Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя.docx
Скачиваний:
49
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
61.65 Кб
Скачать

Лексіка паводле паходжання і сферы ўжвання

наменклатура

прафесіяналізмы

тэрміны

жаргонная лексіка

дыялектная лексіка

спецыяльная лексіка

словы абмежаванага ўжывання

агульнаўжывальныя словы

Лексіка паводле ўжывання

Каментар да схемы: 1) Да спецыяльных слоў адносяць навуковыя тэрміны, прафесіяналізмы і наменклатурныя назвы. 2) Дыялектныя словы адрозніваюцца ад агульнаўжывальных лексічнымі, фанетычнымі, граматычнымі асаблівасцямі (запан – ‘фартух’, чыравікі – ‘чаравікі’, цяртуха – ‘тоўчаная бульба’). Дыялектныя словы ў мове насельніцтва пэўнай мясцовасці выконваюць намінатыўную функцыю, а ў мове мастацкіх твораў ужываюцца як сродак моўнай характарыстыкі. 3) Жаргонныя словы ўжываюцца ў гутарковай мове людзей, аб’яднаных агульным заняткам, інтарэсамі (жаргон паляўнічых, студэнтаў, спартсменаў). Жаргонная лексіка – пераасэнсаваная, метафарызаваная, часам фанетычна скажоныя словы літаратурнай мовы (аўтамат – ‘залік за працу на практычных занятках’, тачка – ‘аўтамашына’, хвост – ‘акадэміная запазычанасць’). Жаргонныя словы і выразы заўсёды экспрэсіўныя, маюць адценне грубасці; у мастацкіх і публіцыстычных творах яны ўжываюцца як стылістычны сродак для рэалістычнай абмалёўкі людзей пэўных сацыяльных і ўзроставых груп.

Сучасны прагрэс навукі і тэхнікі спрыяе ўзнікненню новых прадметаў, аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што ў сваю чаргу знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі адзінкамі. У кожнай прафесіі часцей ужываецца адметная група слоў, неабходная для абслугоўвання пэўнай спецыяльнасці. У мовазнаўстве такую лексіку называюць спецыяльнай і традацыйна вызначаюць наменклатуру, прафесіяналізмы, тэрміны.

Наменклатура (ад лац. nomenclatura – пералік, спіс імён) – сукпнасць уласных імён і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі. Кожная галіновая тэрміналогія змяшчае ў сабе сваю сістэму номенаў, г.зн. асобных элементаў наменклатуры. Номен – гэта проста назва канкрэтнага аб’екта, прадмета, у нязначнай ступені звязана з паняційным бокам. Такім чынам, адметнай рысай номена з’яўляецца яго назыўная функцыя. Напрыклад, катэр “Волга”, абутак “Белвест”, ЭВМ “Мінск-32”.

Прафесіяналізмы – гэта словы і словазлучэнні, распаўсюджаныя пераважна ў гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Напрыклад, ‘шапка’ – агульны загаловак для некалькіх газетных заметак, ‘балванка’ – кампактны дыск. Сярод прафесіяналізмаў ёсць шэраг слоў, што ўдакладняюць, дэталізуюць назвы прадметаў, якія ў агульнаўжывальнай мове маюць больш агульныя назвы прадметаў, якія ў агульнаўжывальнай мове маюць больш агульныя назвы, таму прафесіяналізмы, у адрозненне ад тэрмінаў, могуць мець сінонімы (рубанак, шархебель, фуганак, адборнік).

Тэрмін (ад лац. terminus – канец, мяжа) – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці. Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, стунасць тэрміна павінна быць вытлумачана. Сярод іх сустракаюцца тэрміны вузкаспецыяльныя (гравіметрыя, дыхатамія, ідэаграфія, літаграфія, прэзумцыя, фітацэноз) і агульназразумелыя (атмасфера, кісларод, дыягназ, імпульс, сюжэт).

Фармулёўка патрабаванняў да тэрмінаў:

1. Дакладнасць.

2. Наяўнасць азначэння.

3. Стылістычная нейтральнасць.

4. Адсутнасць экспрэсіі (тэрміны, якія ўзніклі на аснове вобразнага пераасэнсавання таксама губляюць экспрэсіўную афарбоўку: калена, гняздо (металургія)).

5. Кароткасць, максімальнае скарачэнне тэрміна (ілжэсведчанне, саудзельніцтва)

6. Адназначнасць.

7. Сістэмнасць (тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай сістэмы, па-за яе межамі адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна (страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і г.д.).

Заўвага! Тэрміны пэўнай тэрмінасістэмы могуць уступаць у розныя лексічныя адносіны – сінаніміі (драпіраванне і драпіроўка; сферычны і шарападобны; драйвер і кіравальная праграма) , антаніміі (анод і катод, дынаміка і статыка) , аманіміі (амартызацыя: ‘паступовае зніжэнне вартаснасці машын’ (тэхн.), ‘выплата пазыковых абавязацельстваў’ (эканам.)).

Адрозненне тэрмінаў і прафесіяналізмаў

Прафесіяналізмы

Тэрміны

Час і шляхі фармавання

Утвараюцца пераважна раней, чым тэрміны, стыхійна

Утварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і носіць мэтанакірваны характар

Нарматыўнасць статусу

Слова, уласцівае гаворцы якой-небудзь групы асоб, аб’яднаных агульнай прафесіяй

Афіцыйна ўзаконеная назва навуковага паняцця

Адносіны да экспрэсіўнасці

Заўсёды экспрэсіўныя

Стылістычна нейтральныя

Выкарыстанне ў розных тыпах тэкстаў

Выкарыстоўваюцца ў вусным маўленні

Выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовых тэкстах

Пашыранасць

Носяць нярэдка мясцовы характар

Маюць агульнанацыянальны характар і часам інтэрнацыянальны

Функцыянальная нагрузка

Функцыянальна другасныя сінонімы размоўна-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентанага па значэнні тэрміна

Функцыянальна першасныя, маюць кніжны характар

Паходжанне тэрмінаў:

1. Уласнабеларускія. 2. Запазычаныя:

1. Грэцызмы, лацінізмы:

1) пачатковы гукі а, э (абсалютны, аб’ект, электрод, экспартаваць)

2) наяўнасць зычнага ф (фонд, фільтр, функцыя, фокус, дэфармацыя)

3) спалучэнні кс, ск, кт, пс, мв, мп у сярэдзіне слова (аксіёма, электрыфікацыя, эліпс, рэфлекс)

4) спалучэнне ге, ке, хе (гексамер, геаметрыя, кермезіт, гравітахеаметрыя)

5) наяўнасць кампанентаў -ад-, -ід-, -ік- (-ык-), -ізм-, -іск-, -ас- (эпік, графіка, механіка, эгацэнтрызм)

6) наяўнасць кампанентаў -ум, -ус, -тар, -ент (-энт), -ур, -цыя, -ат (вакуум, радыус, квадратура, вентыляцыя, камутацыя, экспанат)

7) прыстаўкі а-, ан- (ана-), бі-, архі-, гіпер-, дэ-, дэз-, контр-, рэ-, пан-, суб-, супер-, транс-, ультра- (алагізм, дэстабілізацыя, антыкатод, суб’ядро)

8) пачатковыя часткі слоў аэра-, бія-, гекта-, гідра-, дыя-, інфра-, квазі-, макра-, мега-, мета-, мікра-, храна-, электра-, энерга- (аэрадынаміка, дыяграма, інфраструктура, метафаза, хранометр)

2. Германізмы:

1) спалучэнні шп, шт у пачатку ці сярэдзіне слоў (шпакляваць, шпулька, варштат, штамп, штатыў)

2) спалучэнне хт пераважна ў сярэдзіне слоў (вахта, шахта, фрахт)

3. Запазычанні з французкай мовы:

1) канцавыя -анс, -ёр, ер, -ор, -аж, -яж (баланс, метраж, тыраж)

2) спалучэнні бю, вю, фю, мю, пю (бюджэт, гравюра, купюра, фюзеляж)

3) спалучэнні лье, нье, цье, сье (рэльеф, дасье, віньён)

4) спалучэнні уа, уэ (гуаш, амплуа)

5) канцавыя націскныя галосныя (кашэ, рэле, клішэ)

4. Запазычанні з англійскай мовы:

1) пачатковае дж (джоўль, джойсцік)

2) канцавыя -інг (-ынг), -ер, -ар, -эль, -аль (крэкінг, статар, тунэль, буфер)

3) канцавая -мен (спартсмен)

Заўвага! Пры запазычванні тэрмінаў адбываецца іх частковая адаптацыя, падпарадкаванне законам беларускай мовы.

тэрміны-словы

-невытворныя (рэформа, шляхта)

-вытворныя (беларусізацыя)

-складаныя (этнагенез, двоеўладдзе)

-абрэвіятуры (нэп, СНД)

тэрміны-сімвалы

(побач са слоўнымі знакамі ўваходзяць тэрміны-сімвалы: уран-235, a-часціца)

структурныя тыпы тэрмінаў

тэрміны-словазлучэнні

-свабодныя (кожны асобны кампанент з’яўляецца тэрмінам: парламенцкая апазіцыя, заканадаўчая ўлада)

-несвабодныя (пры ізаляваным ужыванні могуць і не быць тэрмінамі: каменны век, часовы ўрад)

Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў: Асноўную колькасць тэрмінаў складаюць:

1) агульныя назоўнікі (оптыка, выпраменьванне); 2) уласныя назоўнікі (вебер ‘адзінка магнітнага хвалі’, вярчальнік палярызацыі фарадэеў); 3) як асобныя дзінкі рэдка сустракаюцца прыметнікі, пераважна спалучаюцца з назоўнікамі (цеплавое выпраменьванне, хвалевая функцыя); 4) дзеясловы (намагнічваць, накаксаваць); 5) прыслоўі (рэгрэсіўна, усутык)

Асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў:

1) Сінтаксічны – утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў (па мадэлях ‘назоўнік+прыметнік’ (шаблонная абмотка, крокавае напружанне), (назоўнік+прыметнік+назоўнік’ (дыяметр светлавой плямы) і інш.)

2) Марфемны:

а) суфіксальны (насычаць – насычэнне, вымяральны – вымяральнасць)

б) прыставачны (генератар – звышгенератар, лінейны – шматлінейны)

в) прыставачна-суфіксальны (гісторыя – антыгістарызм)

3) Аснова- і словаскладанне (радыёлакацыя, другасна-квантавае поле)

4) Складана-суфіксальны (шматколернасць)

5) Абрэвіяцыя (ураўненне МРС – ураўненне магнітна-рухальных сіл)

6) Лексіка-семантычны спосаб (звязаны з тэрміналагізацыяй агульнаўжывальных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: кулак – ‘сціснутыя пальцы рукі’, ‘заможны селянін’).