Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

6. Прачытайце тэкст. Затранскрыбіруйце яго. Знайдзіце прыклады сінтагматычных і парадыгматычных адносін у тэксце.

Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. І хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая, старэйшая ці навейшая. Але хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам: стаіць яна наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота. Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, і не толькі дзед Талаш, а і бусел з гнязда, змайстраванага на дзедавай клуні, залюбуецца ёю… (Я. Колас).

7. Прачытайце тэксты. Затранскрыбіруйце адзін з іх. Назавіце ўсе сегментныя фанетычныя адзінкі ў ім (фразы, сінтагмы, фанетычныя словы, склады, гукі).

І. Спакойна і павольна, як у зачарованым сне, цякло і само жыццё на Палессі, а водгулле ўсяго таго, што дзеялася на свеце, далятала сюды ў прыглушаных прасторамі Палесся тонах або з такімі напластаваннямі людской фантазіі, што ўжо трудна было вылушчыць з іх зерне праўды. Але час настаў! Закалыхалася, затраслося Палессе! І было гэта ўлетку, калі прыйшоў царскі загад аб мабілізацыі. Павалілі грамадою запасныя, трымаючы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі, павалілі пад шумную музыку гармонікаў, песень і надрыўнога плачу мацярок і маладзіц. Хоць спачатку вайна вялася дзесь далёка, але водгулле яе ўсё галасней і галасней даносілася да ціхага Палесся… (Я. Колас).

ІІ. Потым было бела на Зямлі. Спачатку пад вішнямі, пад грушамі, потым – пад яблынямі. Спачатку было бела, потым – руда, іржава, потым нічога не было; краса квецені жыла ўспамінамі, шкадаваннем, што ўсё хутка мінулася. Тады на змену той красе прыйшла новая: стрыманая, сталая, як бы цвярозая. Завязаліся, дзень ада дня раслі, наліваліся вішні, грушы, яблыкі… Не было ўжо бесклапотнасці, але была надзея, таксама цвярозая, пэўная… Тады ж пад вішнямі, пад грушамі, пад яблынямі – як пад хвоямі – зямлю пярэсціў недарэчны, сухі осып. Асыпалася завязь, якая цвіла кветкамі; дзень ада дня ўсё больш і больш усцілала зямлю пад дрэвамі. Нібы ігліца пад хвояй… Асабліва багата было яе пад вішнямі і грушамі; цвіла хораша,цешыла надзеямі.Івось–асыпалася, зморшчаная, скручаная. Колькі апала яе – няспраўджаных надзей! (І. Мележ).

81

8.Прывядзіце прыклады, калі фраза: а) супадае са сказам; б) складаецца з двух сказаў; в) складаецца з трох сказаў.

9.Назавіце гукі ў прыведзеных словах. Прачытайце гэтыя словы наадварот.

Сон, таз, лёс, туз, рай, хор, код, рыс, лог.

10.Назавіце суперсегментныя фанетычныя адзінкі. Як яны рэалізуюцца­

ўнаступных фразах?

1.Калі не маю цяпер, дык буду мець у чацвер. 2. Хто дбае, той і мае. 3. Вы валодаеце англійскай мовай? 4. Колькі цацак! 5. Які ён спецыяліст? 6. Гаворыць Мінск. 7. Ён узяў хлеб. 8. Дзе там гуляў! Працаваў! 9. І хто мяне мог трывожыць? 10. Без навук як без рук.

11. Прачытайце тэкст. Назавіце ў ім усе сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі. Зрабіце транскрыпцыю першага фонаабзаца.

Калі вы станеце дарослыя – яны будуць яшчэ прыгажэйшыя, нашы вёскі і гарады. Вы пройдзеце па іх вуліцах, і вам самім захочацца прыкласці свае рукі, веды і ўмельства да таго, каб зрабіць іх дзівам дасканаласці, а зямлю нашу – найлепшай у свеце зямлёй.

Ітрэбамнога,вельмімногаездзіць,сябры.Вымаладыя,ікалібудзеце часта жыць «на колах», шмат хадзіць і падарожнічаць, вы паглядзіце многаеўсвеце.Алепершзаўсёвамтрэбаведацьсвой,самыдлянаспрыгожы край. Ездзіце. З экскурсіямі, да сваякоў або да сяброў. Вы ўбачыце ўсе канцынашаймілай,ласкавайняяркайкраіны,якая,аднак,зачаруевассваёйняўлоўнайпрыгажосцю.УбачыцеПрыдняпроўеіПрынямонне,роўных якім па прыгажосці мала знойдзецца мясцін на зямлі... (У. Караткевіч).

12.Вызначце месца ўтварэння галосных гукаў паводле артыкуляцыі

ўпрапанаваных словах.

Мора, ранні, куточак, сыр, дзірка, мэта, рэбус, жырафа, ёгурт, жэтон, жыццё,індык,мельхіёр,стадыён,юшка,кліент,пацыент,каэфіцыент,плошча, ярына, унія, роля, сумны, грымоты, еўрапеізм, дэшыфроўка, крэзол, неразвіты, цукар, прычапіцца, пярсцёнак, расхлябаны, укарміць, указны, упомніць, шлейкі, шлюзаваны, штудзіраваць, штурхаць, шчотка, звінець.

13. Вызначце спосаб утварэння галосных гукаў паводле артыкуляцыі ў прыведзеных словах.

Аловак, млын, зіпун, луста, човен, рызыка, лёд, ледзяны, лічыць, пэўны, пуня, крычаць, дзюшэс, вуж, людзі, аўчарня, цюль, вэлюм, пюрэ,

82

бігудзі, хлеб, рэзаць, вуда, рынак, сёлета, адлучаны, безграшовы, безэ, высокі, дзеяслоў, дзёўбаць, дзівосны, дзьюці-фры, дзяўчо, засяродзіць, затуманіць, непрыцэльны, снягір, пераплёт, прагнуты, укроены, ускраек, фузія.

14.Назавіце ўсе лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя галосныя гукі ў прыведзеных словах.

Агурок, ганак, гіра, гора, сход, месяц, сонны, яблык, ежа, мех, есавул, нюанс,бэз,цыбуля,морква,трыльён,лён,мюслі,прыгожы,пужаць,світар, поўня, вожык, тушыць, укруціцца, уладарны, шпілька, шлёпаць, шлюпка, штукар, электрод, прагукаць, паспяховы, зайздроснік, заікнуцца, заядлы, гасконскі, гасцёўня, высвятляць, бульбяная, буліт, адпускаць, абцёрты.

15. Запоўніце табліцу.

Галосныя гукі

Месца ўтварэння

Спосаб утварэння

Удзел губ

[а]

ніжні рад

сярэдні пад’ём

нелабіялізаваны

[э]

 

 

 

[о]

 

 

 

[і]

 

 

 

[ы]

 

 

 

[у]

 

 

 

16. Вызначце месца ўтварэння ўсіх зычных гукаў у прыведзеных словах.

Цыркавы, возера, боты, гараж, дзеці, яма, дэпо, джала, дзынкаць, май, келіх, герой, маянэз, міска, несці, першы, наапашкі, жніво, сонца, сена, фіранкі, фурыя, хата, песня, хітры, цэлы, цеста, чысты, вядро, смяешся, паўза, абцугі, беспярэчны, віртуозна, замочны, занямелы, калматасць, латочніца, напружана, нейтральны, паразітаванне, праўда, спынены, трыкатаж.

17. Вызначце спосаб утварэння ўсіх зычных гукаў у пералічаных словах.

Язычны, прыгожы, жытнёвае, кераміка, наперад, хорам, белы, герань, золак, лямпа, сяло, хістацца, босы, дупло, зіма, мяняць, вёска, лаўка, вочы, дзея, краіна, ноч, фон, шоўк, весці, дзесьці, лайка, парэнчы, фіялка, люстраны, аснасціць, арганізм, арашальнік, дзяячка, дзяўбціся, замураваць, замлелы, камп’ютарызаваны, ласасёвыя, люлькавы, нападзенне, павукападобны.

83

18. Назавіце ўсе санорныя гукі ў прапанаваных словах.

Ялінка, верф, Саўка, вата, лава, мята, маці, ногі, нехта, ромб, зайка, ін’екцыя, іншы, вярба, соль, лянок, жолуд, конь, жыў, кнігарня, будучыня, вуха, лета, мова, маўленне, павісаць, працяжнік, фрэйдызм, фрывольнасць, іспанскі, штотыднёвы, макіявелізм, маклер, нізашто, майстар, ліберальнасць, лістапад, лівень, крэмавы, культура, аўтограф, дамяраць, брынканне, асляпленне.

19. Назавіце ўсе шумныя звонкія зычныя гукі ў дадзеных словах.

Глыб, падрад, маладжавы, худзець, цвярозы, збан, з-пад, зрэз, гуслі, джэм, лёгкі, адрабляць, адскрабаць, дзве, джыгіт, абгарнуць, чарцёжны, жнівень, ездзіць, касьба, падказка, паджылкі, падземка, джып, двухбальны, адпрадзены, габляваць, дайджэст, дазнаць, закасцянець, камбікорм, мармеладны, недагрузка, будзённы, годны, даказаны, раздзеты, тужыць.

20. Назавіце ўсе шумныя глухія зычныя гукі ў прыведзеных словах.

Кніжка, асфальт, фара, адпіць, замазка, падсініць, свята, песня, камыш, шырокі, уздоўж, столь, аўтабіяграфія, фае, акіян, пара, трыумф, хваліць, чапля, цемя, шар, маг, адказ, месца, рыбка, трэці, фітнес-цэнтр, шпілевы, эмансіпацыя, прамалёўка, астатні, абпоўзаць, камбайн, выйсці, гаркаваты, графа, далечваць, драмгуртковец, запалохваць, зацвісці, красавік, скончыць, хэпі-энд.

21. Назавіце ў словах гукі, якія не маюць парных адпаведнікаў па звонкасці/глухасці.

Лейка, гвінеец, вячэра, гадоўля, форум, вэксаль, уволю, маламерка, звечара, дэндзі, лаянка, уважлівы, падыграць, дэфект, геолаг, маладзец, хрыпаваты, цвік, яйцакладка, хор, непрымальны, радыёголас, секундант, сенбернар,сузіранне,спартбаза,фармаваць,фасонны,шакіраваны,шматвалентнасць,экранаваць,эмалевы,юначы,ярасны,ахмялелы,вагонабудаўнік.

22. Назавіце ў словах усе цвёрдыя зычныя гукі.

След, зноў, чырвань, змяя, сівы, зялёны, кара, страха, халодны, паходня, марозіць, зліцца, золак, Дзвіна, дах, пад’езд, яркі, альбом, тканіна, пярэсты, джын, светлы, дакладны, чысціня, сшытак, дзевяноста, джунглі, двух’ярусны, дынамік, дысідэнцкі, дынастыя, належнасць, перапад, падвал, радыялогія, разагнуты, оканне, муштраванне, касец, кавыль, зманлівы, жытнёвы, дубляж.

84

23. Назавіце ў словах усе мяккія зычныя гукі.

Спяваць, раз’юшаны, вялікая, светлае, аб’ява, злева, глыб’ю, герой, раён, фае, сіла, карціна, есавул, вуліца, дзень, прасаваць, малюнак, дзядзька, рэдзька, яечня, шырыня, цень, ручнікі, лекі, булькнуць, героіка, гідрабіёлаг, вуллёвы, ахмялець, запайка, здзейсніць, калумбіец, лікёрны, лісяня, меціць, недаліць, падбярозавік, паскіданы, пілігрымскі, сенаскладальнік, сейсмаграфічны.

24. Назавіце ў словах гукі, якія не маюць парных адпаведнікаў па цвёрдасці/мяккасці.

Шырокі,ёга,вяшчун,вайна,хаджу,чуткі,жыта,раскулачыць,секцыя, цэгла,цэйтнот,рэжысёр,трыяда,трэйлерны,цукерка,чорны,цывілізацыя, шпіянаж, штрафаваць, шоўк, шэры, цыгейка, шпаклёўка, кошык, шэсць, еўнух, ехаць, жарэбная, ёмкі, тамбур, расстрачыць, рэціравацца, нежыццёва, машчэнне, меліяравацца, кончык, здарожыцца, жылец, глушыць, версіфікацыя, ад’ектыўны.

25. Запоўніце табліцу.

Зычны гук

Месца

Спосаб

Удзел голасу

Наяўнасць або

ўтварэння

утварэння

і шуму

адсутнасць

 

палаталізацыі

 

 

 

 

[б]

губна-губны

змычны

звонкі

цвёрды

[б’]

 

 

 

 

[в]

 

 

 

 

[в’]

 

 

 

 

[г]

 

 

 

 

[г’]

 

 

 

 

[γ]

 

 

 

 

[γ’]

 

 

 

 

[х]

 

 

 

 

[х’]

 

 

 

 

[д]

 

 

 

 

[z]

 

 

 

 

[z’]

 

 

 

 

[ž]

 

 

 

 

[j]

 

 

 

 

85

 

 

 

 

Заканчэнне табл.

 

 

 

 

 

 

Зычны гук

Месца

Спосаб

Удзел голасу

 

Наяўнасць або

ўтварэння

утварэння

і шуму

 

адсутнасць

 

 

палаталізацыі

 

 

 

 

 

[ж]

 

 

 

 

 

[з]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[з’]

 

 

 

 

 

[к]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[к’]

 

 

 

 

 

[л]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[л’]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[м]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[м’]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[н]

 

 

 

 

 

[н’]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[п]

 

 

 

 

 

[п’]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[р]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[с]

 

 

 

 

 

[с’]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[т]

 

 

 

 

 

[ф]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[ф’]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[ц]

 

 

 

 

 

[ц’]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[ч]

 

 

 

 

 

[ш]

 

 

 

 

 

[ў]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

26. Назавіце артыкуляцыйныя характарыстыкі, якімі адрозніваюцца наступныя пары гукаў.

[р] – [j], [ц] – [х], [н’] – [л], [м’] – [н’], [ў] – [в], [ш] – [с’], [з] – [з’], [г] – [х], [γ] – [х], [z] – [z’], [б] – [т], [ф] – [ш], [і] – [ы], [э] – [а], [ы] – [а], [у] – [о], [і] – [о], [э] – [у].

86

27. Вызначце словы па прыведзеных артыкуляцыйных характарыстыках гукаў.

1. Зычны, губна-губны, змычна-праходны, насавы, санорны, цвёрды; галосны, задні рад, верхні пад’ём, лабіялізаваны; зычны, пярэднеязычны, пярэднепаднябенны, шчылінны, глухі, за-

цвярдзелы.

2.Зычны, пярэднеязычны, зубны, змычна-праходны, плаўны, санорны, мяккі;

галосны, пярэдні рад, верхні пад’ём, нелабіялізаваны, націскны; зычны, пярэднеязычны, пярэднепаднябенны, змычна-шчылінны,

звонкі, зацвярдзелы; зычны, губна-губны, змычны, звонкі, цвёрды;

галосны, сярэдні рад, ніжні пад’ём, нелабіялізаваны, ненаціскны.

3.Зычны, пярэднеязычны, пярэднепаднябенны, змычна-шчылінны, звонкі, мяккі;

галосны, задні рад, верхні пад’ём, лабіялізаваны, націскны; зычны, губна-губны, змычны, звонкі, цвёрды; галосны, сярэдні рад, верхні пад’ём, нелабіялізаваны, ненаціскны.

4.Зычны, губна-губны, змычны, глухі, цвёрды;

зычны, пярэднеязычны, зубны, змычна-праходны, плаўны, санорны, мяккі;

галосны, пярэдні рад, сярэдні пад’ём, нелабіялізаваны; зычны, пярэднеязычны, пярэднепаднябенны, шчылінны, глухі, за-

цвярдзелы.

5. Зычны, пярэднеязычны, зубны, змычна-шчылінны, глухі, зацвяр­ дзелы;

галосны, сярэдні рад, верхні пад’ём, нелабіялізаваны; зычны, пярэднеязычны, зубны, змычна-праходны, дрыжачы, са-

норны, зацвярдзелы; зычны, заднеязычны, заднепаднябенны, змычны, глухі, цвёрды.

28. Дайце поўную артыкуляцыйную характарыстыку ўсім гукам у прыведзеных словах.

Дошка, догляд, драхлець, дрожджы, звешаны, звязка, кантраст, калодзеж, лёгкія, лужок, калізія, габарыт, мыш’як, мундзір, ніхто, пасвіць, разбойны,секунда,таўчы,уцёс,уюн,фікус,хваля,цокаль,чыгун,сцежка, прыгонніцтва, склеіць, спакуслівы, суперзорка, трамбоз, трохвежавы,

87

ужыўляць, фотанарыс, цераззерніца, чайка, чадзіць, шалфей, ясельны, яфрэйтарскі, саскубці, крэол, абсалют.

29. Рашыце фанетычныя прапорцыі.

 

[Б] – [П]

[Д] – ?

[Z] – [Ž]

 

? – [К]

[Т] – [К]

 

 

 

? – [Ч]

[З] – [Ж]

[Б] – [Б’]

[Б’] – ?

 

[Ц] – ?

[М] – ?

 

 

[М’] – [Н]

 

? – [У]

[І] – [Э]

[Т] – [К’]

[Э] – [О]

? – [О]

[С] – ?

 

[Д] – ?

? – [З’]

[Ж] – [З’]

 

[З] – [γ]

 

[Ш] – [С’]

 

? – [Z’]

[γ] – [Г]

[В] – [Ф]

 

 

? – [К]

? – [Ф’]

 

30. На якіх фанетычных асаблівасцях заснаваны рыфмы ў прапанаваных ніжэй вершах?

І. На тутэйшай зямлі Дзве сястрыцы жылі,

Як забытыя ў лесе каліны. Жыватворных крыніц Не было для сястрыц, – Яны вялі і сохлі націнай.

Я. Купала

ІІ. Я жыву за дажджом, за вясёлкаю, Ты мне, Янаш, пішы; За жытамі, за сінню прасёлкавай – Ты мне пішы…

Е. Лось

ІІІ. Вербы, абпаленыя перуном, Вокал старога сяла – стаўкі…

Зляпілі гняздзечка над школьным акном Дзве белагрудыя ластаўкі:

Віць-віць-віць…

88

Крылцы пачысцяць да ўсходу яны, Неба нап’юцца світальнага, І да змяркання цвірчыць ля сцяны Песенька іх прывітальная:

Віць-віць-віць!

Е. Лось

31. Зрабіце фанетычны аналіз слоў паводле прапанаванага алгарытму.

Парадак аналізу:

1.Запішыце слова ў фанетычнай транскрыпцыі.

2.Ахарактарызуйце зычныя гукі па месцы ўтварэння, спосабе ўтварэння, удзеле голасу і шуму, наяўнасці/адсутнасці палаталізацыі.

3.Ахарактарызуйце галосныя гукі адносна націску, укажыце рад, пад’ём,

лабіялізаванасць/нелабіялізаванасць, а таксама ўплыў мяккіх зычных. 4. Назавіце літары, якімі абазначаюцца гукі.

Ажаніцца, лазня, лідскі, разводдзе, прадугледжваць, лаз, дзясятка, падзямелле, спаборніцтвы, пляж, радыё, шчасце, аддзяленне, дакладнасць, змазка, інстытут, бяссонныя, запознены, навуковасць, спецыяліст, армія, цягнік, маўклівасць.

СКЛАД

§ 27. Паняцце склада ў лінгвістыцы. Тыпы складоў

Склад – гэта мінімальная фанетычная адзінка маўленчай плыні, якая можа быць аднагукавой (о, а і г. д.) або шматгукавой (ма, дом, пры і г. д.). Адзін гук у складзе (звычайнагалосны)заўсёдыз’яўляеццаскладаўтваральным (абоскладовым),астатніягукі–нескладаўтваральныя(або нескладовыя), яны прымыкаюць да складаўтваральнага.

Склад – фанетычная адзінка, якая рэалізуецца не як паслядоўнасць гукаў, а як цэласны артыкуляцыйны комплекс. Паміж гукамі ў складзе дзейнічаюць правілы каартыкуляцыі, калі артыкуляцыі суседніх гукаў накладваюцца адна на адну.

У лінгвістыцы існуе некалькі тэорый склада, у залежнасці ад якіх складападзел можа адбывацца парознаму.

1.Экспіраторная тэорыя разглядае склад як спалучэнне гукаў, якое вымаўляецца адным штуршком выдыха­ емага паветра: кні-га, ма-ла-ко. Аднак гэта тэорыя не можа растлумачыцьусіхвыпадкаўскладападзелу.Так,выклічнік тпру з’яўляецца аднаскладовым, але змычка губ у гуку [п] як бы разрывае паветраны струмень на дзве часткі. Слова ау! – двухскладовае, але вымаўляецца адным штуршком выдыхаемага паветра.

2.З пункту гледжання тэорыі мускульнага напру-

жання склад вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання. Кожны імпульс складаецца з трох фаз: узрастання напружання, яго максімуму і спаду. Найменшы ўзровень мускульнага напружання і будзе паказваць на межысклада.Напружанневельмічастазалежыцьадмесца

90