- •Вопрос 1: Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.
- •Вопрос 3: Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси.
- •Вопрос 4: Политическое и социально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского.
- •Вопрос5: Введение христианства и его влияние на развитие культуры белорусских земель. Письменность и просвещение на территории Беларуси IX-XIII вв. Е.Полоцкая, к.Туровский, к.Смолятич.
- •Вопрос 6: Культура белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.
- •Вопрос 7: Утварэнне рп I палажэнне бел. Зямель у яе саставе. Крызiс рп I яе падзелы ý другой палове 18 ст.
- •Вопрос 8: Культура беларуских зямель у складзе рп.
- •Вопрос 9: Палiтыка царызму на Беларусi.
- •Вопрос 10: Обществено-политическое движение в Беларуси в конце XVIII - первой половине XIX вв. Восстания 1794 и 1830-1831 гг. Беларусь и Отечественная война 1812 г.
- •Вопрос 11: Адмена прыгоннага права ý Расii. Буржуазныя рэформы 1860-1880-х гадоý.
- •Вопрос 12: Паýстанне 1863-1864гг. На Беларусi, яго вынiкi I значэнне.
- •Вопрос 13: Формирование белорусской нации. Возрождение бел. Языка и литературы. Демократическое и национально-освободительное движение в Бел. Во 2-ой половине 19-20 вв.
- •Вопрос 14: Культура белорусских земель в составе Российской империи в 19-20 вв.
- •Вопрос 15: Основные тенденции развития экономики Европы в начале XX вв. Социально-экономическое положение белорусских губерний в 1900-1914 гг. Столыпинская аграрная реформа и ее проведение в Беларуси.
- •Вопрос 16: Первая мировая война. Обострение социально-экономического и политического кризиса в России и Беларуси в 1917 г. Февральская и Октябрьская революция.
- •Вопрос 17: Проблема белорусской государственности в общественно – политическом движении Беларуси. Первый Всебелорусский съезд. Провозглашение и деятельность Белоруской народной Республики.
- •Вопрос 18: Образование бсср и Литовско – Белоруской сср. Война Польши и Савецкай России. Второе провозглашение бсср. Рижский мир.
- •Вопрос 19: Новая экономическая политика и ее проведение в Беларуси.
- •Вопрос 20: Культура бсср у міжваенный перыяд(1917-1941гг.).
- •Вопрос 21: індустрыялізацыя I калектыві3ацыя у бсср I IX вын1к1
- •Вопрос 22: станов1шча заходняй беларус1 (20 - 30-я гг.). Уз'яднанне беларускага народа
- •Вопрос 23: пачатак вял1кай айчыннай вайны. Абарончыя ба1. Усталяванне акупацыйнага рэжыму
- •Вопрос 24: масавая барацьба супраць нямецка-фашысцк1х захопн1каў у бсср
- •Вопрос 25: вызваленне бсср ад нямецка-фашысцк1х захопн1каў
- •Вопрос 26 Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср(1944-50).
- •Вопрос 27 Грамадска-палiтычнае жыцце у республiцы у сярэдзiне 60-х -
- •Вопрос 28 Станаyленне незалежнай рэспyблiкi Беларyсь.Канстытyцыя рб.
- •29 Развiццё культуры у рэспублiцы у сярэдзiне 50-60-х гадоу.
- •Вопрос 30 Развiцце навукi I культуры у бсср у 60-80 гг.
- •Вопрос 1: Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.
Вопрос 26 Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср(1944-50).
У пасляваенныя гады ў СССР, у тым ліку і БССР, захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20—30-я іт. Кіруючую ролю ў грамадстве выконвала Камуністычная партыя. Усе пытанні палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця рэспублікі знаходзіліся пад строгім кантролем партыйных камітэтаў.
У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г.—у Вярхоўны Савет БССР. Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі звязвалі з імі свае надзеі на будучыню, але не ўсе яны збыліся.
Рэальная ўлада паранейшаму знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. Яны падмянялі дзейнасць Саветаў, абмяжоўвалі іх паўнамоцтвы як прадстаўнічых органаў. Многія Саветы займалі пасіўную пазіцыю, не вырашалі пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю, чакаючы ўказанняў зверху. Да таго ж рабочых і калгаснікаў, занятых непасрэдна на вытворчасці, у складзе Саветаў было ў 1948 г. толькі 5,6%, а ў 1950 г.—4,6%.
Строга рэгламентавалася 1 дзейнасць прафсаюзаў. Гэта праяўлялася ў абмежаванні прафсаюзнай дэмакратыі, зніжэнні ролі прафсаюзаў у вырашэнні гаспадарчых задач, абароне правоў працоўных. У рэспубліцы прафсаюзы аб'ядноўвалі 644 тыс. чалавек, што складала 85,7 % рабочых і служачых (калгаснікі не мелі сваіх прафсаюзаў).
У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх арганізацый. У пачатку 1951 г. у БССР налічвалася 17418 камсамольскіх арганізацый, якія аб'ядноўвалі 442 тыс. чалавек. Аднак у дзейнасці камсамола было шмат фармалізму, выхаваўчая работа сярод моладзи часта праводзілася на нізкім узроўні.
Азмрочвалі пасляваеннае жыццё рэпрэсіі, якія закранулі ўсе слаі насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938—1951 гг.). У канцы 40-х — пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Ахвярамі Цанавы сталі міністр асветы БССР П. Саевіч, прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак і інш. Яны былі абвінавачаны ў нацыяналізме, контррэвалюцыйнай дзейнасці.
Рэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Пачатак гэтаму паклала пастанова ЦК ВКП(б) “Аб часопісах “Звязда” і “Ленінград” (жнівень 1946 г.), Абмеркаванне дзейнасці гэтых часопісаў было праведзена па ініцыятыве 1. Сталіна. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвінавачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. У студзені 1947 г. была прынята пастанова, у якой абвінавачваліся ў буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты. Былі рэпрэсіраваны пісьменнікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Александровіч, А. Звонак і інш.
Значна павялічылася колькасць рэпрэсіраваных у пачатку 50-х гг. (15% зняволеных складалі асуджаныя за крымінальныя злачынствы).
Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У пасляваенны час яго аўтарытэт дасягнуў свайго апагея. 3 яго імем звязваліся перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, усе дасягненні ў аднаўленні народнай гаспадаркі. У 1947 г. пачалося выданне на беларускай мове збору твораў I. Сталіна. ВялІкімі тыражамі выходзіла “Кароткая біяграфія I. В. Сталіна”. На яе вывучэнні будавалася ўся палітычная вучоба насельніцтва. Усё гэта спрыяла таму, што Сталін стаў дзейнічаць выключна аднаасобна.
У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны,
Першыя спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР быў зацверджаны Г. Малянкоў. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў.. Рэгулярна сталі праводзіцца партыйныя пленумы. 2—7 ліпеня 1953 г. пленум ЦК КПСС разгледзеў пытанне аб злачынных антыпартыйных і антыдзяржаўных дзеяннях члена Прэзідыума ЦК КПСС, намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР і міністра ўнутраных спраў Л. Берыя. Пленум канстатаваў, што Л. Берыя імкнуўся выкарыстаць органы ўнутраных спраў супраць партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва, каб захапіць уладу ў краіне. У пастанове пленума адзначалася, што Берыя груба парушаў законнасць, фабрыкаваў хлуслівыя “справы” па абвінавачванню добрасум-ленных партыйных і дзяржаўных дзеячаў і разам са сваімі паплечнікамі, якія працавалі ў рэспубліках і абласцях краіны, распраўляўся з імі. (У Беларусі яго сябрам быў міністр дзяржаўнай бяспекі Л. Цанава.) Па рашэнню суда Л. Берыя і яго паплечнікі за злачынствы перад народам 23 снежня 1953 г. былі расстраляны. (Л. Цанава пасля арышту і ўзбуджэння супраць яго крымінальнай справы пакончыў жыццё самагубствам.)
Новыя рысы ў жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а таксама грамадскіх арганізацый. У прыватнасці, на пленумах ЦК КПБ, пасяджэннях Савета Міністраў рэспублікі сталі аб-мяркоўвацца пытанні гаспадарчага і культурнага развіцця Беларусі. Былі пашыраны правы мясцовых Саветаў. Ім было перададзена вырашэнне шэрага пытанняў, якія раней ува-ходзілі ў кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.
Значна актывізавалі сваю дзейнасць прафсаюзы. У 1956 г. яны аб'ядноўвалі 93,7 % рабочых і служачых рэспублікі. Больш ініцыятыўнымі сталі камсамольскія арганізацыі. Аднак ні прафсаюзы, ні камсамол па-ранейшаму не маглі поўнасцю выконваць свае функцыі. Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.
У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню законнасці і правапарадку. У Беларусі была значна зменшана коль-касць міністэрстваў і ведамстваў, адбылося ўзбуйненне абла-сцей і мясцовых Саветаў, штат адміністрацыйна-кіруючага апа-рату такім чынам паменшыўся на 10 тыс. чалавек.
Аднак гэтыя мерапрыемствы не маглі прынесці адчувальных вынікаў, бо, як і раней, захоўваліся прыярытэты адміністрацый-ных рычагоў кіравання над эканамічными.