Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

Праспекцыя – паведамленне інфармацыі, якая будзе падрабязна вы-

кладацца ў наступных частках тэксту, перавод дзеяння ў рэгістр будучага часу; чаканне наступных падзей; забяганне наперад.

Рэтраспекцыя – згадванне інфармацыі, якая падрабязна выкладалася ў папярэдніх частках тэксту, вывядзенне дзеяння з сюжэтнага цяперашняга часу; зварот да падзей, якія ўжо калісьці адбыліся; вяртанне назад.

Лакальна-тэмпаральная аднесенасць (хранатоп) – наяўнасць трох каардынат: суб’екта, часу і месца паведамлення.

Канцэптуальнасць – абавязковая наяўнасць канцэпту, галоўнай ідэі тэксту; падзел інфармацыйнай плыні тэксту на зместава-фактычную (што адбываецца ў тэксце?) і канцэптуальную (дзеля чаго гэта адбываецца?) інфармацыю.

Сістэмнасць – наяўнасць аднастайных суадносін паміж узаема­ звязанымі моўнымі адзінкамі.

Інфарматыўнасць – падпарадкаванасць агульных і прыватных сродкаў і функцый тэксту выкананню адзінай задачы – перадачы інфармацыі.

Завершанасць – вынік завяршэння працэсу разгортвання тэксту. Мадальнасць – выбар аўтарам тэксту з бясконцага мноства прадметаў

і з’яў тых, якія адпавядаюць яго светаўспрыманню і светабачанню. Прагматычная скіраванасць –пабуджэннечытачадарэакцыіўадказ.

§ 4. Сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя беларускай нацыянальнай мовы

Нацыянальная беларуская мова мае некалькі падсістэм, якія парознаму выкарыстоўваюцца ў разнастайных сферах чалавечых зносін.

Літаратурная мова – гэта найвышэйшая форма нацыянальнай мовы, адзіная на ўсёй тэрыторыі, на якой пражывае нацыя. Яна вызначаецца поліфункцыянальнасцю, унармаванасцю лексікі, граматыкі, стылістычнымі разнавіднасцямі. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа, навуку, справаводства, культуру1.

1 У Беларусі, акрамя сучаснай заканадаўча замацаванай літаратурнай мовы, у грамадстве атрымаў распаўсюджанне неафіцыйны яе варыянт – тарашкевіца. Альтэрнатыўная норма арыентавана на традыцыю 20-х гг. ХХ ст. і звязана з імем Браніслава Тарашкевіча, які ў 1918 г. выдаў першы падручнік граматыкі для школьнікаў «Беларуская граматыка для школ». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што існавалі ўжо ў перыядычным друку, мастацкай літаратуры.

21

Дыялектная мова існуе ў выглядзе мясцовых, тэрытарыяльных гаворак. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы.

У беларускай дыялектнай мове вызначаюць два тыпы гаворак:

паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі існуюць так званыя пераходныя, або сярэднебеларускія, гаворкі. На мяжы Беларусі і Украіны вылучаюцца брэсцка-пінскія, або палескія, гаворкі.

Паўночна-ўсходні дыялект аб’ядноўвае Віцебскую, большую частку Магілёўскай і паўночныя раёны Мінскай вобласці. Для жыхароў гэтых рэгіёнаўхарактэрнаўжыванненаступныхслоў:вязець,зімля,маліц(хлопец).

Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую вобласці, паўднёвыя раёны Міншчыны і большую частку Гродзеншчыны. Тут выкарыстоўваюцца такія словы і іх формы і спалучэнні, як:

напіўса, шуляк (каршун), дзве свінне, гаўца (аўца).

Сярэднебеларускія гаворкі (цэнтральная частка Беларусі) больш набліжаны да сучаснай літаратурнай мовы.

Дыялектнае маўленне з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для папаў­ нення і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы.

У апошні час значная ўвага надаецца разгляду такога лінгвакуль­ туралагічнага феномена, як мова горада. Мова любога горада складаецца з некалькіх кампанентаў. Даследчыкі прапануюць вылучаць наступныя тыпы гарадскога маўлення: сацыяльныя дыялекты, жаргоны, інтэрдыялекты, кайнэ, слэнг. Пад сацыяльнымі дыялектамі разумеюцца разнавіднасці гутарковага маўлення, якія функцыянуюць у якасці асноўных моў паўсядзённых зносін у межах адносна замкнёных спадчынных сацыяльных груп. Жаргон абслугоўвае вызначаны лад жыцця ці род заняткаўі не з’яўляеццаасноўнымсродкам зносін. Інтэрдыялект выступае як наддыялектнае ўтварэнне, што ўзнікае ў выніку ўзаемадзеяння тэрытарыяльных варыянтаў мовы (напрыклад, трасянка1). Інтэлігентнае «навуковае» маўленне можна разумець як кайнэ. Слэнг – неафіцыйная разнавіднасць маўлення з павышанай экспрэсіўнасцю.

Варта ўлічваць, што разнавіднасці гарадскога маўлення фарміруюцца яго сацыяльнай базай. Носьбіты жаргону ўжываюць «свае адзінкі» ў залежнасці ад сітуацыі, а таксама ведаюць прастамоўе. Асобы ў стадыі фарміраваннясвайгомаўленчагастатусуўжываюцьпрастамоўныяадзінкі. Людзі, якія пераехалі з сельскай мясцовасці, з аднаго боку, з’яўляюцца

1 Трасянка – форма змешанага маўлення, якая сумяшчае структурна-семан- тычныя элементы беларускай і іншай моў (рускай, польскай, царкоўнаславянскай­ і г. д.).

22

носьбітамі сваёй гаворкі, з іншага боку, могуць валодаць нормамі беларускай літаратурнай мовы, што будзе спрыяць іх хуткай маўленчай адаптацыі. Пры недастатковай ступені валодання моўнымі нормамі яны фарміруюць групу носьбітаў «паўдыялекту» і з часам могуць перайсці ў разрад «прастамоўцаў».

Носьбітаў розных падсістэм беларускай нацыянальнай мовы аб’ядноўваюць агульныя асаблівасці камунікатыўных паводзін. Для беларусаў гэта таварыскасць, калектыўнасць зносін, ацэначнасць, тэматычная разнастайнасць, маўленчая пасіўнасць, кампраміснасць у спрэчцы, а таксама ўжыванне ўніверсальнага агульнага моўнага тыпу гаворкі, зразумелага ўсім.

Такім чынам, жыхар горада функцыянуе ў межах нацыянальных камунікатыўных паводзін, з’яўляецца носьбітам сваёй разнавіднасці маўлення, а таксама знаёмы з іншымі функцыянальнымі падсістэмамі і разнавіднасцямі мовы. У межах горада адбываецца ўзаемадзеянне арго (умоўнаяспецыфічнаялексіка)імасавагагарадскогамаўлення.Аднакпра адзіную «гутарковую мову горада» гаварыць яшчэ рана. Магчыма, працэс яе фарміравання будзе працяглым.

Пры вызначэнні асаблівасцей мовы сучаснага горада трэба ўлічваць яе падзел на «высокую кніжную» мову і «нізавыя дыялекты», а таксама параметры сацыяльнай базы (узрост, адукаванасць, прафесія, кола зносін і культурных інтарэсаў).

§ 5. Функцыянальныя стылі маўлення. Моўныя асаблівасці функцыянальных стыляў

Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавой і іншых сферах грамадскага жыцця. У залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сферы зносін, харак- таруўжываннямоўна-выяўленчых сродкаўвылучаюццанаступныястылі:

а) афіцыйна-справавы; б) навуковы; в) публіцыстычны; г) мастацкі; д) гутарковы.

Межы паміж стылямі з’яўляюцца досыць умоўнымі, паколькі назіраецца іх узаемапранікненне. Аднак нельга гаварыць пра нейкі пра-

23

цэс аб’яднання стыляў у адзін, бо кожнаму з іх уласцівы свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы, якія перадвызначаюцца спецыфічнасцю яго ўжывання.

Афіцыйна-справавы стыль – гэта стыль дзяржаўных дакументаў, законаў, справаздач і г. д. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, паслядоўнасці, адназначнасці фармулёвак, лагічнасці, таму ў гэтым стылі адсутнічаюць прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя словы і выразы, мова пазбаўлена эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.

Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца выкарыстаннем:

1)спецыфічнай лексікі: ніжэйназваны, наяўнасць, выяўлена, адзначыць, запатрабаваць і г. д.;

2)тэматычна абумоўленай тэрміналогіі: кампенсацыя, персанал, па-

цыент, койка-месца, стаж і г. д.;

3)аддзеяслоўныхназоўнікаў:прымяненне,выкарыстанне,знішчэнне, невяртанне і г. д.;

4)дзеяслоўных словазлучэнняў: вырашаць – прымаць рашэнне, даз-

валяць – даваць дазвол, удзельнічаць – прымаць удзел і г. д.;

5)складаных канструкцый, дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў, складаных злучнікаў: зыходзячы з таго што...; улічваючы сказанае...; з прычыны таго што...

Сферы ўжывання: афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, дагаворы, загады, рэзалюцыі, пратаколы, аўтабіяграфіі і інш.

Навуковаму стылю ўласцівы лаканічнасць, інфармацыйная насычанасць, нейтральныя словы з намінатыўным значэннем і спецыяльная тэрміналогія. Большая частка тэрміналагічнай лексікі інтэрнацыянальная. Так, медыцынская тэрміналогія мае ў асноўным грэчаскае і лацінскае паходжанне, хоць і змяшчае досыць вялікі пласт уласнай лексікі. Часам у навуковым тэксце прысутнічаюць словы, напісаныя з выкарыстаннем іншамоўнага алфавіта, схемы, графікі, умоўныя абазначэнні.

Навуковы стыль характарызуецца ўжываннем:

1)формаў множнага ліку рэчыўных назоўнікаў: солі, вапны, маслы

іінш.;

2)складаназалежных сказаў, даданая частка якіх нясе асноўную інфармацыю, а галоўная часта пазбаўлена зместу (падаецца ў форме заўвагі): Неабходна падкрэсліць, што...; Трэба адзначыць, што...; Можна сказаць, што... і г. д.;

3)значнай колькасці прафесійна-тэхнічных тэрмінаў.

Разнавіднасцю навуковага можна назваць навукова-папулярны стыль. Ён прызначаны для больш шырокага кола чытачоў, чым непасрэдна на-

24

вуковы стыль. У навукова-папулярных выданнях не выкарыстоўваецца вялікай колькасці вузкапрофільнай тэрміналогіі і часта падаюцца тлумачэнні рэдкаўжывальных слоў. Для навукова-папулярнага стылю характэрны вобразнасць, элементы гутарковай лексікі, словы абмежаванага выкарыстання.

Сферы ўжывання: даклады, лекцыі, навуковыя артыкулы, водгукі, анатацыі, рэцэнзіі, манаграфіі, падручнікі і інш.

Публіцыстычны стыль характарызуецца экспрэсіўнасцю, эмацыянальнасцю, ацэначнасцю. У маўленні часта ўжываюцца рытарычныя пытанні, сказы-звароты, паўторы, сказы з інверсійным парадкам слоў і г. д. Мова публіцыстыкі мае шмат агульнага з мовай мастацкай літаратуры і можа ўключаць дыялектызмы, жарганізмы, словы і выразы са зніжанай стылістычнай афарбоўкай.

Сферы ўжывання: газеты, часопісы, даклады, выступленні, рэцэнзіі, артыкулы, рэпартажы ў сродках масавай інфармацыі і г. д.

Мастацкі стыль вылучаецца адзінствам камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. Назіраецца вялікая разнастайнасць вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць дзейснасць мовы. Сюды адносяцца эпітэты, параўнанні, метафары, гіпербалы і г. д. Да вобразна-выяўленчых сродкаў належаць таксама рытарычныя фігуры (рытарычныя пытанні, звароты, выклічнік) і стылістычныя – сінтаксічныя фігуры, уласцівыя перш за ўсё паэзіі (інверсія, падваенне, анафара і г. д.).

Мовамастацкайлітаратурыхарактарызуеццастылістычнайнезамкнутасцю – тут прысутнічаюць дыялектныя словы, тэрміналагічная лексіка, неалагізмы і архаізмы, часам нават вульгарызмы.

Сферы ўжывання: апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, быліны і г. д.

Гутарковы стыль – стыль бытавога маўлення, які характарызуецца выкарыстаннем прастамоўнай лексікі, дыялектызмаў, прафесіяналізмаў, жарганізмаў. Ён вельмі індывідуалізаваны, што робіць дадзены стыль блізкім да публіцыстычнага і мастацкага. Адметнай асаблівасцю гутарковага стылю з’яўляецца дыялагічнае, спрошчанае, перарывістае і экспрэсіўнае маўленне. Значную ролю тут адыгрываюць няпоўныя сказы, устаўныя канструкцыі, пабочныя словы. Яшчэ адной прыметай можна назваць наяўнасць выклічнікаў, часціц, інфінітыва, выкарыстанне формаў аднаго ладу, часу дзеяслова ў значэнні іншага ладу, часу: Пагаварыў бы са мной трошкі!; Іду я ўчора па вуліцы і інш.

Сферы ўжывання: размова, сяброўская гутарка, вітанне, запіска, ліст і інш.

25

§ 6. Літаратурныя нормы з пункту гледжання сінхроннай дынамікі

З паняццем нормы звычайна звязана ўяўленне аб правільным, літара­ турна пісьменным маўленні, а само літаратурнае маўленне з’яўляецца адным з элементаў агульнай культуры чалавека.

Норма, як з’ява сацыяльна-гістарычная і глыбока нацыянальная, характарызуе перш за ўсё літаратурную мову – прызнаную ў якасці ўзорнай формунацыянальнаймовы.Тамутэрміны«моўнаянорма»і«літаратурная норма» часта сумяшчаюцца, што назіраецца, напрыклад, у сучаснай беларускай мове, хоць гістарычна гэта не адно і тое ж.

Моўная норма складваецца ў рэальнай практыцы маўленчых зносін, адпрацоўваеццаізамацоўваеццаўграмадскімужыванніякузус(лац.usus– ʻвыкарыстанне,ужыванне,звычайʼ);літаратурнаянормагрунтуеццанаузусеіспецыфічнымчынамкадыфікуецца,г.зн.узаконьваеццаспецыяльнымі дакументамі (слоўнікамі, зборамі правіл, падручнікамі і г. д.).

Літаратурная норма– гэта прынятыя ў грамадска-моўнай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, напісання, выкарыстання граматычных і стылістычных моўных сродкаў.

Сістэму нормаў літаратурнай мовы складаюць наступныя нормы:

1)арфаэпічныя – правільнае вымаўленне гукаў і гукаспалучэнняў;

2)акцэнталагічныя – правільная пастаноўка націску;

3)арфаграфічныя – перадача вуснага маўлення на пісьме;

4)словаўтваральныя – утварэнне слоў у адпаведнасці з існуючымі ў мове словаўтваральнымі мадэлямі;

5)лексічныя – ужыванне слоў у адпаведнасці з уласцівымі ім значэннямі і правільнае спалучэнне слоў па сэнсе;

6)фразеалагічныя – ужыванне фразеалагізмаў у адпаведнасці з характэрным для іх значэннем, а таксама правільнае спалучэнне кампанентаў

ускладзе фразеалагізмаў;

7)граматычныя (марфалагічныя і сінтаксічныя) – правільнае ўжыванне формаў слоў і правільная пабудова словазлучэнняў і сказаў;

8)стылістычныя – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з абраным стылем;

9)пунктуацыйныя – правільная пастаноўка знакаў прыпынку. Норма гістарычна рухомая, але разам з тым устойлівая, яна валодае

такімі якасцямі, як традыцыйнасць (звыкласць) і агульнаабавязковасць. Стабільнасць і традыцыйнасць нормы тлумачаць некаторую ступень яе рэтраспектыўнасці: нягледзячы на сваю прынцыповую рухомасць

26

і зменлівасць, норма асцярожна адкрывае свае межы для інавацый, пакідаючы іх да часу на перыферыі мовы. Па меркаванні вядомага расійскага лінгвіста А. М. Пяшкоўскага, нормай прызнаецца тое, што было, і збольшага тое, што ёсць, але зусім не тое, што будзе.

Прыроданормыдваістая:уёйзакладзены,заднагобоку,аб’ектыўныя ўласцівасціэвалюцыімовы(норма–гэтарэалізаваныямагчымасцімовы), а з другога – прыметы грамадскага густу (норма – замацаваны ў лепшых узорах літаратуры ўстойлівы спосаб выражэння думкі, які падабаецца большасці носьбітаў мовы). Менавіта гэта спалучэнне аб’ектыўнага і суб’ектыўнага пачаткаўствараеўнекаторайступенісупярэчлівыхарактар нормы.Напрыклад,відавочнаяраспаўсюджанасцьіагульнаўжывальнасць моўнага знака зусім не заўсёды (ці, ва ўсякім выпадку, не адразу) прымаюцца кадыфікатарамі нормы. Аб’ектыўная норма ствараецца на базе канкурэнцыі варыянтаў моўных знакаў. У нядаўнім мінулым найбольш аўтарытэтнайкрыніцайлітаратурнайнормылічыласякласічнаямастацкая літаратура. У наш час цэнтр нормаўтварэння перамясціўся ў сродкі масавай інфармацыі (тэлебачанне, радыё, перыядычны друк). У адпаведнасці з гэтым змяняюцца моўны густ эпохі і сам статус літаратурнай мовы, норма дэмакратызуецца, становіцца больш пранікальнай для былых нелітаратурных моўных сродкаў.

Галоўны фактар змены нормаў – гэта эвалюцыя самой мовы, наяўнасць варыянтнасці, што забяспечвае выбар найбольш мэтазгодных­ сродкаўвыражэннядумкі.Упаняццеўзорнасці,эталоннасцінарматыўнага моўнагасродкуўсёчасцейуключаеццазначэннедарэчнасці,прыдатнасці.

Норма характарызуецца некаторым наборам прымет, якія павінны прысутнічаць у ёй у сукупнасці. Можна вылучыць тры асноўныя прыметы: 1) устойлівасць, кансерватызм; 2) распаўсюджанасць моўнай з’явы; 3) аўтарытэт крыніцы. Кожная з прымет паасобку можа прысутнічаць у той ці іншай моўнай з’яве, але гэтага недастаткова. Каб моўны сродак быў прызнаны нарматыўным, неабходна спалучэнне ўсіх аспектаў. Так, напрыклад, маўленчыя памылкі могуць захоўваць сваю ўстойлівасць на працягу доўгага перыяду. Што ж да аўтарытэтнасці мастакоў слова, то тут узнікаюць цяжкасці ў ацэнках, бо мова мастацкай літаратуры – з’ява адмысловага плана і высокамастацкасць тэксту часта дасягаецца менавіта

ўвыніку вольнага (не па строгіх правілах) карыстання мовай. Устойлівасцьнормынепасрэдназвязаназсістэмнымхарактараммовы

ўцэлым,прычымнакожныммоўнымузроўнісуадносіны«нормаісістэма» выяўляюцца ў рознай ступені. Напрыклад, у арфаэпічнай сферы норма цалкам залежыць ад сістэмы (ёсць аб’ектыўныя законы чаргавання гукаў,

27

асіміляцыя, вымаўленне груп зычных і інш.); у граматыцы сістэма выдае схемы,мадэлі,узоры,анорма–маўленчыярэалізацыігэтыхсхем,мадэляў;

улексіцы норма ў меншай ступені залежыць ад сістэмы – план зместу пануенадпланамвыражэння,большзатое,сістэмныяўзаемаадносінылексем могуць карэктавацца пад уплывам новага зместавага плана. У любым выпадку прымета ўстойлівасці нормы праецыруецца на моўную сістэмнасць (пазасістэмны моўны сродак не можа быць стабільным, устойлівым).

Уадпаведнасці з пералічанымі прыметамі нормы вылучаюцца наступныя крытэрыі яе ацэнкі: сістэмны (устойлівасць), функцыянальны (распаўсюджанасць), эстэтычны (аўтарытэт крыніцы).

Упрактычнай маўленчай дзейнасці часта назіраюцца адхіленні ад нормы – у вымаўленні, у размяшчэнні націскаў у слове, ва ўжыванні граматычных формаў, у словаўжыванні. Яны могуць мець розную прыроду: сведчыць пра элементарную непісьменнасць, недастатковасць маўленчай культурыцібыцьусвядомленымі,загадзязапланаванымі,мецьвызначаны сэнс. Запланаваныя адхіленні маюць другасны характар, разлічаны на разуменне іх сэнсу і з’яўляюцца спецыфічным літаратурным прыёмам. Усвядомленаеўжываннемаўленчых«памылак»,якіяхарактарызуюцьтую ці іншую маўленчую сітуацыю, можа дапускацца ў асяроддзі прафесійна аб’яднаных людзей, калі памылковасць выразаў уносіць элемент натуральнасці, звычайна іранічнасці, у зносіны паміж суразмоўцамі, якія добра разумеюць адзін аднаго. Гэта своеасаблівая «гульня ў памылкі», гульня з лёгка ўспрымаемым падтэкстам. Толькі бездакорнае веданне мовы,граматыкідаемагчымасцьадчуцьусёхараствоадхіленняадправіл. Гэтыя адхіленні становяцца сродкам тонкіх і трапных характарыстык.

Уіншым выпадку – у публіцыстыцы, у мастацкай літаратуры – парушэнне моўнай нормы становіцца мастацкім прыёмам. Гэтыя адхіленні ад нормы з’яўляюцца сродкам перадачы спецыфічнага, характаралагічнага сэнсу.

Свядомая маўленчая памылка, да месца і з сэнсам зробленая, надае маўленню некаторую пікантнасць. Ідэальна нарматыўнае маўленне псіхалагічна стварае адчуванне сухасці, прэснасці, яно не кранае эмацыянальных струн. Як, напрыклад, правільна (у адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі) пастаўленыя знакі прыпынку не заўважаюцца,

утой час як незвычайныя знакі прыцягваюць увагу. Гэта своеасаблівы стылістычны «шарм».

Адхіленне ад нормы ў якасці літаратурнага прыёму спарадзіла новы тэрмініпроціпастаўленненорма– антынорма.Узнаўленненормыробіць

тэкстстандартным, антынорма надаеямуіндывідуальную непаўторнасць.

28

Разглядаючы ўзаемаадносіны нормы і антынормы, можна сфармуляваць крытэрыі іх размежавання: статыстычны (чым часцей з’ява фіксуецца, тым больш яна нарматыўная); дэрывацыйны (усе вытворныя формы імкнуцца да ненарматыўнасці, усе невытворныя – да нарматыўнасці); лагічны (нарматыўныя тыя формы, якім адпавядаюць лагічныя структуры – так, прамы парадак слоў больш нарматыўны, чым інверсійны); псіхалагічны (чым больш нейтральная моўная форма, тым яна больш звыклая і нарматыўная).

У фарміраванні і эвалюцыі сучаснай моўнай нормы ўдзельнічаюць як стыхійныя, так і заканамерныя працэсы. Для прызнання нарматыўнасці моўнай з’явы неабходна засноўвацца на спалучэнні фактаў пра адпаведнасць гэтай з’явы сістэме мовы, пра яе масавую і рэгулярную ўзнаўляльнасць і грамадскае ўхваленне. Формай такога ўхвалення з’яўляецца кадыфікацыя, якая фіксуе ў слоўніках, граматыках і даведніках сфарміраваныя ў маўленчай практыцы з’явы.

Усучаснай беларускай мове працэс нармалізацыі адбываецца нераўнамерна ў розных частках моўнай сістэмы і ў розных формах рэалізацыі мовы. У першым выпадку назіраюцца адрозненні ў тэмпах змены нормы, напрыклад, у арфаэпіі і на лексічным узроўні. І справа не толькі ў тым, што лексічныя нормы значна больш рухомыя, чым арфаэпічныя, але і ў тым, што нармалізацыя лексікі адбываецца на больш шырокай сацыяльнай і тэрытарыяльнай базе. Акрамя таго, у розных частках моўнай сістэмы выяўляюцца нераўнацэнныя суадносіны стыхійнага

ісвядомага ў працэсе нармалізацыі. Напрыклад, перавага свядомай фіксацыі нормы больш характэрна для арфаграфіі, чым для лексікі ці сінтаксісу, дзе часцей адбываецца стыхійнае яе станаўленне.

Удругім выпадку, калі разглядаць вусную і пісьмовую формы маўлення, нармалізацыя таксама ідзе нераўнамерна. Гэта храналагічна звязана з рознымі этапамі ў жыцці мовы. У той перыяд, калі формы пісьмовага і вуснага маўлення рэзка размежаваны (што можа быць абумоўлена гістарычнымі фактарамі), нормы пісьмовага маўлення змяняюцца значна больш павольна і аказваюцца больш кансерватыўнымі, чым нормы вуснага маўлення, да таго ж фактар свядомасці ў нармаванні пісьмовага маўлення нашмат вышэйшы, чым у вусным, нормы якога фарміруюцца пераважна стыхійна.

Усучаснай беларускай мове нормы пісьмовага і вуснага маўлення збліжаюцца, назіраецца іх актыўнае ўзаемадзеянне. Можна нават сказаць, што вуснае маўленне ў яго агульнаразмоўным стылістычным варыянце ў літаральным сэнсе ўрываецца ў пісьмовую форму маўлення.

Асабліва наглядна гэты працэс ідзе ў мове сродкаў масавай інфармацыі

29

іінтэрнэце. Напрыклад, гутарковы сінтаксіс, народжаны на базе вуснага маўлення, значна звузіў граматычна правільныя, класічныя сінтаксічныя канструкцыі, якія як нарматыўныя прадстаўлены ў падручніках, дапа­ можніках, даведніках.

Для цяперашняга часу характэрна ўніфікацыя маўленчай практыкі, на што аказваюць уплыў сур’ёзныя сацыяльныя фактары – даступнасць

іпашырэнне адукацыі і ўзрастанне ролі сродкаў масавай інфармацыі, асабліва электронных. На гэтым агульным фоне і адбываецца працэс нармалізацыі.

Асабліва прыкметнымі з’яўляюцца наступныя тэндэнцыі: збліжэнне нормаў пісьмовага і вуснага маўлення, а таксама кніжных і гутарковых стыляў пры захаванні іх прынцыповай адметнасці; пашырэнне варыянтнасці моўных сродкаў у межах нормы; дыферэнцыяцыя нормы ў дачыненні да розных маўленчых сітуацый; паслабленне нормы ў бок яе дэмакратызацыі.

§ 7. Норма і варыянтнасць

Аб’ектыўная моўная норма складваецца стыхійна шляхам выбару найбольш зручнага, мэтазгоднага варыянта моўнага сродку, які і становіццараспаўсюджаным,шырокаўжывальным.Аднактакаястыхійна складзеная норма яшчэ неабавязкова будзе афіцыйна прызнана. Патрэбна кадыфікацыя нормы, яе ўзаконьванне (фіксацыя ў нарматыўных актах). Вось тут і ўзнікаюць некаторыя цяжкасці ў выглядзе супрацьстаяння новым нормам з боку кадыфікатараў ці грамадскасці, нейкай групы прафесіяналаў ці «аматараў славеснасці». Як правіла, гэта выглядае як забарона на ўсё новае. Пурызм (фр. purisme ад лац. purus – ʻчыстыʼ) – гэта імкненне захаваць штосьці (напрыклад, у мове) у нязменным выглядзе, абараніць ад інавацый.

У наш час можна сутыкнуцца з пурызмам «густу», калі моўныя факты ацэньваюцца з побытавых пазіцый – «рэжа ці не рэжа вуха» (зразумела, «вуха» можа мець розную адчувальнасць), а таксама з пурызмам «навуковым», які заслугоўвае большай увагі, паколькі здольны ўплываць на выпрацоўку рэкамендацыйных правіл. Часцей за ўсё гэта эмоцыі бібліяфіла,што знаходзіцца ў палоне традыцыі.Выяўляеццатакая кансерватыўнасць у забаронных рэкамендацыях, змешчаных у слоўніках, у дапаможніках і інш. Аднак пурызм можа быць і карысным, паколькі валодае якасцю стрымальнага пачатку.

30