Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методіка.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
73.78 Кб
Скачать

8 Развіццё мыўлення і мыслення.

Развив.мову г.зн: выпрацаваць навыки культуры мовы, - узбагачаваць слоўнік, - вучыць правільна будаваць сказы , -звязаць сказы паміж сабой у сэнсавае цэлае. Задачы па выхаванню культуры мовы:- устраненне недахопаў у вымаўленні гукаў,- работа над правільным вымаўленнем слоў.-выпрацоўка літаратурнага вымаўлення,- удасканаленне дыкцыі –выразнасці вымаўлення слоў,- выпрацоўка правільнага дыхання,- выхаванне культурных моўных адносін.

Практыкаванне:-выдзяленне слоў са сказаў,- актывізацыя слоўніка,тлумачэнне значэння не зразумелых слоў.

9 Фарміраванне навыкаў чытання

Якасці чытання. Навык чытання характарызуецца настуннымі якасцямі: правільнасцю і плаўнасцю, свядомасцю, бегласцю і выразнасцю. Праграма пачатковых класаў вызначыла патрабаванні да чытання вучняў па гадах навучання. Авалоданне навыкам чытання — важнейшая ўмова паспяховага навучання.

Працэс чытання і разбору тэксту дапамагае фарміраванню навыку чытання. Выпрацоўка навыку чытання цесна ўзаемазвязана і ўзаемаабумоўлена з выпрацоўкай умення працаваць з текстам.

правільнае чытанне. Пад правільнасцю чытання разумеюцца беспамылковае і плаўнае чытанне слоў і сказаў, чытанне без перастаноўкі і без пропуску слоў,складоў, гукаў, чытанне з захаваннем норм літаратур- нага вымаўлеііня. Правільнасць чытання дапамагае развіццю свядомасці чытання. Паміж правільнасцю і свядомасцю чытання існуе самая цесная сувязь.

Свядомае чытанне. Свядомасць чытання прадугледж- вае разуменне вучнямі зместу твора, яго ідэйнай накіраванасці, вобразаў, а таксама ўстанаўленне ўласных адносін да герояў, падзей, з’яў, фактаў, пададзеных у творы. Такое ўменне патрабуе разумення школьнікам значэння слоў, словазлучэнняў і сэнсу сказаў, вызначэння ім лагічнай і псіхалагічнай сувязі паміж часткамі прачытанага.

Выпрацоўцы свядомасці чытання дапамагаюць розныя віды Заняткаў на ўроках чытання: падрыхтоўка да ўснрымання твора (уступная гутарка, расказ, паведамленне настаўніка), слоўнікавая работа, работа з нагляд- нымі дапаможнікамі, праверка непасрэдных уражанняў, прачытанага, чытаіше і аналіз твора, работа з вобразнымі сродкамі мовы, усведамленне ідэйнага зместу, дзяленне твора па часткі, падбор загалоўкаў, складаннё плана, падрыхтоўка розных відаў пераказаў, выразпае чытанне, абагульняльная гутарка, творчыя работы.

Беглае чытанне. Бегласцю чытання называецца самы высокі тэмп чытанпя, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытанае. Чытанне без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без паўз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання называецца беглым. Бегласнь чытання характарызуецца ўспрыманнем і вымаўленнем пэўнай колькасці слоў у мінуту. У адпаведнасці з праграмай тэмп чытання другакласнікаў у канцы навучальнага года 35—50 слоў у мінуту, вучняў III класа — 55—75, а вучняў IV класа — 80—100 слоў у мінуту. Павелічэнне тэмпу чытання магчыма толь- кі пры плаўным чытанні цэлымі словамі. Прычым хуткасць чытання павінна развівацца адпаведна хуткасці разумення.

Выразнае чытанне. Выразнасць чытання гэта вобразная перадача тэксту чытачом у адпаведнасці з задумай пісьменніка. Яна цесна звязана са свядомым чытаннем. Каб выразна прачытаць, трэба перш за ўсё добра ўявіць сабе тое, аб чым чытаеш, зразумець галоўную думку, характэрныя асаблівасці герояў, адносіны аўтара да герояў.

Выразпае чытанпе настаўніка — узор для вучняў. Выразнасці—чытання можна дабіцца ад вучняў толькі пры ўмове., калі твор будзе глыбока пр.ааналізаваны, калі, будзе асэнсаваны яго ідэйны змест, вобразьіі учынкі герояў. Гэта і забяспечыць выразнасць чытання вучняў, бо асновай яе з’яўляецца разуменне прачытанага.

Важіійішшмі ўмовамі, пры якіх вучні паспяхова будуць авалодваць асновамі выразнага маўлення і чытання, лічацца: 1) раўнамернае размеркаванне дыхання час маўлешія, чытання; 2) правільная артыкуляцыя кожнага гука і выразная дыкцыя; 3) захаванне норм літаратурнага вымйўлення, Выпрацоўку выразнасці чытання ў вучняў настаўнік ппчынае з практыкаванняў у правільным дыханні, цучыць іх кіраваць сваім голасам. правільна карыстацца ім: гаварыць, чытаць гучна або ціха, выбіраць хуткі ці паволыіы тэмп у залежнасці ад зместу твора. Для выпрацоўкі правільнай дыкцыі настаўнік прапануе школьнікам чытаць склады са збегам зычных, вымаўляць асобныя гукі ці пары гукаў, чытаць і завучваць скорагаворкі.

10-11Праццес працы з мастацкім тэкстам у пачатковых класах. Арганізацыя урока чытання

Асноўныя этапы работы з новым творам. На ўроках класнага чытання ажыццяўляюцца задачы, вызначаныя праграмай. У сувязі з гэтым кожны ўрок пры правільнай яго арганізацыі павінен быць новай ступенькай у развіцці мысліцельнай дзейнасці і мовы дзяцей, іх пазнавальных здольнасцей, павінен павышаць узровень ведаў, удасканальваць іх навыкі, выхоўваць сапраўдных савецкіх грамадзян.

Структура ўрока чытання павінна быць гібкай і разнастайнай. Пры пабудове ўрокаў чытання перш за ўсё ўлічваецца спецыфіка зместу чытання і характар матэрыялу, асаблівасць успрымання мастацкага твора вучнямі з улікам іх узроставых магчымасцей і дыдактычная мэта. Змест урокаў чытання ў пачатковых класах вельмі разнастайны: выпрацоўка навыку чытання і элементарных уменняў работы з тэкстам, развіццё моўных уменпяў і паведамленне звестак пра грамадства і прыроду, фарміраванне ў школьнікаў камуністычнага светапогляду, маральна-этычнае і эстэтычнае выхаванне.

Для класнага чытання праграма пачатковых класаў лралануе ў асноўным мастацкія творы. У іх усе кампаненты (ідэйна-тэматычная аснова, вобразы, кампазіцыя, сюжэт, выяўленчыя сродкі) узаемадзейнічаюць паміж сабою. Многія дэталі не адразу будуць заўважаны, але твор у цэлым можа выклікаць цікавасць і глыбокае эма- цыянальнае перажыванне. У сувязі з гэтым работу з мастацкім творам неабходна пачынаць з цэласнага ўспрымання (чытанне ўсяго твора), г. зн. з сінтэзу.

Першы этап (першы сінтэз). Асноўныя задачы: падрыхтоўка вучняў да ўспрымання мастацкага твора, знаёмства з канкрэтным зместам, сюжэтнай лініяй. Выясненне эмацыянальнага ўздзеяння твора на школьнікаў.

Другі этап (аналіз). Задачы і змест работы: устанаўленне прычынна-выніковых сувязей у развіцці сюжэта; выясненне матываў паводзін дзеючых асоб (чаму так зрабілі і як гэта іх характарызуе), раскрыццё кампазіцыі твора, аналіз выяўленчых сродкаў у адзінстве з раскрыццём канкрэтнага зместу і ацэнкі матываў паводзін герояў (што паказаў аўтар і як, чаму выбраў такія факты, падзеі).

Трэці этап (другі сінтэз). Змест работы: аба- гульненне характэрных рыс дзеючых асоб, супастаўленне терояў і ацэнка іх, выяснепне ідэйнай накіраванасці твора, ацэнка мастацкага твора як крыніцы пазнання навакольнай рэчаіснасці і як твора мастацтва (што даведаліся новага, чаму вучыць твор, як аўтару ўдалося так ярка і займальна перадаць чытачу свае думкі, пачуцці, настрой).

Складаныя задачы навучання чытанню патрабуюць гібкіх арганізацыйных форм.

Разнастайнасць заняткаў на ўроках чытання.

Віды чытання. На кожным уроку само чытанне займае значнае месца. Яно абавязкова спалучаецца з рознымі заданнямі і выступае ў двух відах — чытанне ўголас і чытанне сам сабе (моўчкі). У букварны перыяд школьнікі вучацца чытанню ўслых, толькі калінікалі настаўнік прапануе вучням прачытаць асобныя словы ці сказы сам сабе. У другім паўгоддзі першакласнікі практыкуюцца ў чытанні ўслых і сам сабе. Пры гэтым дапускаецца ціхае прагаворванне слоў. Чытанне сам сабе прывучае дзяцей да самастойнасці, развівае хуткасць чытання. Маўклівае. чытанне павінна быць свядомым, а для гэтага перад чытаннем вучні абавязкова атрымліваюць розныя заданні: 1) адказаць на пытанні настаўніка; 2) адказаць на пытанні, запісаныя пад тэкстам; 3) падзяліць твор на часткі ці вызначыць, на колькі частак яго можна падзяліць і знайсці мяжу кожнай часткі; 4) падабраць патрэбныя мясціны з тэксту для пацвярджэння выказанай думкі; 5) падрыхтаваць вус- ныя малюнкі, пераказ, апавяданне пра героя.

Нагляднасць на ўроках чытання. Урокі чытання немаг- чымы без прымянення розных відаў нагляднасці — гэта і назіранні за навакольным жыццём, экскурсіі, калекцыі, гербарыі, чучалы жывёл, птушак, карціны, ілюстрацыі да твораў, партрэты, фатаграфіі.

Слоўнікавая работа.

Складанне плана. Пры навучанні дзяцслі складанн» плака прачытанага настаўнік паказвае, што усякі таор мае лагічную паслядоўнасць, пэўную структуру. Плів адлюстроўвае паслядоўнасць эпізодаў, з якіх складасн- ца твор. Навучанне складанню плана праход^іць у дм этапы: дзяленне твора на часткі, адносна аакончанші па змееце, і падбор загалоўкаў ці пунктаў плана,

Самастойная работа вучняў на ўроках чытання. На ўроках чытання вучні часта працуюць без непа- срэднага ўдзелу настаўніка. Пры рабоце з двума класа мі самастойныя заданні па чытанні сталі абавязковай паўсядзённай формай вучэбнай дзейнасці вучняў. Арганізація сам.раб. предугледжівае 4этапа:паведамленне заданія, інструктаж па яго выкананні, сам.выканнане, праверка вынікаў.