Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя.docx
Скачиваний:
50
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
61.65 Кб
Скачать

Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю

Навуковы стыль – функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі, адукацыі і вытворчасці. Галоўная функцыя – перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўднасці, навізны і каштоўнасці, дакладане і строгае лагічнае выказванне думкі. Вызначальныя рысы: доказнасць (праяўляецца з дапамогай навуковых ілюстрацый, формул, графікаў, схем, цытавання, спасылак на выказванні); лагічнасць (размяшчэнне частак тэксту ў строга вызначанай паслядоўнасці, якая дасягаецца выкарыстаннем прыслоўяў (спачатку, далей), пабочных слоў (па-першае, нарэшце), канструкцый з прыназоўнікам (у выніку, з прычыны), ужыванне складаназалежных сказаў з прамым парадкам слоў); аб’ектыўнасць і дакладнасць (ужыванне слоў з прымым значэннем, выкарыстанне тэрмінаў, сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, абагульняючымі словамі); абагульненасць і абстрагаванасць (выкарыстанне абстрактнай лексікі (адналінейнасць, бязважкасць)); інфамацыйная насычанасць. Падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны, навукова-палемічны.

Сістэма моўных сродкаў: 1) стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылявая лексіка): гаварыць, пісаць, вялікі і г.д. 2) словы агульнанавуковага выкарыстання: аналіз, гэпотэза, даследванне, мадэль, праблема, працэс. 3) тэрміны і номены: інтэграл, дзесятковы дроб, Стрыметр-499. 4) вузкаспецыяльныя тэрміны (ва ўласна навуковым стылі): бівектар, гіперфенкцыя; 5) тэрміны-сімвалы, формульныя абазначэнні, абрэвіятуры: -часціца, = m , ВЦ. 6) стылістычна афарбаваныя фразеалагізмы (краевугольны камень – ‘аснова, сутнасць, найважнейшая частка чаго-н.’); 7) спецыфічныя словы і канструкцыі для лагічнай сувязі: дапусцім, што; атрыманыя вынікі дазваляюць; такім чынам.

Марфалагічныя асаблівасці: назоўнікі з абстрактным адцягненым значэннем з суф. -енн- (-энн-), -нн-, -анн- (вылічэнне, адмаўленне); нанізванне назоўнікаў у Р. скл. (Напрыклад: Шырока выкарыстоўваюцца метады атрымання вынікаў, працэсы абстрагавання розных ступеняў); назоўнікі ад уласных імён (ампер, джоўль); рэчыўныя назоўнікі ў форме мн.л. (солі, металы); прыметнікі, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў, выражаюць відавое паняцце (поле акустычнае, бясконцае, вектарнае); субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі (зменная, нахіленая); дзеепрыметнікі ў складзе тэрміналагічных спалучэнняў (лінія разамкнутая) з суфіксамі -уч-, -юч-, -ім-, -ем- (інтэгруемы, узрастаючы), якія характэрны для рускай мовы; дзеясловы ў 3-й ас. ц.ч. (запісваецца, счытваецца), 1-й ас. мн.л. (адзначым, выпішам, але не выпішу, адзначу!); неазначальная форма дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі для выражэння неабходнасці, рэкамендацыі (трэба адрозніваць, варта звярнуць увагу).

Асаблівасці сінтаксісу: апавядальныя сказы; клічныя сказы ўжываюцца толькі ў значэнні ‘звярнуць увагу!’; пытальныя сказы ўжываюцца ў канструкцыі ‘пытанне – адказ’; аднародныя члены для сістэматызацыі прадметаў, з’яў, пералічэння, супастаўлення, якія звязваюцца бяззлучнікавай сувяззю або пры дапамозе злучнікаў і, не толькі – але, і, а таксама; адасобленыя азначэнні (дзеепрыметнікавыя звароты), прыдаткі (выражаныя назоўнікамі), акалічнасці (дзеепрыслоўныя звароты, якія звычайна стаяць у пачатку сказа; назоўнік + прыназоўнік нягледзечы на), дапаўненні (з выключальным значэннем, выражаныя назоўнікамі і прыназоўнікамі акрамя, апрача, за выключэннем); далучальныя словы і выразы (перадаюць дадатковыя звесткі, пачынаюцца словамі пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, галоўным чынам); канструкцыя з удакладняльным злучнікам г.зн.; пабочныя словы (іншымі словамі, такім чынам); устаўныя кантрукцыі (падаюцца ў дужках); параўнальна-раўналежныя звароты (са значэннем адпаведнасці, тоеснасці, пачынаюцца злучнікамі як, і як); складаназалежныя сказы з умоўна-выніковымі (калі – то), мэтавымі адносінамі; адсутнасць персаніфікацыі, выкарыстанне пасіўных канструкцый (было паказана, за аснову прымаецца); вынясенне на першае месца злучнікаў але, аднак.

Структура тэкстаў, спосабы выкладу інфармацыі: Кампазіцыйныя часткі тэкстаў – абзацы-“тэмы”, якія звычайна пачынаюцца простым сказам, што з’яўляецца як бы загалоўкам гэтага абзаца. Абзацы лагічна выцякаюць адзін з аднаго. Сродкі сувязі абзацаў і сказаў унутры саміх абзацаў: складаназалежныя сказы з умоўна-выніковымі (калі – то), буферы-актывізатары (звязваюць наступныя часткі з папярэднім кантэкстам: дакажам, што…, даспусцім, што…); канструкцыі ‘парадкавы лічэбнік+назоўнік’ (перашы метад…, з дапамогай другога метаду…); нумарацыя (лічбамі – 1, 2, 3…); спасылкі (формула (3) апісвае прамалінейны рух…; гл. дадатак 2); лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы, канструкцыі тыпу па меры таго як; у сувязі з тым што; у той час калі; разам з тым, выкарыстанне цытат. Заўвага: колькасць абзацаў можа не супадаць з колькасцю кампазіцыйных частак выказвання.

Паводле спосабу выкладу інфармацыі існуе тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне, доказ (мова матэматыкі). Схема выкладу матэрыялу тэкстаў тыпу разважанне (асабліва для навукова-вучэбнага падстылю) з’ўляецца наступнай: тэзіс, аксіёма  доказы, аргументы  вывады.