Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

ФАНАЛОГІЯ

§ 44. Фаналагічны аспект фанетыкі

Фаналогія (ад грэч. phōnē ‘гук’, lógos – ‘слова, ву-

чэнне’) – раздзел мовазнаўства, які даследуе гукавы лад мовы ў яго функцыянальнай значнасці. Менавіта гэтым фаналогія адрозніваецца ад фанетыкі, якая вывучае гукавы бок мовы з пункту гледжання артыкуляцыйных, акустычныхіперцэптыўныххарактарыстык.Фанетыкаіфаналогія разглядаюць розныя бакі аднаго і таго ж аб’екта, але ў той жа час з’яўляюцца адным цэлым, паколькі асобныя гукі і гукавыя адзінкі больш высокага ўзроўню вылучаюцца ў маўленчай плыні толькі праз сэнсавыя адзінкі.

Кожная гукавая адзінка выконвае пэўную ролю пры ўтварэннііадрозніванніслоў.Угэтымізаключаеццазначэннегукавогаладумовыдлямоўнайсістэмыўцэлым.Акрэслены аспект фанетыкі называецца фаналагічным, у якім гукавыяадзінкіразглядаюццаякфункцыянальназначымыя.

Узаемаадносіны паміж дзвюма дысцыплінамі можна паказаць наступным чынам:

ФАНЕТЫКА

вывучае акустычныя, артыкуляцыйныя, перцэптыўныя якасці гукаў

ФАНАЛОГІЯ

вывучае гукі з пункту гле­ джання іх выкарыстання ў якасці сродкаў адрознення і атаясамлення слоў, марфем

Цэнтральнае месца ў фаналогіі займае вучэнне пра фанему. Фанема (ад грэч. phṓnēma ‘гук, голас’) – гэта моўная адзінка, прадстаўленая ўсім радам гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца. Паміж гукам і фанемай назіраецца цесная сувязь: фанема як функцыянальная адзінка рэальна ўвасабляецца ў гуках маўлення, якія і з’яўляюцца яе матэрыяльным выражэннем. Напрыклад, фанема <з> (фане-

131

мы бяруцца ў вуглавыя дужкі) можа рэалізоўвацца ў канкрэтных гуках:

ка[з] аць, ка[с] ка, [з’] Ленай, [с’] песняй, [ж]жаваць.

Фанема выконвае наступныя функцыі:

1) перцэптыўную, або функцыю атаясамлення. Так, прыназоўнік з прадстаўлены рознымі гукамі: [з’] бетону, [с’] песняй, [з] маці, [с] кожным, [ш] чалавекам, [ж] жалем. Але моўца звычайна гэтай розніцы не заўважае, паколькі прыназоўнік з прадстаўлены адной фанемай;

2)сігніфікатыўную, або функцыю адрознівання. Словы [γ]ук і [р˚]ук

адрозніваюцца фанемамі <γ> і <р>.

З мноства гукаў фаналогія вылучае толькі функцыянальна значымыя – фанемы – і апісвае асаблівасці іх ужывання ў розных фанетычных становішчах. У рамках гэтай дысцыпліны аналізуюцца функцыянальныя ўласцівасці гукаў, іх здольнасці адрозніваць словы. Функцыю адрознення гукі выконваюць толькі тады, калі ўступаюць у адносіны проціпастаўлення паміж сабой (адносіны кантраснай дыстрыбуцыі).

Кожны чалавек можа пераходзіць ад канкрэтных гукаў да іх абстракцый, або фанем, якія знаходзяцца ў свядомасці. У сувязі з гэтым адрозніваюць гук маўлення (канкрэтны гук, вымаўлены ў канкрэтным выпадку) і гук мовы (мноства гукаў, блізкіх адзін аднаму ў артыкуляцый- на-акустычных адносінах). Гук мовы – гэта эталон, абстракцыя, фанема.

Асноўнымі задачамі фаналогіі з’яўляюцца:

1)вызначэнне сутнасці паняцця «фанема»;

2)вылучэнне прымет, якія ўваходзяць у змест фанемы;

3)высвятленнесуадносінпаміжфанемайігукамі,уякіхянарэалізуецца;

4)аналіз спалучэння фанем паміж сабой;

5)характарыстыка функцый фанемы;

6)апісанне саставу і складу фанем у канкрэтнай мове.

Фаналогія цесна звязана з фанетыкай, таму яе яшчэ называюць функцыянальнай фанетыкай. Фаналагічныя звесткі выкарыстоўваюцца ў тэорыі пісьма – графіцы, арфаграфіі (адзін з арфаграфічных прынцыпаў называецца фанематычным), пры стварэнні алфавітаў, пры апісанні з’яў словаўтварэння і граматыкі.

§ 45. Сутнасць тэрміна «фанема» ў розных фаналагічных школах

Тэрмін «фанема» ў блізкім да сучаснага разуменні быў уведзены ў навуковы ўжытак у ХIХ ст. І. А. Бадуэнам дэ Куртэнэ. Ён распрацаваў асноўныя тэарэтычныя палажэнні пра фанему. У навуковай гіпотэзе Бадуэна дэ Куртэнэ можна вылучыць тры этапы.

132

1.Напачаткуфанемаразглядаласяякчаргаваннегукаў,якіяразумеліся даволі шырока. Увага звярталася як на пазіцыйныя, так і на гістарычныя чаргаванні. Напрыклад, вя[з]аць – вя[ж]у, ма[л]ы – ма[л’э]нькі. Такім чынам, гукі аб’ядноўваліся ў агульную гістарычна абумоўленую абстрактную адзінку. Аднак сучасныя носьбіты мовы адрозніваюць гукавы склад слоў і марфем (вяз-, вяж-, мал-, ма[л’]- і г. д.), нягледзячы на тое што з гістарычнага пункту гледжання гэтыя формы можна было лічыць тоеснымі ў гукавым складзе. Сёння мы можам пры дапамозе гукаў [з] і [ж], [л] і [л’] адрозніваць словы: каза́– ка́жа, стол – столь.

2.На наступным этапе ў фанему аб’ядноўваліся ўсе пазіцыйныя чаргаванні, якія адбываліся рэгулярна ў пэўных фанетычных пазіцыях

умежах марфемы. Напрыклад, у словах жалу[д]ы – жолу[т] звонкі на канцы слова аглушаецца, перад [а] вымаўляецца гук [ж], а перад [о] – гук [жº] (агублены). Значыць, у фанему <д> аб’ядноўваюцца гукі [д] і [т], а ў фанему <ж> – гукі [ж] і [жº]. Але гукі [ж] і [жº] не могуць самастойна адрозніваць словы ў беларускай мове, і на слых яны амаль ідэнтычныя. Гукі [д] і [т], наадварот, могуць адрозніваць словы: дам – там.

3.Нарэшце, фанему пачалі разглядаць як чаргаванне гукаў, якія з’яўляюцца сэнсаадрознівальнымі. Так, словы сад і суд адрозніваюцца гукамі [с] і [сº], [а] і [у], аднак гукі [с] і [сº] не з’яўляюцца сэнсаадрознівальнымі ў беларускай мове (мы не зможам знайсці словы, якія б адрозніваліся толькі гэтымі гукамі: [с] і [сº]). Істотным момантам для вызначэння фанемы з’яўляецца тое, што чаргаванні адбываюцца ў межах адной марфемы. Гэта ўзмацняе залежнасць фанемы ад марфемы. Таму такі падыход у разуменні фанемы названы марфалагічным.

Вучэнне пра фанему распрацоўваюць розныя фаналагічныя школы, якія пачалі ўзнікаць у ХХ ст.: Маскоўская фаналагічная школа, Ленінградская фаналагічная школа, Пражская фаналагічная школа. Названыя школы працягваюць развіваць ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ адносна фанемы, аднак па-рознаму разумеюць функцыі фанемы.

Заснавальнікам Ленінградскай фаналагічнай школы (ЛФШ)

з’яўляецца Л. У. Шчэрба, які працягваў развіваць ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ апошняга перыяду. Яго паслядоўнікамі сталі А. М. Гвоздзеў, Л. Р. Зіндэр, М. І. Матусевіч, Л. В. Бандарка, Л. Л. Буланін, Л. А. Вярбіцкая і інш.

Прадстаўнікі ЛФШ у якасці асноўнай функцыі фанемы называюць яе здольнасць пазначаць і апазнаваць гукавую абалонку слоў. Калі галоўная задача фанемы заключаецца ў пазнаванні гукавой абалонкі слова, то гэты працэс непасрэдна не звязаны з сэнсам. Чалавек можа ўспрымаць

133

і запісваць словы, якія яму невядомыя, г. зн. фанемны аналіз магчымы і без марфалагічнага разбору. Таму адзінкай фаналагічнага аналізу з’яўляецца не марфема, а словаформа. Гэта сведчыць пра незалежнасць фанемы ад марфемы. Прадстаўнікі ЛФШ падкрэсліваюць самастойнасць фаналагічнага ўзроўню, што дазваляе вольна выкарыстоўваць запазычаныя словы пры фаналагічным аналізе.

Угукавымланцугусустракаюццагукавыяадрэзкіпоўнагаіняпоўнага тыпаў вымаўлення. Пры поўным тыпе вымаўлення ўсе носьбіты мовы дакладна вызначаюць фанемны склад слоў, а пры няпоўным тыпе беспамылковаевызначэннефанемнагаскладунемагчыма.Прытакімпадыходзе няма месца для моцных і слабых пазіцый у слове, бо з апазнавальнага пункту гледжання яны аднолькавыя і адрозніваюцца толькі па ступені распазнавальных магчымасцей фанемы.

З’яву нейтралізацыі (супадзення некалькіх фанем у адным гуку) ЛФШ цалкам не адмаўляе, але разумее яе зыходзячы са сваіх уяўленняў. У пазіцыі нейтралізацыі распазнавальныя магчымасці фанемы не змяншаюцца, толькі накладваецца абмежаванне на выкарыстанне некаторых фанем. Так, у канцы слова не выкарыстоўваюцца звонкія зычныя фанемы, таму ў пазіцыі нейтралізацыі адбываецца чаргаванне фанем: /сады/, /сат/. Падобны падыход арыентаваны на аналіз вуснага маўлення. Паводле меркавання прадстаўнікоў ЛФШ, пісьмовая форма маўлення цалкам грунтуецца на поўным тыпе вымаўлення, калі нельга па-рознаму выявіць фанемны склад.

Маскоўская фаналагічная школа(МФШ) узнікла ў канцы 1920-х гг.

Яе заснавалі Р. І. Аванесаў, П. С. Кузняцоў, А. А. Рэфармацкі, У. М. Сі­ дараў,А.М.Сухацін.Іхвучні–М.В.Паноў,Л.М.Булатава,К.В.Гаршко- ва і інш. Прадстаўнікі МФШ развіваюць марфалагічныя погляды Бадуэна дэ Куртэнэ на фанему. МФШ арыентавана на тлумачэнне асаблівасцей пісьмовай формы маўлення. Галоўнай функцыяй фанемы прадстаўнікі МФШ лічаць перцэптыўную – атаясамленне семантычна напоўненых адзінак.

Гукі сігніфікатыўна моцных пазіцый аб’ядноўваюцца ў адну фанему не на аснове іх фанетычнага падабенства – акустычнай або артыкуляцыйнай падобнасці, а на аснове здольнасці гэтых гукаў адрозніваць словы і марфемы. Так, у фанетычных словах [з] ̮маці, [с’] ̮песняй фанема <з> рэалізуецца ў першым выпадку ў гуку [з], а ў другім – [с’]. Гукі [з] і [с’] аб’ядноўваюцца ў адну фанему, паколькі яны выконваюць адну і тую ж

134

сэнсаадрознівальнуюфункцыю.Складфанемвызначаеццапрадстаўнікамі МФШ і ЛФШ па моцнай пазіцыі.

Гэты ж функцыянальны крытэрый прадстаўнікі МФШ распаўсюдж­ ваюць і на сігніфікатыўна слабыя пазіцыі. У словазлучэннях во[з] ̮дроў

іво[с] ̮стаіць гукі [з] і [с] аб’ядноўваюцца ў адну фанему <з>, паколькі яны выконваюць адну і тую ж функцыю і не адрозніваюць дадзеныя словаўжыванні: гэта адно і тое ж слова, а выбар [з] або [с] абумоўлены пазіцыйна.

УМФШ гукі маўлення аб’ядноўваюцца на аснове артыкуляцый- на-акустычнага падабенства, а гукі мовы ўтвараюць фанемы на функцыянальнай аснове. Паколькі ў фанемы важнай функцыяй з’яўляецца перцэптыўная, то прадстаўнікі МФШ крыху інакш тлумачаць паняцце нейтралізацыі. Пазіцыі нейтралізацыі, ці слабыя пазіцыі, можна прывесці да моцных, выкарыстоўваючы адпаведныя фаналагічныя адзінкі. І толькі ў слабых пазіцыях, якія нельга прывесці да моцных, узнікае спецыфічная адзінка – гіперфанема.

Прадстаўнікі ЛФШ гукі маўлення аб’ядноўваюць у гукі мовы на адзінай функцыянальнай аснове. Так, у дзеясловах [с]кінуць і [з]гінуць гукі [с] і [з] залежаць ад фанетычнага акружэння (перад глухім зычным выкарыстоўваецца [с], а перад звонкім – [з]), г. зн. з’яўляюцца несамастойнымі. Але ў іншых умовах гэтыя гукі могуць адрозніваць словы: сала – зала. Таму прадстаўнікі ЛФШ лічаць, што ў дзеяслове скінуць гук [с] рэалізуе фанему /с/, а ў слове згінуць гук [з] рэалізуе фанему /з/.

Услове вада па тэорыі МФШ ненаціскны гук [а] з’яўляецца разнавіднасцю фанемы <о>, паколькі ў моцнай пазіцыі ў гэтым корані

выступае [о]: во́ды. Прадстаўнікі МФШ разглядаюць рэалізацыю гукаў фанемы толькі ў пэўнай марфеме. У сувязі з гэтым для вызначэння сістэмы фанем нельга выкарыстоўваць запазычаныя словы, паколькі іх марфемны склад часта не зусім зразумелы. Па тэорыі ж ЛФШ у слове вада ненаціскны [а] – разнавіднасць фанемы /а/, паколькі ён больш падобны па артыкуляцыйных і акустычных характарыстыках да націскнога [а], чым да [о], і можа самастойна адрозніваць словы: там – тым, дам – дым. ПрадстаўнікіЛФШлічаць,штофанемныаналізмагчымыбезмарфемнага

ісэнсавага аналізу слова. Так, калі мы пачулі слова першы раз, мы зможам узнавіць яго. Фанема самастойная, паколькі сувязь паміж фанемай і марфемай патэнцыяльная.

Асноўныя адрозненні паміж МФШ і ЛФШ адлюстраваны ў табл. 8.

135

 

 

Табліца 8

 

 

 

Назва школы

 

 

Асноўныя

МФШ

ЛФШ

аспекты

 

 

Мэта школы

Растлумачыць

Апісаць працэсы

 

асаблівасці пісьмовых

ўспрымання вусных

 

формаў маўлення

формаў маўлення

Абазначэнне фанемы

<п>

/п/

 

 

 

Функцыі фанемы

Адрозніваць сэнсы

Адрозніваць гучанне, а

 

 

потым сэнсы

Асаблівасці пры

Фанема рэалізуецца

Істотна толькі фанетыч-

вызначэнні фанемы

праз чаргаванні гукаў у

нае асяроддзе

 

межах адной марфемы

 

Пазіцыі фанемы

Моцныя і слабыя пазіцыі

Усе пазіцыі роўныя

Склад фанем

Вызначаецца па

Вызначаецца ў поўным

 

моцных пазіцыях у

тыпе вымаўлення.

 

агульнаўжывальнай

Падзел на падсістэмы

 

падсістэме, падсістэме

неістотны

 

запазычаных і

 

 

рэдкаўжывальных слоў

 

Асноўнае

Для абслугоўвання

Для абслугоўвання

прызначэнне фанемы

працэсу генерыравання

працэсу ўспрымання

 

маўлення

маўлення

Тэрміны пры вызначэнні

Слабыя пазіцыі,

Такіх паняццяў няма,

фанемы

гіперфанема

ёсць толькі абмежаванне

 

 

ў выкарыстанні

Пражская фаналагічная школа (ПФШ) узнікла ў канцы 1920-х гг. і

звязаназдзейнасцюрускіхдаследчыкаўМ.С.ТрубяцкогаіР.В.Якабсона. ПФШ распрацавала фаналогію як асобны раздзел мовазнаўства. У кнізе М. С. Трубяцкога «Асновы фаналогіі» («Grundzüge der Phonologie», 1939)

на прыкладзе фаналагічнага аналізу развіваюцца базавыя ўяўленні пра структурны лад мовы, апісваюцца асноўныя метады структурнага аналізу моўных з’яў.

Пражскія навукоўцы звярнулі ўвагу на распазнавальныя магчымасці фанемы, што з’яўляецца яе асноўнай функцыяй. Фанема разглядаецца імі як гукавая адзінка, якая адрознівае вышэйшыя адзінкі мовы – марфемы ці словы. У адных пазіцыях фанемы выяўляюць сябе цалкам, у

136

другіх – нейтралізуюцца, супадаюць у гучанні з разнавіднасцю іншай фанемы. Так, у слове поп пачатковы і канцавы [п] з функцыянальнага боку з’яўляюцца рознымі адзінкамі, паколькі пачатковая фанема {п} (у практыцы ПФШ фанемы заключаюцца ў фігурныя дужкі) знаходзіцца

ўпазіцыі максімальнага адрознення, а канцавая фанема {п} – у пазіцыі нейтралізацыі.Уапошнімвыпадкуфанеманевалодаепрыметайглухасці/ звонкасці.Тамупражцыпрапанаваліназывацьфанемы,якіясустракаюцца

ўпазіцыі нейтралізацыі, архіфанемамі.

Для ПФШ характэрна дэталёвая распрацоўка тэорыі супрацьпастаў­ ­ лення (апазіцыі) фанем і іх дыферэнцыяльных прымет, тады як МФШ асноўную ўвагу надае тэорыі пазіцый, у якіх выступае фанема.

Фаналагічная апазіцыя – гэта проціпастаўленне двух слоў, якія адрозніваюцца мінімумам сваёй формы. Вылучаць фанемы можна двума шляхамі:

1)шляхам ліквідацыі адрозненняў, калі проціпастаўляюцца мінімаль­ ныя пары слоў, якія адрозніваюцца толькі адным гукам, г. зн. маюць аднолькавыя фанетычныя ўмовы: сад – сам, сом – сум;

2)шляхам узмацнення адрозненняў, калі ўлічваюцца ўсе рэалізацыі

фанемы і падрабязна аналізуецца спалучальнасць гукаў. Так, словы пят – пяць адрозніваюцца гукамі [т], [ц’], а таксама [∙а], [∙а∙]. Аднак сэнсаадрознівальным з’яўляецца толькі першае проціпастаўленне, таму што ёсць пары слоў, дзе гэтыя зычныя ў такіх жа фанетычных умовах самастойна адрозніваюць словы: быт – быць. У той жа час у беларускай мовенямапарслоў,дзеб[∙а]і[∙а∙]самастойнаадрознівалісловы,тамугэта адрозненне неістотнае, а значыць, [∙а] і [∙а∙] – разнавіднасці фанемы <а>.

Прадстаўнікі ПФШ уяўляюць фанему як сукупнасць, суму дыферэнцыяльных (або адрознівальных) прымет.

Усе названыя фаналагічныя школы апісваюць фанемы з розных бакоў і тым самым дапаўняюць адна адну.

§ 46. Фаналагічныя пазіцыі.

Алафоны, варыянты і варыяцыі фанемы

Фаналагічныя пазіцыі–гэтаўмовывыкарыстання,рэалізацыіфане- мы ў маўленні: у розных пазіцыях адна і тая ж фанема выступае ў розных гукавых абліччах.

Адрозніваюць моцныя і слабыя фаналагічныя пазіцыі. Моцныя фаналагічныя пазіцыі (або пазіцыі максімальнай дыферэнцыяцыі) – гэта

137

такія пазіцыі, у якіх супрацьпастаўляецца найбольшая колькасць фанем. Так, усе фаналагічныя пазіцыі націскных галосных з’яўляюцца моцнымі, паколькіўкожнайзіхпроціпастаўляюццаўсепяцьгалосныхфанем:т[а]к,

т[о]к, т[у]к, [ц’і]к, [ц’э∙]нь.

У слабых пазіцыях магчымасці выканання фанемамі сваіх функцый абмежаваны.Паколькіўфанемыдзвеасноўныяфункцыі(перцэптыўная – здольнасць атаясамліваць – і сігніфікатыўная – здольнасць адрозніваць словы і марфемы), то ў сувязі з гэтым размяжоўваюць пазіцыі перцэп­ тыўна моцныя і слабыя і сігніфікатыўна моцныя і слабыя.

У перцэптыўна моцнай пазіцыі фанема выступае ў сваім асноўным гукавым абліччы: на гук не ўплываюць суседнія гукі, ён вымаўляецца як у нейтральным становішчы. Для галосных гукаў [а], [о], [у] такой пазіцыяй з’яўляецца іх становішча ў пачатку слова перад цвёрдымі зычнымі або ў сярэдзіне слова паміж цвёрдымі зычнымі: в[о]чы, д[а] мы́, з[у]бы. Для галосных гукаў [і], [э] перцэптыўна моцнай пазіцыяй з’яўляецца іх становішча пасля мяккіх перад цвёрдымі зычнымі: [з’і]ма, [к’і] но, [л’э] с, [л’э]та. Менавіта ў такой пазіцыі яны вымаўляюцца як у ізаляваным становішчы.

Для зычных перцэптыўна моцная пазіцыя – перад гукам [а]: [в’а] с[н] а, го[л]ас, [с’а]ст[р]а.

Уперцэптыўна слабых пазіцыях фанема прадстаўлена тымі гукамі, на якія ўздзейнічаюць суседнія гукі. Для галосных гэта пазіцыя побач з мяккімі зычнымі: [л’·о]с, [м’·а]ш[а·ц’], для глухіх зычных – становішча перад звонкімі: фу[д]бол, ка[з’]ба. У такой пазіцыі адбываецца абавязковая замена глухога зычнага звонкім, які абумоўлены гэтай пазіцыяй і выкарыстоўваецца толькі ў ёй. Уплыў лабіялізаваных галосных [о], [у] на папярэдні зычны, у выніку чаго ён становіцца агубленым, таксама з’яўляецца прыкладам перцэптыўна слабай пазіцыі: [л’·˚у·]дзі, [в˚о]ўк, [п˚о·л’]е.

Усігніфікатыўна моцнай пазіцыі фанема адрозніваецца ад іншых.

Гэтапазіцыямаксімальнайдыферэнцыяцыі.Длягалосныхсігніфікатыўна моцная пазіцыя – іх націскное становішча: б[о]к, б[а]к, д[о]м, д[а]м, [л’·э] с, [л’·у]к. Для зычных – становішча перад галоснымі і санорнымі зычнымі: [р]ад, [пл]от, [кн’]і[γ]а.

Сігніфікатыўна слабая пазіцыя – пазіцыя менш істотнага адрознівання фаналагічных адзінак. Для галосных гэта ненаціскное становішча: го́р[а]д, [з’·а]мля́, а для зычных – пазіцыя ў канцы слова і перад шумнымі: са[т], лы[ш]ка.

Супадзенне перцэптыўна і сігніфікатыўна моцных пазіцый называеццаабсалютна моцнай пазіцыяй.Утакімстановішчыфанемарэалізуецца

138

ў сваёй асноўнай разнавіднасці. Па гэтым гуку фанема і называецца: фанема <а> па гуку [а], фанема <з’> па гуку [з’] і г. д.

У пэўнай пазіцыі дзве фанемы могуць супадаць у адным гуку. Такая з’ява называецца нейтралізацыяй фанем: параўнайце словы пас і паз. У гэтым выпадку фанемы <с> і <з> не адрозніваюць словы, паколькі яны супалі ў адным гуку [с]: [пас].

Фанема рэалізуецца ў гуках мовы, якія называюцца алафонамі. Так, фанема <з> можа рэалізоўвацца ў гуках (або алафонах) [с], [з’], [з], [ж], [ш]: [с] ̮салам, [з’] ̮мясам, [з] ̮маці, [ж] ̮жонкай, [ш] ̮шампунемСя. -

род алафонаў вылучаецца асноўны алафон, які найменш абумоўлены пазіцыяй, г. зн. знаходзіцца ў пазіцыі найменшай залежнасці ад фанетычных умоў. У прыведзеных прыкладах гэта гук [з].

Алафон, якасць якога змяняецца настолькі, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы, называецца варыянтам фанемы: маро[с] (гук [с] – варыянт фанемы <з>. Параўнайце: у моцнай пазіцыі маразы), в[а]ласы (гук [а] – варыянт фанемы <о> ў слове волас). У сігніфікатыўна слабых пазіцыях фанема прадстаўлена сваімі варыянтамі.

Алафон, якасць якога змяняецца нязначна і не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы, называецца варыяцыяй: [м’·а]та (гук [·а] – варыяцыя фанемы <а> ), м[а·]лінавы (гук [а·] – варыяцыя фанемы <а>). У сігніфікатыўна моцных, але перцэптыўна слабых пазіцыях фанема прадстаўлена сваімі варыяцыямі.

Фанема, якую нельга адназначна прывесці ў канкрэтных марфемах да моцнай пазіцыі, называецца гіперфанемай. Так, у слове савет першы галосны [а] не бывае пад націскам у аднакаранёвых словах. Але добра вядома пазіцыйнае чаргаванне гукаў [о] і [а] ў беларускай мове: мова – маўленчы, поле – палі і г. д. Гэта значыць, што гукі [а] і [о] з’яўляюцца прадстаўнікамі гіперфанемы <а/о> ў слове савет.

Моўная адзінка, прадстаўленая радам гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца пры нейтралізацыі фанем, называецца архіфанемай (тэрмін прапанаваны Пражскай фаналагічнай школай) або слабай фанемай (тэрмін прапанаваны Р. І. Аванесавым). Так, фанемы <т>, <д> на канцы слова і перад глухім зычным супадаюць у гуку [т]: ко[т] (кот і код). Архіфанема мае меншы набор дыферэнцыяльных прымет, чым адпаведныя ёй парныя фанемы: у архіфанемы адсутнічае прымета, па якой проціпастаўляюцца фанемы, што нейтралізуюцца. У прыведзеным прыкладзе фанема <т> глухая, а <д> звонкая, але архіфанема <т/д> не мае гэтай прыметы: у пазіцыінейтралізацыіадсутнічаепроціпастаўленне<т>–<д>паглухасці/ звонкасці.

139

§ 47. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем

Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем вызначаюцца наяўнасцю або адсутнасцю супрацьпастаўлення фанемы іншым фанемам па пэўнай прымеце. Фанемы – гэта мінімальныя адзінкі мовы, іх нельга раздзяліць на больш дробныя элементы. Але ў той жа час фанема – складаная з’ява, якая мае шэраг прымет, што не могуць існаваць самастойна, па-за фанемамі.

Адна фанема адрозніваецца ад іншых паводле пастаянных прымет, якія не залежаць ад пазіцыі ў слове. Так, у словах сяст[р]а – сяст[р˚] у фанема <р> праяўляецца ў двух алафонах: [р] і [р˚]. Пастаянныя прыметы гэтых алафонаў – месца ўтварэння, спосаб утварэння, санорнасць. Гэтымі прыметамі фанема <р> адрозніваецца ад іншых: <д>, <с>, <ц> і г. д.

Агубленасць або неагубленасць з’яўляецца пераменнай прыметай, якаяабумоўленапазіцыяйуслове.Паводлегэтайпрыметыадрозніваюцца алафоны [р] і [р˚].

Фанемы адрозніваюцца паміж сабой у сігніфікатыўна моцных пазіцыях.Галосныяфанемыпаднаціскамрэалізуюццаўнаступныхгуках:

<і> – [·і], [·і·], [ы], [ы·] (лі]ст, пі·]ць, п[ы]л, п[ы·]льны); <э> – [э], [э·], [·э·], [·э] (др[э]ва, кр[э·с’]ліць, [л’·э·]дзь, [п’·э]ч); <у> – [у], [у·], [·у·], [·у] (р[у]х, п[у·л’]с, [л’·у·z’]і, [л’·у]к);

<о> – [о], [о·], [·о·], [·о] (н[о]с, ст[о·л’], [с’·о·л’]ета, , [л’·о]с); <а> – [а], [а·], [·а·], [·а] (к[а]чка, п[а·л’]чык, з[з’·а·н’]не, [с’·а]ду).

Калі параўнаць гукі, якія чаргуюцца, то можна заўважыць, што кожны рад проціпастаўляецца іншым радам па пэўнай прымеце (прыметах): ступені пад’ёму языка, наяўнасці або адсутнасці лабіялізацыі. Прымета рада ў галосных фанем з’яўляецца пераменнай, паколькі абумоўлена ўплывам суседніх цвёрдых або мяккіх зычных. Ахарактарызуем фанему <і>: верхні пад’ём, нелабіялізаваная. А значыць, усе гукі, што рэалізуюць гэту фанему ў сігніфікатыўна моцнай пазіцыі, верхняга пад’ёму, нелабіялізаваныя. Фанема <у> – верхняга пад’ёму, лабіялізаваная; <э> – верхняга пад’ёму, нелабіялізаваная; <о> – сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваная; <а> – ніжняга пад’ёму, нелабіялізаваная.

Кожную з галосных фанем можна вызначыць (г. зн. адмежаваць ад іншых фанем) па дзвюх названых прыметах. Прыметы, неабходныя і дастатковыя для вызначэння фанемы ў сігніфікатыўна моцнай пазіцыі,

называюцца дыферэнцыяльнымі прыметамі фанемы. Імі могуць быць любыя артыкуляцыйныя або акустычныя прыметы.

140