Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метадычныя рэкамендацы_ (дыпломная).doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
207.36 Кб
Скачать

Роля літаратурна-крытычнай працы падчас літаратурнага навучання ў школе

Даюць ідэйна-эстэтычныя ацэнкі творчасці пісьменнікаў, іх твораў

Вызачаюць ролю і месца пісьменнікаў і іх твораў у сучасным літаратурным працэсе

Разглядаюць пытанні бягучага літаратурнага жыцця

Літаратурна-крытычныя працы

Дапамагаюць

Садзейнічаюць

Развіццю ў вучняў здольнасці правільна выяўляць ідэйна-мастацкі змест твора

Выпрацоўцы эстэтычных густаў і самастойнасць ў ацэнцы літаратурных з’яў

Усвядоміць ідэйны пафас творчасці пісьменнікаў

Асэнсаваць выхаваўчае значэнне мастацкіх вобразаў

Дадатак 7

Крытэрыі ацэнкі зместу дыпломных прац студэнтаў філалагічнага факультэта

Мадыфікацыя формы даследавання, асаблівасці яго зместу ў кантэксце матываў дзейнасці студэнта

Наяўнасць інтэгральных паказчыкаў, якія ўплываюць на выстаўленне адпаведнага бала

Бал (па 10-ці бальн. сіст. ).

1

Спісаная, без змен, інфармацыя з адной крыніцы часам суправаджаецца цытатамі з мастацкіх твораў — дзеля “пераадольвання вучэбных цяжкасцей”.

“Пазнаванне аб’екта вывучэння; “праяўленне імкнення пераадольваць вучэбныя цяжкасці”; “праяўленне сітуацыйнага інтарэсу да навучання і прадмета” — нізкі (рэцэптыўны) узровень.

2

Поўнасцю спісаная, без змен, у форме механічнага спалучэння частак розных крыніц інфармацыя – дзеля “пераадольвання вучэбных цяжкасцей”.

Пазнаванне аб’екта вывучэння, адрозненне азначэнняў, структурных элементаў ведаў; праяўленне намаганняў волі і матывацыі навучання” – нізкі (рэцэптыўны) узровень.

“Дзеянні на пазнаванне, распазнаванне паняццяў (аб’екта), адрозніванне і выяўленне падабенства ацэньваюцца ад 1 да 2 балаў”.

3

2.

Вывады з адной ці болей крыніц “аздабляцца” адзінкавымі ўласнымі высновамі, разважаннямі, каментарыямі студэнта з мэтай прадэманстраваць сваю “творчую самастойнасць”.

“Цяжкасці ў прымяненні спецыяльных, агульнанавучальных і інтэлектуальных уменняў; імкненне да пераадольвання цяжкасцей; сітуацыйнае праяўленне адказнасці, самакрытычнасці” — здавальняючы (рэцэптыўна-рэпрадуктыўны) узровень.

4

3.

Уласныя вывады студэнта ў большасці выпадкаў cуправаджаюцца запазычанымі высновамі з літаратуразнаўчай крыніцы; аднак пры гэтым аўтар даследавання не выказвае сваіх адносін да запазычаных вывадаў, не прыводзіць літаратуразнаўчыя супастаўленні канцэпцыйнага характару; не вылучае ў якасці прымальнай тую ці іншыю літаратуразнаўчую канцэпцыю, не супастаўляе свае вывады з ёй.

Цяжкасці ў прымяненні навыкаў навуковага даследавання; “праяўленне валявых намаганняў, інтарэсу да навучання, адэкватнай самаацэнкі, самастойнасці, асэнсаванасці дзеянняў і да т.п.” — сярэдні (рэпрадуктыўна-прадуктыўны) узровень.

5

4.

Уласныя вывады студэнта ў большасці выпадкаў “аздабляюцца” запазычанымі высновамі з літаратуразнаўчых крыніц; аднак пры гэтым аўтар даследавання не выказвае сваіх адносін да запазычаных вывадаў, не прыводзіць літаратуразнаўчыя супастаўленні канцэпцыйнага характару.

Вывады студэнта ў кантэксце навуковых вывадаў характарызуюцца недакладнасцю; уласныя вывады не вызначаюцца арыгінальнасцю; “настойлівасць і імкненне пераадольваць цяжкасці; сітуатыўнае праяўленне імкнення да творчасці” — сярэдні (рэпрадуктыўна-прадуктыўны) узровень.

6

5.

Уласныя вывады студэнта ў большасці выпадкаў суправаджаюцца запазычанымі высновамі з літаратуразнаўчых крыніц; аўтар даследавання выказвае свае адносіны да запазычаных вывадаў, праводзячы пры гэтым літаратуразнаўчыя супастаўленні канцэпцыйнага характару, вылучае ў якасці прымальнай тую ці іншую літаратуразнаўчую канцэпцыю, супастаўляе свае вывады з ёй.

Валоданне методыкай правядзення навуковага даследавання; “наяўнасць адзінкавых неістотных памылак у дзеяннях; самастойнае прымяненне спецыяльных, агульначалавечых і інтэлектуальных уменняў і навыкаў; праяўленне імкнення да творчага пераносу ведаў, арганізаванасці, самакрытычнасці, рэфлексіі і да т.п.” — дастатковы (прадуктыўны) узровень.

7

6

Уласныя вывады студэнта ў большасці выпадкаў суправаджаюцца запазычанымі высновамі з літаратуразнаўчых крыніц; аўтар даследавання выказвае свае адносіны да запазычаных вывадаў, праводзячы пры гэтым літаратуразнаўчыя супастаўленні канцэпцыйнага характару, вылучае ў якасці прымальнай тую ці іншую літаратуразнаўчую канцэпцыю, супастаўляе свае вывады з ёй.

Валоданне методыкай правядзення навуковага даследавання; у тым ліку і рознай ступені складанасці; “наяўнасць адзінкавых неістотных памылак у дзеяннях, якія самастойна выпраўляюцца <…>; наяўнасць пэўнага вопыту творчай дзейнасці; праяўленне добрасумленнасці, адказнасці, самаацэнкі, рэфлексіі і да т.п.” дастатковы (прадуктыўны) узровень.

8

7

Уласныя вывады студэнта суправаджаюцца запазычанымі высновамі з літаратуразнаўчых крыніц; аўтар даследавання ў пераважнай большасці выпадкаў выказвае свае адносіны да запазычаных вывадаў, праводзячы пры гэтым літаратуразнаўчыя супастаўленні, якія маюць творчы характар, вылучае ў якасці прымальнай тую ці іншую літаратуразнаўчую канцэпцыю, арыгінальна супастаўляючы свае вывады з ёй.

Свабоднае валоданне методыкай правядзення навуковага даследавання; творчы падыход да навуковага даследавання, “высокі ўзровень самастойнасці і эрудыцыі” — высокі (прадуктыўны) узровень.

9

8

Арыгінальныя вывады студэнта суправаджаюцца высновамі з літаратуразнаўчых крыніц, у выніку чаго “нараджаецца” арыгінальная аўтарская канцэпцыя ў адносінах да праблемы даследавання.

Абсалютна свабоднае валоданне методыкай правядзення; выкарыстанне звестак з іншых вучэбных курсаў і дысцыплін; “уменне асэнсавана і аператыўна трансфармаваць атрыманыя веды для вырашэння праблем у нестандартных сітуацыях; праяўленне мэтанакіраванасці, адказнасці, пазнавальнай актыўнасці, творчых адносін да навучання” — высокі (прадуктыўны) узровень.

10

Ацэнка дыпломных работ праводзіцца з улікам таго, у якой ступені аўтар:

  1. прадэманстраваў свабоднае валоданне зместам праробленай працы;

  2. абгрунтаваў актуальнасць праблемы, правільнае сфармуляваў мэту даследавання, вылучыў задачы і метады даследавання;

  3. адлюстраваў у плане асноўныя пытанні тэмы;

  4. выкарыстаў дастатковую колькасць тэарэтычных матэрыялаў, ужыўшы найноўшыя крыніцы, глыбока вывучаў і правільна прааналізаваў літаратуру па тэме даследавання, правільна цытаваў яе;

  5. зрабіў адпаведныя вывады і абагульненні;

  6. паказаў валоданне метадамі даследавання;

  7. праявіў самастойнасць у распрацоўцы тэмы;

  8. выклаў матэрыял лагічна і паслядоўна, у поўнай адпаведнасці з планам, падмацаваў тэарэтычныя разважанні прыкладамі з практыкі;

  9. напісаў работу без памылак, літаратурнай мовай, правільна аформіў яе.

Дадатак 8