Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуский.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
318.98 Кб
Скачать

15. Значэнне и задачы пазакласнага чытання, яго месца у систэме пачатковага навучання. Уроки пазакласнага чытання на розных этапах, виды заняткау на их. Патрабаванни на уроках пазакласнага чытання.

Неад’емнай часткай вучэбнага прадмета “Литаратурнае чытанне” з’яўляецца пазакласнае чытанне, якое праводзіцца ў форме ўрокаў пазакласнага і самастойнага чытання. У працэсе класнага і пазакласнага чытання малодшыя школьнікі знаёмяцца з творамі вядомых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Артура Вольскага, Максіма Танка, Янкі Брыля, Алеся Якімовіча, Авяр’яна Дзеружынскага, Змітрака Бядулі, Васіля Жуковіча, Уладзіміра Ягоўдзіка, Васіля Хомчанкі, Кандрата Крапівы і інш.

Адметнасць урокау пазакласнага чытання заключаецца у тым, што настауник сам вызначае их змест, тэму кожнага арыентуючыся на спис творау для пазакласнага чытання, змешчаны у праграмме.

Невяликая колькасць урокау пазакласнага чытання вызначае яшчэ адну их адметнасць: вынесеныя на абмеркаванне творы разглядаюцца без асабливай дэтализацыи, увага вучняу канцэнтруецца на галоуным и на тых мясцинах, дзе успрыманне выкликае вяликия цяжкасци пры самастойным чытанни.

Значэнне пазакласнага чытання. Пазакласнае чытанне цесна звязваецца з классным. На уроках классанага чытання выпрацоуваюцца навыки чытання, неабходныя для пазакласнага чытання, школьники вучацца разумець прачытанае, узбагачаецца их слоуник, прывиваецца любоу да чытання книги. Пазакласнае чытанне, як больш цикавая, зацмальная дзейнасць, павышае интарэс да чытання наогул и да урокау класснага чытання, пашырае светапогляд школьникау и дае матэрыял для сувязи класснага чытання з пазакласным.

Пазакласная праца дапаўняе ўрокі літаратуры, садзейнічае пашырэнню і замацаванню ведаў, набытых вучнямі на ўроках. Яна стварае добрыя магчымасці для выяўлення і развіцця літаратурна-мастацкіх схільнасцей і здольнасцей вучняў.

Задачы пазакласнага чытання.

Мэта пазакласнага чытання — пазнаёміць вучняў з дзіцячай літаратурай, якая ўваходзіць у кола чытання сучаснага малодшага школьніка, фарміраваць цікавасць да кнігі, уменне працаваць з ёй, выхоўваць патрэбу ў самастойным чытанні.

Месца у систэме пачатковага навучання.

Урокі пазакласнага чытання ў ІІ—IV класах праводзяцца адзін раз на месяц і ўваходзяць у агульную колькасць гадзін, якія адводзяцца на чытанне.

Уроки пазакласнага чытання на розных этапах.

З улікам узросту і развіцця вучняў пазакласнае чытанне ўмоўна можна падзяліць на некалькі этапаў:

І клас — падрыхтоўчы этап — знаёмства з дзіцячай літаратурай на аснове разгляду і чытання кніг настаўнікам. Кнігі падбіраюцца багата ілюстраваныя, з вялікім шрыфтам, невялікія па аб’ёме (8—16 с.), у тыповым афармленні (г. зн. на першай старонцы вокладкі — прозвішча аўтара, загаловак, ілюстрацыя, якая адпавядае загалоўку; шрыфт — той, па якому вучацца ў перыяд навучання грамаце). Для чытання рэкамендуецца адбіраць кароткія вершы, апавяданні, казкі, загадкі.

ІІ клас — пачатковы этап — знаёмства з дзіцячай кнігай на аснове самастойнага разгляду і чытання вучнямі незнаёмай кнігі па тэме ўрока.

На дадзеным этапе падбіраюцца кнігі ў тыповым афармленні аб’ёмам 8—30 с. Для калектыўнай працы пад кіраўніцтвам настаўніка прапануюцца кнігі з ускладненым афармленнем: з графічна ўскладненымі надпісамі; з дапаўняльнымі надпісамі на першай старонцы вокладкі і інш. У якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўваецца дзіцячая мастацкая, навукова-мастацкая і навукова-пазнавальная кніга па розных тэмах і жанрах.

ІІІ клас — асноўны этап, калі павялічваецца колькасць часу на самастойнае чытанне. У гэты перыяд рэкамендуецца чытаць вучням кнігі аб’ёмам ад 16 да 150 с. Вучэбным матэрыялам з’яўляецца мастацкая, навукова-пазнавальная, даведачная кніга ўсіх відаў і тыпаў; дзіцячы перыядычны друк.

IV клас — заключны этап, які прадугледжвае самастойнае чытанне кніг самага рознага аб’ёму (ад 16 да 300 с.). У якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўваецца сусветная дзіцячая мастацкая літаратура, навукова-пазнавальная, даведачная кніга, дзіцячыя часопісы і газеты. Чытацкі кругагляд дзяцей пашыраецца за кошт гістарычных апавяданняў, прыгодніцкай і фантастычнай літаратуры.

Виды заняткау.

Виды творчай дзейнасци на занятках:

Настауник даручае падрыхтаваць выразнае чытанне, сцислы перказ пэунага урыука, анализ эпизоду, характарыстыку любимага героя, пракаменцираваць иллюстрацыи да твора.

Таксама праводзицца илюстраванне прачытанага, апликацыя, лепка, малюнки.

Патрабаванни на уроках пазакласнага чытання.

Да урокау пазакласнага чытання прадъяуляюцца пэуныя патрабаванни. На кожным уроку праводзицца улик таго, што вучни чытали самастойна. Яны прыносяць у клас книги, якия прачытали ци яшчэ прачытаць. У их зъяуляецца жаданне падзялицца сваими думками аб прачытаным. На кожным уроку маюць месца элементы анализу твора у форме гутарки ци у форме вольных выказванняу вучняу: Што вам асаблива спадабалася у книжцы? Што вы можаце сказаць пра гэтую книжку? У працэсе анализу твора выдзяляецца галоуная думка.

Кнігі для чытання і разгляду павінны быць рознымі па структуры: кніга, якая змяшчае адзін твор аднаго аўтара; кніга, якая складаецца з некалькіх твораў аднаго аўтара; кніга, у якую ўваходзяць творы розных аўтараў.

У працэсе работы з кнігаю вучні знаёмяцца:

  • з відамі літаратуры (мастацкая, навукова-мастацкая, навукова-пазнавальная, даведачная, дзіцячы перыядычны друк);

  • з відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі (кніжная выстаўка, плакат, рэкамендацыйны паказальнік, картатэка, каталог);

  • са знешнімі прыметамі кніг (загаловак, ілюстрацыя, прозвішча аўтара, змест, падзагаловак, прадмова, пасляслоўе, анатацыя, выдавецтва);

  • з правіламі гігіены чытання і беражлівымі адносінамі да кніг.

  • Працуючы з кнігай, вучні набываюць наступныя ўменні і навыкі:

  • выбіраць кнігу ў адпаведнасці з пастаўленай настаўнікам мэтай;

  • чытаць самастойна дзіцячыя кнігі;

  • вызначаць прыкладны змест незнаёмай кнігі па інфармацыі, змешчанай на вокладцы, тытульным лісце, у прадмове, пасляслоўі, ілюстрацыях;

  • карыстацца відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі.