Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная.docx
Скачиваний:
933
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
108.35 Кб
Скачать

5. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў у аповесці “Гандлярка і паэт”.

Васіль Быкаў — адзін з найболып вядомых бела-рускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў — з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй творчасці найболын праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыўкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзелыгічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму i барацьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва.

Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычай ныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і недахопы. Іх характары нічым асаблівым не адрозніва юцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.

Своеасабліва паказвае Васіль Быкаў і вайну. У творах, у адрозненне ад многіх іншых пісьменнікаў, амаль адсутнічаюць перамогі над ворагам і звязаная з імі радасць. Звычайна паказваецца жыццё людзей на захопленай тэрыторыі, ваеннапалонных, адступленні і іншыя падзеі пачатку вайны. Такім чынам, вайна паўстае ў творах у сваім сапраўдным выглядзе. А яе характэрнымі рысамі з'яўляецца зусім не радасць, а слёзы, пакуты і смерць. Таму чытачы і галоўныя героі кніг Васіля Быкава бачаць вайну страшэнным злом, якое не мае права на існаванне, якое не павінна паўтарыцца калі-небудзь. Заклікі да гэтага ёсць на старон-ках кожнага твора пісьменніка.

Галоўнай прычынай, з-за якой пачалася вайна, з'яўляецца фашызм. Антыгуманнасць і бесчалавечнасць гэтай ідэалогіі добра раскрыта ў творах Васіля Быкава. Яна заахвочвала і апраўдвала захоп іншых краін («Жураўліны крык»), здзекі з мясцовага насельніцтва («Знак бяды»), адносіны да «ніжэйшых» як да дзікіх звяроў («Альпійская балада»). Фашызм нёс пагрозу міру і ўсім людзям свету. Таму яго проста неабходна было знішчыць. У творах Васіля Быкава і расказваец-ца пра барацьбу з фашызмам. А барацьба з такім злом не мае патрэбы ў апраўданнях. Яна пачалася дзеля абароны ўсіх людзей у свеце. Такім чынам, вайна ў творах пісьменніка набывае гуманістычныя рысы, бо яна вядзецца дзеля людзей і супраць пагрозы міру. Яна набывае гуманістычны характар, бо мае высакародныя мэты. Да таго ж, творы Васіля Быкава, расказваючы аб усіх жахах фашызму і вайны, заклікаюць людзей не дапусціць іх паўтарэння.

Як бачым, ваенная тэма ў творчасці Васіля Быкава мае свае асаблівасці. Творы пісьменніка вылучаюцца рэалізмам паказаных падзей. Твар вайны, аб якой напісана болыласць кніг Быкава, і фашызму, які з'яўляецца яе галоўнай прычынай, намаляваны ім вельмі падрабязна і дакладна, што дазваляе асабліва яскрава ўявіць увесь іх жах. Але сама вайна ў творах набывае дваісты характар. Яна, з аднаго боку, паўстае як страшная бяда, што сее разбурэнне і смерць. Аднак, з другога боку, вайна з'яўляецца сродкам барацьбы з фашызмам, які нясе пагрозу ўсяму свету і часам выглядае меншым злом у параўнанні з нямецкай ідэалогіяй.

Вайна... Гэта тэма наклала вельмі глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны: смерць сяброў, аднавяскоўцаў. У сваіх творах В. Быкаў расказаў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падполь-шчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыродуі страху і здрадніцтва, у фінале якіх — заўжды смерць і пагарда. Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аловесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Дажыць да світан-ня» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у пра-мысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гато-выя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аловесці «Жураў ны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў настаўнік Алесь Мароз з аповесці «Абеліск» і іні Трэба зазначыць, што ўся ваенная проза В. Быкава вы лучаецца ўвагай да непаўторных дробязяў вайекова быту, акопнага жыцця, складаных перыпетый бою чалавечай псіхалогіі ў баі. Мастак не можа сабе д воліць забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяж кай пары, але нават яе дробязі, і, што важней за ўсё, псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой, святло іх душаў. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» вай на паказана праз успрыманне яе мірнымі жыхарамі.

Аповесць пачынаецца апісаннем спаленага хутара. Гэта як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Падзеі адбываюцца ў пачатку сорак першага года, але ж нямала старонак адвёў аўтар перадваеннаму жыццю галоў-ных герояў. Сцепаніда і Пятрок — зусім розныя па характары і дзеяннях людзі. Але кожны па-свойму змагаецца з немцамі і гіне ад рук фашыстаў. У асобе Сцепаніды ўвасоблены вобраз жанчыны-маці, патрыёткі і проста чулага, спагадлівага і справядлівага чалавека.

У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аўтар вызначыў як салраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсве-дамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лёс Радзімы і чалавецтва нашмат важней.

Проза В. Быкава — гэта сур'ёзны набытак для бе-ларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяді тым, хто загінуў у час Вялікай Ай-чыннай вайны. 

 У назве аповесці "Гандлярка і паэт" заключана асноўная ідэя, якую хацеў бы давесці да свайго чытача аўтар твора. Любы чалавек, незалежна ад свайго паходжання, умоў выхавання, адукацыі, абставін, у якіх ён знаходзіцца, можа ўзвысіцца духам, падняцца над сабой, над сваім мінулым, над абставінамі, калі ён вельмі гэтага захоча. Тады чалавек здольны на самы высокі подзвіг — у імя кахання, у імя свабоды, у імя Радзімы, як гэта сталася з гандляркай Вольгай. I наадварот, якімі б высокімі словамі чалавек ні прыкрываўся, ён не здолее перамагчы сваю нізкую сутнасць. Гандлярка, мяшчанка Вольга, і паэт, узнёслы рамантык Алесь, — у самім процістаўленні гэтых вобразаў, здаецца, заключаецца адказ на пытанне, каму з іх наканавана нізкае, а каму высокае. Але ў тым і непрадказальнасць жыцця, што на подзвіг здольнай аказалася звычайная гандлярка, перажыўшая духоўнае ўзвышэнне. Паэт-рамантык, вышыні браў толькі на словах.

Аповесць "Гандлярка і паэт" з'яўляецца іменна такім творам: яна напісана на ваенным матэрыяле, але праблемы, узнятыя Шамякіным у творы, не страцілі актуальнасці і сёння. Ваенная тэма набыла яшчэ большы драматызм у сувязі з тым, што ў цэнтр твора аўтар паставіў праблему "жанчына і вайна". Пісьменнік паставіў перад сабой складаную задачу — на прыкладзе чалавека зусім не гераічнай прафесіі, праз лёс камароўскай гандляркі паказаць народны характар барацьбы ў тыле ворага, на акупаванай тэрыторыі.

У творы вельмі яскрава намаляваны вобразы жанчын, раскрываецца іх псіхалогія. Кожная з жанчын мае свой погляд на вайну і новую «ўладу». Так, яшчэ маці галоўнай гераіні Хрысця Ляновіч казала, што і ў вайну можна жыць не горш, чым да яе. Не варта чакаць ад кагосьці дапамогі, трэба дбаць пра сябе, уласны дастатак. Абапіраючыся на шматгадовы вопыт гандляркі, яна ведала, што з’яўляецца самым неабходным падчас вайны і давала парады дачцэ. Старая Ляновічыха — «старасціха ўсіх камароўскіх гандлярак». Яна была жанчынай працавітай, рупілася на сваёй гаспадарцы, прывучала дзяцей да працы. Старая Ляновічыха клапацілася пра дабрабыт сям’і, імкнулася мець у хаце хлеб і да хлеба. Яна памерла на градах, працуючы на зямлі, з якой было знітавана яе жыццё.

Гандлярка Вольга Ляновіч — цэнтральны герой твора, у назве твора яна паўстае перад паэтам, на першым месцы.

Характар Вольгі моцны, яго карані ў спрадвечнай народнай мудрасці, разважлівасці, уменні прыстасавацца да цяжкіх умоў і абставінаў. І яна, напэўна, выжыла б, каб толькі кіравалася цвярозым разлікам, прагматычнымі інтарэсамі. Але так ужо склаўся яе жаночы лёс у гады вайны, і ёй выпаў выбар.

Вольга Ляновіч — характар не адналінейны, а надзвычай шматгранны, аб’ёмны. «У асобе Вольгі ўжываецца і гандлярка, і мяшчанка, і Чалавек, і Маці. І гэтыя якасці не процістаяць адна адной, а суіснуюць разам». Сапраўды, перад намі чалавек, здольны да самаразвіцця і ўдасканалення. Вольга зразумела, што ў жыцці ёсць тое, што не прадаецца, вышэй уласнага дабрабыту. Логіка развіцця характару Вольгі Ляновіч пераконвае ў тым, што яна стала сапраўднай патрыёткай.

Яшчэ адзін жаночы вобраз аповесці — Лена Бароўская, якая была сяброўкай Вольгі Ляновіч са школы. Лена — асоба ідэйная, можна сказаць, правільная, бездакорная па нормах савецкай маралі. Школьная сяброўка асуджае гандлярку за выбраны «лад жыцця». Сям’я Бароўскіх верыць у савецкую ўладу, чакае ад яе дапамогі і ў той самы час жыве ў нястачы, галадае. Лена — чалавек рамантычнага складу, тыповы прадстаўнік свайго пакалення. Бароўская верыць у ідэалы, але не здольная на мужны ўчынак, не змагла ў адрозненне ад Вольгі зрабіць рашучы і адважны выбар. Усё, на што яе хапіла, — гэта працаўладкавацца ў нямецкую тыпаграфію.

Такім чынам, І. Шамякін стварыў тры розныя жаночыя вобразы. Найбольш жывы, па-сапраўднаму паўнакроўны атрымаўся характар Вольгі Ляновіч — адметны тып беларускай жанчыны. На яе прыкладзе пісьменнік выявіў духоўна-гуманістычны патэнцыял нашага народа ў час суровых ваенных выпрабаванняў.