Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Норма грунтуецца на узусе, звычаях ужывання, кадыфікаваная норма афіцыйна ўзаконьвае узус ці ў пэўных прыватных выпадках адхіляе яго. Кадыфікацыя – гэта ўсвядомленая дзейнасць. Паколькі кадыфікатары, як асобныя навуковыя, так і творчыя калектывы, могуць мець розныя погляды і ўстаноўкі, розную ступень праявы забаронных намераў, часта рэкамендацыі ў розных афіцыйна выдадзеных дакументах не супадаюць, асабліва гэта тычыцца стылістычных памет у слоўніках, фіксацыі шэрагу граматычных формаў і г. д. Такія разыходжанні сведчаць не столькі пра тое, што пры асвятленні моўных фактаў для ўсталявання нормы могуць выкарыстоўвацца неаднолькавыя крытэрыі, колькі пра супярэчлівасць самога моўнага матэрыялу: мова багатая на варыянтныя формы і структуры, таму праблема выбару часам робіцца цяжкай. Акрамя таго, прымаецца да ўвагі і «моўная палітыка» моманту. На розных этапах жыцця грамадства яна заяўляе пра сябе па-рознаму. Тэрмін гэты ўзнік у 20–30-я гг. XX ст. і азначае свядомае ўмяшанне ў грамадскую маўленчую практыку, прыняцце ў дачыненні да яе ахоўных мер. У пачатку ХХІ ст. запатрабаванасць прымянення такіх мер абумоўлена станам нашай дзяржаўнасці.

Такім чынам, кадыфікацыя нормы – вынік нармалізатарскай дзей­ насці, а кадыфікатары, назіраючы за маўленчай практыкай, фіксуюць норму, якая склалася ў самой мове, аддаючы перавагу таму з варыянтаў, які з’яўляецца найбольш актуальным у пэўны час.

Нарматыўнасць трымаецца на моўнай сістэмнасці і аб’ектыўных працэсах моўнага развіцця. Паралельна, зразумела ў іншых маштабах, адбываецца працэс індывідуальнай моватворчасці. У пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў існуе неабходнасць ствараць новыя словы і формы слоў. Таму ўзнікаюць аказіяналізмы (ад лац. occasio, Р. скл. occasionis – ʻвыпадак, нагодаʼ) – індывідуальныя, адзінкавыя неалагізмы. Натуральна, што ў паняцце узусу і нормы яны не ўключаюцца. Аказіяналізмы можна сустрэць у маўленні любога чалавека, і яны зусім не прэтэндуюць на ўсеагульнае прызнанне, хоць вядомы шматлікія прыватныя выпадкі шырокага распаўсюджання аказіянальнага слова.

Аказіяналізацыянараджаепатэнцыяльныясловы–тыя,якіхняма,але яны магчымыя. Напрыклад, па мадэлі земляход калісьці было створана слова месяцаход пад уплывам вядомай падзеі ў касманаўтыцы. Паралельна з ім у прэсе было зафіксавана слова лунабіль, якое не падтрымала маўленчая практыка, паколькі гэта слова было несістэмным (аналагічнага землябіля не існавала). Наступным падобным тэрмінам стаў марсаход.

31

Цяпер гэтыя ранейшыя аказіяналізмы (месяцаход, марсаход) зафіксаваны ў арфаграфічных слоўніках.

Сучасны стан беларускай мовы, шырокая прадстаўленасць у ёй варыянтных формаў, іх стылявая і стылістычная дыферэнцыраванасць дазволілі сфарміраваць новы погляд на характар нормы. Яна стала досыць эластычнай, максімальна набліжанай да сітуацыі, тэмы, асяроддзя зносін.

Сёння навукоўцы гавораць аб існаванні імператыўнай (усеагульнай, абавязковай) і дыспазітыўнай (якая дапускае выбар, варыянтнай) нормаў. Напрыклад, абавязковымі для ўсіх з’яўляюцца націскі ў словах алфаві́,тсадавіна́, вы́падак, а ў іншых словах дапускаецца варыянтнасць:

вясно́вы – веснавы́, ла́скавы – ласка́вы, угару – уго́ру.

́

§ 8. Беларуская мова сярод іншых моў свету

Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы многія сучасныя славянскія

іазіяцкія мовы характарызуюцца агульнасцю свайго паходжання, г. зн. яны маюць адну мову-крыніцу, якая называецца індаеўрапейскай прамовай. Мовы, што развіліся з агульнай мовы, з’яўляюцца роднаснымі. Яны ўваходзяць у склад індаеўрапейскай сям’і, у якую ўключана 16 моўных груп: славянская, балтыйская, іранская, германская, раманская і інш.

Індаеўрапейская прамова складвалася з 8-га па 6-е тыс. да н. э. на вялікай тэрыторыі, якая размяшчалася на поўдзень і ўсход ад Чорнага мора. Праіндаеўрапейскія дыялекты належалі або цэнтральным, або перыферыйным плямёнам. Усё новае, што ўзнікала ў дыялектах цэнтральных плямён, магло не закрануць мову перыферыйных. Міграцыі людзей садзейнічалі яшчэ большаму аддаленню дыялектаў. Мова кожнага племені пачынала развівацца асобна ад моў іншых плямён. Аднак некаторыя дыялекты захоўвалі сувязь паміж сабой, напрыклад балтыйскія

іславянскія. Падабенства паміж гэтымі моўнымі групамі стала асновай для тэорыі «балта-славянскай прамовы», згодна з якой з індаеўрапейскай прамовы спачатку вылучылася балта-славянская прамова, якая пазней распалася на прабалтыйскую і праславянскую.

Праславянская мова з’яўляецца агульнай крыніцай для ўсіх сучасных славянскіх моў. Працэс вылучэння самастойных моў з праславянскай найбольш актыўна адбываўся ў другой палове 1-га тыс. н. э., калі набылі моц мясцовыя дыялекты – паўднёвы, заходні і ўсходні. Менавіта з гэтых

дыялектаў і развіліся сучасныя моўныя славянскія групы – паўднёвая, за-

32

ходняяіўсходняя.Дапаўднёваславянскаймоўнайгрупыналежацьбалгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская­ , царкоўнаславянская (мёртвая) мовы; да заходняй – лужыцкая (мёртвая мова), польская, чэшская, славацкая, палабская (мёртвая); да ўсходнеславянскай – беларуская, руская і ўкраінская.

Усе славянскія мовы маюць шэраг агульных моўных рыс на фанетычным, лексічным, граматычным узроўнях, паколькі развіваліся з адзінай мовы-крыніцы. Так, у славянскіх мовах адбылася замена заднепаднябен-

ныхзычных[γ],[к],[х]на[ж],[ч],[ш]:ва[γ]а–ва[ж]ыць,ру[к]а–ру[ч] ка,

сме[х] – смя[ш]ыць; на [з’], [ц], [с’] на[γ]а – на на[з’]е, ру[к]а – у ру[ц]э,

стра[х]а – на стра[с’]е.Усучасныхславянскіхмовахназіраюццаііншыя чаргаванні: жаць – жну, узяць – вазьму, імя – імёны (бел.), ziti – znu, vziti–vezmy(чэшск.),жети–жмем,узети–узмем,име–имена(сербск.).

Змякчэнне зычных перад [j] адлюстравана ў выглядзе чаргаванняў [с] // [ш], [з’] // [ж]: пісаць – пішу, грузіць – гружу і інш. Усе гэтыя працэсы паўплывалі на граматычную будову, на сістэму флексій.

На ўзроўні марфалогіі ўсе славянскія мовы захавалі формы скланення і агульная колькасць склонаў у кожнай з іх прыблізна аднолькавая. Славянскія мовы цесна звязаны паміж сабой і ў лексічным плане вялікі працэнт агульных слоў.

Аднак у славянскіх мовах па-рознаму адбываліся некаторыя фанетычныя працэсы, што і прывяло да размежавання гэтых моў. Гукавыя адпаведнасці ў славянскіх мовах прадстаўлены ў табл. 1.

 

 

 

Табліца 1

 

 

 

 

Спалучэнні

Заходнеславянскія

Паўднёваславянскія

Усходнеславянскія

гукаў

мовы

мовы

мовы

tort, tolt*

trot, tlot

trat, tlat

tоrot, tоlot

 

krowa, głowa

крава, глас (сербск.,

корова (карова), голос

 

(польск.)

балг.)

(голас) (руск. і бел.)

mj, bj, pj

m, b, p

м, б, п + л

м, б, п + л

 

ziemia (польск.)

землю (балг.)

зямля (бел.)

dl, tl

dl, tl

л

л

 

mydło (польск.)

мило (сербск., балг.)

мыла (бел.)

tj, dj

c, dz (z)

щ, жд

ч, ж

 

swieca, miedza

свеща, межда (балг.)

свяча, мяжа (бел.)

 

(польск.)

 

 

*Уформулахtort,toltіпад.літарай«t»абазначаеццалюбышумнызычныгук.

33

§ 9. Сучасная беларуская мова як прадмет вывучэння

ў вышэйшых навучальных установах

Мэта дысцыпліны «Сучасная беларуская мова» фарміраванне пра­ фесій­ ­най лінгвістычнай кампетэнцыі будучых настаўнікаў-філолагаў агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, работнікаў асветы, культуры, друку, навукова-даследчых устаноў.

Задачы дысцыпліны:

zz вытлумачэнне з’яў беларускай мовы ў структурна-семантычным і функцыянальна-камунікатыўным аспектах;

zz выяўленне адметных спецыфічных заканамернасцей, якія праяў­ ляюцца на розных узроўнях беларускай мовы;

zz прадстаўленне беларускай мовы як жывой і рухомай з’явы; zz адлюстраванне дынамікі беларускай мовы і асноўных тэндэнцый

яе развіцця;

zz павышэнне арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці; zz стварэнне ўмоў для набыцця студэнтамі ўстойлівых навыкаў сама-

стойнага аналізу лінгвістычных фактаў і з’яў; zz удасканальванне ўменняў і навыкаў звязнага маўлення.

На лекцыйных і практычных занятках студэнты набываюць, засвойваюць і паглыбляюць веды па фанетыцы, фаналогіі, арфаэпіі, арфаграфіі, графіцы,лексікалогіі,фразеалогіі,марфеміцы,словаўтварэнні,марфалогіі ісінтаксісесучаснайбеларускаймовыўтакойступені,кабусведамляцьяе як грамадскую з’яву і пэўную семіятычную сістэму і дасканала валодаць яе сродкамі.

Вывучэнне дысцыпліны «Сучасная беларуская мова» павінна адбывацца ў цеснай сувязі з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі, такімі як: «Гісторыя беларускай мовы», «Беларуская дыялекталогія», «Уводзіны

ўмовазнаўства», «Агульнае мовазнаўства», «Сучасная руская мова».

Увыніку вывучэння курса сучаснай беларускай мовы студэнты

павінны ведаць:

zz тыпалагічную і генетычную характарыстыку нацыянальнай беларускай мовы;

zz структуру сучаснай беларускай мовы і яе функцыі; zz функцыянальныя стылі сучаснай беларускай літаратурнай мовы; zz сістэму літаратурных нормаў беларускай мовы;

zz умовы і формы маўленчай камунікацыі;

34

умець:

zz карыстацца вуснай і пісьмовай разнавіднасцямі беларускай літара­ турнай мовы;

zz аперыраваць моўнымі паняццямі і тэрмінамі ў іх сістэмна-струк­ турных сувязях;

zz здзяйсняць маўленчую дзейнасць з прымяненнем стылёва-функцы- янальных разнавіднасцей беларускай літаратурнай мовы;

zz выяўляцьіаналізавацьнеабходныямоўныяадзінкіімоўна-выяўлен­ чыя сродкі ў мастацкіх тэкстах;

zz прымяняць асноўныя метады лінгвістычнага аналізу; zz карыстацца навуковай, даведачнай і метадычнай літаратурай па

беларускім мовазнаўстве.

Раздзелы курса сучаснай беларускай мовы ў ВНУ: уводзіны, фанетыка, фаналогія, арфаэпія, графіка, арфаграфія, лексікалогія, лексікаграфія, фразеалогія, фразеаграфія, марфеміка, марфаналогія, словаўтварэнне, марфалогія (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік­ , дзеепрыслоўе, прыслоўе, безасабова-прэдыкатыўныя словы, мадальныя словы; прыназоўнікі, злучнікі, звязкі, часціцы, выклічнікі, гукаперайманні), сінтаксіс (словазлучэнне, сказ, просты сказ, складаны сказ, складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ), тэкст, чужая мова), пунктуацыя.

Асноўнымі крыніцамі вывучэння беларускай мовы з’яўляюцца: zz нацыянальныя пісьмовыя помнікі;

zz мастацкія творы; zz публіцыстыка;

zz навуковая і навукова-папулярная літаратура; zz вучэбна-метадычная літаратура.

Пытанні і заданні

1.Акрэсліце сутнасць паняццяў «мова этнасу», «мова нацыі», «дзяржаўная мова», «родная мова».

2.Якое значэнне мае родная мова для працэсу станаўлення асобы і развіцця цывілізацыі?

3.Якія асноўныя функцыі выконвае мова ў грамадстве?

4.Як суадносяцца паняцці «білінгвізм» і «дыглосія»?

5.Ахарактарызуйце ролю мовы ў сучасным грамадстве.

6.У чым заключаецца феномен роднай мовы?

35

7.Чым адрозніваюцца працэсы авалодвання роднай і няроднай мовамі?

8.Як суадносяцца паняцці «мова» і «маўленне»? Назавіце іх асноў­ ныя прыметы.

9.Ахарактарызуйце вусную і пісьмовую формы маўленчых зносін.

10.Што такое маналог,дыялог,тэкст?Назавіцеіх асноўныяпрыметы. Якія разнавіднасці маналогу вы ведаеце?

11.Што пакладзена ў аснову сацыяльна-функцыянальнай дыферэн­ цыяцыі беларускай нацыянальнай мовы? Назавіце яе асноўныя падсіс­ тэмы і ахарактарызуйце іх.

12.Што такое функцыянальныя стылі маўлення? Назавіце іх і ахарактарызуйце моўныя асаблівасці.

13.Акрэсліце паняцце нормы літаратурнай мовы. Назавіце асноўныя прыметы нормаў літаратурнай мовы. Што такое кадыфікацыя?

14.Як суадносяцца паняцці «норма» і «варыянтнасць»? Што азначаюць тэрміны «пурызм» і «аказіяналізмы»?

15.Ахарактарызуйце паходжанне беларускай мовы. Што агульнага яна мае з іншымі славянскімі мовамі?

16.Назавіце асноўныя мэты ізадачыкурсасучаснайбеларускаймовы

ўвышэйшых навучальных установах.

Практычныя заданні

1. Прааналізуйце выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў пра сутнасць мовы, яе ролю ў грамадстве.

I. Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам, і гаворым жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек. Не раўнуючы, як і паны вялікія ахотней гаворуць пафранцузску, як па-свойму. Нас жа не жменька, а з шэсць мільёнаў – больш і шмат больш, не раўнуючы, як жыдоў, напрыклад, або татар, ці армян, а пакажы ж, Ваша, хоць адну ксёнжачку ці аб гаспадарцы, ці так аб жыцці нашым, каб па-нашаму?

Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Янодобра,анаветітрэбазнацьсуседскуюмову,аленайперштрэбазнаць сваю…

Спрадвеку, як наша зямелька з Літвой злучылася, як і з Польшчай з’ядналася дабравольна, дык усе яе «Беларусяй» звалі, і недарма ж гэта! Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася (Ф. Багушэвіч).

36

II. На вас – моладзі – ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачваць свой народ знаннем і культурай. Вы здабыва­ еце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кідайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народу тады вы ўмёрлі!

Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму. І, гледзячы на вас, асмеляцца і іншыя, зразумеюць, што шчырае сэрца беларускае б’ецца не толькі пад мужыцкай сярмягай, павераць у ўласныя сілы свае і пойдуць цвёрдай ступой да лепшай будучыні, да ясных зор шчасця народнага (Цётка).

III.Роднаеслова–гэтапершаякрыніца,празякуюмыпазнаёмжыццё

іакаляючы нас свет. Пагэтаму вам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры. І перш за ўсё трэба ведаць свой народ, яго гісторыю і яго багатую вусную творчасць (Я. Колас).

2. Прачытайце наступныя фразы. Якія функцыі мовы яны адлю­ строўваюць?

1.Добры дзень, шаноўныя студэнты!

2.У якасці фанетычных характарыстык націску выкарыстоўваюцца працягласць, інтэнсіўнасць, частата асноўнага тону.

3.Заўтра мы едзем на мора!

4.Хутка падыдзе наш цягнік.

5.– Ты пойдзеш заўтра ў бібліятэку?

Так, абавязкова. На наступным тыдні трэба ўжо здаваць рэферат.

Сапраўды. Я патэлефаную дзяўчатам і нагадаю ім.

6.Корань – значымая частка слова, якая ўтрымлівае асноўнае лексічнае значэнне.

7.Асцярожна, дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак «Акадэмія навук».

8.Сёння вы даведаліся пра граматычныя катэгорыі дзеяслова.

3. Прааналізуйце беларускамоўныя радыёперадачы і адкажыце на наступныя пытанні: 1. На якую аўдыторыю яны разлічаны? 2.Якія асноўныя мэты радыёперадачы? 3. Якія асаблівасці вымаўлення назіраюцца ў радыё­ перадачах?

Затранскрыбіруйце 8–10 фраз, у якіх зафіксаваны фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.

37

4.Прачытайце тэксты. Складзіце да іх пытанні. Вызначце тып маўлення, стыль, асноўную тэму, ідэю кожнага тэксту.

І. Кожны народ гаворыць аб дабрэ і зле сваёй мовай, і гэта яго права, бо мова – гэта плод геаграфічных і гістарычных варункаў народа, яго звычаяў і абычаяў.

Іболей: мова кожнага асобнага народа – гэта сума перажыванняў, сума душ яго жывых і даўно адышоўшых у вечнасць пакаленняў…

Будуйце дом сваёй мудрасці, палацы душы сваёй на скале, каторай ёсць родная мова.

Душа без роднай мовы – гэта кветка без каранёў, гэта разбітая скрыпка, пусты дом, напоўнены трупамі…

Іяк мы выкажам аздобнасць душы нашай і скуль возьмем аружжа

ісілу ў змаганні за жыццё народа, калі чароўная скрыпка, мова наша, папсавана?

Мала Сынам Народа прызнаваць права на жыццё нацыянальнай душы – мовы. Гэтага не адмовяць нам і чужынцы.

АдВас,СыныНарода,вымагаеццаболей:Выпавінныбыцьлепшымі! Вы павінны будзіць душу сваю шукаць ключа да несчыслёных скарбаў, бо вы правыя наследнікі бацькоў вашых, а не байструкі і падкідышы… Кожныбеларуспавінен,болейчыміншыянароды,стараццаачышчаць родную мову ад чужых слоў і зваротаў, бо найміты цемры шукаюць душы нашай, каб забіць яе, і затручаюць атрутай крыніцы, скуль п’е душа наша.

Сапраўды, хто перасыпае родную мову сваю чужымі словамі – не мае права казаць, што ён любіць яе.

А хто не знае роднай мовы, не годзен называцца Сынам Народа

(В. Ластоўскі).

ІІ. Гэта быў дзіўны, няветлы, змрочны будынак. Увесь як крышталь: ці то палац, ці то замак. Сябар не ведаў, што Севярын бяжыць да гэтага замка не проста таму, што там людзі. Сярод людзей была жанчына, страх за якую раздзіраў сэрца. Папярэдзіць – і тады яна, усе яны схаваюцца і, можа, выжывуць.

Ад замка вялі ўніз травяныя партэры. Не чатырохкутныя, а нібыта паловы выцягнутых авалаў, закругленымі канцамі ўніз, адзін над адным, як рыбіна луска. І не зялёныя яны былі, а фіялетавыя – ад водсветаў з неба.

Ужо не ставала сілы. А над гарызонтам, паступова-паступова, яшчэ чарнейшыя, чым неба, бязгучна вырасталі вяршыні хмар, падобныя на шапкі атамных грыбоў, але стократ страшнейшыя за іх… (У. Караткевіч).

38

5.Прачытайце наступныя ўрыўкі. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці гэтых тэкстаў. На якую аўдыторыю арыентаваўся кожны з аўтараў?

І. – Божачко мой! – жахнулася маці.

Яны нешто пра дзядзьку Ахрэма пыталіся… Дак Васіля, мабуць,

іпагналі, каб паказаў…

Ахрэма, кажаш? – адгукнуўся дзед. – Нашто ім Ахрэм спа­ трэбіўся?

Не сказалі.

Не на добрае, ведамо… – з роздумам прамовіў дзед (І. Мележ).

ІІ. – Як пратакол падпісуваць, дак няграматны, а як бандзітаў весці – навукі хапіла… Пратакол – ето следствія, з ізлажэннем маіх пытанняў і тваіх адказаў. Ясно?

Ясно…

Тут усё фактычно. Без круцяльні… Пачытаць мне, можа?

Не трэба.

Парадак такі… Ну, ладно – падпісувай! (І. Мележ).

ІІІ.

Навальніца

 

Не пужайся, чалавеча,

 

Што ў трывозе ўсё кругом,

 

Што ўжо хмары недалеча,

 

Шлюць пярун за перуном.

 

Вецер далей згоніць хмару,

 

Змые дожджык твар зямлі

 

І разгоніць смугу-мару,

 

Што над далямі зляглі…

 

Дык хай справяць нам ігрышча

 

Вецер, хмара і пярун:

 

Па слядах іх баявішча

 

Шпарчэй колас пойдзе ў рунь.

 

Я. Колас

IV. Па колькасці галосных псіхафанем (10) беларуская мова істотна не адрозніваецца ад рускай ці ўкраінскай. Аднак матрыца адлегласцей дае больш дакладныя звесткі аб перцэптыўных характарыстыках гукаў пэўнай мовы. У прыватнасці, для беларускай мовы гэта звесткі аб тым, як раўнамерна і ў якім становішчы ў перцэптыўнай прасторы адносна адзін аднаго размешчаны слыхавыя эталоны азначаных 10 псіхафанем. Дзякуючы гэтаму ўзаемнае становішча эталонаў, вызначанае для носьбітаў беларускай мовы, для параўнання можа быць суаднесена са становішчам

39

і каардынатамі тых жа галосных эталонаў, але ў перцэптыўнай прасторы носьбіта іншай мовы (Г. Лосік).

6. Складзіце тэксты (маналог ці дыялог) з улікам тэмы, мэты зносін, адрасата, якія вынікаюць з апісаных ніжэй сітуацый. Прааналізуйце моўныя асаблівасці атрыманых тэкстаў.

1. Вы прыйшлі ўладкоўвацца на працу. 2. Вы ідзяце на вяселле да знаёмых.3.Выпрыйшліўпаліклініку.4.Васпапрасіліпасядзецьзмаленькай дзяўчынкай – дачкой суседкі. 5. Вы прыйшлі выступаць з дакладам на канферэнцыю. 6. Вы сустракаеце групу турыстаў з Польшчы.

7.Выявіце гукавыя адпаведнасці паміж роднаснымі словамі ў славянскіх мовах. Пра што сведчаць словы, звязаныя рэгулярнымі фанетычнымі адносінамі?

Праславянская

Усходнеславянскія

Паўднёваславянскія

Заходнеславянскія

мова

мовы

мовы

мовы

(беларуская)

(балгарская)

(польская)

 

dj⃰

сажа

сажда

sadza

tj⃰

свечка

свещ

świeca

golva⃰

галава

глава

głowa

gt⃰

ноч

нощ

noc

⃰je

адзін

един

jeden

8. Падбярыце беларускамоўныя адпаведнікі да рускіх слоў. Якімі фанетычнымі асаблівасцямі ці марфалагічнымі катэгорыямі адрозніваюцца словы ў атрыманых парах?

Медаль, ночью, карман, жираф, журавль, дети, дверь, грудь, крупа, редька, макароны, дрожжи, черника, угол, тётя, зал, стена, комод, лавка, дядя, тёща, кровь, один, две, бровь, этот, улица, автобиография, квартирант, молчать, капустный, гусь, вечер, окна, гора, луга, теорема, рис, цапля, колодец, голубь.

9. Прачытайце тэксты. Да якіх разнавіднасцей беларускай нацыянальнай мовы іх можна аднесці і чаму?

І. – Што ж еслі просіць прадсядацель, Ці, ізвіняюсь, тамада,

Каб я сказаў што к гэтай даце,

40