Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
праграма дзяржэкзамену па СБЛМ_Доўгаль АВ.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Арфаэпія

Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Поўны і няпоўны стылі маўлення. Прычыны парушэння нормаў літаратурнага вымаўлення. Правілы вымаўлення галосных. Правілы вымаўлення зычных і іх спалучэнняў.

Графіка

Графіка як раздзел мовазнаўства. Беларускі алфавіт. Суадносіны літар і гукаў. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі. Адназначныя і двухзначныя літары. Графічны аналіз слова.

Арфаграфія

Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Паняцце пра арфаграму. Апорнае напісанне. Прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны. Правапіс галосных. Правапіс зычных. Правапіс мяккага знака і апострафа. Ужыванне вялікай і малой літар. Напісанне слоў разам, асобна, праз злучок. Правілы пераносу слоў.

З гісторыі станаўлення беларускай графікі. Роля “Беларускай граматыкі для школ ” Б. Тарашкевіча ва ўсталяванні адзіных арфаграфічных нормаў беларускай мовы. Рэформа беларускага правапісу ў 1933 г. Удакладненні і частковыя змены беларускай арфаграфіі ў 1957 г. Новыя “Правілы арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 г., што пачалі дзейнічаць з 1 верасня 2010 г.

Арфаграфічны аналіз слова.

Лексікалогія

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Раздзелы лексікалогіі: семасіялогія, анамасіялогія, анамастыка, этымалогія, тэрміналогія.

Слова як асноўная моўная адзінка. Лексічнае значэнне слова і яго тыпы: прамое і пераноснае, матываванае і нематываванае, свабоднае і несвабоднае, нейтральнае і эмацыянальна афарбаванае.

Полісемія. Адназначныя і мнагазначныя словы. Асноўныя тыпы ўзнікнення пераносных значэнняў слова: метафара, метанімія, сінекдаха.

Аманімія. Паняцце пра амонімы. Спосабы адрознення амонімаў і мнагазначных слоў. Шляхі ўзнікнення амонімаў. Поўныя і няпоўныя амонімы. Амафоны, амографы, амаформы. Міжмоўныя амонімы.

Паранімія. Паронімы і паранамазы.

Сінанімія. Сінонімы і сінанімічны рад. Тыпы сінонімаў: поўныя і няпоўныя; семантычныя, стылістычныя, семантычна-стылістычныя. Моўныя і кантэкстуальныя сінонімы. Эўфемізмы.

Антанімія. Паняцце пра антонімы. Моўныя і кантэкстуальныя антонімы. Паняцце пра энантыясемію.

Дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечная і запазычаная). Прыметы запазычанняў. Асваенне запазычаных слоў. Інтэрнацыяналізмы. Калькі і паўкалькі. Экзатызмы. Варварызмы. Дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай мовы паводле актыўнасці ўжывання (актыўная і пасіўная). Устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы). Лексічныя і семантычныя гістарызмы і архаізмы. Лексічныя і семантычныя неалагізмы. Дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання (агульнаўжывальная і абмежаванага ўжытку). Дыялектызмы. Спецыяльная лексіка (тэрміны і прафесіяналізмы). Жаргонная лексіка. Аргатызмы. Стылістычная класіфікацыя лексікі (стылістычна нейтральная і стылістычна афарбаваная). Асаблівасці навуковай, афіцыйна-справавой, публіцыстычнай, паэтычнай і гутарковай лексікі.

Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Паняцце пра безэквівалентную лексіку.