Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія

.pdf
Скачиваний:
34
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
2.6 Mб
Скачать

слове. Напрыклад, трагікамедыя (ад трагікакамедыя), мінералогія (ад

мінералалогія).

Кантракцыя(адлац.contractio–‘сцяжэнне’)–гэтасцяжэнненекалькіх гукаў у адзін. Кантракцыя найчасцей назіраецца пры словаўтварэнні, на стыку кораня і суфікса: ткач + скі = тка[ц]кі, горад + скі = гара[ц]кі, беларус + скі = белару[с]кі, таварыш + скі = тавары[с]кі, Пухавічы + скі = пухаві[ц]кі, мастак + скі = маста[ц]кі, француз + скі = францу[с]кі і г. д.

Акрамяразгледжаныхкамбінаторныхфанетычныхзмен,вылучаюцца таксама пазіцыйныя змены гукаў, якія залежаць ад агульных умоў вымаўлення: месца націску, пазіцыі ў слове. Да такіх змен адносяць рэдукцыю, пратэзу і аглушэнне звонкіх на канцы слоў.

Рэдукцыя (ад лац. reductio – ‘вяртанне’) – гэта змяненне гукавых характарыстык маўленчых элементаў, выкліканае іх ненаціскным становішчам. Найчасцей скарачаюцца і змяняюць сваё гучанне галосныя гукі. Адрозніваюць колькасную і якасную рэдукцыю.

Колькасная рэдукцыя – скарачэнне часу гучання гука. Так, націскны галосны заўсёды мае большую працягласць, а працягласць ненаціскных галосных залежыць ад іх становішча ў слове адносна націску. Галосныя першага пераднаціскнога склада гучаць больш доўгі час, чым галосныя іншых ненаціскных складоў. Пры колькаснай рэдукцыі гук захоўвае свае асноўныя якасці.

Скарачэннепрацягласцігалосныхможапрывесцідаякаснайрэдукцыі, г. зн. да частковай артыкуляцыі гука. У выніку ён страчвае свае асноўныя якасці.

Для беларускай літаратурнай мовы характэрна толькі колькасная рэдукцыя, калі час гучання ненаціскных галосных крыху скарачаецца, але гукі ўсё роўна вымаўляюцца выразна. Якасная рэдукцыя назіраецца ў дыялектах. Прыклад: в[ъ]да (вада).

Пратэза(адгрэч.prothesis–‘прыстаўны’)–гэтагукі,якіяз’яўляюцца ў пачатку слова ў пэўных фанетычных умовах. У беларускай мове сустракаюцца пратэтычныя зычныя [в], [γ], [j] і пратэтычныя галосныя [і], [а]: [в]озера, [γ]анна, [j∙і∙]ней, [а]мшара, [і]ржаны.

Аглушэнне звонкіх на канцы слоў – гэта фанетычны працэс, згодна з якім у маўленні слова можа заканчвацца толькі на глухія гукі. Прыклады:

но[х] (ног), ла[т] (лад), му[ш] (муж), ла[с] (лаз).

Разгледжаныя фанетычныя змены зычных і галосных гукаў адбываюцца ў пэўных фанетычных умовах і маюць рэгулярны характар.

121

Пытанні і заданні

1.Што называецца фанетычнымі працэсамі?

2.Што такое камбінаторныя і пазіцыйныя змены гукаў?

3.Назавіце і ахарактарызуйце камбінаторныя змены гукаў.

4.Назавіце і ахарактарызуйце пазіцыйныя змены гукаў.

Практычныя заданні

1. Знайдзіце акамадацыю ў прыведзеных словах.

Мімоза, клавіятура, бегаць, бялізна, птушкі, чаромха, калодзеж, сонейка, кураня, дзяўчо, месяц, асілак, сцюжа, балота, рысь, Юрый, дожджык, морква, хуткі, раяль, Васіль, леснічоўка, луста, юны, уюнок, тралейбус, санет, лётчык, музыка, люк, лядок, вучань, дубовы, п’яўка, няўжо,Юпітэр,стукаць,цюль,кляновік,школьнік,юшка,свяціць,крэйда, марозіць, кацянё, капусны, золак, алфавіт, феерыя, ноўтбук.

2. У прапанаваных ніжэй словах знайдзіце асіміляцыю. Падзяліце словы на групы ў залежнасці ад тыпу асіміляцыі: а) па мяккасці; б) звонкасці/ глухасці; в) прыпадабненні шыпячых да свісцячых / свісцячых да шыпячых; г) прыпадабненні выбухных да афрыкат.

Лыжка, смяешся, малодшы, сшытак, на кладачцы, смецце, галлё, свята, просьба, вакзал, на дошцы, на рэчцы, купаешся, цвёрды, звер, зжыць, наш сад, у місачцы, хутчэй, замазка, лёгкі, насенне, касьба, шэсць, калоссе, лягчэй, праз жыта, са шчоткай, падсадзіць, лесвіца, лічба, перакладчык, зжаваць, дзве, казка, без веры, сняжкі, з шылам, ад парка, носьбіт, дакладчык, мосцік, лётчык, збожжа, лес жа, над шарам, цяжкі, ад чаго,

зсенам.

3.Прачытайце словы, звяртаючы ўвагу на вымаўленне галосных гукаў. Якія асаблівасці мае рэдукцыя ў беларускай мове?

Маліннік, арэшнік, агарод, чатырнаццаць, некваліфікавана, адстрыжаны, брыльянцісты, магноліевыя, перазімаваць, танцаваць, інжынер, бесцырымонна, бюлетэнь, каэфіцыент, перакананасць, святлоўстойлівы, сатысфакцыя,павыбельваны,выкленчаны,перанапружвацца,суіснаванне, цывілізаванасць, ячэйкавы, павывозіць, камандаваць, каменярэзны, дамураваць, гіпсаваць, глеістасць, выкульванне, вылучаны, бадануць, бактэрыёлаг, атаясняцца, атуляцца, калейдаскапічнасць.

122

4.Устаўце, дзе трэба, пратэтычныя або эпентычныя гукі. У якіх пазіцыях яны ўзнікаюць?

..унікум, ..отум, ..ушанка, ..ордэр, ..окісел, ..альховы, ..ольха, на.. астрыць, ..узкасць, ..одзыў, ..унія, ..ода, ні..одзін, Тадэ..уш, ..увесь,

..орган, за..ушніцы, па..мчацца, ..окаць, Ля..он, па..уцінне, ..угаль, ..усач, Матэ..уш, ці..ун, ..універсальны, ..охра, на..огул, ад..этуль, ..Урал, ..Анна,

..обласць, ..абласны, ..устрыца, ..аблокі, у..аччу, за..астрыць, ..удумліва,

..одбліск, ..азёры, ..оспа, ..мчаць, вока..мгненна, за..мглёны, быў ..ржавы, каласы ..ржаныя, ..Омск.

5. Ад якіх слоў утвораны наступныя словы? Якія фанетычныя працэсы назіраюцца ў іх?

Каўнаскі, бейруцкі, шведскі, егіпецкі, калінкавіцкі, латышскі, казацкі, інстытуцкі, бялградскі, славацкі, складскі, матроскі, юнацкі, вільнюскі, выдавецкі, турысцкі, ляхавіцкі, заводскі, добрушскі, асветніцкі, параходства, варонежскі, пухавіцкі, брацкі, турэцкі, эскімоскі, лідскі, каўказскі, кастрычніцкі, паляшуцкі, мецэнацкі, пражскі, ткацкі, арарацкі, прускі, манаскі, суседскі, таварыскі, мноства, захопніцкі, мастацкі, данбаскі, палескі, птаства, студэнцкі, адвакацкі, гіганцкі, брэсцкі.

6. Затранскрыбіруйце словы. Вызначце ў іх фанетычныя працэсы.

Марфаналогія, леснічоўка, на дарожцы, сшыць, востры, радыё, этыкетчык, хто (хто ← кто ← къто), веснік, карабель, кантрасны, сонца, журавель, калідор, рабалаторыя (лабараторыя), язджалы, міласэрны, біёлаг, вісна (вясна), французскі, каложскі, рыжскі, мінералогія, завулак, ядкі, выязны, іржа, брацкі, Орша, навука, есавул, вуда, мыешся, суддзя, хараство, антобус (аўтобус), вірба (вярба), амман (абман), халонна (халодна), трахтар (трактар), шчаслівы, расліна.

7. Параўнайце беларускія і рускія словы. Якія фанетычныя працэсы адбыліся ў іх?

Сонца – солнце, талерка – тарелка, вусы – усы, калідор – коридор, позна – поздно, вуж – уж, стадыён – стадион, Радзівон – Родион, рубель – рубль,вуха–ухо,вясна–весна,вада–вода,агарод–огород,зеленаваты– зеленоватый, журавель – журавль, далонь – ладонь.

ЧАРГАВАННІ ГУКАЎ

§ 39. Чаргаванні гукаў у маўленчай плыні

Чаргаванне – гэта ўзаемазамена гукаў у межах адной і той жа марфемы ў розных словах або словаформах. Тэрмінам «чаргаванне» могуць называцца розныя з’явы:

1) мена гукаў адной фанемы, якая абумоўлена фана­ лагічнай пазіцыяй. Напрыклад, гры[б]ы – гры[п], ду[б]ы – ду[п].Упрыведзеныхпрыкладахфанема<б>рэалізуеццаў залежнасці ад пазіцый у гуках [б] або [п]. Такія чаргаванні даследуюцца ў першую чаргу фаналогіяй;

2) мена фанем у розных морфах (разнавіднасцях марфемы) адной і той жа марфемы: ру[к]а – ру[ч]ка, сме[х]

смя[ш]ыць, на[с’]іць – на[ш]у і г. д.

Паводле характару чаргавання адрозніваюць два яго тыпы – пазіцыйнае і гістарычнае. Пры пазіцыйным чаргаванні гукі, якія чаргуюцца, павінны ўзаемна выключаць адзін аднаго ў розных фанетычных пазіцыях і адносіцца да адной фанемы. Адрозніваюць чаргаванні з паралельнымі і перасякальнымі радамі. Пры пазіцыйных чаргаваннях з паралельнымі радамі ў кожнай пазіцыі выступае аднолькавая колькасць гукаў. Так, паміж цвёрдымі зычнымі ўжываюцца пяць галосных: [а], [о], [у], [э], [ы], пасля мяккіх перад цвёрдымі таксама пяць: [∙а], [∙о], [∙у], [∙э], [∙і], тая ж колькасць галосных магчыма пасля цвёрдых перад мяккімі: [а∙], [о∙], [у∙], [э∙], [ы∙] – і паміж мяккімі зычнымі: [∙а∙], [∙о∙], [∙у∙], [∙э∙], [∙і∙]. Пры пазіцыйным чаргаванні з перасякальнымі радамі ў розных фанетычных пазіцыях колькасць гукаў не супадае: так, розныя па гучанні словы ў назоўным склоне адзіночнага ліку ка[з] а і ка[с]а супадаюць у гучанні ў родным склоне множнага ліку ко[с]. Гэта азначае, што два рады перасякаюцца ў адным гуку [с], які выступае агульным элементам для іх.

124

Гістарычныя чаргаванні з’яўляюцца вынікам змен у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы і не залежаць ад фанетычнай пазіцыі гука ў слове.Гістарычныячаргаваннінеабумоўленысучаснымізаканамернасцямі беларускай мовы, паколькі адбываліся ў старажытны перыяд.

§ 40. Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў

У беларускай мове можна вылучыць некалькі асноўных фанетычных законаў, у адпаведнасці з якімі адбываюцца пазіцыйныя чаргаванні.

1. Глухі зычны не спалучаецца з наступным звонкім (глухі азванчаецца): про[з’]ба (просьба), лі[ž]ба (лічба). Звонкі зычны не спалучаецца з наступным глухім і з паўзай (звонкі аглушаецца): лы[ш]ка (лыжка),

са[т] (сад).

Перад галоснымі могуць выступаць як звонкія, так і глухія зычныя; перад звонкімі зычнымі – толькі звонкія, перад глухімі – толькі глухія.

2. Цвёрдыя зубныя [з], [с] не спалучаюцца з наступнымі мяккімі зычнымі ([з], [с] становяцца мяккімі), за выключэннем заднеязычных [γ’], [к’], [х’]. Напрыклад, [с’]лед, [с’]ляза, [з’]лева, [з’]не[с’]ці, але [з] гінуць, [с]хітрыць, [с]кінуць.

Цвёрды [н] не спалучаецца з наступнымі мяккімі [з’], [с’], [z’], [ц’] (гук [н] становіцца мяккім): кама[н’]дзір, ка[н’]цік, аб рама[н’]се.

Гукі [д], [т] не спалучаюцца з наступнымі мяккімі [в’], [м’] у корані слова (гукі [д], [т] становяцца мяккімі [z’] і [ц’] адпаведна): [z’]веры, [z’] віна, [ц’]мяны.

У беларускай мове заўсёды застаюцца цвёрдымі:

zz губныя [б], [п], [м], [ф], [в] перад мяккімі: ся[мj∙а], [бл’]ізкі, [пj∙у],

гра[фл’∙у];

zz заднеязычныя [г], [γ], [к], [х] перад мяккімі: [хв’]іліна, [кв’]етка, [γл’]іна, [кл’]ін;

zz зацвярдзелыя [ж], [ш], [ž], [ч], [р] і [ц] (калі ўтварыўся не з мяккага

[т’]): [ž]ала, [ж]оўты, [ш]эры, [ч]ас, [р]ад, [ц]ана.

Калі перад галоснымі [а], [о], [у] могуць выступаць як цвёрдыя, так і мяккія ([м]аці, [м’]ата, [л]ось, [л’∙о]с, [л]уг, [л’∙у]к), то перад мяккімі зычнымі – або толькі цвёрдыя (губныя або заднеязычныя), або толькі мяккія ([з’], [с’], [н’], [z’], [ц’]).

3. Свісцячы не спалучаецца з наступным шыпячым (свісцячы замяняеццанашыпячы)ішыпячынеспалучаеццазнаступнымсвісцячым(шыпя- чыстановіццасвісцячым)з-зарэгрэсіўнайасіміляцыі:бя[ш:]умны(бясшум-

ны), [ш:]ытак (сшытак), хістае[с’:]я (хістаешся), гру[ш]чык (грузчык).

125

4. Выбухныя [д], [т] не спалучаюцца з фрыкатыўнымі [ж], [ш] ([д] → [ž], [т] → [ч]), а таксама з гукамі [з], [с] ([д] → [z], [т] → [ц]): а[чш]умець

(адшумець), а[цс]ыпаць (адсыпаць).

Усе разгледжаныя пазіцыйныя чаргаванні зычных адносяцца да перасякальных радоў.

§ 41. Пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў

Пазіцыйныя чаргаванні галосных абумоўлены пазіцыяй адносна націску, а таксама суседствам цвёрдых або мяккіх зычных.

Ненаціскная пазіцыя для галосных з’яўляецца слабай, аднак у ёй выразна вымаўляюцца галосныя [а], [і], [ы], [у]. Галосныя [о], [э] змяняюць сваю якасць і супадаюць у гуку [а]: р[э]кі – р[а]ка, в[о]чы – в[а] чамі, г[о]лас – г[а]ласаваць (пасля цвёрдых зычных [о], [э] → [а] ва ўсіх ненаціскных складах), [л’э]с – [л’а]сны – [л’э∙]снічоўка, [в’о] дры –

[в’а] дро (пасля мяккіх зычных [о], [э] → [а] толькі ў першым складзе перад націскам). Пад націскам пасля цвёрдых зычных галосныя [а], [о], [у] вымаўляюцца як у ізаляванай пазіцыі, г. зн. уплыў суседніх зычных на іх вымаўленне амаль не праяўляецца: лом, сум, дам, дом. Пад уздзеяннем жа мяккіх зычных гэтыя галосныя набываюць пярэднюю артыкуляцыю.

Галосныя[э],[і]паднаціскамвымаўляюццанайбольшнезалежнапасля мяккага зычнага перад цвёрдым: [л’э]с, [к’і]но, [з’і]ма. Пасля цвёрдага зычнага галосныя [э], [і] становяцца больш адкрытымі: [бы] ў, [мэ]та, [бэ]з, а паміж двума мяккімі зычнымі – больш закрытымі і напружанымі: [п’і∙]ць, [п’э∙]нь, [л’і∙]ць, [л’э∙]дзь.

Усе змены галосных пад уплывам суседніх зычных рэалізуюцца ў чаргаваннях з паралельнымі радамі, калі ў кожнай пазіцыі выступае аднолькавая колькасць гукаў (табл. 6).

 

 

 

 

 

 

 

Табліца 6

 

 

 

 

 

 

 

 

Гукі

 

 

 

Пазіцыі

 

 

tat, ta

at

tat’

 

at’

t’a, t’at

t’at’

 

 

[а]

[а]

[а]

[а∙]

 

[а∙]

[∙а]

[∙а∙]

[о]

[о]

[о]

[о∙]

 

[о∙]

[∙о]

[∙о∙]

[у]

[у]

[у]

[у∙]

 

[у∙]

[∙у]

[∙у∙]

[э]

[э]

[э]

[э∙]

 

[э∙]

[∙э]

[∙э∙]

[і]

[ы]

[і]

[ы∙]

 

[і∙]

[∙і]

[∙і∙]

Заўвага. Абазначэнні: t – цвёрды зычны, t’– мяккі зычны, a – галосны.

126

Чаргаванне націскных галосных [о], [э] з ненаціскнымі [ы], [э] або [і] ў складах [ро] → [ры], [ло] → [лы], [л’э] → [л’і] сумяшчае элементы пазіцыйнага і гістарычнага чаргавання, паколькі, з аднаго боку, залежыць ад пазіцыі адносна месца націску, а з другога галосныя гукі паходзяць з былых напружаных [ъ], [ь].

 

 

 

 

Табліца 7

 

 

 

 

 

 

У першым пераднаціскным

У астатніх ненаціскных

Пад націскам

складзе

складах

пасля цвёрдых

пасля мяккіх

пасля цвёрдых

пасля мяккіх

 

зычных

зычных

зычных

зычных

[і]

[і]

[і]

[ы]

[ы]

[ы]

[у]

[у]

[у]

[у]

[у]

[а]

[а]

[а]

[а]

[а]

[о]

[а]

[а]

[а]

[э] або [эа]

[э]

[а]

[а]

[а]

[э] або [эа]

Такімчынам,зменыгалосныху залежнасціадмесцанаціскуіпазіцыі ўсловеўтвараюцьпаралельна-перасякальнытыппазіцыйныхчаргаванняў націскных і ненаціскных галосных (табл. 7).

§ 42. Гістарычныя чаргаванні зычных гукаў

Сярод гістарычных чаргаванняў зычных гукаў можна вылучыць некалькі асноўных мадэляў:

1) чаргаванне губны – губны + [л’]: [б(б’)] // [бл’]: работа – рабіць – раблю,

[п(п’)] // [пл’]: сыпаць – сыплю, купіць – куплю, [м(м’)] // [мл’]: корм – карміць – кармлю, [в(в’)] // [ўл’]: слава – славіць – слаўлю, [ф(ф’)] // [фл’]: графа – графіць – графлю;

2)чаргаванне зубных з пярэднепаднябеннымі (альвеалярнымі) шыпячымі:

[д(z’)] // [ž]: хада – хадзіць – хаджу, [т(ц’)] // [ч]: плата – плаціць – плачу, [з(з’)] // [ж]: вязаць – вяжу, вазіць – важу, [с(с’)] // [ш]: пісаць – пішу, касіць – кашу;

3)чаргаванне заднеязычных з пярэднепаднябеннымі (альвеалярнымі) шыпячымі:

127

[γ] // [ж]: бераг – беражок, [к] // [ч]: рука – ручка, [х] // [ш]: смех – смяшыць;

4)чаргаванне заднеязычных са свісцячымі: [γ] // [з’]: нага – на назе, [к] // [ц]: рака – рацэ,

[х] // [с’]: страха – на страсе;

5)чаргаванне [л] // [ў] у дзеясловах у форме прошлага часу мужчын-

скага роду: пісала – пісаў, чытала – чытаў.

§ 43. Гістарычныя чаргаванні галосных гукаў

Найбольш пашыранымі мадэлямі гістарычных чаргаванняў галосных гукаў з’яўляюцца наступныя:

1)[э] // [о]: везці – воз;

2)націскны [э] // [а]: сесці – садзіць;

3)[у] // [о] // [ы]: сухі – сохнуць – высыхаць;

4)[а] // [і] // [о] // [ ] (нуль гука): бяру – збіраць – збор – сабраць;

5)[уj] // [ав]: кую – каваць;

6)[а] // [у], [м], [н]: вязаць – вузел, узяць – вазьму, мяць – мну;

7)[а] // [он], [ім]: імя – імёны, зняць – зніму;

8)[о], [э] // [ ] (нуль гука): радок – радка, дзень – дня.

Галосныя [о], [э], [а], якія чаргуюцца з нулём гука, называюцца беглымі галоснымі: сон – сну, дзень – дня, журавель – жураўля.

Чаргаванні гукаў адпавядаюць фанетычным законам мовы, адбываюцца ва ўсіх выпадках, калі гук аказваецца ў адпаведных умовах, і не ведаюць выключэнняў у пэўнай моўнай сістэме.

Пытанні і заданні

1. Што такое чаргаванне гукаў?

2. Шторазумееццападпазіцыйнымігістарычнымчаргаваннямігукаў? 3. У адпаведнасці з якімі фанетычнымі законамі адбываюцца

пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў? Праілюструйце прыкладамі. 4. Чым абумоўлены пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў?

Праілюструйце прыкладамі.

5. Якое чаргаванне галосных сумяшчае элементы пазіцыйнага і гістарычнага чаргаванняў? Чаму?

6.Назавіце асноўныя мадэлі гістарычнага чаргавання зычных гукаў.

7.Пералічыце мадэлі гістарычнага чаргавання галосных гукаў.

128

Практычныя заданні

1. Знайдзіце ў парах слоў галосныя гукі, якія пазіцыйна чаргуюцца. Выпішыце іх.

Золата – залаты, вёдры – вядро, лес – лясны, спевы – спяваць, чырвоны – чырвань,жолуд – жалуды, мёд – мядовы, норка – нара, вёска – вясковы, вада – вадзічка, мора – марскі, поўны – паўнаваты, вёрсты – вярста, вехі – вяха, лёгкі – лягчэйшы, мова – маўленне, совы – сава, ліст – лісцік, голас – галасіць, добры – дабрэйшы, догляд – даглядаць, колер – каляровы, ноч – начны, поўны – паўнюткі.

2. Вызначце ў парах слоў зычныя гукі, якія пазіцыйна чаргуюцца. Выпішыце іх.

Хада – хадзіць, нага – ног, плата – плаціць, зубы – зуб, мода – па модзе­ , свет – свяціць, сад – у садзе, муж – у мужа, днямі – дзень, ноч – начны, пяты – пяцёрка, бабы – боб, прырода – на прыродзе, рогі – рог, мароз – маразы, код – кодавы, сцягі – сцяг, работа – рабіць, графа – графіць, рот–роцік,магу–мог,провад–на провадзе,указ–ваўказе,універсітэт– ва ўніверсітэце, скразны – скрозь, боязь – баязлівы.

3. Прачытайце тэкст. Затранскрыбіруйце яго. Назавіце галосныя гукі, зафіксаваныя: 1) у першым складзе перад націскам; 2) іншых ненаціскных складах.

Жытнёвае поле, лясы і азёры, Крынічанька ў лузе і ў небе жаўрук, ‒ Услухайся толькі – усё тут гаворыць: Люблю цябе, Белая, Белая Русь.

Ну як не любіць тыя хаты ля гаю, Ля сініх азёр і палёў залатых,

Дзе хлебам і соллю сяброў сустракаюць І з песняй праводзяць, як родных сваіх.

Свет помніць і сёння, як ты ваявала, Што кожны чацвёрты ў зямлі беларус. З сынамі Радзімы Маскву адстаяла, Жыццё адстаяла, о Белая Русь…

У. Карызна

129

4. Запоўніце табліцу. Праілюструйце яе сваімі прыкладамі. Пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў

Націскныя галосныя гукі

Галосныя гукі ў першым

Галосныя гукі ў іншых

складзе перад націскам

ненаціскных складах

[а], [·а], [а·], [·а·]

[а], [·а], [а·], [·а·]

[а], [·а], [а·], [·а·]

[о]

 

 

[у]

 

 

[і]

 

 

[э]

 

 

5. Вызначце ў парах слоў гукі, якія гістарычна чаргуюцца. Выпішыце іх.

Рука – ручны, смех – смяшыць, берагі – беражок, звон – звінець, дзень – дня, гук – гучны, нага – на назе, рака – у рацэ, страха – на страсе, работа – раблю, корм – кармлю, каваць – кую, вучыла – вучыў, пісала – пісаў, лезці – лазіць, марозіць – марожанае, печ – на печцы, кветка – квітнець, стог – стажок, хацець – хачу, атрута – атручу, лог – у лажку, доўг – даўжок, Рым – рымляне, воўк – воўчы, пень – пня.

6. Праілюструйце гістарычныя чаргаванні сваімі прыкладамі.

[э] // [і], [о] // [ ], [э] // [ ], [γ] // [ж], [к] // [ч], [х] // [ш], [γ] // [з’], [к] // [ц], [х] // [с’], [б] // [бл’], [п] // [пл’], [л] // [ў], [у] // [о] // [ы], [а] // [у], [а] // [і] // [о] // [ ], [э] // [а].

7. Вызначце тыпы чаргаванняў у прыведзеных словах.

Верх – на версе, леў – ільвы, думала – думаў, лава – лаўка, графа – графлю, род – нарадзіцца, хада – хаджэнне, ласка – лашчыцца, глотка – глытаць, горны – гара, свет – світаць, лоб – ілбы, вока – вачаняты, востры – вастрыць, гарох – у гаросе, каціць – коцім, скокі – скачу, кроў – крывавы, смак – смачны, шапка – шапачка, вага – важыць, страха – на страсе, народ – народы, хацеў – хацела, раз – разок, легчы – ляжу, канец – канца.