Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная.docx
Скачиваний:
933
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
108.35 Кб
Скачать

12. Драматургія а. Дударава: духоўна-эстэтычны змест.

Сучасную драматургію нельга ўявіць без творчасці Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес «Выбар», «Вечар», «Пар'ог», «Радавыя», «Адцуранне». Пачынаў свой творчы шлях А. Дудараў як празаік. У першай кнізе прозы «Святая птушка» аўтар уздымае маральна-этычныя і духоўныя праблемы жыцця свайго сучасніка. П'еса «Парог» лічыцца пачаткам драматургічнага жыцця А. Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Буслая праводзіць маральнае і сацыяльнае даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў. Пра што б ні пісаў драматург, галоўнае для яго — выказаць душу чалавека, яго духоўныя турботы. Чалавек для А. Дударава — увасабленне не толькі пэўнай часавай рэальнасці, але і вечнасці.Моманты драматургічнага адасаблення аўтара ад дзеяння адчуваюцца ў першым зборніку прозы А. Дударава «Святая птушка». Месца дзеяння навел — вёска, «геаграфія» — Віцебшчына. Аўтар пачынаў з асэнсавання знаёмых, перажытых рэалій, шукаў болевыя кропкі ў будзённых праявах. Падстава да канфліктных сітуацый, што разыгрываюцца ў гэтых навелах, можа падацца нязначнай, лакальнай: крадзёж веласіпеднага кола ў шаўца Івана Грамулькі («Кола»), старая ліпа, якую спілавалі на дровы («Святая птушка»). Але гэтае драбнатэм'е ўяўнае, яно хавае ў сабе псіхалагічныя стрэсы, якія могуць узнікнуць нібы на роўным месцы. У гэтым асаблівасць грамадскага светаадчування «застойнай эпохі», якая спакваля, нібыта незаўважна падточвалася такімі мікраканфліктамі.У першай жа п'есе "Выбар" (1979) знаходзіць працяг канфлікт паміж асобай і асяроддзем.    П'еса "Узлёт" (1982) таксама, як і "Выбар", шмат у чым схематычная, вучнёўская. Аднак у ёй А. Дудараў рэалізаваў свой, непадобны да традыцыйнага, погляд на вайну. Бадай, упершыню ў нашай літаратуры зроблена спроба пазбегнуць напрацаваных крытэрыяў у ацэнцы ваеннага мінулага. Вайна не спрыяе і не можа спрыяць духоўнаму ўздыму чалавека. Наадварот, яна нявечыць, дэфармуе здаровыя людскія якасці. Вайна вымушае чалавека высільвацца, збядняе яго асобу. Гэтая балючая праблема знойдзе далейшае развіццё ў п'есе "Радавыя" (1984). У гэтай п'есе ў маральнай ацэнцы недалёкай гісторыі дамінуе пацыфізм і досыць востра ставіцца пытанне пра цану, якой дасталася Перамога. А. Дудараў далёкі ад таго, каб рамантызаваць забойства, нават забойства ў імя высокай мэты. Драматург ацэньвае як маральны подзвіг здольнасць салдата заставацца чалавекам нават у крывавых, жорсткіх абставінах. Так, Салянік паслядоўна выконвае Боскі запавет "не забі": шчыры вернік хадзіў на небяспечныя аперацыі, але ні разу не стрэліў у ворага. Такая лінія паводзін выклікае ў яго таварышаў рэзка адмоўную рэакцыю. А. Дудараў выявіў свой погляд на вайну як на ненатуральную, анармальную з'яву незалежна ад мэт яе ўдзельнікаў. Яна аддаляе, а часам і адбірае ў чалавека магчымасць спраўдзіць сваё прызначэнне. Яна памнажае бездухоўнасць...    "Парог" (1983) — першы шырокавядомы твор Аляксея Дударава, які выклікаў ажыўленую палеміку ў прэсе. У полі зроку драматурга — чалавечая асоба, якая не прымае нормаў, паводле якіх жыве людская маса. Алкаголік, дэмаралізаваная і цынічная асоба Андрэй Буслай пратэстуе супраць "сытасці" і "цвярозасці", што апанавалі грамадства. Аднак ні гарэлка, ні ўнутраны стыхійны пратэст не робяць Буслая лепшым, чуйным. Ён — прычына няшчасцяў ва ўласнай сям'і, пакут жонкі і бацькоў. Ён — "жывы труп".    "Парог", як і макаёнкаўскі "Трыбунал", напісаны паводле лубка — папулярнай у народзе "байкі" пра тое, як бацькі пахавалі сына-валацугу і алкаголіка, а той з'явіўся на ўласныя памінкі. Буслая залічваюць у нябожчыкі без яго ведама: прычынай быў выпадак, непаразуменне. Гісторыю пра памылку міліцыі пры апазнанні нябожчыка драматург скарыстаў як падставу для пераводу дзеяння ў іншы план. Як метафарычны расчытваецца сам вобраз "парога", мяжы. За ёю пачынаецца незваротны распад чалавечай асобы, духоўнае паміранне. А яно набывае куды больш пачварныя формы, чым паміранне фізічнае.    Драматызм і канфліктнасць "Парога" грунтуюцца на няспынным этычным пошуку, які вядуць аўтар твора і яго персанажы.    Працяг этычнага пошуку назіраецца і ў драмах "Вечар" (1983) і "Злом" (1989). Героі "Вечара" — трое старых людзей: Мікіта (Гастрыт), Васіль (Мульцік) і Ганна, якія дажываюць свой век у так званай "неперспектыўнай" вёсцы Вежкі.  Літаратуразнавец П. Васючэнка даводзіць, што "ў творах пра мінулае А. Дудараў выглядае не як прадстаўнік гістарычнага жанру, а, хутчэй, як драматург, які ў межах гістарычнага кантэксту выпрабоўвае свае творчыя магчымасці, перадусім — пошук яркіх характараў, паказ моцных пачуццяў, стварэнне эфектнага тэатральнага відовішча".

Літаратура:

1. Бугаёў Дз., Лёс драматурга (А. Макаёнка) – 1996

2. Калеснік У., “Птушкі і гнёзды”// Нарысы жыцця і творчасці – 1990

3. Локун В. І., Іван Шамякін //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – 2001.

4. Мішчанчук М.І,Вайна ў аповесці І. Шамякіна “Гандлярка і паэт” – 2009

5. Шамякін І., Выбраныя творы: у 3 т. —1992

6. Караткевіч Ул., Задума: узнікненне і ўвасабленне – 1971

7. Караткевіч У. Збор твораў: У 2 т. Т.2: Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды).

8. Конан, І. Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні

9. Лявонава, Е.А. Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" // Беларуская мова і літаратура.

10.Аўдоніна Т., Праблема страты сэнсу жыцця героямі п’есы А. Дударава “Парог” – 2003.

36