Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адраджэнне.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
07.11.2018
Размер:
55.15 Кб
Скачать

Заключэнне

Такім чынам, аналіз гістарычных крыніц па даследнай праблеме дазваляе нам зрабіць наступныя вынікі.

Позняе Адраджэнне з яго рэфармацыйна-гуманістычным рухам, перамога контррэфармацыі і панаванне ў мастацтве стылю барока зрабілі вялікі ўплыў на развіццё культуры беларускіх зямель XVI – XVIII стст. Функцыяніравалі найбольш перадавыя для таго часу брацкія і пратэстанцкія (кальвінісцкія і арыянскія) школы, выдавалася вучэбная і палемічная літаратура, кнігі богаслужэбнага зместу, а таксама для хатняга чытання.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя, праводзіцца школьная рэформа. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. Развівалася бібліятэчная і архіўная справа.

Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяр-жаўныя, ваенныя і грамадзянскія справы айчыны свайго часу. Аднак летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя вылучыла плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскага, П.Скаргу, М.Сматрыцкага, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш. Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч С.Полацкі.

Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва. Дзейнічалі школьныя тэатры, тэатры лялек – батлейка, прыгонныя і прыватныя тэатры. Апошнія ў другой палове XVIII ст. працавалі ў Слоніме, Нясвіжы, Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. У маёнтках буйных магнатаў меліся прафесійныя капэлы. Развівалася царкоўная музыка.

У выяўленчым мастацтве склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якая ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. перастала існаваць. Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс – роспісы культавых збудаванняў. Папулярным відам станковага жывапісу з'яўляўся партрэт. Ствараліся сваеасаблівыя родавыя партрэтныя галерэі. У архітэктуры побач з готыка-рэнесансным стылем усталявалася барока, якое ў канцы XVIII ст. саступіла месца класіцызму. Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў, палац Тызенгаўза ў Гродне, Слонімскі палац Агінскіх, Нясвіжскі фарны касцёл, касцёлы бернардзінцаў у Гродне і Іўі, Мікалаеўскі касцёл у Міры, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах, – помнікі архітэктуры беларускіх зямель другой паловы XVI – XVIII стст.

Асвета, кнігадрукаванне, бібліятэчная і архіўная справа, літаратура, тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура, уся духоўная культура беларускага народа эпохі Адраджэння на Беларусі – гэта яскравы адбітак палітычнай і ідэалагічнай барацьбы, якая вялася за права мець сваю мову, адукацыю, мастацтва, традыцыі і звычаі.

У цэлым, падсумоўваючы развіццё духоўнай культуры Беларусі ў час распаўсюджвання гуманістычна-рэнесансавых ідэй, трэба адзначыць карэнныя змены, скіраваныя на актывізацыю працэсу выхаду з-пад уплыву рэлігіі розных сфер жыцця мясцовага насельніцтва (палітыкі, парва, асветы, мастацтва). Менавіта гэтае узмацненне свецкага пачатку з’яўляецца найбольш адметнай з’явай эпохі Адраджэння на беларускіх землях. Не менш важным момантам стала таксама істотнае пашырэннетзаходнееўрапейскага ўплыву, які дапамог у пэўнай меры пераадоліць тутэйшы адвечныкансерватызм і зрабіць важны крок да ўмацавання этнічнай самасвядомасці ды актывізацыі прагрэсіўных этнакультурных працэсаў.