Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

З Прывілея гораду Менску

1499 г.

…мы, Аляксандр, з Божае ласкі вялікі князь літоўскі, рускі, жамойцкі і іншых (земляў) пан і дзедзіч, чынім да ведама гэтым нашым лістом, …што, жадаючы памножыць усеагульнае дабро і палепшыць становішча нашага горада Менска, каб нашыя людзі, якія там жывуць, дзякуючаму добраму і справядліваму люду былі заахвочаны, гэты наш горад Менск з права літоўскага і рускага, якое спачатку там было ўстаноўлена, на права нямецкае, так званае Магдэбургскае, пераводзім на вечныя часы. Пастанаўляем і даём ім магчымасць паводле гэтага Магдэбургскага права чыніць поўнае кіраванне і ўсе законы, ліквідуючы ў гэтым горадзе ўсе ранейшыя правы, законы і звычаі, якія Магдэбургскае права стрымліваюць, уціскаюць або яму перашкаджаюць. Таму паводле гэтага Магдэбургскае права нашым лістом устанаўліваем войтаўства…

Жадаем таксама, каб усе жыхары згаданага горада Менска карысталіся гэтым правам Магдэбургскім і ў кожнай справе ва ўсім яго прытрымліваліся. Усіх тых людзей аддаляем ад гарадскога і баярскага права і навечна вызваляем іх ад суда і ўлады ўсіх ваяводаў, паноў і старастаў, намеснікаў, суддзяў і ўсіх начальнікаў усяго Вялікага княства Літоўскага такім чынам, што калі па якой небудзь справе (мяняне) будуць выкліканы (апошнімі), яны маюць права не з’яўляцца і не адказваць ім. А калі хто ў чым будзе вінаваты, павінен па справядлівасці стаць перад войтам, бурмістрамі і радцамі. Калі ж войт або бурмістры вырашаць несправядліва, тады па той справе павінны будуць выкліканы да саміх нас і нам вырашаць, каго якім правам судзіць…

§ 20. Гаспадарчыя заняткі гараджан

Узрастанне значэння рамесніцкіх заняткаў. У ХІV–ХV стст. у жыцці беларускіх гарадоў узрастае значэнне рамяства. Яшчэ раней у гарадах працавалі кавалі, ювеліры, ганчары, гарбары, якія выраблялі скуры, шаўцы, цесляры. Аб далейшым развіцці рамесніцкай вытворчасці сведчыць выдзяленне больш вузкіх спецыяльнасцяў. Так, з прафесіі кавалëў вылучыліся слесары, збройнікі, мечнікі і г.д. Сярод шаўцоў існавалі майстры па пашыву розных гатункаў абутку, сярод гарбароў – спецыялісты па вырабу розных гатункаў скур. Павялічвалася колькасць прафесій і ў асобных гарадах.

Рамеснікі некаторых гарадоў спецыялізаваліся на вырабе канкрэтнай прадукцыі. Так, у Гродне шырока былі распаўсюджаны прафесіі, звязаныя з будаўніцтвам, у Віцебску і Полацку – з абслугоўваннем партоў, у Магілëве і Слуцку – з апрацоўкай металаў і скуры.

У ХV–ХVІ стст. павялічваецца сувязь гарадскіх рамеснікаў з рынкам. Разам з тым, існавалі цэлыя спецыяльнасці, якія працавалі пераважна на заказ ці на абслугоўванне патрэб феадальных двароў – карэтнікі, пячнікі, вазніцы, пушкары, дойліды, муляры і г.д.

У рамесніцкіх майстэрнях вырабам прадукцыі займаліся пераважна гаспадар і члены яго сям’і. З ХV ст. у асобных гарадах пачынаюць з’яўляцца рамесніцкія аб’яднанні – цэхі. У цэхі ўваходзілі майстры адной ці некалькіх блізкіх спецыяльнасцяў. Майстры мелі памочнікаў – падмайстраў, або чаляднікаў, а таксама вучняў. Для таго каб стаць майстрам, вучань павінен быў прайсці складаны шлях навучання, стаць падмайстрам, прапрацаваць нейкі час у майстра і даказаць сваю кваліфікацыю, вырабіўшы ўзорны прадмет – “штуку”. Цэхі ўзначальваліся кіраўнікамі – цэхмістрамі, якія выбіраліся з асяроддзя майстроў. Цэхі рэгулявалі рамесніцкую вытворчасць у горадзе, не дапускалі на рынак нецэхавых майстроў – “партачоў”, сачылі за якасцю выпускаемай прадукцыі.

Гандаль. Нязменным спадарожнікам рамяства з’яўляўся гандаль. 3 развіццём гарадоў ён мяняў сваю форму: ажыццяўляўся пераход ад звычайнага абмену да продажу. Беларускія гарады вялі як унутраны, так і знешні гандаль.

Выгаднае геаграфічнае становішча Вялікага княства Літоўскага дазваляла яму актыўна гандляваць з рознымі краінамі. Яно падтрымлівала гандлёвыя сувязі з Польшчай, Чэхіяй, Венгрыяй, украінскімі землямі, Маскоўскай дзяржавай.

На Захадзе беларускія купцы набывалі рамесніцкія тавары – металічныя вырабы, тканіны, упрыгожванні, віны, экзатычныя прадукты – садавіну, прыправы. Вельмі важнае значэнне меў гандаль соллю і селядцамі. Узамен вывозіліся драўніна і вырабы з яе, збожжа, воск, футра, лëн, пянька.

З Украіны на беларускія землі завозіліся ўсходнія тавары – шоўк, турэцкія дываны, шоўк і г.д. У Маскоўскай дзяржаве закупляліся футры каштоўных звяроў і скуры. Частка набытага тавара перапрадавалася на Захад. У рускія ж гарады беларускія купцы прадавалі свае і заходнееўрапейскія тавары – тканіны, металічныя і скураныя вырабы, паперу, прыправы.

На беларускіх землях існавала даволі густая сетка сухапутных дорог. Аднак найбольш актыўны гандаль вëўся па буйных рэках – Дняпру, Дзвіне, Нëману і яго прытокам, Заходняму Бугу, Прыпяці. Летам па рэках плылі на плытах, чаўнах і караблях. Водны гандаль меў такое вялікае значэнне, што карабель быў нават адлюстраваны на гербе Полацка. Зімой рэкі замярзалі і па лëдзе можна было хутка і зручна рухацца на санях.

Па Дзвіне жыхары беларускіх зямель гандлявалі з Рыгай, па Заходняму Бугу – з польскімі гарадамі ў вусці Віслы. Аднак самым выгадным лічыўся гандаль на Нëману і яго прытоках – Віліі і Нëманскай Бярэзіне. Гэтыя рэкі звязвалі Беларусь з Прусіяй, дзе цэны на прадукты сельскай гаспадаркі былі вышэйшыя, а прамысловыя тавары, якія набывалі беларуская купцы, больш разнастайныя.