Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя.docx
Скачиваний:
50
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
61.65 Кб
Скачать

Культура прафесійнага маўлення. Мова і маўленне. Правільнасць маўлення

1. Тэрмін “культура прафесійнага маўлення” азначае сукупнасць такіх якасцей маўлення, што робяць яго дасканалым сродкам камунікацыі зносін у той ці іншай сферы дзейнасці чалавека, уменне правільна, дакладна, лагічна перадаваць свае думкі сродкамі мовы.

Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення, як і культуры маўлення, з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня.

1) Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне літаратурных нормаў (арфаэпічных, акцэнталагічных, арфаграфічных, марфалагічных, словаўтваральных, сінтаксічных, пунктуацыйных, фразеалагічных, стылістычных). Мэтазгодна разгледзець найбольш грунтоўна правільнасць маўлення на лексічным і сінтаксіным узроўнях, паколькі ва ўмовах білінгвізму парушэнне гэтых нормаў вядзе да скажэння сэнсу, што зніжае дакладнасць і даступнасць тэкстаў розных стыляў.

Асноўныя прычыны лексічных памылак і спосабы іх прадухілення:

1. Няведанне значэння слоў: Зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў да 11 ад іх агульнага чысла (трэба ліку або колькасці).

2. Парушэнне лексічнай спалучальнасці: адыгрываць ролю (нельга: адыгрываць значэнне (толькі мець)).

3. Недакладны падбор сінонімаў: адкрыць сваю фірму, але адчыніць вокны, разгарнуць часопіс.

4. Няправільнае выкарыстанне мнагазначных слоў і амонімаў: Да работы ў камісіі будуць прыцягвацца (за руку, угаворамі ці інакш?) маладыя спецыялісты (трэба будуць запрошаны, будуць задзейнічаны…)

5. Неадрозненне паронімаў: канструктыўная крытыка (прапанова), канструкцыйныя асаблівасці.

6. Таўталогія, плеаназмы: свабодная вакансія, прэйскурант цэн.

7. Наразмежаванне міжмоўных амонімаў: Мы запрасілі звесткі на мінулым тыдні. выдзелены дзеяслоў варта замяніць выразам зрабілі запыт, бо слова запрасіць у беларускай мове мае значэнне ‘папрасіць прыйсці’.

8. Выкарыстанне штампаў (функцыянальна спустошаны зварот, без патрэбы поўтораная адзінка): справядлівая крытыка, упартая барацьба; скажам так, у прынцыпе, на самай справе.

9. Фармальны (непрафесійны) пераклад, калькаванне.

2) Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсавагу боку прадметнасй рэчаіснасці (абумоўлена: веданнем лексічнага значэння слова, валоданнем сінанімічным багаццем, уменне размяжоўваць паронімы, добрым веданнем вузкай сферы выкарыстання слоў).

3) Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой (правільны парадак слоў, сэнсавая несупярэчлівасць, правільная арганізацыя тэксту)

4) Дарэчнасць маўленя ўвасабляе адметны адбор моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтай і тэмай выказвання, умовамі маўленчай сітуацыі.

5) Выразнасць маўлення асаблівасці маўлення, якія прытрымліваюць увагу і зацікаўленасць слухача і чытача (якаснае ўжыванне моўных сродкаў, цікавасць аўтара да таго, што ён гаворыць).

6) Чысціня маўлення вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежаваную сферу выкарыстання (прастамоўныя словы, словы-паразіты, запазычанні тыпу о’кей, ад’ю, жарганізмы, дыялектызмы).

7) Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні слоў, выразаў.

Паняцце культуры ўвогуле ўключае ў сябе і культуру ўзаемін, і культуру маўленчых паводзін. Апошняе  састаўная частка агульнай культуры чалавека. Маўленчыя паводзіны звязаны з сітуацый маўлення, з роляй, якую выконвае носьбіт мовы.

Правілы маўленчых паводзін рэгулююцца маўленчым этыкетам. Маўленчы этыкет  абумоўленая традыцыямі, нормамі маралі сістэма ўстойлівых формул, прыянтых у грамадстве, якія выкарыстоўваюцца ў камунікатыўных сітуацыях. Моўныя формулы этыкету праяўляюцца ў сітуацыях прывітання, развітання, удзячнасці, адабрэння, спачування, віншавання, звароту, просьбы, парады і г.д. Самыя агульныя правілы прымянення формул маўленчага этыкету  ветлівасць, добразычлівасць.

Веданне і дарэчнае выкарыстанне правілаў маўленчага этыкету выяўляе ўзровень агульнай культуры асобы, яе выхаванасці, інтэлігентнасці.