Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адраджэнне.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
07.11.2018
Размер:
55.15 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Брэсцкі Дзяржаўны Тэхнічны Універсітэт”

Кафедра беларускай і рускай моваў

Асаблівасці адраджэння на беларусі. Культура XVI–XVIII стст.

Выканаў: Саханчук В. С.

Студэнт гр. АТП-11, МСФ

Праверыла: Папко В. М.

ПЛАН

Уводзіны

1 Асноўныя рысы беларускага Адраджэння

2 Развіццё беларускай культуры

2.1 Асвета і адукацыя

2.2 Літаратура, тэатр і музыка

2.3 Архітэктура и выяўленчае мастацтва

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

У XIV – XV ст. у Еўропе адбываўся працэс генезісу капіталістычных адносін і пачынала складвацца буржуазнае грамадства. Яскравай праявай гэтага стаў росквіт культуры. Карэнныя змены ў светаўспрыманні прывялі да рэвізіі здабыткаў Сярэднявечча і спрыялі фарміраванню свецкай культуры Новага часу. Абудзілася нацыянальная самасвядомасць, пачаўся духоўны уздым, паскорылася развіццё навукі, архітэктуры, мастацтва.

У якасці ідэальнага ўзору была абрана антычнасць, вывучэнне і пераапрацоўка культурных традыцый якой далі штуршок новым творчым пошукам, што дазволіла пераадоліць састарэлую схаластыку і рэлігійны кансерватызм з іх узкімі тэалагічна-рэлігійнымі межамі. Гэтая адметнасць новага стылю вызначыла і яго назву. Тэрмін «рэнесанс» паходзіў ад слова renaitre – адраджаць. Неабходна адзначыць, что у адрозненне ад папярэдніх стыляў ідэі Адраджэння творча перапрацоўваліся ў розных краінах з улікам мясцовых традыцый і асаблівасцей.

Рэнесанс заклаў асновы такой культурнай традыцыі, дзе пенаваў свецкі пачатак і прагрэсіўны свецкі светапогляд. Менавіта інтэлігенцыя стала ініцыятарам выпрацоўкі новай свецкай ідэалогіі і культуры, дзе на першым месцы стаяў ужо не Бог і царква, а чалавек. Тагачасным ідэалам з’яўляўся ўжо не магутны рыцар з мудрагелістым кодэксам паводзін, а чалавек з пачуццём уласнай годнасці, дзейны і вольны эрудыт з усебаковымі ведамі.

Калі у заходнееўрапейскіх краінах Рэнесанс эвалюцыяніраваў паступова, на працягу звыш двух стагоддзяў размываючы феадальны ўклад і ўмацоўваючы ў грамадстве гуманістычны светапогляд, то на беларускіх землях гэтыя падзеі адбыліся ў значна больш кароткі тэрмін і хутчэй нагадвалі некалькі магутных хваляў, якія прынеслі з сабою новае светаўспрыманне і істотным чынам паўплывалі на паўсядзённасць. Аднак у параўненні з Заходняй Еўропай нашы продкі мелі значна горшыя перадумовы цывілізацыйнага скачка. На Беларусі не было антычнай спадчыны: апрацаваных палёў і высокай агракультуры, рымскіх дарог і мастоў, палацаў і дамоў, выкваліфакаваных рамеснікаў і гандляроў. Больш цяжкімі былі геаграфічныя, у т. л. кліматычныя ўмовы.

І тым не меньш, народ Беларусі ў гэтым цывілізацыйным спаборніцтве не апынуўся сярод аўтсайдэраў Еўропы. У XV-XVI стст. грамадства ВКЛ па свайму культурнаму ўзроўню было падрыхтавана ўспрымаць ідэі Рэнесансу.

Айчынная культура ў гэты час уяўляла сабою дынамічную сістэму, дзе паступальнае развіццё адбывалася праз сутыкненне і сінтэз часам супрацьлеглых поглядаў і тэндэнцый. Больш таго, прадстаўнікі тагачаснай эліты ВКЛ былі прызнаныя і шанаваныя ў Еўропе. М. Гусоўскі, Ф. Скарына, С. Будны, В. Цяніпскі, стваральнікі Літоўскіх статутаў, шэраг іншых мысліцеляў і аўтараў сваімі творамі ўзбагацілі агульнаеўрапейскую культурную скарбніцу Серэднявечча.