Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
206.34 Кб
Скачать

13. Цытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова.

Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”.

Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.

Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца.

Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.

Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць.

14. Афiцыйна-дзелавы стыль

Сфера зносін :адміністрацыйна-прававая

Асноўныя функцыі :інфарматыўная (паведамлення), валюнтатыўная

(загадная)

Падстылі :уласна заканадаўчы, дыпламатычны,

адміністрацыйна-канцылярскі

Жанры :законы, загады, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты, пастановы; нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя;

справавыя дакументы

Стылеўтваральныя рысы : імператыўнасць, аб’ектыўнасць, нейтральнасць

выкладу фактаў, строгая дакладнасць; лаканічнасць; бязвобразнасць, адсутнасць

экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці; неасабісты характар

Моўныя асаблівасці :адсутнасць лексікі з эмацыянальна-экспрэсіўнай

афарбоўкай; агульналітаратурныя словы, якія атрымалі спецыяльнае значэнне;

канцылярызмы; этыкетныя звароты, маўленчыя

штампы (дыпламатычны падстыль); аддзеяслоўныя назоўнікі; інфінітыў (у значэнні

імператыва); складаныя прыназоўнікі; безасабовыя і

інфінітыўныя канструкцыі, складаныя сінтаксічныя пабудовы; прамы парадак слоў

15. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах.

Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы (лісты), якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.

Дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства.

Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасць дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры групы:

1) дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.). Гэтыя дакументы рыхтуюцца друкаваным спосабам, а той, хто піша, павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;

2) дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (даведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя і інш.);

3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, справавыя лісты партнёраў у вытворчасці і інш.).

Па сваім прызначэнні ўсе дакументы можна аб’яднаць у наступныя чатыры групы: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя.

7. Асабістыя дакументы

Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці.

Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь пытанне і г.д. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа).

Дэкану лячэбнага факультэта

дацэнту Навойчыку А.І.

студэнта І курса 3 групы

Бандарца Андрэя Аляксандравіча

заява.

Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.