Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

§ 33. Фанетычныя тыпы націску

Вылучаюцца тры фанетычныя кампаненты націску: інтэнсіўнасць, вышыня галасавога тону і працягласць. Фанетычны тып націску вызначаецца паводле таго кампанента, які пераважае.

Інтэнсіўнасць дасягаецца павелічэннем мускульнага напружання, а таксама ўзмацненнем выдыху. Заснаваны на гэтай якасці націск называюць дынамічным або сілавым. Націскны элемент вымаўляецца ў гэтым выпадку больш інтэнсіўна, з большай сілай у параўнанні з ненаціскнымі.

Па прымеце вышыні галасавога тону вылучаецца музычны, або таніч­ ны­ , націск. Націскны склад характарызуецца змяненнем вышыні асноўнага тону. Музычны націск маюць славенская, літоўская, японская, кітайская, шведская і іншыя мовы.

Па працягласці вылучаецца трэці тып націску – колькасны, або квантытатыўны. Працягласць з’яўляецца найбольш устойлівай прыметай слоўнага націску ў беларускай мове. Націскны галосны мае большую працягласць, чым ненаціскныя.

Звычайна ў розных мовах спалучаюцца ўсе адзначаныя прыметы, але значнасць іх бывае рознай. У беларускай мове націск па сваёй фанетычнай прыродзе колькасна-сілавы, г. зн. націскны склад вымаўляецца больш працягла і з большай напружанасцю, чым ненаціскны. Такі націск характэрны і для іншых моў: рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай, нямецкай і г. д.

Суадноснасць націскных і ненаціскных складоў можна вызначыць па формуле Патабні (А. А. Патабня – вядомы ўкраінскі і рускі лінгвіст ХIХ ст.). У гэтай формуле самы моцны, націскны склад абазначаецца лічбай 3, першы пераднаціскны склад, які з’яўляецца менш моцным, – лічбай 2, усе астатнія склады (самыя слабыя) – лічбай 1. Лічбы адпавядаюць ступені гучнасці склада ў слове. Формула Патабні паказвае і на колькасць фанетычных слоў у тэксце, паколькі кожнае такое слова мае толькі адзін націскны склад (3), а таксама на межы слоў. Напрыклад, лічбавы рад 12323 указвае на два фанетычныя словы (два націскныя склады з лічбай 3): першае фанетычнае слова 123 складаецца з другога пераднаціскнога склада, першага пераднаціскнога склада і націскнога склада; другое фанетычнае слова 23 уключае першы пераднаціскны і націскны склады.

101

§ 34. Разнавіднасці націску паводле сегментнага ўзроўню:

слоўны, тактавы, фразавы, лагічны

У залежнасці ад таго, з якой сегментнай адзінкай функцыянальна суадносіцца націск, адрозніваюць такія яго разнавіднасці, як слоўны, тактавы (або сінтагматычны) і фразавы. Асобным відам з’яўляецца лагічны націск.

Слоўны націск – гэта вылучэнне аднаго са складоў у слове. Пры дапамозе націску частка гукаў аб’ядноўваецца ў адно цэлае – фанетычнае слова: студэ́нцтва, на ̮ даро́зе, у ̮́полі.

Словы, што не маюць самастойнага націску і прымыкаюць да іншых слоў, разам з якімі яны складаюць адно фанетычнае слова, называюцца клітыкамі. У беларускай мове клітыкамі часцей за ўсё з’яўляюцца службовыя словы. Ненаціскныя словы, што стаяць перад націскным, да якога яны прымыкаюць, называюцца праклітыкамі. Гэта могуць быць аднаскладовыя прыназоўнікі, злучнікі і некаторыя часціцы: на ̮гары́,

пад̮ акно́м, сястра́і̮ бра́т, не̮́даюве. Ненаціскныя словы, што зна-

ходзяцца пасля націскнога, да якога яны прымыкаюць, называюцца энклітыкамі. Энклітыкамі бываюць часціцы: гавары́ў ̮ жа, сказа́ў ̮ бы.

Звычайна ў слове маецца адзін слоўны націск, які называецца асноўным і абазначаецца пры дапамозе сімвала акут ( ́). Аднак у шматскладовых словах часта ўзнікае і другасны націск, які мае наз­ву

пабочнага або слабага і абазначаецца пры дапамозе сімвала гравіс ( ):

̀

пѐдуніверсітэ́т, старажы̀тнагрэ́часкі, а̀эрадына́міка. Пабочны націск, як правіла, знаходзіцца ў першай частцы шматскладовага сло-

ва: а̀нтыцыкло́н, во̀данепраніка́льны. Увогуле ён характэрны для рэдкаўжывальных, спецыяльных, кніжных слоў.

У словах з трыма або чатырма асновамі магчымы адпаведна тры або чатыры націскі – першыя націскі пабочныя, а апошні асноўны: а̀эрафо̀тазды́мка.Слабынаціскмаюцьінекаторыяпрыназоўнікі,злучнікі ў саставе фанетычных слоў: вако̀л ̮шко́лы, каля̮̀до́ма, хо̀ць ̮прыйшо́ў.

Пабочны націск могуць мець і некаторыя самастойныя словы – лічэбнікі,

займеннікі, дзеясловы: два̀дні́, яго̀сшы́так, ста̀ў студэ́нтам.

Слоўны націск з’яўляецца асноўным, а іншыя разнавіднасцінаціску – вытворныя, якія заўсёды супадаюць па месцы са слоўным.

Тактавы, або сінтагматычны, націск (ˊˊ) – гэта вылучэнне аднаго слова ў межах маўленчага такта. Тактавы націск з’яўляецца тым фанетычнымсродкам,штоаб’ядноўваенекалькіфанетычныхслоўумаўленчы

102

такт. Звычайна ў апавядальным выказванні тактавы націск прыпадае на апошняе слова такта:

Пралятаюць гадыʹʹ/, Праплываюць стагоʹʹддзі/, Нібы хвалі вадыʹʹ/ Веснавога развоʹʹддзя/.

Е. Лось

Фразавы націск (ʹʹʹ) – гэта вылучэнне аднаго маўленчага такта ў межах фразы. У апавядальным выказванні найчасцей фразавы націск падае на апошні такт у фразе:

Наша надзеʹʹя/ ‒ на сэʹʹрцы высокія/, І на зямлюʹʹ/, і на зоʹʹʹркі далёкія//. Мы захапляʹʹемся/ саʹʹмаю блізкай/: Зоркай Героʹʹя/ роʹʹʹднага Мінска//!

Е. Лось

Лагічны націск – гэта вылучэнне слова ў межах фразы для падкрэслівання яго значэння. Лагічны націск можа падаць на любыя словы ў фразе (найчасцей самастойныя) і звязаны з актуальным чляненнем выказвання. У залежнасці ад таго, якое слова выдзяляецца лагічным націскам, змяняецца і сэнсавае адценне выказвання. Напрыклад: Ён чы-

тае часопіс; Ён чытае часопіс; Ён чытае часопіс. Пры пэўнай мэце вы-

казвання лагічным націскам могуць вылучацца і службовыя словы: Вы за ці супраць?; Будзь каля дома.

Пытанні і заданні

1.Назавіце прасадычныя фанетычныя адзінкі. Якую ролю яны выконваюць у арганізацыі маўленчай плыні?

2.Што такое націск? Назавіце яго асноўныя функцыі.

3.Ахарактарызуйце структурныя тыпы націску: а) рухомы і нерухомы; б) свабодны і фіксаваны.

4.Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя кампаненты націску.

5.Ахарактарызуйцефанетычныя тыпы націску:дынамічны,музычны

іколькасны.

6.ШтотакоеформулаПатабні?Штоможнавызначыцьпагэтайформуле?

7.Ахарактарызуйце наступныя віды націску: слоўны, тактавы, фразавы, лагічны.

8.Што такое праклітыкі і энклітыкі?

9.Што такое асноўны і пабочны націск? Прывядзіце прыклады.

103

Практычныя заданні

1. Раскажыце пра асаблівасці націску ў беларускай мове. Выпішыце словы з першым націскным складам.

Спіна, сівы, слабы, дачыста, рымляне, сірата, статуя, трактары, пашпарты,квартал,эксперт,іжыца,яшчур,фетыш,найміт,фартэль,фаршавы, прыкус,ялавічына,фартух,падданства,рупіцца,рыкаць,прыяцель,язмін, смарагд, схілавы, паняты, фішкавы, інсульт, завідкі, камбала, лектары, загадзя, катаваць, названы, засцежка, кашляць, насечка, звычай, крыху, насціл, ілісты, кулік, нашыўка.

2. Выпішыце словы з другім націскным складам.

Дачырвана, рэціравацца, пасланец, рэберны, навіна, газіраваны, адзінаццаць, струганы, флейтыст, каўчук, бляхар, газніца, эксперт, знахар, шчымліва, ядранасць, ялчаць, мармур, цяжар, дзядзіна, дзічына, драпіна, запінка, муляр, цяжба, завідна, завузкі, ігумен, джэрсі, зубры, квартал, кіданне, кішка, клюшня, крупяны, медыкаменты, мысленне, артыкул, заварны, занятасць, запрудзіць, здрадліва, індустрыя, казырны, каўчук.

3. Выпішыце словы з трэцім націскным складам.

Садавіна, крапіва, кадаўбец, экспертны, сфакусіраваны, суразмераць, рэгрэсіраваць, нічыя, цыркавы, чаравікі, ушыркі, ярына, кулінарыя, дзядзькаванне, дзясяцера, дымавы, дэцыметр, метанімія, алфавіт, ігравы, іксавы, жалюзі, жардзяны, рэпрэсіраваны, супавы, параліч, выкараніць, паліграфія, тарантул, нівеліраваны, туманы, металургія, акаваны, дзенебудзь, жардзяны, надзвычай, ільняны, каліграфія, каштарыс, нафтавік, лаціняне, машынапіс, непрыязна.

4. Спішыце. Расстаўце ў словах націскі.

Вагавы, ліфты, блакіраваць, блакітнець, блудзіць, акругліць, камень, ерэтык, цэхавы, ётаванне, ёдаметрыя, сабачаня, старызна, жвавець, бруднець, жвірысты, мысленне, цыганы, індустрыя, засцілка, зліўны, дыспансер, далей, блукаць, загрудкі, крыху, прысак, камбайнер, выпадак, бірманец, біяметрыя, бравурна, гразкі, гурман, гушкалка, дапрызыўнік, аднасастаўны, антанімія, арахіс, анапест, баржа, відавы, валавы, бульбіна, варсяны, выгнуты, газаметр, будны, базіліка, біржавы.

104

5. Перакладзіце словы на беларускую мову. Расстаўце націскі.

Лопух, ноздря, фольга, дрессированный, стреляный, обувщик, бактеризированный, усы, ульи, Пасха, Рождество, вавилонянин, удочка, дочкино пальто, блеяние, колледж, отчим, оживлённо, одуховлённый, гражданин, одуванчик, простыня, ремень, молодость, валенок, арест, коршун, наверху, верба, изредка, журавль, на ногу, под гору, арбуз.

6. Пастаўце ў словах асноўны націск і пабочны (калі ёсць). Раскажыце пра ўмовы з’яўлення пабочнага націску ў словах.

Рэзус-фактар, сяміметровы, сярэднекаліберны, тавараабарот, трубаправодны,штохвіліну,добраўпарадкаваць,высокаэканамічны,крывасмок, мнагабор’е, мікразона, мідзі-мода, іншагародні, аўтадром, бела-чырвоны, белазубы,кароткагаловы,медналобы,монакультура,чырванафлоцкі,цёмнавалосы, намдырэктара, антынавуковы, рэмілітарызацыя, папагаласіць, наадрастаць, перагрупаваць, міжрэспубліканскі, сырадой, лесапарк, палеаген.

7. Вызначце, якую функцыю выконвае націск у наступных парах слоў (сэнсаадрознівальную або граматычную).

Ру́кі – рукі́,ву́чыць – вучы́ць, а́тлас – атла́с, абу́рыць – абуры́ць, пама́рыць – памары́ць, ра́дзіцца – радзі́ццаба, ́цькі – бацькі́,зака́паць – закапа́ць, гу́сты – густы́, ва́ліць – валі́цья,́му – яму́, тра́вы – травы́, налу́піць – налупі́цьту, ́шыць – тушы́ць, ма́ніць – мані́цьуру, ́чаць – уруча́ць, ра́са – раса́, ха́паць – хапа́ць, абсу́шыць – абсушы́ць, ла́віна – лаві́на.

8. Вызначце ў прыведзеных тэкстах фразавы і тактавы націскі.

І.

Пахне раніца

Пахне раніца парай, Якая над лугам дыміцца; Пахне хмарай,

З якой зашуміць навальніца. Пахне золкай расою, Якую не выпілі травы, Пахне вострай касою,

Якая спацела ад справы. Пахне тупатам ног, Штоспяшаюцьдагулкіхдарог… Растаюць туманы.

Золак шчодра святло рассыпае. Пахне раніца поўднем, Які ўслед за ёй наступае.

П. Макаль

105

ІІ.

Новы дом

Тут праца кіпела І ноччу, і днём. Старанна і ўмела Узводзілі дом.

Гудзелі машыны З зары да зары, І краны тут шыі Згіналі ўгары.

І вось на высокіх Каменных плячах Устаў пад аблокі Вясёлкавы дах.

І скора ўжо зычны Вясёлы званок Дзяцей тут пакліча На першы ўрок.

Н. Гілевіч

9. У прыведзеных фразах вылучыце кожнае слова лагічным націскам. Як пры гэтым мяняецца сэнс выказвання?

1.Інстынкт агрэсіўнасці ёсць у чалавека і ў іншай жывой істоты.

2.Што можна зрабіць для прадухілення гэтай цалкам рэальнай, прадказанай навукай сусветнай катастрофы?

3.Люблю я Пушкіна за яго прыгожы, чароўны верш. Люблю за яго багацце думак, за сюжэтнасць, за зразумеласць яго мовы для ўсіх – ад малога да сталага.

4.Якія разрады прыметнікаў па значэнні вы ведаеце?

10. Спішыце тэкст. Вызначце ў ім усе тыпы націску паводле вылучэння націскной адзінкі (фразавы, тактавы, слоўны, лагічны).

Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі, А елкі хмурымі крыжамі

Высока ў небе выдзялялісь, Таемна з хвоямі шапталісь. Заўсёды смутныя, бы ўдовы, Яны найбольш адны стаялі, І так маркотна пазіралі Іх задуменныя галовы!..

Я. Колас

11. Вызначце, рухомым ці нерухомым з’яўляецца націск у прыведзеных словах. Дапоўніце адказ сваімі прыкладамі.

Вада, блізка, насіць, вярба, забраць, поспех, лазіць, гаварыць, купіць, функцыя, слова, думка, коўдра, шыба, падлога, адвесці, мова, магазін, амонімы, дыван, лыжка, ложак, склад, бяда, ружа, тэлевізар, тэлефон, часопіс, сцяна, столь, горад, поле, луг, аловак, снег, град, дождж, клеіць, бусел, агонь, шоўк, шыба, слоўнік, зборнік, час, гадзіна, рука, нага.

106

12.У прыведзеных фанетычных словах знайдзіце энклітыкі і праклітыкі. Складзіце з імі сказы.

Ля хаты, за школай, ва ўніверсітэце, у інстытуце, хацеў бы, сказала б, прачытаў жа, гаварыла ж, са славай, з-пад Нёмана, а шостай гадзіне, не ведаў, нуль і адзін, да бацькоў, з-пад ног, зоркі і месяц, за музеем, у будынку, ля ўвахода, за кнігарняй, брат і бацька, у вазе.

13. Пра што сведчыць прыведзеная формула Патабні? Адказ абгрунтуйце.

1231123231

14. Запішыце прапанаваныя ніжэй фразы пры дапамозе формулы Патабні.

І. Магутны лясны волат быў так удала ўпісаны ў навакольны пейзаж! Лось здаваўся жывым увасабленнем самой прыроды ва ўсёй яе красе і сіле… (А. Вольскі).

ІІ. А я яшчэ бачыў вясёлку над лугам, напалоханым толькі што адшумелым ліўнем-навальніцаю. Бачыў, як лопаецца пупышка. І хто можа сказаць мне, што я не ведаў радасці?! (Я. Сіпакоў).

ІНТАНАЦЫЯ

§ 35. Інтанацыя як суперсегментная адзінка

Інтанацыя (ад лац. intonatio, ад intono – ‘гучна вымаўляю’) – рытміка-меладычны бок маўлення, які з’яўляецца сродкам выражэння сінтаксічных значэнняў і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі. Інтанацыя і націск утвараюць прасадычную сістэму мовы, г. зн. складаюць сукупнасць прасадычных, або суперсегментных, сродкаў мовы, якія служаць для афармлення выказвання як адзінкі камунікацыі.

Акустычнымікампанентаміінтанацыіз’яўляюццамелодыка,інтэнсіўнасць,тэмбр,працягласць,размяшчэннепаўз.

Найбольш значны кампанент інтанацыі – мелодыка. Гэта павышэнне (↑) або паніжэнне (↓) частаты асноўнага тону, суаднесенае з ваганнямі галасавых звязак. Мелодыка істотная для выражэння і ўспрыняцця камунікатыўнага тыпу выказвання (апавяданне, пытанне, пабуджэнне), а таксама суб’ектыўных адносін моўцы да выказвання.

Інтэнсіўнасць суадносіцца з напружанасцю артыкуляцыйных органаў, ад якой залежыць амплітуда ваганняў галасавых звязак. Інтэнсіўнасць разам з мелодыкай выдзяляюцьнайбольшважныячастківыказвання,удзельнічаюць у эмацыянальным вылучэнні слова.

Для інтанацыі істотным з’яўляецца тэмбр, або афарбоўка голасу, – колькасць у ім абертонаў. З дапамогай тэмбру можна сэнсава вылучыць слова, выразіць розныя эмоцыі.

Падпрацягласцютрэбаразумецьтэмп–хуткасцьзмя- нення тых або іншых адрэзкаў маўлення ў часе – і паўзы паміж маўленчымі адрэзкамі. Паўза – гэта перапынак гу-

108

чання рознай працягласці, які найчасцей выкарыстоўваецца для адмежавання адной часткі выказвання ад іншай.

Тэмп можа быць звязаны са зместам выказвання: службовыя словы вымаўляюцца хутчэй за знамянальныя, найбольш важныя словы вымаўляюцца запаволена; з пазіцыяй слова ў фразе: запаволены тэмп у канцы фразы, больш хуткі – у сярэдзіне; з індывідуальнымі асаблівасцямі моўцы, са стылем вымаўлення і г. д.

Усе названыя кампаненты інтанацыі выступаюць у адзінстве і цеснай узаемасувязі.

Асноўныя функцыі інтанацыі ў выказванні наступныя:

1)камунікатыўная (адрозненне камунікатыўных тыпаў выказвання – апавядання, пабуджэння, пытання);

2)вылучальная (наданне некаторым часткам выказвання асаблівай сэнсавай важнасці);

3)функцыя арганізацыі (афармленне выказвання ў адзінае цэлае і ў той жа час падзел яго на рытмічныя групы і сінтагмы);

4)эмацыянальная (выражэнне эмоцый моўцы, яго характарыстыка);

5)выяўленне падтэксту выказвання.

Інтанацыя судакранаецца амаль з усімі ўзроўнямі мовы, але найперш з фаналогіяй і сінтаксісам. З фаналогіяй інтанацыю яднае тое, што яна характарызуе гукавы бок мовы і з’яўляецца функцыянальнай адзінкай. Аднак інтанацыйныя адзінкі маюць семантычную значнасць: напрыклад, узыходная інтанацыя суадносіцца з пытальным або незавершаным выказваннем.

Не з’яўляюцца адназначнымі адносіны паміж інтанацыяй і сінтаксісам. У адных выпадках граматычныя ўзоры, па якіх будуецца выказванне, могуць мець тыповае інтанацыйнае афармленне. Напрыклад, часціца ці выкарыстоўваецца толькі ў пытальных сказах: Ці хутка ён прыйдзе? Гэта выказванне (пытанне) рэалізуе структурную схему сказа,

іінтанацыя (пытальная) адпавядае сінтаксічнаму тыпу.

Уіншых выпадках выказванне можа інтанацыйна і сэнсава не супадаць са структурнай схемай сказа. Напрыклад, фраза Ці магу я не прыйсці? можа абазначаць ʻЯ абавязкова прыйду’. Тут ужо будуецца не пытальнае выказванне, а сцвярджальнае і інтанацыйная форма (апавядальная) выкарыстоўваецца ў іншай (пытальнай) структурнай схеме сказа.

Можна прасачыць сувязь паміж інтанацыяй і пунктуацыяй, аднак поўнай адпаведнасці паміж імі таксама няма. Знакі прыпынку не могуць

109

перадаць усіх асаблівасцей вуснага маўлення. Параўнайце наступныя выказванні: Ён, безумоўна, адкажа на пытанні (мы не робім паўз перад пабочным словам і пасля яго) і На абсаджанай старымі таполямі вуліцы было ціха і бязлюдна (тут няма знакаў прыпынку, аднак робіцца значная паўза пасля словавуліцы). Знакі прыпынку не маюць поўнай адпаведнасці з інтанацыйным падзелам моўнай плыні.

§ 36. Паняцце пра інтанацыйную адзінку

Інтанацыйная адзінка (ІА) – клас інтанацыйных рэалізацый (канкрэтных выказванняў), абагульненне пэўных значэнняў, якія адлюстроўваюць камунікатыўны змест. Кожная інтанацыйная адзінка фарміруецца адной з дзвюх асноўных функцый: камунікатыўнай (размяжоўвае камунікатыўныя тыпы выказвання) ці вылучальнай (адрознівае часткі выказвання паводле іх сэнсавай значнасці). Адпаведна адрозніваюць два тыпы інтанацыйных адзінак: камунікатыўную інтанацыйную адзінку (Ці пойдзеце вы сёння ў кіно?) і вылучальную інтанацыйную адзінку (Вы пойдзеце сёння ў кіно, так?).

У маўленні адно і тое ж выказванне можа набываць розную інтанацыю, г. зн. яно кожны раз будзе выражаць непаўторны сэнс, мець свае асаблівасці. Нават дзве аднолькавыя фразы, вымаўленыя адной асобай, будуць адрознівацца працягласцю гучання, дыяпазонам і інш. Шматлікія маўленчыя рэалізацыі павінны быць упарадкаваны ў мове – аб’яднаны ў канкрэтную моўную адзінку. Такое аб’яднанне некалькіх выказванняўуаднуадзінкуадбываеццанаасновеіхакустычнайблізкасці.

Умовы выяўлення канкрэтнай інтанацыйнай рэалізацыі называюцца інтанацыйнай пазіцыяй. Інтанацыйная рэалізацыя можа знаходзіцца ў моцнай, незалежнай пазіцыі, калі кансітуацыя (кантэкст і сітуацыя) не аказвае ўплыву на інтанацыйнае афармленне выказвання. У слабай, залежнай пазіцыі інтанацыйная рэалізацыя абумоўлена кансітуацыяй. Прывядзём прыклады.

Сітуацыя 1. У кнігарні размаўляюць дзве сяброўкі.

Ты чытала гэту кнігу?

Яшчэ не.

Тут агульнае пытанне пачынае дыялог і характарызуецца дакладнай пытальнай інтанацыяй. У гэтым выказванні інтанацыйная рэалізацыя выступае ў моцнай пазіцыі.

110