Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
праграма беларускі. менеджментdoc.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать
  1. . Тлумачальная запіска

Вучэбная праграма дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» распрацавана ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі і тыпавой праграмай.

    1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобас-ных кампетэнцый студэнтаў

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ў вну выступаюць фарміраванне і развіцце сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, забяспечваючых рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый. Сфарміраванасць у студэнта сацыяльна-асобасных кампетэнцый садзейнічае развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў вну.

1.2 Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»

Агульнае прызнанне мовы найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння на асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай краіне, павышенне матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад вышейшай школы рыхтаваць не проста спецыяліста, а камунікатыўна развітую асобу, білінгвістычна падрыхтаваную, якая б на дастатковым узроўні магла наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы.

У адпаведнасці са стандартам па цыклу сацыальна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышейшай адукацыі Республікі Беларусь, тыпавой праграмай распрацавана вучэбная праграма курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Праграма разлічана на 26 гадзін практычных заняткаў. У аснову яе пакладзены сітуацыйна-камунікатыўна прынцып, арыентаваны на перспектыўную запатрабаванасць атрыманых камунікатыўных навыкаў. Зыходзячы з прынцыпаў камунікатыўнасці і перспектыўнасці, вызначаны сферы маўленчай дзейнасці, паводле якіх арганізаваны і ўладкаваны ўвесь практычны моўны матэрыял курса: навучальна-прафесійная сфера – 50%, сфера афіцыйна-справавых зносін – 30%, агульнаадукацыйная – 20%.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

  • выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

  • развіць моўна-эстэтычны густ студэнта, звязаны з чысціней і правільнасцю мовы;

  • пашырыць і ўзбагаціць прафесійны лексічны запас будучага спецыяліста, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

  • фарміраваць устаноўку на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці;

  • выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцце нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі.

Аб’ектам курса з’яўляецца мова як камунікатыўная сістэма. Праграма арыентавана на замацаванне і ўдасканаленне навыкаў характарыстыкі лексічных груп, асаблівасцей тэрміналагічнай лексікі, асаблівасцей функцыянальных стыляў, тэкстаў розных жанраў, свядомага карыстання моўным матэрыялам адэкватна стылю, мэце, сітуацыі і тэме выказвання; стылістычнымі нормамі адэкватна сітуацыі прафесійных або справавых зносін.

Задачамі курса «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» з’яўляюцца:

  • выпрацоўка навуковага погляду на моўныя факты;

  • засваенне студэнтамі асноўных лінгвістычных паняццяў, фарміраванне адпаведных кампетэнцый;

  • развіцце навыкаў самастойнага падбору, вывучэння, аналізу, правільнага тлумачэння і абагульнення моўных з’яў;

  • знаемства з лінгвістычнай літаратурай;

  • развіцце ўстоўлівай цікавасці да лінгвістычных працэсаў, імкненне да лінгвістычнай самаадукацыі;

  • арыентаванне студэнтаў на аналіз лінгвістычных працэсаў, якія датычацца беларускай мовы на сучасным этапе;

  • выпрацоўка навыкаў эфектыўных камунікатыўных зносін.

  • уменне характарызаваць зявы гістарычнага білінгвізму, яго прычыны і наступствы, асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму, моўную палітыку дзяржавы ў гістарычным кантэксце, моўную сітуацыю ў Республіцы Беларусь на сучасным этапе

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

  1. ведаць:

- ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

-функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

- месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

- канцэпцыі паходжання і этапы развіцця беларускай мовы;

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

- поўны набор прафесійнай лексікі;

-тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

- персаналіі заснавальнікаў беларускай лінгвістыкі.

  1. умець:

- граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

- адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

- перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

-складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступелнні;

- выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.