Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная.docx
Скачиваний:
933
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
108.35 Кб
Скачать

10.Асаблівасці мастацкага светапогляду паэтаў- “шасцідзесятнікаў”.

 У сярэдзіне 1950-х – пачатку 60-х гадоў, у перыяд «адлігі», калі павеяла ветрам змен і з’явіліся новыя ідэі, узнік грамадска-літаратурны рух, які атрымаў назву «шасцідзесятніцтва». Лепшыя прадстаўнікі яго амаль тры дзесяцігоддзі жылі чаканнем духоўнага абнаўлення жыцця, выношвалі надзеі на паляпшэнне ўмоў для мастацкай творчасці, намагаліся напоўніць сацыялістычную ідэю гуманістычным зместам. У творах паэтаў, празаікаў, драматургаў сцвярджала сябе «эстэтыка праўды«, дапамагаючы «адкрыццю рэчаіснасці», калі жыццё бачылася як бы свежым, «дзіцячым» зрокам, такім, якое яно ёсць на самай справе. У поле зроку пісьменнікаў уваходзілі многія раней недаступныя «закрытыя« сферы грамадскага жыцця, а разам з імі з’яўляліся і новыя праблемы, і новыя людскія тыпы і характары. Творчы імпульс, атрыманы грамадствам у той час, быў такім моцным, што яго энергіі хапіла на наступныя тры дзесяцігоддзі. Два пакаленні беларускай інтэлігенцыі жылі верай у гуманістычныя каштоўнасці, чакала змен у грамадскай атмасферы, выношвала ілюзіі паступовага паляпшэння таталітарнай сістэмы, напаўнення сацыялістычнай ідэі чалавечым зместам. “Вясна надзей” змянялася “прымаразкамі”, на месца адных міражоў прыходзілі другія, а найбольш таленавітыя і сумленныя прадстаўнікі пакаленняў 60-х працавалі не пакладаючы рук на будучыню, ва ўмовах абвастрэння ідэалагічнай барацьбы рабілі ўсё магчымае, каб духоўна падрыхтаваць грамадства да карэнных змен.

Чым далей, тым лепш відаць, што гэта быў унікальны час, які даў нашай літаратуры цэлую плеяду яркіх творчых індывідуальнасцяў. Уражвае, як дакладна і паслядоўна дзейнічаў тут універсальны прынцып дапасаванасці: кожны дапаўняў кожнага. “Лірык” Я. Брыль, вядома ж, адчуваў прысутнасць у літаратуры “эпіка” I. Мележа, а інтымная лірыка М. Танка добра глядзелася побач з паэтычнай публіцыстыкай П. Панчанкі і філасофскімі цыкламі А. Куляшова. Але і паэзія, і проза разам прагнулі прыходу тэарэтыка літаратуры, сябра-крытыка, які дапамог бы расчышчаць штучна створаныя вульгарызатарамі завалы. I вось побач з эстэтыкам Р. Бярозкіным узнікла постаць публіцыста А. Адамовіча і постаць самабытнага філосафа “беларускага шляху” У. Калесніка – выкарыстоўваю даўняе азначэнне Ю. Канэ, хаця і разумею, што гаворка ідзе толькі аб дамінанце творчай індывідуальнасці.

11. Раман у вершах “Родныя дзеці” н. Гілевіча: жанравая адметнасць, сюжэт і кампазіцыя, канфлікт, сістэма вобразаў, праблематыка.

Раман быў напісаны ў 1985г. Ен складаецца з 6 лірычных адступленняў. Кожнае лірычнае адступленне з'яўляецца своеасаблівым пралогам да наступнай часткі. Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю, сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы. Галоўны герой рамана — Сцяпан Якубавіч Вя-чорка, прафесійны музыкант, кампазітар. У ма-ладосці Сцяпан Якубавіч быў закаханы ў пры-гожую дзяўчыну — студэнтку педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак кахан-не цягнулася нядоўга, яно прыкра абарвалася.

Са слоў сваёй маці, якая, не дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаў-на жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца павагай землякоў.

Наша знаёмства з галоўным героем пачынаец-ца з таго часу, як Сцяпан Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У пісьме Тамаш нагад-вае, «Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц сем-дзесят гадоў». Сцяпан Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у родных і вырашае аба-вязкова з'ездзіць. Паездка дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым, з былым каханнем.

I вось Сцяпан Вячорка ў дарозе. Ён едзе дадо-му. Па дарозе галоўны герой паспявае прыга-даць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных. 3 гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сця-пана ў час застолля на вясковай вуліцы перад намі паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лёсы, непадобныя адзін да аднаго характары людзей.

Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: ааэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае выбар тэмы.

Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоўным героем, калі тоЙ раздумвае над «пісьмом-павесткай», запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, маЙскіх шчаслівых вечарах. Есць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй.

Адна з праблем, якую закранае ў сваім рамане Н. Гілевіч, — чысціня роднай мовы. Аўтар высмейвае і асуджае тых людзей, якія гавораць на мешанай мове, абы-толькі не гаварыць па-беларуску. Большая частка нашага насельніцтва размаўляе на руска-беларускай мове (трасянцы) і яркім прыкладам гэтага з'яўляецца Мікіта Зміцеравіч. Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парадыруе.

Таксама ў рамане Ніл Гілевіч звяртае ўвагу на апісанне хараства роднай прыроды:

А ў нас зямля -- якую краску, Якую былку не сарві, Кладзі да сэрца, як лякарства І здаравей, брат, і жыві.

Н. Гілевіч падкрэслівае, што толькі еднасць з роднай зямлей, бацькоўскім домам выхоўвае ў асобе чалавека, надхняе на подзвіг, на творчасць. Н. Г. у сваім рамане прымушае задумацца аб назначэнні на зямлі кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма ні русізмаў, ні дыялекту. З кожнага радка струменіць водар родных слоў. Сустракаецца ў рамане і гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае адносіны да герояў. Сэнс назвы заключаецца у дыялектычным асэнсаванні жыцця:

Мы - дзеці тройчы ў вечным крузе. Мы - дзеці роднае сям'і І дзеці маці Беларусі, І дзеці матухны-зямлі.

Хвалюе паэта і праблема адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў родныя мясціны, Сцяпан ідзе наведаць могілкі і сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна асіраціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных: двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Стары адзін дажывае свой гаротны век.

Закранае ў рамане пісьменнік і праблему адносін мастакоў і навукоўцаў да свайго прызвання. Праз дыялогі сваіх герояў аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні, як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных сем'яў. Выразна гучаць у творы і праблемы экалогіі. Адным словам, пісьменніка, сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць усе надзенныя праблемы. Ён перажывае іх, як свае асабістыя. Даволі важныя праблемы ўзнімаюцца ў раздзеле «Бацькоўскі кут». У полі зроку паэта — зямля, якая заўсёды была для чалавека і карміцелькай, і духоўнай крыніцай. 3-за няўмелага гаспадарання яна пачынае ператварацца ў тарфяны пыл, у «бясплодны, мёртвы мінерал»:

Зямля ляціць у небе пылам, Ляціць, імчыцца ўдалячынь, Дзесь ападзе за небасхілам — I не вярнуць яе нічым!

Занепакоены гэтым, аўтар усклікае:

Зямля! Твой люд цябе вякамі Вярог, любіў — не памірай. Жыві, карміцелька-зямліцаі Радэіі Пладзі! Святкуй жніво! I дзень і ноч гатоў маліцца Я за здароўе за тваб.

Але малітва не заўсёды можа дапамагчы. Для выратавання аямлі, сцвярджае паэт, перш за ўсё патрэбен «разумны, рупны гаспадар». У гэтым жа раздзеле размова вядзецца пра вайну, якая трагічным рэхам адгукаецца ў лёсах многіх герояў твора. На могілках, дзе пахаваны сястра Крыстына і брат Лёнік, Сцяпан сустрэў старога згорбленага дзеда Валенту Дразда. Як высветлілася з размовы, дажывае ён свой век адзін: два сыны не вярнуліся з фронта, жонка загінула на чужыне, дачку Мальвіну фашысты расстралялі разам з грудным дзіцем. Сустрэча з дзедам выклікала ў героя твора трывожны роздум аб сэнсе чалавечага жыцця, аб тым, што забыццё, выкрэсліванне чалавека з людской памяці страшней за фізічную смерць. I таму чалавек з маленства павінен думаць, «які — ці светлы, ці прыгожы — пакіне ў памяці ён след!». У лірычных адступленнях акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя аўтара, даюцца пэўныя рэкамендацыі, рэцэпты. У паэтычным і гістарычным адступленнях, напрыклад, Н. Гілевіч узгадвае гістарычнае мінулае Беларусі (выдатнага князя Рагвалода, гарады Полацк і Тураў, магільныя курганы), прызнаецца ў шчырай любові да Радзімы, цеснай і непарыўнай сувязі з ёй:

Не раз'яднаць і не адсекчы Ні ручайка — пакуль жывы. Тваіх артэрый ток адвочны — Давечны ток маёй крыві.

Раман у вершах «Родныя дзеці», багаты на герояў і падзеі, паказвае неразрыўнасць чалавечага існавання ў часе і прасторы, непераможнасць жыцця. Асноўны сэнс твора можна акрэсліць наступнымі словамі:

Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе: Мы дзеці роднае сям'і, I дзеці маці-Беларусі, I дзеці Матухны-Зямлі.