Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

То я далжон адвеціць: да! Дык вот у нашай юбіляркі Есь многа качастваў такіх,

Што быў бы грэх не выпіць чаркі, Не ўшанаваць пачотам іх.

А першым качаствам законна Шчытаю я без лішніх слоў, Што, хоць і ў возрасце прыклонным, Ана не знаець дактароў…

Н. Гілевіч

ІІ. Жалітца адна маладзіца, што ёй ад гаспадара жыткі нема: як только сыдутца, та перш сваратца, клінутца, зневажаюць адно другого, а потым гаспадар давай ее біць. І так немаль кожын дзень. Церпела, церпела маладзіца й давай шукаць людзей, каб памаглі. Якіх только забабонаў і прымхаў ена не рабіла – нічого не памагае, ешчэ гарэй б’е гаспадар, бо ён перш не піў, а як пачаў з жонкаю калацітца, дак стаў піць…

(А. Сержпутоўскі).

ІІІ.Зноўбыласонечнаяраніца.Надалёкімкраявідзеўставаласонца,і, абмыты яго праменямі, абуджаўся горад. Глыбілася сінь неба, і раставалі ў ім напластаванні дыму, ранішніх туманаў.

Гучным басам грымеў гудок дэпо, а карпусы вагонных майстэрняў чадзілі чорным дымам. Перад вачамі будаўнікоў, як на далоні, была работа вялізнага і складанага механізма чыгуначнага вузла. Ад самага вакзала то рухаліся даўжэзныя саставы вагонаў, то праносіліся клапатлівыя манеўровыя паравозы ды перабягалі постаці людзей… (Э. Самуйлёнак).

IV. Скарочаныя даданыя сказы ня маюць злучных слоў і пачынаюцца найчасьцей з дзеяпрыметніка або дзеяпрыслоўя…

Пункт з коскай або пасрэднік (;) – знак пасярэдняга значэньня паміж пунктам і коскай, дзеліць сказы закончаныя, але па сваей думцы блізкія міжы сабою. Напрыклад: Гасьне корчык на камінку; пацямнела ў хаце; поўнач пеўні пракрычалі, да ня сьпіць ўсё маці (Б. Тарашкевіч).

V.– Ўаў, вы бачылі сапраўднага чэха??? Ўаў… :)

У-упс. Цікава, Recha пратрымалася на Тузіне чатыры месяцы, але ніводзін прадстаўнік журы гэтага не прыкмеціў і не вылучыў нас…

41

Йес! Мая хворая фантазыя заняла першае месца ў конкурсе калядных казачных трылераў :)…

Гэты сьвет, як люблю я яго! (інтэрнэт-мем).

10. Прачытайце тэкст. У адпаведнасці з якімі літаратурнымі нормамі ён напісаны? Назавіце і ахарактарызуйце іх.

Іх везлі ноччу па цёмных гарадскіх вуліцах кудысь прэч ад турмы, але ў які бок горада, Аўтух зразумець не мог. У крытай машыне не было акон, не свяцілася нідзе нават маленькай шчыліны, і ні ўнутры, ні знадворку нічога не было відаць. Аўтух спачатку падумаў, ці не трапіў ён у страхавіты «чорны воран», пра які начуўся ў турме і нават раней, на вёсцы. Але, мабыць, то быў не «чорны воран», бо, як ён згледзеў уначы, калі іх вывелі на турэмны падворак, была гэта машына, хоць і вялікая, але не чорная. І нешта кароткае было напісана на яе баку, ды ён не разабраў што – не далі. Пачалі штурхаць, каб хутчэй улязалі ў яе цёмнае нутро, а ў яго якраз развязалася аборына на лапці, і ён, сагнуўшыся, узяўся яе завязваць. Ды тут жа атрымаў злога выспятка ў зад – гэта той канвойны ці як яго – малады танклявы вайсковец з вусікамі, які сёння распараджаўся імі… (В. Быкаў).

ФАНЕТЫКА

§ 10. Роля гукавога ладу мовы ў працэсе камунікацыі

Камунікацыя(адлац.communicatio–ʻзвязваю,раблю агульнымʼ) – від дзейнасці, зместам якой з’яўляецца абмен інфармацыяй паміж членамі адной моўнай супольнасці з мэтай дасягнення ўзаемаразумення і ўзаемадзеяння. Наша мова прыстасавана для любых мэт зносін, якія адбываюцца толькі тады, калі пачынае дзейнічаць моўны механізм для стварэння канкрэтных выказванняў.

Камунікацыя – гэта форма сацыяльных зносін, яна заўсёды мае сэнс як для кожнага ўдзельніка маўленчай дзейнасці паасобку, так і для ўсіх суразмоўнікаў, а таксама дляграмадстваўцэлым.Абменінфармацыяйздзяйсняецца пры дапамозе камунікатыўных актаў (адбываюцца ў межахпэўнайкамунікатыўнайсітуацыі)імаўленчыхдзеянняў (працэсы перадачы і прыёму паведамленняў, апасродкаваныя моўнай сістэмай і абумоўленыя сітуацыяй зносін). Абавязковым элементам маўленчага ўзаемадзеяння з’яўляецца мэта – абмен інфармацыяй, выкананне іншых камунікатыўных задач.

Адзінкай камунікацыі з’яўляецца маўленчы акт, у якім моўца пэўным чынам кадзіруе (зашыфроўвае) сваё паведамленне і накіроўвае яго па канале сувязі слухачу, які дэкадзіруе (расшыфроўвае) атрыманы тэкст. Апішам асноўныя этапы гэтага працэсу (рыс. 1).

Перш за ўсё ў чалавека фарміруецца думка, якую ён афармляепрыдапамозеграматычныхілексічныхправіл.Затымпрыкадзіраванні«адбываеццаразгортванневыказвання ў часе, калі сціслае апісанне пераўтвараецца ў ланцужок фанем на аснове правіл, якія дазваляюць або забараняюць

43

пэўнуюпаслядоўнасцьфанем»1.Закадзіраванаяінфармацыяпразнервовыя каманды афармляецца пры дапамозе артыкуляцыйных рухаў. Артыкуляцыйныя рухі ўтвараюць гукавую хвалю, якая ўспрымаецца вухам слухача. На наступным этапе нервовыя імпульсы паступаюць у мозг, а затым ужо пачынаеццадэкадзіраваннепрыдапамозефанемнагаалфавіта.Інфармацыя здапамогайграматычныхправіл,наяўнасціўпамяціслоўнікаафармляецца ў словы, якім на заключнай стадыі надаецца сэнс.

Рыс. 1. Схема працэсу моўнай камунікацыі2

Паміж названымі этапамі працэсу моўнай камунікацыі існуюць адваротныя сувязі, без якіх гаварэнне не можа ажыццявіцца, паколькі моўца чуе сябе і адначасова кантралюе сваё выказванне. Так, штучнае заіканне (эфект Лі) узнікае, калі выказванне чуецца з затрымкай у часе. У гэтым выпадкумоўцапачынаепаўтарацьтолькіштовымаўленыскладабослова, пакуль не пачуе яго. Доказам існавання адваротнай сувязі з’яўляецца і скажонае гаварэнне (эфект Тамаціса): калі моўца чуе сваё выказванне са скажэннямі, то і гаварыць ён будзе таксама са скажэннямі.

§ 11. Прадмет і задачы фанетыкі

Фанетыка (ад грэч. phōnē ‒ ʻгукʼ, phōnētikos ‒ ʻгукавыʼ) – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы: гукі, склады, такты, фразы, а таксама націск і інтанацыю. Акрамя таго, фанетыкай называюць і сам гукавы лад мовы.

1 Фанетыкабеларускайлітаратурнаймовы/падрэд.А.І.Падлужнага.Мінск:

Навука і тэхніка, 1989. С. 3. 2 Там жа. С. 4.

44

Фанетыка займае асаблівае месца сярод лінгвістычных дысцыплін, паколькі даследуе гукавыя сродкі, пазбаўленыя самастойнага значэння. Напрыклад, злучнік і – гэта слова, якое мае пэўнае значэнне, што рэалізуецца ў канкрэтным кантэксце, але гук [і] гэтага значэння не мае. Калі самастойныя і службовыя словы маюць знешні бок (гукавую форму) і ўнутраны (значэнне), то гукі мовы – аднабаковыя адзінкі: маюць толькі знешняе афармленне.

У фанетыцы вылучаюцца самастойныя часткі, якія вывучаюць такія фанетычныя сродкі, як націск (акцэнталогія), склад (сілабіка), інтанацыя

(інтаналогія).

Фанетычная сістэма звязана з лексічнай і граматычнай сістэмамі бе-

ларускаймовы:набываючызначэнне,гукістановяццаадзінкаміграматыкі і лексікі і абумоўліваюць існаванне семантычна напоўненых моўных адзінак.

Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы зыходзячы з вымаўлення носьбітаўмовы.Такімчынам,янацеснаўзаемадзейнічаезарфаэпіяй,якая апісваеасаблівасцівуснаймовы,выяўляезаканамернасцігукавойсістэмы.

На фанетыку абапіраюцца графіка і арфаграфія. Гукі пры дапамозе графічных сродкаў (літар), а таксама з улікам арфаграфічных правіл адлюстроўваюцца на пісьме.

Фанетыка мае сувязь з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі: фонатактыкай (ад грэч. phone – ʻгукʼ і лац. tactus – ʻадчуванне на дотыкʼ) – навукай, якая даследуе заканамернасці спалучальнасці фанем;

фонасемантыкай (ад грэч. phone – ʻгукʼ, semantikos – ʻякі абазначаеʼ, sema – ʻзнакʼ) – навукай аб фанетычных значэннях слова, якая аналізуе сувязі паміж гукам і сэнсам; фонікай (ад грэч. phonikos – ʻякі гучыцьʼ) – раздзеламстылістыкі,якідаследуегукавуюарганізацыюмаўлення,вызначае эстэтычны патэнцыял фанетычных сродкаў мовы; фонастылістыкай (ад грэч. phone – ʻгукʼ + стылістыка) – інтэграванай навукай, якая вывучае рэалізацыю стылістычных магчымасцей фанетычных адзінак з улікам сітуацыі і мэты зносін.

Фанетыка судакранаеццатаксама і з нелінгвістычнымідысцыплінамі: акустыкай (разглядае фізічныя ўласцівасці гукаў); фізіялогіяй (гукі ўтвараюцца ў выніку працы маўленчага апарату); псіхалогіяй (мова – частка псіхічнай дзейнасці чалавека).

У залежнасці ад задач вывучэння гукавых сродкаў адрозніваюць фанетыку агульную, прыватную, апісальную, гістарычную, параўнальную.

Прадметам даследавання агульнай фанетыкі з’яўляюцца заканамер­ насці, характэрныя для гукавога ладу ўсіх моў. Яна вывучае будову

45

маўленчагаапаратучалавека,разглядаепрацэсызменыгукаўумаўленчай плыні,займаеццаіхкласіфікацыяй,суадносіцьгукііфанемы,устанаўлівае агульныя прынцыпы члянення гукавой плыні на пэўныя адрэзкі.

Прыватная фанетыка, або фанетыка асобных моў, вырашае задачы фанетыкі, характэрныя для канкрэтных моў. Яна можа быць апісальнай і гістарычнай.

Вывучэнне гукавой сістэмы на пэўным этапе яе развіцця, г. зн. у сінхронным плане (даследаванне яе сучаснага стану), – гэта задача

апісальнай, або сінхроннай, фанетыкі.

Вывучэнне змен у гукавым ладзе пры развіцці мовы з’яўляецца асноўнай задачай гістарычнай, або дыяхранічнай, фанетыкі. Гістарыч­ ная фанетыка дапамагае больш глыбока зразумець фанетычныя з’явы на сучасным этапе.

Параўнальная, або кампаратыўная, фанетыка займаецца даследа-

ваннем некалькіх моў – параўноўваецца гукавы бок моў, выяўляецца падабенства і адрозненне паміж імі. Супастаўленне моў патрэбна ў першую чаргу для таго, каб зразумець асаблівасці няроднай мовы.

§ 12. Практычнае значэнне фанетыкі

Фанетыка мае вялікае практычнае значэнне, паколькі яе даныя знаходзяць прымяненне ў самых разнастайных галінах чалавечай дзейнасці. Найбольш традыцыйным і распрацаваным з’яўляецца выкарыстанне фанетычных ведаў у методыцы выкладання мовы. Рацыянальнае навучанне правапісу магчыма толькі пры дастатковым разуменні адрозненняў паміж вуснай і пісьмовай формамі беларускага маўлення. У гэтых мэтах фанетычныя звесткі выкарыстоўваюцца ў лінгвадыдактыцы.

Істотнымз’яўляеццаасэнсаваннефанетычныхзвестакдлявызначэння асаблівасцей перцэптыўнай базы носьбітаў беларускай мовы, у тым ліку тых, хто жыве ў дыялектным асяроддзі. Многія тэарэтычныя палажэнні і практычныя фанетычныя назіранні рэалізуюцца спецыялістамі па выразнымчытанніісцэнічным мастацтве:нападставеназіранняў замаўленнем фармулююцца правілы інтанавання пры чытанні пісьмовага тэксту, апісваюцца такія з’явы, як паўзы, тэмп, рытм, падзел моўнай плыні.

Улітаратуразнаўстветаксамапрымяняюццафанетычныязвесткі.Так, пры аналізе мовы мастацкай літаратуры даследуюцца тыя ж рытмічныя і інтанацыйныя асаблівасці маўлення, характар акцэнтуацыі, паўзацыі.

46

Фанетычная інфармацыя выкарыстоўваецца і ў тэхнічнай сферы. У тэлефаніі, радыётэлефаніі застаецца актуальным пытанне вызначэння разборлівасці маўлення пры яго перадачы па каналах сувязі. Характар атрыманай інфармацыі можа залежаць як ад якасных і колькасных характарыстык паведамлення, так і ад асаблівасцей моўнага слыху адрасата. Лінгвістычны падыход неабходны і для ацэнкі натуральнасці маўлення, перададзенага па каналах сувязі.

Пры распрацоўцы прыстасаванняў, якія вызначаюць эмацыянальны стан чалавека па яго маўленні, таксама прымяняецца фанетычная інфармацыя (аналізуюцца розныя акустычныя характарыстыкі эмацыянальнага маўлення). У выніку ствараюцца сістэмы кантролю і распазнавання эмацыянальнага стану людзей, што вельмі важна ў эмацыягенных сітуацыях (у рабоце касманаўтаў, пілотаў, дыспетчараў і інш.).

У крыміналістыцы і судовай псіхалогіі маўленне з’яўляецца крыніцай інфармацыі ў следчым працэсе. Асаблівасці вуснага маўлення тут могуць аказацца істотнымі для вызначэння пэўных рыс моўцы. Ацэнка такіх характарыстык вуснага маўлення, як голас, тэмбр, вышыня, гучнасць, інтэнсіўнасць,інтанацыя,дазваляевыявіцьіндывідуальныяпрыметыасобы.

§ 13. Метады вывучэння гукавога ладу мовы

Паколькі гукі мовы разглядаюцца з розных бакоў (акустычнага, артыкуляцыйнага, перцэптыўнага, функцыянальнага), то фанетыка выкарыстоўвае шматлікія метады вывучэння гукавога ладу мовы. Метад у лінгвістыцы – гэта спосаб даследавання, які ўяўляе сабой сукупнасць аперацый над моўным матэрыялам. Сучасная фанетыка прымяняе экс- перыментальна-фанетычныя метады, якія непасрэдна выкарыстоўваюцца ў акустыцы і фізіялогіі.

Фізіялогія ў рамках фанетыкі даследуе асаблівасці ўтварэння гукаў прыдапамозеспецыяльныхінструментальныхметадаў,даякіхадносяцца: zz метад палатаграфавання, які фіксуе месца дотыку языка да падня-

бення ў працэсе вымаўлення гукаў;

zz кінафотаздымка рухаў губ у працэсе артыкуляцыі гукаў; zz рэнтгеназдымка маўленчага апарату.

У выніку прымянення названых метадаў ствараюцца адпаведна палатаграмы,лінгваграмыірэнтгенаграмы,якіяпадаюцьпоўнуюінфармацыю пра рухі органаў маўлення, а таксама пра месца і спосаб утварэння гукаў.

47

Асобнае месца займае метад назірання за рухамі маўленчых органаў. Непасрэднае назіранне дазваляе атрымліваць звесткі пра рухі губ, шырыню раскрыцця рота. Пры інструментальным назіранні даследуюцца ваганнігукавойхвалі,яеспектр,якіяфіксуюццаздапамогайспецыяльных прыстасаванняў: фотаапаратаў, кінакамер, асцылографаў і спектрографаў.

Саманазіранне можа праводзіцца з мэтай як выявіць механізм мускульных рухаў пры вымаўленні, так і ўсвядоміць, якім чынам адбываецца ўспрыманне гукаў. Паказчыкі мускульных рухаў інтэрпрэтуюцца досыцьпраблематычна,паколькірухізнешніхорганаўадчуцьзначналягчэй, чым рух паветраных струменяў. Назіранні за рухамі языка грунтуюцца на кантрастах. Напрыклад, чаргуецца праца задняй і пярэдняй частак языка. Для таго каб вызначыць, якая частка языка працуе пры ўтварэнні пэўнага гука, адна і тая ж артыкуляцыя паўтараецца шмат разоў, пакуль не ўзнікае стомленасць пэўнай часткі, што адразу можа выклікаць непрыемныя адчуванні і адначасова паведаміць, дзе менавіта гэта адбываецца.

Для адсочвання пад’ёму языка пры вымаўленні галосных можна выкарыстаць люстэрка і, паўтараючы адпаведныя артыкуляванні, праверыць з яго дапамогай ступень ротаразмыкання. Такія назіранні над мяккім паднябеннем, маленькім язычком (увулай) і гартанню будуць складанымі без прымянення спецыяльнага гартаннага люстэрка на доўгай ручцы – ларынгаскопа (ад грэч. larynx – ʻгартаньʼ, skopeo – ʻгляджу, назіраюʼ).

Прымітыўна-эксперыментальныя назіранні і інструментальнафанетычныя даследаванні забяспечваюць атрыманне аб’ектыўнай характарыстыкі артыкуляцыйнага і акустычнага бакоў вуснага маўлення.

Акустычны аналіз праводзіцца з прымяненнем электраакустычных метадаў. Гукавыя адзінкі даследуюцца пры дапамозе спецыяльных прылад – асцылографаў і спектрографаў.

Асцылаграфічная методыка прадугледжвае выкарыстанне мікрафона і ўзмацняльнай апаратуры, што дазваляе ператварыць вагальныя рухі паветраных струменяў у электрычныя ваганні, якія далей перадаюцца праз магнітафон (захоўвае на стужцы адпаведнае гучанне) у асцылограф. У асцылографе маюцца асаблівыя шлейфы, напоўненыя маслам. Гэтыя шлейфы звязаны тонкай ніткай, па якой электрычныя імпульсы перадаюцца праз люстэрка на кіналенту – атрымліваецца асцылаграма. На ёй фіксуюцца акустычныя характарыстыкі запісаных гучанняў.

Пры спектраграфічнай методыцы ваганні паветраных хваль пера­ твараюцца ў электрычныя ваганні праз мікрафон (магнітафон падключаецца паралельна), а затым прапускаюцца праз фільтры спектрографа (ад грэч. spectrum – ʻтое, што бачуʼ, grapho – ʻпішуʼ). Гэтыя ваганні ад-

48

павядаюць частотнай настройцы гукаў. Пры наяўнасці фільтраў, здольных адрозніваць 4‒6 тыс. герц, можна спектраграфаваць галосныя. Для зычных колькасць фільтраў павялічваецца – і частотныя магчымасці дасягаюць 12 тыс. герц.

Кімаграфічная методыка заключаецца ў непасрэднай фіксацыі на папяровай стужцы, якая абмотвае адзін рухомы барабан або расцягваецца паміж двума рухомымі барабанамі, артыкуляцыйных рухаў гартані, рота і носа пры дапамозе пісчыкаў, замацаваных на так званых марэеўскіх барабанах, зафіксаваных перпендыкулярна да рухомай стужкі. Апошнія пакрываюцца тонкай гумай і спалучаюцца праз спецыяльныя прылады з інструментамі, што непасрэдна судакранаюцца з актыўнымі і пасіўнымі органамі маўлення чалавека. Адна рыска на стужцы адпавядае працы насавога рэзанатара. Для фіксацыі руху насавой поласці ў яе ўстаўляюцца спецыяльныя капсулы, злучаныя з марэеўскім барабанам. Першая рыска адзначае толькі ўключэнне і выключэнне насавога рэзанатара (у першым выпадку – хвалістая лінія, у другім – прамая) і ступень назалізацыі гука.

Другая рыска, найбольш разнастайная ў сваіх выгінах, адзначае працу поласці рота. Для фіксацыі яе руху выпрабоўца набліжае да сваіх губ амбушур (ад фр. embouchure – ʻдзіркаʼ) – раструб, з’яднаны з марэеўскім барабанам. Названая рыска адлюстроўвае змыканне і размыканне ротавых маўленчых органаў, іх звужэнне і ўвогуле ўвесь працэс артыкуляцыі, звязаны са спосабам утварэння гука.

Трэцяя рыска адзначае працу гартані (дрыжанне галасавых звязак пры гучанні голасу і інтэнсіўнасць дрыжання) або яе ўключэнне і выключэнне (прамая лінія). Для вымярэння да правага ці да левага боку кадыка выпрабоўцы прымацоўваюць ларынгафон (ад грэч. larynx – ʻгартаньʼ, phone – ʻгукʼ), які перадае марэеўскаму барабану вагальныя рухі галасавых звязак.

Падніжняйрыскайкімографпадаелініюадлікучасуўвыглядзехвалі, штодазваляелюбыяадрэзкінаіншыхрыскахвызначацьудоляхсекунды. Названая методыка не з’яўляецца эфектыўнай і аптымальнай для акустычнай характарыстыкі маўлення, але дакладна раскладае артыкуляцыю маўленчагаапаратунанасавую,ротавуюігартанную.Супастаўляючыўсе паказчыкі кімографа, можна вызначыць адпаведнасць пэўных адрэзкаў гукам і іх фазам.

Такім чынам, вышэйназваныя метады даследавання гукавога ладу мовы дазваляюць аб’ектыўна ацаніць спецыфіку выкарыстання фанетычных сродкаў сучаснай беларускай мовы.

49

§ 14. Беларуская фанетыка:

сучасны стан і перспектывы развіцця

Шматбаковае даследаванне гукавых і прасадычных адзінак пры дапамозе спецыяльнай апаратуры пачынаецца з 1950-х гг. Выкарыстоўваюцца такія прыстасаванні, як спектрограф (дапамагае прааналізаваць спектр гука, сукупнасць яго фармантаў), інтанограф (паказвае асаблівасці руху тону), санограф (перадае «адценні» гука), сінтэзатар (апарат для перадачы і ўспрымання гукавых адрэзкаў з магчымасцю іх мадэлявання, стварэння розных гукавых камбінацый). У выніку з’яўлення новых інструментальных сродкаў маўленне чалавека пачало разглядацца не толькі з акустычнага (ад грэч. akustikos – ʻслыхавыʼ), але і з перцэптыўнага (ад лац. percepto – ʻуспрымаюʼ) боку. Пры даследаванні вуснага маўлення цяпер улічваліся як гукавыя мадыфікацыі, так і прасадычныя структуры. З сярэдзіны ХХ ст. праводзіліся даследаванні ў сферы суаднясення інтанацыйных сродкаў з сінтаксічнымі, а ў 1970‒80- я гг. было адзначана павелічэнне цікавасці да фанетычных даследаванняў вуснага маўлення пры дапамозе эксперыментальна-фанетычных метадаў.

Мэтамі сучаснай фанетыкі з’яўляюцца аналіз фанетычных асаблівасцей (як сегментных, так і суперсегментных) ва ўсіх магчымых відах вуснага маўлення, тлумачэнне ўжывання гэтых асаблівасцей і іх класіфікацыя, заснаваная на разглядзе функцый.

Эксперыментальна-фанетычныя даследаванні гукавога ладу беларускай мовы праводзяцца ў аддзеле сучаснай беларускай мовы філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

За апошнія гады значна павялічылася колькасць даследаванняў, у якіх пытанні прасодыі звязваюцца з камунікатыўным сінтаксісам, тэорыяй актуальнага падзелу сказа і інфармацыйнай структурай выказвання, лінгвістыкай тэксту, семантыкай і прагматыкай, а таксама з аналізам працэсаў генеравання і ўспрымання маўлення пры дапамозе звестак з фізіялогіі, акустыкі і псіхалогіі. У кнізе Л. Ц. Выгоннай «Інтанацыя. Націск. Арфаэпія» (Мінск, 1991) на матэрыяле даследавання вуснага беларускага маўлення даецца навуковае апісанне рытміка-меладычнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы. Разглядаюцца асноўныя прасадычныя адзінкі – мелодыка, тэмп, працягласць, паўзы. Падрабязна аналізуецца акцэнтная структура беларускага выказвання, прыводзіцца багаты ілюстрацыйны матэрыял.

50