Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Кантрольная работа-беларуская мова

.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
21.7 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Кантрольная работа

па дысцыпліне “Беларуская мова”

Работу выканала

студэнтка 51 групы

3 курса завочнай формы

атрымання адукацыі

Філіповіч Алена Іванаўна

Выкладчык:

Асабіна С.В.

Гродна, 2013

Сасна пры дарозе.

Сасна расце на сухім грудку ля чыгуначнага пераезда. Тут, можна, лічыць, развілка і скрыжаванне. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, а прасёкавая дарога ­­– у мястэчка і ў поле. Вышэйшых дрэў паблізу няма, і сасна відаць здалёк. Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр у бары.

Сонца сасне хапае. Дажджы абмываюць пыл, які садзіцца са шляху і чыгункі, пояць сухі грудок.

З нейкага часу сасна перастала расці . Можа, рост і ёсць, але непрыкметны, мізэрны, і людзі яго проста не заўважаюць.

Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі. Дол на грудку штогод засеяны шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць сала, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў куродымам. Шышык вакол безліч, а спадчыны сасна не пакінула.

1. Фанетычны разбор слова.

1. Абмыва́юць - абмывайуц - а-бмы-ва-юць

2. У слове 4 склады: а - адкрыты, непрыкрыты; бмы - адкрыты, прыкрыты; ва - адкрыты, прыкрыты, націскны; йуц - закрыты, прыкрыты.

3. Націск на 4 складзе, рухомы.

4. а - а - галосны, нелабіялізаваны, сэрэдняга рада, ніжняга пад’ёму, ненаціскны.

б - б -зычны, шумны, звонкі, цвёрды, змычны, губна-губны.

м - м - зычны, санорны, губна-губны, цвёрды, насавы.

ы - ы - галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, верхняга пад’ёму, ненаціскны.

в - в - зычны, санорны, цвёрды, губна-зубны, шчылінны.

а - а - галосны, нелабіялізаваны. сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, націскны.

ю

ц - ц’ - зычны, шумны, глухі, змычна-шчылінны, свісцячы, зубны, пярэднеязычны, мяккі.

ь

У слове 9 літар, 9 гукаў.

1. Пясча́ны - п’асчаны - пя-сча-ны

2. У слове 3 склады: п’а - закрыты, прыкрыты, шча - адкрыты, прыкрыты, націскны, ны - адкрыты, прыкрыты.

3. Націск на другім складзе, націск нерухомы.

4. п - п’ - зычны, шумны, глухі, мяккі, губна-губны, змычны.

я - а - галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга гада, ніжняга пад’ёму, ненаціскны.

с - ш - зычны, шумны, глухі, зацвярдзелы, шыпячы, пярэднепаднябенны, шчылінны.

ч - ч - зычны, шумны, глухі, зацвярдзелы, шыпячы, пярэднепаднябенны, змычна-шчылінны.

а - а - галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, націскны.

н - н - зычны, санорны, цвёрды, пярэднеязычны, зубны, насавы.

ы - ы - галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, верхняга пад’ёму, ненаціскны.

У слове 7 літар, 7 гукаў.

2. Марфемны разбор.

Грудок

1. Назоўнік

2. Нязменнае

3. Нулявы канчатак

4. Аснова-грудок (вытворная)

5. Корань-груд- (свабодны); груда, груд

6. Суфікс-ок-.

Прасёлкавая

1. Прыметнік

2. Зменнае

3. Канчатак – ая

4. Аснова – прасёлкав- (вытворная)

5. Корань –сёл- (звязаны); прасёлак, сяло

6. Суфікс -к-,-ав-, прыстаўка пра-

3. Марфалагічны аналіз.

Сасна

1. Назоўнік

2. Пачатковая форма – сасна

3. Агульны

4. Неадушаўлены

5. Канкрэтны

6. Жаночы род

7. І-е скланенне

8. Назоўны склон

9. Адзіночны лік

10. Выконвае ролю дзейніка

Пясчаны (шлях)

1. Прыметнік

2. пачатковая форма – пясчаны

3. Якасны

4. Поўны

5. М. род

6. Адзіночны лік

7. Назоўны склон

8. Дапасуецца да назоўніка шлях

9. Выконвае ролю азначэння

Купчастая, разгалістая, яна мала падобна да гонкіх сваіх сясцёр у бары.

Яна

1. Займеннік

2. Пачатковая форма – яна

3. Асабовы разрад

4. Ж. род

5. Назоўны склон

6. Адзіночны лік

7. 3-я асоба

8. Выконвае ролю дзейніка

Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка.

Вядзе

1. Дзеяслоў

2. Пачатковая форма – вадзіць

3. Незакончанае трыванне

4. Незалежны стан

5. Пераходны

6. Незваротны

7. І-е спражэнне

8. Абвесны лад

9. Цяперашні час

10. Адзіночны лік

11. 3-я асоба

12. Выконвае ролю выказніка

4. Вызначыць часціну мовы

1. Памякчэлі(дзеяслоў) маразы(назоўнік), сталі(дзеяслоў) цёплымі (прыметнік) вятры(назоўнік), паласкавелі(дзеяслоў) снягі(назоўнік), раздабрыліся(дзеяслоў) дажджы(назоўнік).

2. На(прыназоўнік) верхавіне(назоўнік) старой(прыметнік) ліпы(назоўнік) за(прыназоўнік) агародам(назоўнік) пагасла(дзеяслоў) чырвань(назоўнік) на (прыназоўнік)лісці(назоўнік); шпакі(назоўнік) ўзняліся(дзеяслоў) з(прыназоўнік) галля(назоўнік) і(злучнік) панеслі(дзеяслоў) свой(займеннік) кірмаш(назоўнік) у(прыназоўнік) вёску(назоўнік).

3. Дождж(назоўнік) абмывае(дзеяслоў) выгарышча(назоўнік) – трава(назоўнік) пойдзе(дзеяслоў) маладая(прыметнік) расці(дзеяслоў).

4. Пад(прыназоўнік) вечар(назоўнік) надвор’е(назоўнік) пайшло(дзеяслоў) на(прыназоўнік) папраўку(назоўнік): разагнаўшы(дзеяслоў) хмары(назоўнік), вецер(назоўнік) сціх(дзеяслоў), а(злучнік) неба(назоўнік) паяснелапрыметнік) і(злучнік) пацяплела(дзеяслоў).