступныя стадыі падрыхтоўкі дакумента:

-вывучэнне стунасці пытання

-падрыхтоўка ппраекта дакумента

-абмеркаванне дакумента

-падпісанне.

Для пастанаўлення і рашэння даюцца стадыі абмеркавання і прыняцця гэтых дакументаў на пасяджэнні калегійнага органа.

Падрыхтоўка распарадчага дакумента можа быць даручана аднаму ці некалькім структурным падраздзяленням альбо асобным службовым асобам. Пры распрацоўцы праектаў складаных і вялікіх распарадчых дакументаў могуць стварацца працоўныя групы (камісіі), прыцягвацца навукоўцы ці кваліфікаваныя спецыялісты з ліку практыных супрацоўнікаў. галоўная ўмова, якая забяспечвае якасць дакумента, - дастатковая кампетэнтнасць асоб, якія рыхтуюць яго. Чым вышэйшы узровень дакумента, тым вышэйшыя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да яго складальнікаў (прафесіяналізм, глыбіня ведаў пытання, агульны культурны ўзровень, уменне перадаваць думкі).

Тэкст распарадчага дакумента часцей за ўсё складаецца з узаемазвязаных дзвюх частак – канстатуючай і распарадчай. Канстатуючая частка з’яўляецца ўводзінамі ў сутнасць разглядаемага пытання, прызвана растлумачыць, чым выкліканы распараджэнні. У ёй могуць быць пералічаны факты, дадзена ацэнка. Нярэдка ў гэтай частцы даецца пераказ акта вышэйшага органа, у выкананне якога выдаецца дадзены распарадчы дакумент. У гэтым выпадку вызначаецца від акта, яго аўтар, поўная назва, нумар, дата, г.зн. прыводзяцца яго пошукавыя дадзеныя. Канстатуючая частка неабавязковая, яна можа і адсутнічае, калі няма неабходнасці даваць тлумачэнні.

Калі распарадчая частка ўключае розныя па характару дзеянні некалькіх выканаўцаў, яна дзеліцца на пункты, якія нумаруюцца арабскімі лічбамі. У кожным пункце указваецца выканаўца – у давальным склоне; дзеянне, якое прадпісваецца для выканання, - у форме інфінітыва; тэрмін выканання павінен быць рэальным, адпавядаць аб’ёму працы па разглядаемых пытаннях.

Арганізацыйныя дакументы

Уставы – звод правілаў, якія рэгулююць дзейнасць устаноў, правы і абавязкі ў пэўнай сферы дзяржаўнага кіравання ці гаспадарчай дзейнасці.

Палажэнні – нарматыўныя акты, якія выдаюцца органамі дзяржаўнага кіравання з мэтай устанаўлення правілаў, якія рэгулююць арганізацыйныя пытанні, навкова-тэхнічныя, тэхналагічныя, фінансавыя і іншыя спецыяльныя бакі дзейнасці ўстаноў.

Інструкцыі выдаюцца таксама для тлумачэння і вызначэння парадку прымянення заканадаўчых актаў і распарадчых дакументаў.

Інфармацыйна-даведачныя дакументы

Да гэтага віду дакументаў адносяцца акты, даведка, тлумачальныя і дакладныя запіскі, тэлефанаграмы.