Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
праграма дзяржэкзамену па СБЛМ_Доўгаль АВ.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

імя А.А. КУЛЯШОВА”

Сучасная беларуская літаратурная мова

і методыка яе выкладання

Праграма дзяржаўнага экзамену

для спецыяльнасці 1-02 03 07-01 “Замежная мова.

Беларуская мова і літаратура”

Факультэт замежных моў

2011 г.

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграма дзяржаўнага экзамену па сучаснай беларускай літаратурнай мове і методыцы яе выкладання адрасуецца студэнтам 5 курса факультэта замежных моў спецыяльнасці “Замежная мова. Беларуская мова і літаратура”. Змест праграмы адпавядае адукацыйнаму стандарту па дадзенай спецыяльнасці і вучэбным праграма па дысцыплінах “Сучасная беларуская літаратурная мова” і “Методыка выкладання беларускай мовы”.

На дзяржаўным экзамене выпускнік павінен прадэманстраваць лінгвістычную дасведчанасць у наступных пытаннях:

  • месца і роля беларускай мовы сярод іншых славянскіх і еўрапейскіх моў;

  • функцыянаванне беларускай мовы ў сучасным грамадстве;

  • фанетычныя, марфемныя, словаўтваральныя, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці сучаснай беларускай мовы;

  • віды моўнага аналізу (фанетычны, марфемны, словаўтваральны, марфалагічны, сінтаксічны).

На дзяржаўным экзамене правяраецца ўзровень метадычнай падрыхтаванасці будучага настаўніка. Студэнт павінен ведаць:

    • асноўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць навучальны працэс у агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь;

    • мэты і задачы, прынцыпы, сродкі і метады навучання беларускай мове ў сучаснай школе;

    • змест і структуру школьнага курса беларускай мовы;

    • лінгваметадычныя асновы вывучэння раздзелаў школьнага курса беларускай мовы (“Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”, “Лексіка. Фразеалогія”, “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”, “Марфалогія і арфаграфія”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”);

    • асаблівасці працы па развіццю маўлення школьнікаў;

    • формы кантролю ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў; нормы ацэнак.

Адказ павінен быць змястоўным, поўным, дакладна структураваным і выразным. Паколькі экзамен праводзіцца ў вуснай форме, экзаменатары таксама ацэньваюць маўленчае афармленне адказу (захаванне арфаэпічных, лексічных, граматычных нормаў сучаснай беларускай мовы), лагічнасць і звязнасць маўлення. Звяртаецца ўвага на ўменне студэнта-выпускніка карыстацца прафесійнай тэрміналогіяй.

Асноўны змест дзяржаўнага экзамену Сучасная беларуская літаратурная мова Вытокі і станаўленне сучаснай беларускай мовы

Фарміраванне беларускай народнасці. Старабеларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ф. Скарына – першадрукар і асветнік. Значэнне дзейнасці С. Буднага і В. Цяпінскага. Абмежаванне выкарыстання старабеларускай мовы ў Рэчы Паспалітай. Моўная палітыка ў Расійскай імперыі.

Станаўленне беларускай нацыянальнай мовы. Роля пісьменнікаў у фарміраванні беларускай нацыянальнай мовы. Беларускае нацыянальнае адраджэнне 20-х гг. ХХ ст. Значэнне Я. Карскага і Б. Тарашкевіча ў выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы. Палітыка русіфікацыі ў 30–80-я гг. ХХ ст.

1990 г. – закон “Аб мовах у Беларускай ССР”. Распад СССР і ўтварэнне Рэспублікі Беларусь. Моўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь у першай палове 90-х гг. ХХ ст. Устанаўленне дзяржаўнага двухмоўя. Асаблівасці функцыянавання беларускай мове ў сучасным грамадстве.

Беларуская нацыянальная мова

Паняцце нацыянальнай мовы. Беларуская мова – найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. Формы і снавання беларускай нацыянальнай мовы – літаратурная мова і дыялект. Прыметы літаратурнай мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы: арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, стылістычныя. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Прыметы дыялекту. Разнавіднасці дыялектаў беларускай мовы.

Беларуская мова сярод іншых моў свету

Беларуская мова як адна з усходнеславянскіх моў. Агульныя і адрозныя рысы беларускай, рускай і ўкраінскай моў.

Славянская група моў: усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія мовы. Славянскія мовы ў індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Фанетыка беларускай мовы

Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Гук як асноўная адзінка фанетыкі. Аспекты вывучэння гукаў: акустычны (фізічны), артыкуляцыйны (фізіялагічны), функцыянальны (лінгвістычны).

Кансанантызм і вакалізм. Акустычны, артыкуляцыйныя і функцыянальныя адрозненні зычных і галосных. Класіфікацыя зычных гукаў беларускай мовы паводле месца ўтварэння, спосабу ўтварэння, удзелу голасу і шуму, цвёрдасці і мяккасці. Парныя і няпарныя зычныя. Класіфікацыя галосных паводле рада, пад’ёму, удзелу губ. Моцныя і слабыя пазіцыі зычных і галосных. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных і галосных.

Фанетычны падзел маўленчай плыні: фанатэкст, фраза, такт (сінтагма), фанетычнае слова, склад, гук. Паняцце пра энклітыкі і праклітыкі. Тыпы складоў: адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя. Правілы складападзелу ў беларускай мове.

Прасадычныя адзінкі маўлення – націск і інтанацыя. Паняцце пра акцэнталогію. Дынамічны (сілавы), колькасны (квантатыўны), музычны (танічны), змешаны націск. Свабодны і несвабодны, рухомы і нерухомы націск. Націск у беларускай мове. Асноўны і пабочны націск у слове. Тактавы, фразавы, лагічны націск. Паняцце пра інтаналогію. Складнікі інтанацыі (мелодыка, інтэнсіўнасць, тэмп, тэмбр, рытм, паўза). Тыпы інтанацыйных канструкцый у сучаснай беларускай мове.

Фанетычная транскрыпцыя. Фанетычны аналіз слова.