Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_polnostyu_sostavlennye.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
250.88 Кб
Скачать

39.Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

40. Пачатак Другой Сусветнай вайны. З’яднанне Зах. Б з бсср.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Молатава-Рыбентропа (па прозвішчах міністраў замежных спраў). Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы уплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Полыпчу, тым самым развязаўшы другую сусветную войну. Германскія войскі акупіравалі (захапілі) амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Граніца паміж Чырвонай арміяй і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны савецка-германскі парад.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоў-ны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.

41. Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Велікай Айчыннай вайны. Калабрацыянізм.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя», якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі. Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост».

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 163.

Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь паблізу Лагойска. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Фашысты прымусова вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.

Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, акупанты адразу ж сталі на шлях фарміравання мясцовай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, аднаўляць дзейнасць тэатральных, навуковых і вучэбных устаноў, выдаваць беларускія газеты. Калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на стварэнне такіх арганізацый, як Беларуская цэнтральная рада, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі. Некаторыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху пайшлі на супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]