Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная.docx
Скачиваний:
933
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
108.35 Кб
Скачать

Змест:

1.Традыцыі і наватарства драматургіі А. Макаёнка 2

2.Раман Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора 5

3. Апавядальны жанр у прозе Янкі Брыля. Стыль пісьменніка .7

4.Сацыяльна-этычная сутнасць канфлікту ў рамане “Сэрца на далоні”, адметнасць кампазіцыі твора. Сэнс яго назвы……………………………………………………………………..10

5. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў у аповесці “Гандлярка і паэт”. 14

6. . Р-н “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча: жанр, мастацка-стылёвыя асаблівасці. Вобраз Юрася Братчыка ў творы. 18

7. Гістарычная аснова р-на У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Праблематыка твора. Сімвалічнасць яго назвы. 20

8. Адлюстраванне дваранства ў р-не У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Роля вобразу Алеся Загорскага ў выяўленні мастацкай канцэпцыітвора.………………………………………………………………………………………...22

9. Стыхія народнага жыцця. Вобразы прадстаўнікоў сялянскага асяродку ў р-не “Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіча. Мастацкія асаблівасці твора…………………………………....26

10.Асаблівасці мастацкага светапогляду паэтаў- “шасцідзесятнікаў”…………………………30

11. Раман у вершах “Родныя дзеці” Н. Гілевіча: жанравая адметнасць, сюжэт і кампазіцыя, канфлікт, сістэма вобразаў, праблематыка.………………………………………………………..31

12. Драматургія А. Дударава: духоўна-эстэтычны змест…………………………………………34

Літаратура………………………………………………………………………………………………36

1.Традыцыі і наватарства драматургіі А. Макаёнка.

Сярод айчынных драматургаў, якія вывелі камедыю ў сферу значных грамадскіх праблем, раскрылі яе сацыяльнае прызначэннне, па праву можна назваць таленавітага беларускага камедыёграфа Андрэя Макаёнка. Яго п’есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў. Абапіраючыся на багацце беларускага фальклору, пісьменнік па-наватарску развіваў традыцыі драматургіі праўдзіва і ярка адлюстроўваў жыццё народа.

Народны пісьменнік Беларусі Андрэй Макаёнак (1920—1982) быў усебакова адораным чалавекам: ён добра маляваў, рэзаў па дрэве, валодаў талентам акцёра, быў паэтам, празаікам, драматургам, перакладчыкам. А. Макаёнак з'яўляецца аўтарам вядомых п'ес «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце», «Каб людзі не журыліся», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Пагарэльцы», «Дыхайце ашчадна».

Першай сур’ёзнай спробай Макаёнка ў драматургіі з’явілася п’еса “На досвітку”, спектакль па якой быў пастаўлены ў 1951 годзе ў тэатры імя Я. Купалы. Гэта п’еса расказвала пра барацьбу французскіх рабочых за свае правы. І хоць спектакль карыстаўся поспехам, драматург адчуваў, што павінен пісаць пра жыццё не замежных, а працоўных сваёй зямлі: дома было столькі невырашаных праблем, столькі непазбытых бед і недахопаў. Менавіта гэта грамадзянскае адчуваннне і дапамагло Макаёнку здзейсніць сапраўды творчы подвіг – напісаць сатырычную камедыю “Выбачайце, калі ласка!” (1953), якая нанесла знішчальны ўдар па тэорыі бесканфліктнасці. У час, калі ў літаратуры дапускаўся паказ толькі барацьбы добрага з лепшым, драматург вывеў пад святло рампы канфлікты вялікага грамадскага напалу, з мастацкай дакладнасцю і пераканальнасцю выкрыў многія заганы адміністрацыйна-бюракратычнага стылю кіраўніцтва сельскай гаспадаркай.

П’еса удалася. Яе надрукавлі ў маскоўскім часопісе “Театр”, паставілі на сцэне маскоўскага тэатра Савецкай Арміі. “Литературная газета” дала вельмі высокую адзнаку новаму твору Макаёнка. Пасля гэтага і ў Беларусі прызналі камедыяграфічны талент пісьменніка.

3 імем Андрэя Макаёнка звязваюць пачатак новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі. Першай такой камедыяй стала п'еса «Выбачайце, калі ласка!». У цэнтры яе — старшыня райвыканкома Калібераў, які з дапамогай падхалімаў Моцкіна і Печкурова спрабуе вывесці раён на першае месца па хлебанарыхтоўцы і тым самым вярнуць сабе страчаны аўтарытэт і цёплае месца ў Мінску. I толькі дзякуючы Ганне Чыхнюк, удаецца выкрыць махляроў і прыпісчыкаў і вывесці іх на чыстую ваду. Аўтар камедыі вядзе бескампрамісную барацьбу з рознымі махінатарамі, хапугамі, бюракратамі, з заганнымі метадамі кіраўніцтва народнай гаспадаркай, з паказухай і фармалізмам.

А. Макаёнак выступіў і ў новым для беларускай драматургіі жанры — жанры трагікамедыі. Адна з першых такіх п'ес — «Зацюканы апостал» — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агульных поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканчваецца паражэннем: сын, які хацеў перабудаваць грамадскія парадкі на аснове справядлівасці, выкідваецца праз акно з трэцяга паверха і становіцца ідыётам, «зацюканым апосталам», бяздумным выканаўцам загадаў старэйшых, простым вінцікам у складанай машыне жыцця. Напісаная на замежным матэрыяле, трагікамедыя паказвае калізіі і заганы чалавечага характару любой краіны, у тым ліку і нашай.

Падзеі ў трагікамедыі «Трыбунал» адбываюцца ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былы калгасны пастух, бацька вялікай сям'і становіцца старастам, фашысцкім паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызанскага камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае нямецкую камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі.

У пошуках новых жанравых і кампазіцыйных форм А. Макаёнак прыходзіць да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (тут уздымаюцца праблемы перабудовы жыцця вёскі) і складанай у жанравых адносінах камедыі «Святая прастата». Дзеянне ў апошняй развіваецца ў двух планах — рэальным і ўмоўным (фантастычным). Рэальным з'яўляецца вобраз сумленнага і даверлівага Старога, якога непакоіць не столькі растрата сына-прадаўца, колькі сам факт растраты. Умоўнымі з'яўляюцца падзеі ў сне, дзе Стары, на пасадзе прэзідэнта адной з капіталістычных дзяржаў, хоча пакончыць з вайной, устанавіць мір, дабро і справядлівасць, навесці парадкі ў адпаведнасці са сваёй жыццёвай мудрасцю і сваім разуменнем законаў свету.

У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, А. Макаёнак адмаўляецца ад традыцыйнай сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора, даючы толькі пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі. Дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз дваццаць гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць Бусько — істоце, ім жа народжанай. Зняважаны і знясілены, ён памірае каля начальніцкіх дзвярэй Бусько, так і не знайшоўшы ратунку і справядлівасці. Што пасеяў, тое і пажаў гэты ўладалюбны чалавек.

Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце ашчадна», у якой аб'ектам аўтарскай зацікаўленасці стала агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.

Па часе Андрэй Макаёнак напісаў яшчэ дзве сатырычныя камедыі – “Каб людзі не журыліся” (1959) і “Лявоніха на арбіце” (1961), у якіх раскрываліся праблемы сельскай рэчаіснасці, пытанні калгаснага будаўніцтва, паказваліся людзі з абывацельскай псіхалогіяй, асэнсоўваліся жыццёвыя клопаты сельскіх працаўнікоў. Самая традыцыйная сярод п'ес Макаёнка, напісаных у апошнія гады ягонага жыцця, камедыя «Верачка» (1976), твор, па словах аўтара, аб тым, як праявы «бяздушнасці, грубасці, чэрствасці» крыўдзяць і маральна раняць чалавека. Але жанр гэтага твора пісьменнік зноў вызначыў па-свойму, назваўшы яго сентыментальным фельетонам. Такім чынам, і тут заявіла пра сябе імкненне драматурга да арыгінальнасці, прадыктаванае неардынарнасцю яго таленту.

Гэта ж бачыцца і ў падрабязных характарыстыках дзейных асоб пры іх традыцыйным пераліку ў «Таблетцы пад язык» і ў «Зацюканым апостале», а таксама ў «Лявонісе на арбіце» і ў «Кашмары», але ўжо не ў пералічальным спісе, а ў самім тэксце твора, і ў спецыфічнасці вызначэння часу і месца дзеяння ў тым жа «Зацюканым апостале»: «Месца дзеі недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім востраве ў якім-небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена.

Час дзеі — якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй. Акурат у свежай баразне паміж імі. Пакуль сама гісторыя не заарала гэтую баразну, паглядзім, падзівімся, што там дзеецца».

Па-свойму дасціпна і самаапраўдальна, як спроба прыглушыць лакіровачнасць твора, гучыць згадка пра час дзеі ў «Лявонісе на арбіце»: «у суседзяў — учора, у нас — сёння, у вас —заўтра».

Драматург, як часткова ўжо згадвалася, даваў аўтарскія прадмовы да некаторых сваіх камедый. Яны ёсць не толькі ў «Пагарэльцах», але і ў «Зацюканым апостале», «Верачцы» і часам уключаліся ў спектакль у выглядзе запісанага на магнітафонную стужку макаёнкаўскага звароту да гледачоў.

Вельмі арыгінальны ў «Кашмары» зварот драматурга да героя гэтага твора Старога (прыём, як і аўтарскае слова з уверцюры ў «Таблетцы пад язык», характэрны для лірычнай прозы, а не для драматургіі): «Якое ж гора няўцешнае ў цябе, чалавеча? Якая ж бяда напаткала цябе? Ад чаго на твары тваім такія мукі адбіліся? Чаму ж ты слязамі так заліваешся? I маўчыш. Ціха, бязгучна плачаш, нібы гора тваё сусветнае, нібы бяда твая непапраўная, нібы боль у цябе не толькі твой, а ўсяго твайго роду-племені. Ты крыкні, стары, крыкні! Вызвалі душу, аблегчы яе крыкам. Ну, паспрабуй выплеснуць са словамі тую горыч, што накапілася ў цябе на сэрцы. Ну!» У гэтай жа камедыі кожная дзея мае сваю назву, зноў, як у прозе («Ява», «Сон», «Вазнясенне»), і забяспечана адмысловым эпіграфам, трапным і змястоўным. Ёсць свой эпіграф і ў «Лявонісе на арбіце» (апраўдальны), і ў «Таблетцы пад язык» (падкрэслена гуманістычны).

У «Пагарэльцах» да пераліку дзейных асоб далучаны і «гледачы з пачуццём гумару — па 77 чалавек на кожнага адмоўнага персанажа ў спектаклі». Яўны іранічны закід, скіраваны супраць вядомых у свой час спроб рэгааментаваць суадносіны адмоўных і станоўчых герояў у сатырычным творы.

Зразумела, Макаёнка ў ягоным імкненні да арыгінальнасці фармальнай менш за ўсё спакушала голае эксперыментатарства, у драматургіі надзвычай рызыкоўнае, бо калі яго не прыме глядач, твор безнадзейна праваліцца. Так драматург шукаў новыя сродкі выразнасці, дабіваўся актывізацыі аўтарскай пазіцыі, яе выяўлення не толькі праз звыклае для драмы слова персанажаў, але і непасрэдна праз аўтарскае слова. I ягоныя пошукі давалі свой плён, узбагачалі выяўленчыя магчымасці нашай драматургіі. Цяпер макаёнкаўскую традыцыю ў Беларусі з поспехам працягваюць і развіваюць А. Петрашкевіч, М. Матукоўскі, А. Дудараў і іншыя таленавітыя прадстаўнікі гэтага літаратурнага роду.

Акрамя п'ес, А. Макаёнак пісаў і кінасцэнарыі, па якіх ставіліся мастацкія і дакументальныя фільмы, займаўся перакладам на беларускую мову асобных твораў вядомых савецкіх драматургаў, выступаў з баявітымі і глыбокімі артыкуламі па праблемах драматургіі, тэатра і кіно. Усё гэта таксама працавала на развіццё нашай культуры, у якой Макаёнкаў уклад уяўляецца вельмі значным і плённым.

2. Раман Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”. Асаблівасці стылю твора.

Раману «Птушкі і гнёзды» у Брылёвым мастацкім летапісе другой сусветнай вайны належыць адметнае месца. Гэта твор вялікай эпічнай формы, у якім усе праяўленні фашызму паказаны менавіта знутры. Пісьменнік даследуе, як проста чалавек рабіўся звышчалавекам. Калі дачытваем раман Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды» да канца, то бачым даты: 1942—1944,1962—1964. Раман пісаўся доўга, з перапынкамі. Гэта, бадай, самы біяграфічны твор у гісторыі беларускай літаратуры, у ім вельмі шмат укладзена ад асабіста перажытага яго аўтарам. Сам Я. Брыль і не называе яго раманам, а «кнігаю адной маладосці». Гэтым самым як бы папярэджвае чытача, што гэта твор «не пра самога сябе — не!», а «пра народ, пра наш час, дзе меў і маю свае месца і я». Нетрадыцыйнасць рамана яшчэ і ў тым, што ён паказвае вайну як трагедыю, што забірае ў чалавека ўсё, ператварае яго ў бежанца, у раба абставінаў, якім могуць пагарджаць арыйцы, заваёўнікі. Твор адкрываецца жудаснай сцэнай здзекаў з ваеннапалонных у стацыянарным лагеры. Ужо ў самым пачатку рамана сышліся жорсткасць і дабрыня, бессардэчнасць і замілаванасць тым, што было раней. I невыпадкова Брыль у загаловак рамана выносіць два словы — «Птушкі і гнёзды»: птушкі навідавоку ва ўсяго жывога, чалавека, пільнуюцца сваіх гнёздаў, на нейкі час здраджваюць ім, але вяртаюцца з выраю. Так і людзі, схопленыя злоснымі сіламі, кінутыя, будуць ляцець у свае гнёзды. Ляцець, падстаўляючы сэрца пад кулі, але дасягаць мэты — свайго гнязда, сваёй Радзімы.Раман ствараўся напружана, як ніводзін твор у Я. Брыля. Пазней аўтар часта гаварыў, што гэта споведзь сэрца, якое прайшло пробу на гуманістычную чысціню ў фашысцкім палоне, а пасля вайны пакутліва доўга чакала спагады і прызнання. Расхваляваўшыся, Я. Брыль ужываў у размовах на гэтую тэму нават высокую метафару, хоць у прынцыпе ён пазбягае гучных фраз: «Вось гэта маё сэрца на далоні... Я не магу і не хачу нічога прыхарошваць і выдумляць».

Адметнасць таленту Янкі Брыля заключаецца ў тым, што ў сваіх творах ён ідзе ад уласна перажытага, ад таго, што з'яўляецца часткай біяграфіі яго самога. У прадмове да рамана «Птушкі і гнёзды» Янка Брыль пісаў: «Для гэтай кнігі я аддаў свайму герою многае з перажытага». Героі твора маюць сваіх прататыпаў, найперш гэта датычыцца сям'і Алеся Руневіча, сваякоў, сяброў даваеннай пары і ваеннага часу. Раман задуманы як споведзь адной маладосці з заходнебеларускай вёскі. Герой у пошуках Бацькаўшчыны прайшоў праз суровее змаганне супраць заняволення радзімы Польшчаю, праз фашысцкі палон, праз партызанскае змаганне за вызваленне свайго народа ад «карычневай» чумы. Таму ў цэнтры ўвагі пісьменніка лес Алеся Руневіча. Менавіта праз успрыманне галоўнага героя перадаецца суровая праўда тых дзён, калі чалавецтва вяло змаганне супраць фашызму. Усе астатнія героі рамана эпізадычныя, але яны даюць мажлівасць паўней і глыбей раскрыць вобраз галоўнага героя, яго ідэалы і памкненні. Значнае месца адведзена ў рамане і другарадным вобразам, каб паказаць тое асяроддзе, якое фарміравала характар і светапогляд Алеся Руневіча — сына заходнебеларускай вёскі. Прырода надзяліла яго чулай, уражлівай душою, эмацыянальнасцю, здольнасцю адгукацца на хараство, захапляцца прыгажосцю прыроды і жанчыны. Герой хораша спявае, тонка ўспрымае музыку. Адметнасцю яго характару з'яўляецца любоў да радзімы. Апынуўшыся ўдалечыні ад яе, на чужыне, Алесь прагне жаданнем вярнуцца дадому, бо усведамляе значэнне Айчыны і роднага краю не проста як месца, дзе ён нарадзіўся, а як увасабленне духоўнага хараства, як сэнсу і мэты жыцця. Раман выяўляе самую характэрную адметнасць стылю пісьменніка, які вызначаецца як «лірычная проза Брыля». Гэты твор з'яўляецца паэмай у прозе, а крытык У. Калеснік назваў яго раманам-паэмай, што абумоўлена сімбіёзам лірычнага і эпічнага. Даследчыкі і крытыкі справядліва вызначылі галоўную заслугу Янкі Брыля ў стварэнні рамана, што адпавядае ўсім патрабаванням інтэлектуальнай літаратуры. Філасофскі ра-ман, пазбаўлены сацрэалістычнай пафаснасці, напышлівасці, сцвярджае каштоўнасць і непаўторнасць асобы і яе духоўнага вопыту.

«Птушкі і гнёзды» маюць адметную кампазіцыю: у творы прысутнічае адначасова сучаснасць і мінулае. Мінулае — гэта жыццё Руневіча перад палонам. Яно ўзнаўляецца праз успаміны героя пра блізкіх людзей, родную вёску, прачытаныя кнігі, пра сябе самога, якім Руневіч быў ў дзяцінстве і на парозе сталасці. Вяртанні ў родны і дарагі свет заўсёды эмацыянальна афарбаваныя. За выключэннем пачатку другой кнігі, дзе пісьменнік знаёміць з немцамі-антыподамі Шмітке і Грубэрам, іншыя падзеі і персанажы ў рамане падаюцца праз успрыманне Руневіча, набываюць такім чынам суб'ектыўнасць.