- •Вопрос 1: Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.
- •Вопрос 3: Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси.
- •Вопрос 4: Политическое и социально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского.
- •Вопрос5: Введение христианства и его влияние на развитие культуры белорусских земель. Письменность и просвещение на территории Беларуси IX-XIII вв. Е.Полоцкая, к.Туровский, к.Смолятич.
- •Вопрос 6: Культура белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.
- •Вопрос 7: Утварэнне рп I палажэнне бел. Зямель у яе саставе. Крызiс рп I яе падзелы ý другой палове 18 ст.
- •Вопрос 8: Культура беларуских зямель у складзе рп.
- •Вопрос 9: Палiтыка царызму на Беларусi.
- •Вопрос 10: Обществено-политическое движение в Беларуси в конце XVIII - первой половине XIX вв. Восстания 1794 и 1830-1831 гг. Беларусь и Отечественная война 1812 г.
- •Вопрос 11: Адмена прыгоннага права ý Расii. Буржуазныя рэформы 1860-1880-х гадоý.
- •Вопрос 12: Паýстанне 1863-1864гг. На Беларусi, яго вынiкi I значэнне.
- •Вопрос 13: Формирование белорусской нации. Возрождение бел. Языка и литературы. Демократическое и национально-освободительное движение в Бел. Во 2-ой половине 19-20 вв.
- •Вопрос 14: Культура белорусских земель в составе Российской империи в 19-20 вв.
- •Вопрос 15: Основные тенденции развития экономики Европы в начале XX вв. Социально-экономическое положение белорусских губерний в 1900-1914 гг. Столыпинская аграрная реформа и ее проведение в Беларуси.
- •Вопрос 16: Первая мировая война. Обострение социально-экономического и политического кризиса в России и Беларуси в 1917 г. Февральская и Октябрьская революция.
- •Вопрос 17: Проблема белорусской государственности в общественно – политическом движении Беларуси. Первый Всебелорусский съезд. Провозглашение и деятельность Белоруской народной Республики.
- •Вопрос 18: Образование бсср и Литовско – Белоруской сср. Война Польши и Савецкай России. Второе провозглашение бсср. Рижский мир.
- •Вопрос 19: Новая экономическая политика и ее проведение в Беларуси.
- •Вопрос 20: Культура бсср у міжваенный перыяд(1917-1941гг.).
- •Вопрос 21: індустрыялізацыя I калектыві3ацыя у бсср I IX вын1к1
- •Вопрос 22: станов1шча заходняй беларус1 (20 - 30-я гг.). Уз'яднанне беларускага народа
- •Вопрос 23: пачатак вял1кай айчыннай вайны. Абарончыя ба1. Усталяванне акупацыйнага рэжыму
- •Вопрос 24: масавая барацьба супраць нямецка-фашысцк1х захопн1каў у бсср
- •Вопрос 25: вызваленне бсср ад нямецка-фашысцк1х захопн1каў
- •Вопрос 26 Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср(1944-50).
- •Вопрос 27 Грамадска-палiтычнае жыцце у республiцы у сярэдзiне 60-х -
- •Вопрос 28 Станаyленне незалежнай рэспyблiкi Беларyсь.Канстытyцыя рб.
- •29 Развiццё культуры у рэспублiцы у сярэдзiне 50-60-х гадоу.
- •Вопрос 30 Развiцце навукi I культуры у бсср у 60-80 гг.
- •Вопрос 1: Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.
Вопрос 24: масавая барацьба супраць нямецка-фашысцк1х захопн1каў у бсср
Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыi Беларусi разгарнулася масавая барацьба супраць захопнiкаý. Арганiзатарамi яе у пачатковы перыяд вайны былi не толькi партыйныя органы, кiруючыя партыйныя работнiкi, але i радавыя грамадзяне. У першыя днi вайны былi сфармiраваны i уступiлi у барацьбу з ворагам Пiнскi партызанскi атрад, якiм кiравау В. Корж, партызанскi атрад "Чырвоны Кастрычнiк" у Палескай вобласцi, якi узначалiлi Т. Бумажкоу i Д. Паулоускi. Рабочыя кардоннай фабрыкi у пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылi атрад, якi узначалiу дырэктар фабрыкi М. Шмыроу.
На захопленай ворагам тэрыторыi стваралася сетка падпольных цэнтрау, арганiзацый i труп. Яркая старонка гэтай барацьбы Мiнскае падполле, арганiзатарамi якога былi I. Казiнец, I. Кавалёу, У. Амельянюк, I. Матусевiч i iнш. 3 першых дзён акупацыi горада падпольшчыкi ýчынялi дыверсii на прадпрыемствах, у фашысцкiх установах, перадавалi у партызанскiя атрады зброю, медыкаменты, звесткi аб руху ваенных эшалонау, планы размяшчэння ваенных аб'ектау. У 1943 г. мiнскiя падпольшчыкi разам з партызанамi ажыццявiлi аперацыю па забойстве гауляйтэра Беларусi В.Кубэ, падлажыушы яму у ложак мiну. Удзельнiкi гэтай аперацыi А.Мазанiк, М.Осiпава, Н.Траян сталi Героямi Савецкага Саюза.
Шырокую дыверсiйную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле "Орша" разгарнуу былы начальнiк паравознага дэпо гэтага вузла К.С.Заслонау, якi прыбыу з-за лiнii фронту. Яго людзi пачалi рабiць мiны, знешне падобныя на кавалкi вугалю, якiя праз вугальныя склады падкiдвалiся у паравозныя топкi. Заслонауцы вывелi са строю больш як 200 паравозау i ажыццявiлi каля 100 крушэнняу паяздоу. Калi узнiкла пагроза раскрыцця, К.С.Заслонау з групай таварышау пакiнуý Оршу i узначалiу партызанскi атрад. Загiнуу у баi з акупантамi у лiстападзе 1942 г.
Шэрагi народных мсцiуцау пасля перамогi Чырвонай Армii у бiтве пад Масквой значка узраслi, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадау буйныя партызанскiя фармiраваннi — брыгады i злучэннi. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з Бацькам Мiнаем (М. Шмыровым) уступiла у непасрэднае узаемадзеянне з войскамi Чырвонай Армii. Камiсарам адной з брыгад быу П.М.Машэрау. У 26 гадоу ён стау Героем Савецкага Саюза. Для кiраунiцтва усiмi партызанскiмi сiламi краiны у маi 1942 г. быу створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, якi узначалiу сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка. Пазней быу арганiзаваны Беларускi штаб. Тэта прыдавала барацьбе арганiзаваны характар.
Вялiкi уплыу на узмацненне партызанскага руху аказалi спачатку перамога Савецкай армii пад Сталiнградам (лiстапад 1942 - люты 1943 г.), якая паклала пачатак карэннаму пералому у ходзе Вялiкай Айчыннай i другой сусветнай войнау, а потым i бiтва на Курскай дузе (лiпень 1943 г.), якая завяршыла карэнны пералом у вайне i замацавала за савецкiм камандаваннем стратэгiчную iнiцыятыву да канца вайны.
Центральным штабам партызанскага руху была спла-навана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэннi чыгуначных камунiкацый з мэтай дэзарганiзацыi ваенных перавозак. Галоуныя удары партызаны наносiлi па варо-жых камунiкацыях, у асноуным па чыгуначных магiстралях. Гэтыя акцыi атрымалi назву "рэйкавая вайна", першы этап якой пачауся у час контрнаступления савецкiх войскау над Курскам i працягвауся да сярэдзiны верасня 1943 г. Другi этап ахоплiвае час, калi Чырвоная Армiя уступіла на тэрыторыю Беларусi, трэцi праводзiýся напярэдаднi i у ходзе вызвалення Беларусi. Ён меу важнае аператыуна-стратэгiчнае значэнне, таму што партызаны кантралявалi многiя дарогi, грамiлi штабы i гарнiзоны.
У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. парты-занам удалося вызвалiць каля 60 % тэрыторыi Беларусi, на якой былi сфармiраваны партызанскiя зоны, iх было больш за 20.
У партызанскiх зонах функцыянiравалi падполь-ныя камiтэты партыi i Саветы, сяляне апрацоýвалi i засявалi зямлю, працавалi школы. Тут размяшчалiся аэрадромы, што прымалi самалёты з Вялiкай зямлi, iшла падрыхтоука да баявых аперацый. 3 мэтай разгрому партызанскiх зон птлерауцы праводзiлi кар-ныя экспедыцыi. Аднак нi адна з iх не прынесла фашыстам жаданых вынiкаý.
Такiм чынам, партызанскi рух на Беларусi стау сап-рауды усенародным. Дзейнiчалi 1255 партызанскiх ат-радау, аб'яднаных у 213 брыгад, якiя налiчвалi 370 тыс. чалавек, у падполлi дзейнiчала 70 тыс. чалавек. За муж-насць i адвагу у барацьбе супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаý больш як 140 тыс. беларускiх партызан i пад-польшчыкау былi узнагароджаны ордэнамi i медалямi.