Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
vusnyya_temy.docx
Скачиваний:
91
Добавлен:
28.03.2016
Размер:
108.17 Кб
Скачать

20)Культурнае жыццё Беларусі

Багатая культура Беларусі – самабытнасць, разнастайнасць стыляў, форм, напрамкаў.

Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Усе шэдэўры беларускага мастацтва, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях буйнейшых беларускіх музеяў, зборах бібліятэк. Класіка беларускай музыкі і драматургіі дэманструецца на тэатральных падмостках і ў канцэртных залах.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па  стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя  творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

Вялікую папулярнасць заваявалі вядучыя музычныя калектывы краіны:

Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.I.Цітовіча

вакальная група "Чысты голас"

вакальна-інструментальны ансамбль "Песняры"

вакальна-інструментальны ансамбль "Сябры"

У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:

"Беларуская музычная восень"

"Мінская вясна"

"Залаты шлягер"

"Музы Нясвіжа"

Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.

Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIX–XX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў, у т.л.: лялечныя тэатры, драматычныя тэатры, музычныя тэатры

Самым праслаўленым тэатрам рэспублікі з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Яго пастаноўкі заваявалі грандыёзны поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача.

Тэатральнае жыццё Беларусі насычана яркімі фестывальнымі падзеямі. Пастаянную прапіску ў розных гарадах краіны атрымалі прэстыжныя тэатральныя фестывалі, на якія прыязджаюць калектывы з усяго свету. Сярод самых вядомых форумаў:

• Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (Брэст) • Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" (Мінск) • Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" (Мінск) • Міжнародны маладзежны тэатральны форум "M@art. кантакт" (Магілёў). • Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЕАРТ" (Мінск) • Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек (Мінск)

У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"праходзіць праграма "Тэатральныя сустрэчы".

Мастацтва кіно ў Беларусі развіваецца з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У 1924 г. створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі - Белдзяржкіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя "Савецкая Беларусь", якая выпускала мастацкія, хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1939-м студыя пераехала ў Мінск, а з 1946-га носіць назву "Беларусьфільм".

Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" ў 1926 г. стварыў рэжысёрЮрый Тарыч. У час Вялікай Айчыннай вайны беларускія дакументалісты аднымі з першых здымалі рэпартажы з фронту. 

Тэма трагедыі народа стала адной з галоўных у пасляваеннай творчасці рэжысёраў Беларусі. Асаблівую нішу айчынныя кінематаграфісты занялі ўдзіцячым кіно. Сусветнае прызнанне заваявала беларускае дакументальнае кіно. 

Сучаснае беларускае кіно працягвае традыцыі папярэдніх пакаленняў, шукае новыя шляхі развіцця. Айчынныя фільмы заваёўваюць ўзнагароды прэстыжных кінафестываляў свету. Драма "У тумане" (рэжысёр Сяргей Лазніца), знятая міжнароднай групай па аповесці Васіля Быкава, на 65-м Канскім кінафестывалі ў 2012 г. удастоена спецыяльнага прыза журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсыFIPRESCI.

 У Беларусі ажыццяўляецца шмат сумесных праектаў з кінематаграфістамі краін свету. На "Беларусьфільме" здымалі фільмы Мікіта Міхалкоў, Пётр і Валерый Тадароўскія, Дзмітрый Астрахан, Аляксандр Сакураў.

 У Беларусі праходзяць буйныя кінафестывалі:

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"і конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" (Мінск)

Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў (Брэст)

Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" (Магілёў)

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnificat" (Глыбокае)

Літаратура стагоддзямі адыгрывала важную ролю ў  культуры Беларусі.

Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў  Беларусі:Сімяон Полацкі, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч,Васіль Быкаў

Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры.

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь у Мінску мае самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне, а таксама права атрымання абавязковага  экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае унікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта, – прадмет нацыянальнай гордасці беларусаў.

Штогод у Беларусі праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвае  адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі, а таксама развіццё  беларускай літаратуры і культуры на сучасным этапе.

У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі.

Культура беларускага замежжа

Янка Золак (сапр. — Антон Міхайлавіч Даніловіч; 1 лістапада1912, в.Лучнікі,Слуцкі павет(цяпер — прыгарадСлуцка) —30 сьнежня2000,Саўт-Рывэр,Нью-Джэрзі) —беларускіпаэт-эмігрант,празаік,выдавец. БратАлеся Змагара.

Адзін з заснавальнікаў і першых рэдактараў часопіса «Беларуская думка». Колішні ўладальнік выдавецтва «Адгук» уСаўт-Рывэры.

Першыя паэтычныя спробы Я. Золака пачалі зьяўляцца ў рукапісным часопісе «Прамень» Лучнікоўскай сямігодцы[3]. Друкавацца пачаў у 1930 годзе. Першы друкаваны верш «На былым балоце» пад псэўданімам Антось Вірок (вірок — прылада для наматваньня нітак на клюбок) зьявіўся ў часопісе «Вясна» — літаратурным дадатку да бабруйскай газэты «Камуніст» Затым друкаваўся ў часопісах «Камуніст» і «Камунары Магілёўшчыны» пад сваім прозьвішчам.

У час вайны, калі вярнуўся на Случчыну, пачаў выдавацца разам з Уладзімерам Клішэвічам, Лявонам Случаніным і Арыстархам Кротам у «Газэце Случчыны» (менавіта тут упершыню апублікаваўся пад псэўданімам Янка Золак. У 1943 годзе выдаў калектыўны зборнік «Песьняры Случчыны» (у зборніку, акрамя названых чатырох аўтараў, было па некалькі вершаў В. Блакітнага, Леаніда Гая і Базыля Явара). Зьмест зборніка — нацыянальнае ўсьведамленьне беларусаў. Ваенны пэрыяд творчасьці паэта быў даволі плённым, ён напісаў больш за 80 вершаў, востранадзённых па тэматыцы. Вершы Золака друкаваліся ўва ўсёй беларускай пэрыёдыцы, якая выходзіла на акупаванай тэрыторыі з дазволу нямецкай адміністрацыі: «Голас вёскі», «Беларуская газэта», «Беларус на варце» (Менск), «Баранавіцкая газэта», «Слонімская газэта», «Новая дарога» (Беласток), «Новы шлях» (Рыга).

На эміграцыі ў Нямеччыне Я. Золак друкаваў свае творы ў газэце «Раніца» і «Беларускі работнік».

Жывучы на эміграцыі ў Злучаных штатах, друкаваўся ў розных эмігранцкіх выданьнях: «Шыпшына», «Напагатове», «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», «Божым шляхам», «Царкоўны сьветач», «Аб’яднаньне», «Прыйсьце», «Беларус у Амэрыцы», «Баявая Ускалось», «Беларуская думка»; газэтах «Незалежная Беларусь», «Беларускае слова», «Беларус» пад самымі рознымі псэўданімамі.

У час жыцьця ў Амэрыцы пашыраецца жанравы дыяпазон творчасьці Я. Золака. Ён спрабуе свае сілы ў прозе. Яшчэ раней у Нямеччыне апублікаваў сваё апавяданьне «Бывай, незваротная» (Шыпшына, 1946). Гэта празаічны абразок папярэднічаў невялічкай аповесьці «Т. Д. Ч.» («Напагатове»), паводле вызначэньня самога Я. Золака, «нешта накшталт аповесьці А. Гайдара „Цімур і яго каманда“. Ужо ў 1958 г. ва ўласным выдавецтве «Адгук» Золак надрукаваў кнігу празаічных гумарэсак «За чужы грэх» (новыя гумарэскі публікаваліся ў разьдзеле «Асот» часопіса «Беларуская думка», газэце «Беларус» 70-0-х гг.). Таксама напісаў казку для дзяцей «Бабок». У 1980-х гадах піша значныя празаічныя творы — фантастычную аповесьць «Віталія» (Віталія — зямля, якая знаходзіцца ў чацьвёртым вымярэньні, па-за абсягамі нашых ведаў); апавяданьне «Пацук у пастцы» і аповесьць «Ціхі Стаў» («Беларуская думка», 1987—1992). Сюжэтна гэтыя творы зьвязаныя пасьляваеннымі падзеямі ў Заходняй Беларусі, дзе актыўна дзейнічае падпольная арганізацыя «Чорныя Каты», за якой палююць супрацоўнікі савецкіх органаў бясьпекі. Таксама публікуе апавяданьне «Мясьнік» — яскравую замалёўку з жыцьця слуцкай дакалгаснай вёскі.

Пісаў Я. Золак успаміны («Мая сустрэча зь Якубам Коласам у 30-я гады», Беларус, 1982), крытычныя артыкулы пра творчасьць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзімера Клішэвіча, дасьледаваньне «На 500-годзьдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага» (друк. у час. «Беларуская думка»).

Каля дзясятка першых вершаў Антона Даніловіча 1930-х гадоў не вылучаліся з агульнай падцэнзурнай плыні савецкай літаратуры і адлюстроўвалі посьпехі «савецкага будаўніцтва», творы пісаліся з аглядкай на пагрозу рэпрэсіяў з боку камуністычнай улады (дзядзька Я. Золака ўжо быў сасланы на катаржныя работы на Беламорканал, бацька пісьменьніка быў пад пагрозай раскулачваньня як «цьвёрдазаданьнік»).

Творчасьць Я. Золака ваеннага пэрыяду працягвае нацыянальна-патрыятычную тэму, шырока разгорнутую ў творчасьці Янкі Купалы (як адзначае Л. Савік, многія вершы паэта маюць тыя ж назвы, што і Купалавы, блізкія ім тэматычна, ідэйна і сэнсава-зьмястоўна). Насьледаваньне нацыянальным традыцыям выразна адчуваецца як у інтымнай, настраёвай, так і ў пэйзажнай лірыцы Золака. Патас творчасьці ваеннага пэрыяду прасякнуты разуменьнем, што пасьля дыктатарскай улады, якая вынішчыла цьвет нацыі (верш «Тодару Лебядзе — адказ на сібірскія лісты»), трэба паміраць беларусам не за Сталіна і змагацца за яго вяртаньне, а будаваць, адстойваць свабоду сваёй Бацькаўшчыны. У 1944 годзе, прадчуваючы растаньне з радзімай, паэт напісаў два вызначальныя вершы: «Мой адказ» і «Матулі», у якіх сьцьвердзіў сваёй паэтычнае і чалавечае крэда.

Пэрыяд знаходжаньня ў Нямеччыне (1944—1951) быў даволі плённым: паэт напісаў столькі ж вершаў, як і ў ваенныя гады на Бацькаўшчыне (больш за 80). Да ранейшай праблематыкі дадаліся настальгічныя матывы, адчуваньні выгнанца зь яго бяздомнасьцю, адзінотай, бясконцымі думкамі, успамінамі пра родных, блізкіх людзей.

Як адзначае Л. Савік, за паўстагодзьдзе актыўнага творчага жыцьця ў Амэрыцы паэт напісаў шмат вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі адпаведных цыкляў паводле тэматычна-філязофскага кірунку: духоўнае жыцьцё паэта і атмасфэра, якая яго атачала, роздум над пражытым і перажытым (50-60-я гады), гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына (70-80-я гады), асэнсаваньне таго, што ўабчыў на Беларусі пасьля прыезду на радзіму праз паўвека (90-я гады).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]