Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуский.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
318.98 Кб
Скачать

9. Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў. Тыпы ўрокаў чытання, іх змест і структура.

Прынцып - (аснова, першапачатак) цэнтральнае азначэнне, аснова любой навуковай сістэмы, што ўяўляе сабой абагульненне і распаўсюджанне якіх-небудзь палажэнняў на ўсе з’явы той галіны, з якой прапанаваны прынцып абстрагаваны. Прынцып носіць нарматыўную функцыю і па сутнасці ён другасны характар.

Агульныя прынцыпы літаратуразнаўчага і школьнага аналізу мастацкіх твораў:

  • гістарызм у разглядзе літаратурных з’яў

  • сацыяльны погляд на прыроду мастацтва

  • раскрыццё сувязі светапогляду і мастацкага метаду пісьменніка

  • выяўленне адзінства формы і зместу мастацкага твора

Чытанне - складаны сінтэтычны навык, які патрабуе наяўнасці іншых навыкаў:

  1. распазнаваць гукі мовы.

  1. ведаць літары.

  1. уменне зліваць зычны+галосны, склад.

  2. уменне арыентавацца ў складовай сістэме слова.

  3. шырокае поле зроку пастаянна пашыраць (спецыяльныя методыкі, адзін з кампанентаў - табліцы Шультэ).

Новы буквар А.Клышкі. (акцэнт на чытанне, больш якасная падрыхтоўка, максімальная рознабаковая ўвага да гукаў і літар).

1 частка. Уступная.

1 урок. – мова вусная і пісьмовая.

2 урок. - мова складаецца са сказаў (схема).

3 урок. - сказы са слоў.

4 урок. - склад слова.

5 урок. - зычны гук.

Сімвалы гукаў раскрыццё роту, становішча вуснаў (галосны, зычны цвёрды, зычны мяккі). Не даецца ў 1 частцы зліяння галоснага, націск, складовае дзяленне.

2 частка. Знаёмства з літарамі. (кардынальна зменены парадак вывучэння літар)

знаёмства з 20 зычнымі літарамі: 1 урок - 2 літары, 2 урок - 2 літары, 3 урок - замацаванне.

Гука-літарны аналіз (у рабочай зоне стужка літар пастаянна)

      • параўнанне па першай літары

      • параўнанне па апошняй літары

      • зліянні і злучэнні.

3 частка. Дзяленне слоў на склады.

1 склад вертыкальная штрыхоўка.

2 склад гарызантальная штрыхоўка.

3 склад дыяганальная штрыхоўка.

4 частка. Знаёмства з галоснымі.

Даюцца парамі. А-я, о-ё, у-ю, ы-і, э-е.

5 частка. Чытанне зліянняў ці адкрытых складоў.

Актыўна выкарыстоўваецца прыём чытання па аналогіі. Н л р с чытаем на А

Чытанне трохлітарных слоў.

Максімальная ўвага ў буквары.

      • літарам.

      • Разнастайным дыдактычным гульням.

      • Зліянням.

Са старонкі 65 пачынаецца ўласна чытанне. Спачатку ідуць словы якія на а, на у.

!!! чытанне з фіранкамі, настаўнік чытае, вымавім па складах, чытанне.

Шматразовае чытанне, рассоўваць, каб ведалі, што за кожнай літарай.

Слупок: школа, кніга, кветкі, фарбы, машына, шчука.

Мэты чытання:

Ніжэйшыя - забіць час, адпачыць, адцягнуцца, каб заснуць.

Вышэйшыя - папаўненне ведаў, маральнае ўздзеянне на сябе, класічнае чытанне для пашырэння светапогляду, для вывучэння пэўнай праблемы, для самаадукацыі.

Ад мэты ўрока залежыць тып і яго структура:

Тыпы ўрокаў чытання:

  • Паведамлення новых ведаў

  • Паўтарэння

  • Замацавання

  • праверкі і ацэнкі ведаў

  • абугульнення і сістэматызацыі

  • камбінаваны ўрок.

План урока (прыкладны, камбінаваны ўрок)

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка хатняга задання

  3. Усебаковая праверка ведаў

  4. Актуалізацыя спрэчных ведаў

  5. Новы матэрыял

  6. Першасная праверка засваення ведаў

  7. Замацаванне

  8. Хатняе заданне

Мастацкі твор праз канкрэтныя вобразы дапамагае чытачу лепш убачыць і зразумець жыцце. Мастацкі твор багатыя выяўленчымі сродкамі: метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі.

Асноўная вартасць мастацкай літ-ры – яе ідэйнасць і вобразнасць. Толькі цэласнае ўспрыманне твора дае магчымасць вучням уявіць мастацкі вобраз і разам з тым адчуць настрой, думкі герояў і зразумець задуму аўтара. Успрыманне залежыць ад выразнасці яго чытання.

Падбор матэрыялу для чытання:

+ твор павінен быць цікавым для дзяцей, каб выклікаць ахвоту да чытання

+ калі артыкул навуковага характару, павінен даваць пэўныя і верныя веды

Падрыхтавальная праца да ўспрымання мастацкага твора:

  • пашырыць уяўленні або пазнаёміць з фактамі, падзеямі, з’явамі

  • пазнаёміць з асобнымі фактамі жыцця пісьменніка, зацікавіць яго творчасцю

  • падрыхтаваць да правільнага эмацыянальнага ўспрымання

  • раскрыць значэнне незразумелых слоў

Тэма і ідэя твора:

  • тэма і ідэя ўзаемазвязаныя, іх нельга адрываць і разглядаць без узаемасувязяў

  • тэма - кола жыццёвых з’яў, якія пісьменнік адабраў і асвяціў у мастацкім творы з пэўных пазіцыяў, тое, што пісьменнік адлюстроўвае, праблема, якая пастаўленая пісьменнікам у творы і асветленая, раскрытая на пэўным жыццёвым матэрыяле

  • ідэя - як ён ацэньвае адлюстраванае, аб’ект, што хоча сказаць намаляванымі ім карцінамі жыцця ў творы, яго галоўная думка пра поўнае кола з’яваў, якія адлюстраваныя ў гэтым творы.

Падрыхтоўка да чытання мастацкіх твораў:

  • не павінна быць працяглай

  • нельга пераказваць змест настаўніку

  • стварыць настрой, заінтрыгаваць

  • выразнае чытанне настаўніка - узор для вучняў

  • пасля першага чытання гутарку - вызначыць ідэйны сэнс

  • паўторнае чытанне і ўсведамленне

  • І чарга - сюжэтны разбор, развіццё дзеяння, паводзіны людзей

  • І І чарга - умовы дзеяння, умела сфармуляваныя пытанні, пасля разбору план, а потым пераказ

  • Структура ўрока павінна быць гібкай і разнастайнай

  • Кожны новы ўрок - прыступка ў развіцці мыслення і павышэння ўзроўню ведаў

  • Улічваць неабходна спецыфіку матэрыялу і змест твораў

Падрыхтоўка вучняў да чытання-аналізу мастацкага твора:

  • пашырыць уяўленні вучняў пра факты, з’явы, пададзеныя у творы: паведаміць новыя звесткі для успрыняцця тэксту, стварыць умовы для суаднясення вучнямі фактаў, падзей, што яны бачылі і назіралі ў жыцці;

  • пазнаеміць з жыццем пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці;

  • падрыхтаваць да эмацыянальнага успрымання твора;

  • раскрыць значэнне цяжкіх слоў

Аналіз – устанаўленне прычынна-выніковых сувязяў у развіцці сюжэтам, высвятленне матываў дзеючых асоб, раскрыццё кампазіцыі твора, аналіз выяўленчых сродкаў, ацэнка матываў паводзін герояў.

Практыкаванні: выбарчае чытанне, гутарка па пытаннях, раскрыццё галаўнай думкі, падрыхтоўка да пераказу, выразнае чытанне, апавяданне пра героя, складанне плана, ілюстрацыі да тэкста.

  • Першы сінтэз - аналіз - другі сінтэз

Першы сінтэз:

  • падрыхтоўка да ўспрымання

  • знаёмства з жыццём пісьменніка

  • знаёмства з сюжэтнай лініяй, зместам

  • высвятленне эмацыянальнага ўздзеяння на вучняў

аналіз:

  • устанаўленне прычынна-выніковых сувязяў

  • матывы паводзін дзейных асоб

  • раскрыццё кампазіцыі твора

  • аналіз вобразных сродкаў мовы ў адзінстве

другі сінтэз:

  • абагульненне характэрных рыс дзейных асоб

  • супастаўленне герояў і ацэнка іх

  • ідэйная накіраванасць тэкста

  • ацэнка мастацкага твора як крыніцы пазнання навакольнай рэчаіснасці

  • што новага даведаліся

  • чаму вучыць твор

Складанне лагічнага плана:

  • даецца гатовы план і суадносіцца з часткамі тэксту

  • тэкст падзелены на часткі, дэфармаваныя пункты суаднесці

  • пры дапамозе настаўніка падабраць да частак загалоўкі

План – кароткая праграграма на падрыхтоўчым этапе, якая прадугледжвае выдзяленне частак і іх узаемнае размяшчэнне.

Навучанне дзяцей складанню плана пачынаецца з 2 класа.

Пачынаць працу лепш з малюнкавага плану:

- чытаецца, аналізуецца тэкст

- настаунік прапануе падрыхтаваць высныя малюнкі да яго

- малюнкі суадносяцца з тэкстам

- малюнкі размяшчаюцца у паслядоуным апавяданні

Прыемы навучання складання плана:

1. апавяданне падзелена на часткі, калектыуна падрыхтаваны малюнкі да кожнай часткі і размешчаны у паслядоуным парадку

2. да малюнкаванага плана падбіраюцца назвы і запісваюцца на дошцы

3. апавяданне падзелена на часткі, настаунік дае гатовыя загалоукі да кожнай часткі, вучні павінны суаднесці пункт плана з часткай, прачытаць частку

4. тэкст разбіты на часткі, загалоукі падзелены уразбіуку пад тэкстам, вучні павінны прачытацьпункты плана, зауважыць непарадак і размясціць загалоукі у паслядоунасці апавяданню, потым кожны пункт плана суадносіцца з адпаведнай часткай

5. апавяданне падзелена на часткі, пад кірауніцтвам настауніка (2-3 клас) ці самастойна (4 клас) вучні падбіраююць загалоукі плана

6. апавяданне не падзелена на часткі, пад тэкстам ёсць загалоукі да частак, вучні павінны падзяліць тэкст на часткі адпаведна плану

7. падрыхтаваць апавяданне па матэрыям твора па гатовым плане

8. вучні самаст. дзеляць план на часткі і падбір. Загалоўкі да кожнай часткі

Урокі чытання павінны садзейнічаць:

  • выпрацоўцы і ўдасканаленню навыкаў чытання

  • выхаванню ўдумлівага чытача, які ўмеее працаваць з кнігай і любіць кнігу

  • пашырэнню і паглыбленню ведаў вучняў пра навакольнае жыццё, фарміраванню элементаў навковага светапогляду

  • маральнаму, грамадска-палітычнаму, працоўнаму і эстэтычнаму выхаванню школьнікаў

  • развіццю мовы і мыслення

  • фарміраванню элементаў літаратуразнаўчых паняццяў

Тэматыка чытання па гадах навучання (гл адпаведныя чытанкі)