Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адраджэнне.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
07.11.2018
Размер:
55.15 Кб
Скачать

2.2 Літаратура, тэатр і музыка

Распаўсюджанне Рэфармацыі, кнігадрукавання і гуманістычнага светапогляду, спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. была Барку-лабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстравала дзяржаўныя, ваенныя, грамадзянскія справы айчыны свайго часу.

Асобную увагу звернем на тое, што беларуская рэфармацыя і контррэфармацыя вылучылі плеяду публіцыстаў, якія адыгралі вялікую ролю у развіцці нашай радзімы. Гэта такія славутыя імены, як С. Будны, В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі, Х. Філалет, Л. Карповіч і інш.

Сымон Будны (1530 – 1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкальную рацыяналістычную крытыку кніг Новага Запавету. Ён напісаў некалькі твораў, больш значным з якіх быў «Аб найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры» (1576). Будны лічыў, што без дапамогі царквы чалавек можа дасягнуць маральнай дасканаласці. Грамадска-палітычныя погляды Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя. Ён прызнаваў прыватную ўласнасць, саслоўна-класавую няроўнасць, феадальную залежнасць сялян, але крытыкаваў феадальнае самавольства, беззаконне, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.

Ідэі С.Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры былі адным з фактараў станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, а яго эстэтычныя погляды насілі рацыянальны характар: цудоўнае тое, што ісціннае.

Непрымірымым змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі стаў прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620) – беларускі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч. Яго «Казанні» («Казанне двое», Еўе, 1615; «Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына», Вільня, 1619; прадмова да кнігі Фікарыя «Вертаград душэўны», Вільня, 1620 і інш.) напісаны прыўзнятым стылем з выкарыстаннем сімволікі, вобразных параўнанняў. Яны аказвалі вялікае ўздзеянне на слухача і чытача.

Сапраўдным змагаром за праўду паўстае перад намі Афанасій Філіповіч праз свой «Дыярыуш», які, па сутнасці, з'яўляецца зборам твораў. Ён складаецца з аўтабіяграфічных замалёвак, прамоў, палемічных трактатаў, пасланняў, паданняў, багаслоўскіх разважанняў, рэляцый і г.д. Аўтар не імкнецца да вычварнасці стылю, славес-най эквілібрыстыкі, красамоўства. Сваю мэту ён бачыць у вобразным, шчырым і даходлівым апавяданні сучаснікам і нашчадкам пра складаны і супярэчлівы час у жыцці бацькаўшчыны. У сваіх творах ён ганьбіў знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы, бязлітасна выкрываў заганы грамадства .

Адной з зорак старажытнай беларускай літаратуры з'яўляецца Мялецій Сматрыцкі (1572 – 1630). Сучаснікам Сматрыцкі быў больш знаёмы як пісьменнік-палеміст, пяру якога належыць каля 20 твораў самых розных накірункаў. Асобае месца сярод іх займае «Фрынас» (1610), у якім Сматрыцкі ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам. Адступніцтва ад веры, ад праваслаўнай мацеры-царквы трактава-лася Сматрыцкім як здрада радзіме. Ён быў таксама адным з пе-ракладчыкаў заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і народаў – Пятраркі, Ратэрдамскага і інш.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай кульгуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч Сімяон Полацкі (1629 -1680). Сацыяльна-палітычны ідэал Сімяона Полацкага – моцная дзяржава на чале з «асветным манархам», мэта якой – усталяваць у грамадстве «вечны мір» і «ўсеагульны дабрабыт» без расколу і мяцяжоў. Ен лічыў, што ўсё зло ў грамадстве ад неадукаванасці, невуцтва. Пашырэнне асветы выратуе грамадства ад усіх заган, усталюе поўную гармонію і мір. Сімяон Полацкі асуджаў багацце, праслаўляў нябесныя сілы і працу, прапаноўваў праграму прагрэсіўнай дзейнасці цара, прыдворных вяльмож і некаторых царкоўных дзеячаў. Ён апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Найболып значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з'яўляюцца «Вертоград многоцветный» і «Ріфмологіон».

Развіццё драматургіі выклікала да жыцця тэатр. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе перад пачаткам п'ес на гістарычныя і біблейскія тэмы, а таксама ў антрактах і пасля спектакляў разыгрываліся інтэрмедыі – пантамімы, танцы, кароценькія п'ескі або сцэнкі, найчасцей камічнага зместу. Школьныя п'есы пісаліся і выконваліся па пэўных правілах. У адпаведнасці з віленскім прадпісаннем 1717 г. спектакль не мог працягвацца болып за тры гадзіны. Спачатку жаночыя ролі забараняліся наогул, а потым іх дазвалялі выконваць толькі мужчынам.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэ-матыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпа-вярховым доміку з вежачкай-мезанінам. На самым верхнім «узроўні» разыгрываліся сцэнкі са Святога Пісання пра Адама і Еву, нараджэнне Ісуса, на сярэднім -пра злачынства цара Ірада, а ў самым нізе – з народнага побыту. Пастаноўкі батлейкі суправаджала як вакальная, так і інструментальная музыка: псалмы і канты, народныя песні і танцы. Музычныя нумары пачыналі і завяршалі спектаклі, гучалі паміж сцэнамі, з'яўляліся своеасаблівымі інтэрмедыямі.

Важнай з'явай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і інш., імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампазітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза «Развітанне з Радзімай» [4, с.143].

Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватныя капэлы. Самыя вялікія капэлы былі пры тэатрах: Нясвіжскім – Міхала Казіміра Радзівіла, Слонімскім – Міхала Казіміра Агінскага, Гродзенскім – Антонія Тызенгаўза і Шклоўскім – Сямёна Зорыча. Рэпертуар магнацкіх капэл складала модная на той час у Еўропе музыка: дывертысменты (устаўныя, пераважна вакальна-харэаграфічныя нумары ў драматычных, оперных і балетных спектаклях XVII -XVIII стст.), серэнады, танцы, а таксама сімфоніі, канцэрты, араторыі, кантаты. Дзейнічалі і народныя капэлы, якія часам запрашаліся на балі да паноў.

Высокі ўзровень музычнай культуры забяспечваў магчымасць пастаноўкі на сцэнах тэатраў такіх складаных музычных твораў, як опера і балет. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавала некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі (у асноўным немцы, чэхі, аўстрыйцы). Некаторыя спектаклі былі разлічаны на тэатральныя карціны: выхад на сцэну групы салдат, узяцце штурмам крэпасцей, фехтаванне, баталіі. У гэтых выпадках удзел у спектаклях прымалі кадэты, салдаты гарнізона.

Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, які існаваў дваццаць гадоў (1771-1791). У тэатры працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, прыгонны хор і балет. Балетная трупа была пад-рыхтавана ў Слонімскай балетнай школе, спектаклі суправаджала капэла Агінскага. Збор нот, твораў, што выконваліся на розных сцэнах (філіялы тэатра існавалі ў Седліцах – Полышчы і Целяханах), налічваў 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў). Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а так-сама твораў М.К.Агінскага («Зменены філосаф», «Елісейскія палі»). Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага стылю – з выхадам вялікай колькасці спевакоў, статыстаў, з паказам тэатралізаваных баталій коннікаў і водных феерый [2, с.152].

У другой палове XVIII ст. у тэатры ўсё часцей з'яўляліся іншаземцы-прафесіяналы і артысты з прыгонных сялян, якія атрымалі адпаведную адукацыю. Асабліва гэта ўзмацнілася пасля смерці Францішкі Уршулі Радзівіл, калі са сцэны зніклі драматычныя творы і перавага аддавалася операм і балетам. Ставіліся творы замежных і айчынных аўтараў. Напрыклад, музыку для аперэты «Агатка» і оперы «Войт альбанскага паселішча» напісаў кампазітар нямецкага паходжання Ян Давід Голанд (дырыжор нясвіжскага аркестра), вершаванае лібрэта – Мацей Радзівіл.

Такім чынам, відавочна, штонародная культурная традыцыя таксама адчула дабратворны уплыў эпохі Адраджэння. Далейшае яе узбагачэнне і насычэнне новымі рысамі гарманічна дапоўніла ужо наяўную першааснову.