Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
206.34 Кб
Скачать

12. Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі на-

вуковага матэрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мова-

знаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэк-

сту: 1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце; 2) заха-

ванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме.

Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропус-

ку падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюц-

ца. Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання ад-

носна поўнага аб’ёму інфармацыі – адбываецца пры дапамозе пры-

ёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння.

Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту эле-

ментаў, якія паўтараюцца.

Прыём замяшчэння – замена доўгіх элементаў тэксту больш

кароткімі з захаваннем сэнсу змененых элементаў.

Рэферат– кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.;

даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад.

Анатацыя– гэта кароткая характарыстыка арыгінала,

якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў;

указваецца чытацкае назначэнне .

Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні:

1) у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара ары-

гінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фарму-

лёўкамі рэферэнта;

2) рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі

і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца

ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаво-

рыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;

3) рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту,

анатацыя ж пішацца сваімі словамі.

Класіфікацыя рэфератаў

Класіфікацыя Назва Змест

па

паўнаце інфарматыўныя перадаюць усе асноўныя палажэнні

выкладу першакрыніцы

зместу індыкатыўныя паказваюць толькі на асноўную тэму

першакрыніцы

колькасці манаграфічныя пішуцца на аснове адной працы

рэфераваных аглядныя пішуцца на аснове некалькіх прац па

першакрыніц адной тэме

чытацкім агульныя разлічаны на шырокае кола чытачоў,

прызначэнні таму змест перадаецца ў цэлым

спецыялізаваныя пераказ зместу зарыентаваны на

спецыялістаў

складанні аўтарамі аўтарэферат дысертацыі

спецыялістамі той галіны навукі, да якой адносіцца

рэферат

Яшчэ адзін від рэфератаў - вучэбны. Пісьмовую навуковую вучэбную працу называюць рэферат-даклад. Гэта самастойная навукова-даследчая работа, у якой раскрываецца сутнасць пэўнай праблемы, прыводзяцца розныя пункты гледжання, сярод якіх і ўласныя.

Этапы работы над вучэбным рэфератам:

1. Выбар тэмы (тэматыка звычайна прапануецца выкладчыкам);

2. Падбор, вывучэнне крыніц па тэме;

3. Складанне бібліяграфіі крыніц;

4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі (вывучэнне, кампрэсаванне, канспектаванне матэрыялу);

5. Распрацоўка плана рэферата;

6. Напісанне рэферата.

Памер рэферата-даклада складае 10 - 15 старонак друкаванага тэксту.

Змест (паслядоўна падаюцца назвы пунктаў рэферата з указаннем старонак, з якіх пачынаецца кожны пункт)

Уводзіны (фармулюецца сутнасць даследуемай праблемы, вызначаецца значнасць і актуальнасць выбранай тэмы, фармулюецца мэта, задачы рэферата, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры)

Асноўная частка (на матэрыяле вывучаных і заканспектаваных крыніц выкладаецца змест пытанняў плана, якія раскрываюць сутнасць напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Абавязкова выказваюцца ўласныя меркаванні наконт разглядаемых пытанняў)

Заключэнне (падводзяцца вынікі ці даецца абагульнены вывад па тэме рэферата)

Спіс літаратуры (афармляецца ў адпаведнасці з нормамі і ДАСТам).

Побач з традыцыйнымі жанрамі другаснай інфармацыі – рэфератам, анатацыяй і аглядам – выкарыстоўваюцца так званыя рэзюмэ – вывады, ці сціснутыя вывады. Сутнасць іх у наступным: даследчык звычайна пасля прачытання артыкула па сваёй спецыяльнасці прыходзіць да якой-небудзь высновы адносна змешчаных у ім звестак. Гэтая выснова можа быць скарочана запісана за некалькі хвілін.

Рэзюмэ-вывад не ідэнтычны рэферату. Па-першае, ён карацей; па-другое, дзякуючы яго мінімальнаму памеру ён значна даўжэй застаецца ў памяці. Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ-вывадаў падпарадкаваны асноўнай задачы кампрэсіі (згортвання) інфармацыі: мінімум моўных сродкаў - максімум інфармацыі.

Гэта звычайна адзін - тры выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта.