Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
206.34 Кб
Скачать

11. Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучан-

ня; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падруч-

нікаў і пад.

Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі аба-

піраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны,

лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказ-

насцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызна-

чэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.

Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агуль-

нанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне).

Выяўленне значэння такіх слоў залежыць ад зместу і метадалогіі той

навукі, у якой яны прымяняюцца.

Для навуковага стылю характэрна выкарыстанне ўласна тэрмінаў і номенаў

(напрыклад, інтэграл, дзесятковы дроб, апраксія і інш.).

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю мовы абумоўлены

наяўнасцю абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі. Даволі

часта сустракаюцца назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн- са

значэннем адцягненага дзеяння (вылучэнне, даследаванне, адлюстра-

ванне і інш.).Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, аба-

гульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага зна-

чэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт;

Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў.

Спецыфіку навуковых тэкстаў складаюць назоўнікі,утвораныя

ад уласных імён (мат. бярнуліеў, беселеў; фіз. ампер, джоўль, сіменс;

хім. кюрый, курчатовій, нобелій і інш.). Уласныя імёны часта суст-

ракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах

формул, методык, тэорый і пад. (напрыклад: алгебра банахава, ал-

гебра барэлеўская; ).

Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад

тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці

класіфікацыйную функцыю. Характэрна шырокае выкарыстанне

дзеясловаў у 3-й асобе цяперашняга часу.

Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструк-

цый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання –

апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць

апавядальныя сказы. Па эмацыянальна-экспрэсіўнай

афарбоўцы апавядальныя сказы пераважна нейтральныя, часам

бываюць клічныя,у такім выпадку яны ўжываюцца ў значэнні ‘звяр-

ніце ўвагу!‘. Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання:

часта яны ўжываюцца ў канструкцыі «пытанне – адказ». Напрык-

лад: Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца?

Зразумела, не.

Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэк-

сце мае свае асаблівасці: пабочныя канструкцыі звычайна паказва-

юць на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу па-

ведамлення, упэўненасць. Зусім рэдка (у параўнанні з мастацкім

тэкстам) выкарыстоўваюцца пабочныя канструкцыі, якія выража-

юць эмацыянальныя адносіны гаворачага да рэчаіснасці.

У навуковых тэкстах часцей выкарыстоўваюцца скла-

Даназалежныя сказы. Неабходнасць даваць тлумачэнні паняццям абумоўлівае частае выкарыстанне складаназалежных сказаў з даданымі азначальнымі часткамі (ус-

кладненымі адасобленымі азначэннямі, выражанымі дзеепрымет-

нікавымі зваротамі).