- •“Зацвярджаю”
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбная праграма для спецыяльнасці
- •. Тлумачальная запіска
- •Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобас-ных кампетэнцый студэнтаў
- •1.2 Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»
- •2. Змест вучэбнага матэрыялу
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •3. Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” (дзенная форма навучання”) Спецыяльнасці “Менеджмент”, “Лагістыка”
- •4.1 Асноўная літаратура:
- •4.2 Тэмы рэфератаў і паведамленняў
- •Дз…вяты
- •Пастаўце знакі прыпынку.
- •Вызначце граматычную аснову сказа .
- •Знайдзіце словазлучэнні з памылкамі ў дзеяслоўным кіраванні.
- •Знайдзіце слова, у якім дапушчана памылка і запішыце яго правільна.
- •Я. Брыль
- •1.Выберыце правільны адказ. Асноўныя віды складаных сказаў:
- •2. Вызначце тыпы сказаў. У адпаведнасці з тыпамі запішыце іх нумары:
- •3. Запішыце нумары ў адпаведнасці са сказамі, якія імі абазначаны:
- •4. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаюцца:
- •5. Запішыце нумары складаных сказаў у адпаведнасці з відам сэнсава-граматычных адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі:
- •6. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаны:
- •7. Запішыце нумары складаных сказаў, у якія вы на мяжы частак паставіце:
- •8. Запішыце нумары, якімі абазначаны сказы:
- •9. Запішыце нумары, якія абазначаюць:
- •10. Выпшыце нумары сказаў у адпаведнасці з іх будовай:
- •Адзначце, у якім радку ўсе словы з не пішуцца разам:
- •Адзначце, у якім радку ўсе прыслоўі пішуцца разам:
- •5. Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка) » з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці на 2010-2011 вучэбны год
1.Выберыце правільны адказ. Асноўныя віды складаных сказаў:
а) злучнікавыя і бяззлучнікавыя;
б) бяззлучнікавыя і сладаныя сказы з рознымі відамі сувязі;
в) злучнікавыя, бяззлучнікавыя, сказы з рознымі відамі сувязі.
2. Вызначце тыпы сказаў. У адпаведнасці з тыпамі запішыце іх нумары:
а) простыя;
б) складаныя
1. Адзенуць новую адзежу дубы, а хмаркі неба замярэжаць, усплыўшы ціха з-за зямлі.
2. Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі ледам, брыльянцістым снежным блескам.
3 . Дзеці тут ідуць за намі, ступаюць баязліва, пільна ўглядаючыся сабе пад ногі.
4. Лось пастаяў яшчэ, паварочаў галавой то ўправа, то ўлева, апусціў рогі, нібы хацеў каго бадануць, павярнуўся і, спачатку павольна, потым галопам падаўся некуды ўгору.
5. У хатах запальваліся лямпы, і праз сетку дажджу вокны расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі.
6. Самая страшная думка прыйшла на высокім беразе, з якога Пятро аглядаў шырокія прасторы прыдняпроўскіх лугоў.
3. Запішыце нумары ў адпаведнасці са сказамі, якія імі абазначаны:
а) складаназлучнікавыя са спалучальнымі злучнікамі;
б) складаназлучаныя з супраціўнымі злучнікамі;
в) складаназлучаныя з размеркавальнымі злучнікамі
-
Сціхае горад, а жывыя сведкі вяртаюцца з далекае разведкі.
-
Адны героямі былі, ішлі на крыж, на эшафот за годнасць ды за свой народ.
-
З густа снежнае імглы шуміць шаленая пагоня, і свішча вецер у ствалы.
-
Я заплюшчыў вочы, спрабую заснуць, але сон не ідзе.
-
То ўваліцца некалькі чалавек амаль адразу адзін за адным, то за цэлыя паўгадзіны хоць бы хто пастукаў ботамі ў сенцах.
-
Шнур жывы, загнуты крукам, ледзь чарнеецца ўгары, і ўсе стада з смелым гукам журавель вядзе стары.
-
Сяргей наважыў не толькі пабачыць белы свет, але і сябе паказаць у гэтым белым свеце.
4. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаюцца:
а) злучальнымі злучнікамі;
б) падпарадкавальнымі злучнікамі;
в) злучальнымі словамі.
-
Толькі што прайшоў дождж, і на асфальце ад ветру маршчыніліся лужыны.
-
Каб новы дзень след новы кінуў, дня ўчарашняга сляды змываюць рупныя машыны крылатай радугай вады.
-
Часіна сутоння, калі дзеннае святло нібы змагаецца з цеменню, вельмі кароткая.
-
Машына вільнула на пагорках і памчалася ў горад, быццам яна там нешта забылася.
-
Работу сваю Марына палюбіла і праз нейкі месяц зразумела, што перад ею здрабнелі ўсе іншыя інтарэсы.
-
Аляксей падзякаваў Міхасю Адамавічу, распытаў, дзе пошта, і пайшоў па доўгай пясчанай вуліцы ў другі канец паселка.
-
Паважна і ўрачыста кланяліся машыне рэдкія бярозы і дубы, на якіх дзе-нідзе завісала пад цяжарам снегу карычневае лісце.
5. Запішыце нумары складаных сказаў у адпаведнасці з відам сэнсава-граматычных адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі:
а) азначальныя адносіны;
б) дапаўняльныя;
в) акалічнасныя.
-
Калі пяееца песня, тады мілей паход.
-
Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала.
-
У спрэчку тым яны канчалі, што гэту скварку разразалі.
-
Заспявай жа мне песню такую, каб маланкай жахала яна.
-
Дзед сядзеў маўклівы і ўглядаўся ў вышыню, дзе, здавалася, вось-вось запяюць жаваранкі.
-
Зайцы ўзнімаліся на заднія лапкі, грызлі мерзлую кару, перабіраліся з куста ў куст, ныраючы пад снежныя шапкі гурбаў, што ляжаць на спляценнях кустоў.
-
Раман пайшоў на веску паслухаць, што гавораць людзі.